Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Да арт. Каляды Нараджэнне Хрыстова. 18 ст. Беларуская іканапісная школа.
КАМАЕДЗІЦА — КАМУНІСТЫ
143
святаў, пастоў, евангельскіх чытанняў у Рус. пра-васл. царкве. 31 студзеня 1918 у Расіі і савецкіх рэспубліках уведзены грыгарыянскі каляндар, т.зв. новы стыль, які на 13 сутак адрозніваецца ад юліянскага К. (старога стылю). Рус. правасл. цар-ква захавала стары стыль. У многіх зарубежных аўтакефальных правасл. цэрквах прыняты новы стыль. Каталіцкая царква, у т.л. і на Беларусі, вя-дзе адлік часу па новым стылі з 1582.
КАМАЕДЗІЦА — старадаўняе свята, якое спраўлялі ў пачатку вясны, калі заканчвалася спяч-ка мядзведзя і ён вылазіў з бярлогі. Есць сведчан-не, што ў 19 ст. яно спраўлялася ў сакавіку перад хрысц. святам Дабравешчання. Ha К. гатавалі і елі гарохавую кашу — т.зв. камы (адсюль назва), су-шаны рэпнік, аўсяны кісель. Гэтыя стравы лічылі-ся любімай ежай мядзведзя і былі абрадавымі стравамі святочнага абеду, пасля якога сяляне кла-ліся на палаці і пераварочваліся з боку на бок, імітуючы звычкі мядзведзя. Выток К. звязаны з татэмізлііш — водгалас пакланення мядзведзю, яго шанавання. Абрадавымі дзеяннямі імкнуліся ўлагодзіць, задобрыць звера. Найпазней святка-ванне К. зафіксавана на Бягомльшчыне, дзе былі вялікія лясы, у якіх вялося многа мядзведзяў, і яны часам шкодзілі свойскай жывёле, выклікалі страх у людзей. У 19 ст. свята страціла ранейшы сэнс, стала традыц. забавай. У апошняй чвэрці 19 ст. ЯНО ЗусІМ ЗНІКЛа 3 ПОбыту. М.Ф.ПІліпснка.
КАМАЙСКІ КАСЦЁЛ — помнік архітэкту-ры пач. 17—18 ст. Пабудаваны ў 1603—06 у в. Камаі Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Храм абарончага тыпу. Засн. Янам Рудамінам-Дусяц-кім. Акт фундацыі (1606) падпісаны і Янам Хаец-кім. Дата пабудовы (1603) названа ў інвентары 18 ст. Першапачаткова квадратны ў плане, з паўцыр-кульнай апсідай і абарончымі вежамі на фасадзе, перакрыты скляпеннямі на 4 слупах. 3 1643 пры касцёле існаваў шпіталь на 5 мужчын і 13 жан-чын, падараваны П. і М. Рудамінамі. У сярэдзіне 17 ст. касцёл згарэў, скляпенні разбурыліся. Пасля адбудовы храм у 1673 асвячоны віленскім біску-пам-суфраганам М. Слупскім. У Паўночную вай-ну 1700—21 абстраляны шведамі (у мурах захава-ліся гарматныя ядры). У 1778 на сродкі Войнаў і Козелаў прыбудавана капліца-алтар з крыптай. У інтэр’еры алтар 1-й чвэрці 18 ст., абраз Маці Бо-жай (паводле інвентароў 18 ст. лічыўся цудатвор-НЫм). А.А.Ярашэвіч.
КАМУНІСТЫ (ал лац. communis агульны) — аб’яднанне белых рымска-каталіцкіх ксяндзоў, якое мела ўласны статут. He былі асобным ордэ-нам ці манаскай кангрэгацыяй. Заснавальнік — нямецкі ксёндз Барталамей Хольцгаўзер (1613—58).
Да арт. Каляды. Пакланенні вешчуноў. Ма-стак невя-домы.
16—17 ст.
У 1640 ён са сваімі сябрамі-ксяндзамі стварыў аб’яднанне, члены якога абавязваліся жыць сумес-на, мець агульны прыбытак (адсюль назва), дапа-магаць адзін аднаму, асабліва клапаціцца пра сваю цнатлівасць (напрыклад, абыходзіцца без жаночай прыслугі) і г.д. Пры гэтым яны не давалі спец. манаскіх зарокаў. У 1680 папа рымскі Іна-кенцій XI зацвердзіў іх статут, а ў 1684 унёс у яго дапаўненні і дадаткі. На чале ўсёй арг-цыі К. стаяў генеральны начальнік, якога зацвярджаў папа рымскі пажыццёва; пры начальніку былі 2 асістэнты і 2 генеральныя візітатары. Кіраўніцтва К. ў дыя-цэзах (епархіях) ажыццяўлялі дыяцэзныя (епархі-яльныя) начальнікі, якія падпарадкоўваліся біску-
Камайскі кас-цёл
144
КАНАНІЗАЦЫЯ — КАНІСКІ
пам і 1 раз у 10 гадоў збіраліся на генеральны ка-пітул. На чале мясцовай абшчыны (дома) стаяў суперыёр. К. часта кіравалі духоўнымі семінарыя-мі. 3 2-й палавіны 17 ст. аб’яднанні К. пашырылі-ся і ў інш. еўрап. краінах. У 1683 біскуп пазнан-скі Вяжбоўскі запрасіў абшчыну К. у Польшчу, дзе яны заснавалі семінарыі ў г. Гура-Кальварыя і ў Варшаве. Найб. вядомая іх абшчына на Белару-сі —дом К. у Пінску (1695—1836). Староста пін-скі Ян Кароль Дольскі разам з жонкай Ганнай па-будаваў для К. у прыгарадзе Пінска Караліне (наз-ваны так у гонар фундатара) касцёл св. Карла Ба-рамея і даў яму 14 моргаў зямлі ў в. Сосенка. Аб-шчына праіснавала да смерці апошняга ксяндза I. Кантаровіча. Апошнія дамы К. у Рас. імперыі зак-рыты разам з каталіцкімі кляштарамі ў 1830—60-я г.
