• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    КАСЦЁЛ — КАТАЛІЦЫЗМ
    153
    Літ.: Подокшнн СЛ. Реформацня н обіцественная мысль Белоруссмн н Лнтвы (вторая половнна XVI — начало XVII в.). Мн., 1970; Дммтрмсв М.В. Православне н рефор-мацмя: Рсформацмонные двпження в восточнославянскмх зем-лях Рсчн Посполнтой во второй половмне XVI в. М.. 1990.
    С.В.Ма//озам.
    КАСЦЕЛ (ад лац. castellum невялікая крэ-пасць) — 1) польская і беларуская назва рымска-каталіцкага храма. Паводле царк. дагматыкі К. з’яўляецца домам Бога і месцам малітвы. Падзя-ляецца на 3 традыц. для хрысц. храма часткі: ба-бінец (прытвор, нартэкс), цэнтральную частку і прэсбітэрый (алтарную частку). У адрозненне ад правасл. храма (гл. Царква) у К. алтаром называ-ецца не частка прасторы, а ўзвышанае ахвярнае месца з распяццем, абразом або статуяй святога. Гал., часта шматфігурны, алтар размяшчаецца ў прэсбітэрыі, які звычайна аддзяляецца ад цэн-тральнай часткі невысокай агароджай. Акрамя гал. ў К. можа быць некалькі дадатковых бакавых алтароў у цэнтральнай частцы храма; там таксама знаходзяцца кафедра для ксяндза, спавядальня, лаўкі для вернікаў, на сценах жывапісныя або скульптурныя сцэны з крыжовага шляху ІСуса Хрыста (стацыі), дадатковыя абразы, эпітафіі і помнікі фундатарам (іх тут часта хавалі), месца для хораў, арган і інш. Інтэр’ер К. звычайна вель-мі багата ўпрыгожаны. Пры прэсбітэрыі размя-шчаецца сакрысція — спец. прыбудова, у якой зберагаюцца прыналежнасці культу (свяшчэнны посуд і богаслужэбныя адзенне, кнігі і інш.), ча-сам тут месціцца і касцельная б-ка. Па сваім зна-чэнні К. бываюць: базілікі (К. са спец. папскімі прывілеямі, асноўныя ў Рыме); кафедральныя (К., дзе ёсць кафедра епіскапа і знаходзіцца кафед-ральны капітул); калегіяты (К., якім нададзены спец. ганаровы статус, ёсць свой калегіяцкі капі-тул); кляштарныя; парафіяльныя (прыходскія, фарныя); філіяльныя (у складзе прыхода); каплі-цы. Паводле кананічнага права, узвядзенне К. біс-куп мог дазволіць толькі тады, калі фундатар за-бяспечыць утрыманне будынка і існаванне прыч-та. Новы К. абавязкова падлягае абраду кансекра-цыі (асвячэнню біскупам). На Беларусі К. пачалі сістэматычна будаваць пасля Крэўскай уніі 1358, а найб. шырока — пасля Брэсцкай уніі 1596 (гл. Рамска-каталіцкая царква). Сярод К. шмат выдат-ных помнікаў гісторыі і культуры. Найб. вядо-мыя К.: Нясвіжскі, Ішкалдскі, Траецкі, Камайскі, у в. Гнезна Ваўкавыскага р-на, у в. Міхалішкі Астра-вецкага р-на, в. Гервяты Астравецкага р-на, Гро-дзенскі фарны К. (былы езуіцкі) і інш. 2) Польскі тэрмін для абазначэння рымска-каталіцкай цар-квы як арг-цыі.
    Катакомбы ў
    Рыме.
    КАТАКОМБЫ (італьянск. catacomba ад поз-налац. catacumba падземная грабніца) — пад-земныя памяшканні прыроднага або штучнага паходжання. Выкарыстоўваліся ў старажытнасці для правядзення рэліг. абрадаў і пахаванняў. Вядомы К. ў наваколлі Рыма, Неапаля, на в-ве Сіцылія, у Егіпце (Александрыя), Венгрыі, Гер-маніі, Паўн. Афрыцы, Кіеве, на Балканах і інш. У 2—4 ст. выкарыстоўваліся хрысціянамі. Асаб-ліва вялікія К. ў Рыме, якія ўяўляюць сабой раз-галінаваныя лабірынты вузкіх галерэй (даўжы-ней каля 900 км) і невялікіх залаў — крыпт, ба-гата аздобленых размалёўкамі. На сценах К. за-хавалася мноства эпітафій і культавых малюн-каў — важных крыніц па гісторыі ранняга хрысціянства.
    КАТАЛІКС5С (ад грэч. kathollkos, усяленскі, усеагульны) — тытул кіраўнікоў Армянскай апос-тальскай царквы (з 4 ст.), Грузінскай праваслаўнай царквы (з 5 ст.), монафісіцкай царквы армян ка-толікаў. Спалучаецца з тытулам патрыярха і раў-назначны яму.