Ю.В.Бажінаў.
КАНАНІЗАЦЫЯ (ад грэч. canonizo узаконь-ваю) — у каталіцтве і праваслаўі акт прылічэння пэўных асоб да святых. Ушанаванне святых пача-лося ў перыяд станаўлення хрысц. культу, пэўны парадак К. ўведзены ў 10 ст. Працэсы К. працяг-ваюцца і ў наш час. У рус. правасл. царкве пытан-нямі К. займаецца спец. камісія, якая разглядае прапановы, паводле якіх прымаюцца рашэнні на Памесным саборы. Гл. таксама Сабор Беларускіх святтх.
КАНАНІЧНАЕ ПРАВА — сукупнасць пра-вавых нормаў, створаных на падставе канонаў — спецыяльных царкоўных пастанаўленняў, што ма-юць сілу закону. У правасл. царкве каноны сфар-міраваліся ў перыяд сусв. сабораў (1-е тысячагод-дзе) і складаюцца з апостальскіх правіл, рашэнняў сусв. і памесных сабораў, твораў айцсў царквы. На Русі зборнікі К.п. наз. «Кормчня кніБ». У 1893 у Рас. імперыі Свяцейшым Сінодам выдадзены поўны тэкст К.п. правасл. царквы «Кніга правіл святых апосталаў, святых сабораў сусветных і па-месных і айцоў царквы». У каталіцкай царкве К.п. змешчана ў зб. «Corpus juris сапопісі», кры-ніцамі якога акрамя вышэйназваных з’яўляюцца папскія дэкрэты, законы франкскіх каралёў, урыў-кі з рымскага права і інш. У 1918—-83 зборнік К.п. наз. «Codex juris сапопісі», у 1983 на падставе рашэнняў II Ватыканскага сабора (1962—65) дзейнічае новы кананічны кодэкс. Ад К.п. адроз-ніваюць царк. права — права, якое дзейнічае ў царкве незалежна ад крыніцы паходжання і часу яго ўзнікнення.
КАНГРЭГАіДЫІ (ад лац. congregatio злучэн-не, аб’яднанне) у каталіцызме — 1) ор-ганы рымскай курбіі, якія ажыццяўляюць кіраван-не пэўнымі сферамі дзейнасці каталіцкай цар-квы. Узначальваюцца пр^ектам, якога прызначае
папа. 2) Рэліг. арганізацыі, якія кіруюцца ордэна-міманаскімі. Уваходзяць як свяшчэннаслужыцелі, так і недухоўныя асобы. Члены К. даюць зарокі (цноты, паслушэнства, беднасці) на пэўны тэрмін ці пажыццёвыя. Узніклі ў канцы 16—17 ст., найб. пашыраны ў 19 ст. 3) Аб’яднанне некалькіх манастыроў, якія прытрымліваюцца аднаго стату-та, пад адзіным кіраваннем.
КАНГРЭГАЦЫЯНАЛІСТЫ — паслядоўнікі адной з плыней калбвінізму, якая ўзнікла ў 2-й па-лавіне 16 ст. ў Англіі. К. абвясцілі поўную неза-лежнасць мясцовых цэркваў або суполак (кангрэ-гацый); кожная з іх сама вызначала сімвал веры і культавую сістэму, выбірала служыцеляў культу і кіраўніцтва, прымала і выключала членаў. Засна-вальнік першай кангрэгацыі — Р. Браўн (1581). К. актыўна ўдзельнічалі ў англійскай буржуазнай рэвалюцыі 17 ст., стварылі паліт. партыю індэпен-дэнтаў, аснову арміі О. Кромвеля. Пасля рэстаў-рацыі ў 1660 дынастыі Сцюартаў мноства К. пе-расялілася ў Новы Свет, дзе яны адыгралі знач-ную ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці гэ-тага рэгіёна. К. перагледзелі вучэнне аб жорсткім наканаванні чалавечага лёсу, ідэю непагрэшнасці Бібліі, прыйшлі да высновы, што атрымальнікам божага дару з’яўляецца не індывід, а суполка як. цэлае; высока ставілі навуку і адукацыю, прад-прымальніцтва і дзелавы поспех, вызначаліся ак-тыўнай грамадзянскай пазіцыяй. К. адыгралі вы-рашальную ролю ў заснаванні Гарвардскага, Іельс-кага і інш. каледжаў (пазней ун-ты), заявілі пра ся-бе як палітыкі і адміністратары. У 1960—70-я г. разам з прэсвітэрыянамі і метадыстамі К. стварылі ў Канадзе найбуйнейшую пратэстанцкую Аб’яд-наную царкву, з евангелістамі і рэфарматамі ў ЗША — Аб’яднаную царкву Хрыста (больш за 2 млн. вернікаў). Тэндэнцыя К. да аб’яднання пра-яўляецца ў стварэнні асацыяцый, саюзаў, саветаў, сінодаў і інш. З’яўляюцца ўдзельнікамі экуменіс-цкага руху. А^.Цітавсц.
КАНІСКІ Георгій (у свеце Рыгор; 20.11.1717, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна — 13.2.1795) — украінскі і беларускі царкоўны і грамадскі дзеяч, пісьменнік. Скончыў Кіева-Магілянскую акадэ-мію (1743), у 1745—55 яе выкладчык, прафесар, рэктар. 3 1755 епіскап магілёўскі (беларускі). Зма-гаўся за захаванне і адраджэнне праваслаўя на Бе-ларусі. У 1757 адкрыў у Магілёве пры архірэйскім доме друкарню, дзе перавыдаў скарочаны тэкст «Катэхізіса» Ф. Пракаповіча ў сваім перакладзе на «рускі дыялект». Ініцыятар адкрыцця Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1765 дамогся ад караля Рэ-чы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага вярнуць правасл. іх правы, манастыры, храмы, але кароль не стрымаў слова. Звяртаўся за дапамо-
КАНКАРДАТ — КАНСТАНЦКІ
145
гай да рас. імператрыц Лізаветы і Кацярыны II. Пасля трох замахаў на яго жыццё ў 1768 уцёк у Расію (Смаленск), дзе заставаўся магілёўскім епіс-капам у выгнанні. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспа-літай (1772) вярнуўся ў Магілёў. 3 1793 архіепіс-кап, чл. Сінода. Садзейнічаў вяртанню уніятаў у праваслаўе. Збіраў дакументы па гісторыі правасл. царквы (каралеўскія граматы і інш.). Аўтар тво-раў: «Мемарыял аб крыўдах праваслаўным», «Пра-вы і вольнасці жыхароў грэчаскага веравызнан-ня», «Трактат вечнай дружбы», «Збор павучальных слоў»; таксама духоўнага дзённіка «Думкі», драмы «Уваскрэсенне мёртвых» і інш. На доме ў Магілё-ве, дзе ён жыў, мемарыяльная дошка. У 1993 ка-нанізаваны.
Тв- Собр. соч. Ч. 1—2. СПб., 1835.
Ліпг.-. К а ш у б a М.В. Георгнй Коннсскмй. М.. 1979; Гры-г а р о в і ч І.І. Беларуская іерархія. Мн.. 1992. В.М.Дышнсвіч.
КАНКАРдАт (ад познелац. concordatum зго-да, пагадненне) — пагадненне паміж папам рым-скім як кіраўніком каталіцкай царквы і ўрадам пэўнай дзяржавы аб становішчы каталіцкай царквы ў гэтай краіне, яе правах і прывілеях (назначэнне епіскапаў, царк. уласнасць, вызва-ленне ад падаткаў, пытанні сям’і і шлюбу, умо-вы дыпламатычных зносін з Ватыканам і інш.). Найбольш вядомыя: Вормскі К. 1122; Балонскі К. 1516 (замацаваў залежнасць франц. царквы ад ка-раля); К. 1801 папы Пія VII і Напалеона I; К. 1847 з Расіяй; К. 1929 з урадам Мусаліні; К. 1933 з гіт-лераўскім урадам Германіі; К. 1953 з урадам Франка ў Іспаніі (у 1976 унесены змены ў К. Ва-тыкана з Іспаніяй). У 1984 урадам Італіі падпісана пагадненне з Ватыканам, у якім перагледжаны шэраг палажэнняў К.
КАНКЛАУ (ад лац. conclave зачынены пакой) — сход кардыналаў, які збіраецца для выбрання па-пы рымскага пасля смерці яго папярэдніка. Пара-дак правядзення К. ўстаноўлены ў 1274 на 2-м Лі-ёнскім саборы папам Грыгорыем X. Адбываецца праз 18 дзён пасля смерці папы ў ізаляваным ад навакольнага свету памяшканні закрытым галаса-ваннем. Для выбрання папы патрабуецца /з гала-соў удзельнікаў (колькасць не павінна перавы-шаць 120) плюс 1 голас. К. называецца таксама памяшканне Сіксцінскай капэлы, дзе адбываюц-ца выбары.