    КАТАЛІЦЫЗМ (грэч. katholTkos усеагульны, лац. catolismus галоўны, сусветны) — адзін з ас-ноўных кірункаў (разам з праваслаўем і пратэс-тантызмам) у хрбісціянстве. Вылучэнне з агуль-най плыні хрысціянства пачалося ў сувязі з падзе-лам у 395 Рымскай імперыі на Заходнюю і Усход-нюю; канчаткова аформіўся ў 1054 пасля падзелу цэркваў на заходнюю (каталіцкую) і ўсходнюю (праваслаўную). Mae шэраг асаблівасцей у дагма-тыцы, кульце арганіз. структуры. Уяўляе сабой моцную цэнтралізаваную царкву, якая кіруецца тэакратычнай дзяржавай — Ватбіканалі на чале з папам рвімскім. Папа лічыцца намеснікам Ісуса Хрыста на Зямлі, пераемнікам апостала Пятра. Крыніцамі веравучэння К. з’яўляецца Пісанне свяшчэннае (Біблія) і Свяшчэннае паданне (трады-цыя). У адрозненне ад праваслаўя К. лічыць усе без выключэння тэксты Бібліі кананічнымі. Свя-шчэннае паданне — пастановы ўсіх усяленскіх сабораў (а не толькі першых сямі, як у правасл.),
    154
    КАТОВІЧ — КАФЗДРА
    творы святых айцоў і рашэнні рымскіх перша-святароў. Дагматыка К. адрозніваецца ад правасл., яна ўдакладнялася і дапаўнялася новымі тэалагіч-нымі прынцыпамі. Так, догмат пра Тройцу, па-водле якога Святы Дух зыходзіць не толькі ад Бо-га-Айца, але і ад Бога-Сына, стаў спрэчным пун-ктам у час падзелу царквы ў 1054. Догмат аб sanace добрых спраў, на падставе якога склалася практыка продажу індулбгенцілй, быў адной з пры-чын аддзялення ад К. пратэстантызму ў 16 ст. Іс-тотна большая роля ў К. належыць культу Дзевы Марыі, што складаецца з догматаў аб бязгрэш-ным зачацці і цялесным узнясенні яе на неба, a таксама з догматаў пра першародны грэх і чысці-лішча. Значным лічыцца і прыняты ў 1870 догмат аб непагрэшнасці пап у справах веры і маралі ў час знаходжання іх на кафедры. Сярод кананіч-ных асаблівасцей К. вызначаюцца: цэлібат (зарок бясшлюбнасці не толькі манаства, але ўсіх свята-роў), недапушчальнасць выхаду з духоўнага сану, інстытут кардыналаў, непарушнасць шлюбу, пер-шынство папы. У К. шануюцца чатырохканцовы крыж, рэліквіі, святыя. Найб. значнае свята — Раство Xp6tcmoea\ ёсць і спецыфічныя святы: Цела Гасподняга, Сэрца Ісусавага і інш. Сярод устаноў К.: рыліская курмя, калегія кардыналаў (у поўным складзе — кансістормя), кангрэіацыі і канцыля-рыі; ордэнт манаскія. Існуе ў К. добра арганізава-ны грамадскі рух —Акцыя каталіцкая. У сферы ідэалогіі К. кіруецца афіц. філас. дактрынай, аб-ноўленым вучэннем Фамы Аквінскаіа — неатаміз-мам. Праяўляецца цікаўнасць і да інш. філасоф-скіх сістэм, якія больш адпавядаюць патрэбам царквы і часу, напр., да тэярдызму. Адметная ры-са К. — процістаянне мадэрністаў і традыцыяна-лістаў. Да 2-га Ватыканскага сабора (1962—65) ка-таліцкая імша (богаслужэнне) адбывалася па-ла-цінску, цяпер — і на родных мовах. К. найб. па-шыраны ў Зах. Еўропе, Лац. Амерыцы, Філіпінах, ЗША, некаторых краінах Афрыкі. Акрамя рым-ска-каталіцкай царкеы (уласна каталіцкай перша-
    К4ТПХН$!СЬ
    TO EGT5, нл»цотлеодлшн хрівтім акянооктогопнвьйллнпро атыхк льде; нзыы р». ского,б5пытдахг;о. клзтасш'ям.
    «Катэхізіс»
    С.Буднага.
    Тытульны ліст.
    1562.
    пачатковай царквы зах. абраду) К. уключае і шэ-раг былых правасл. і стараж. усходніх цэркваў, якія прызналі ўладу рымскага папы і каталіц-кую дагматыку пры захаванні сваёй абраднасці і ўнутранай арг-цыі і ператварыліся ва уніяц-кія. Гэта цэрквы грэч., армянскага, копцкага (у Егіпце), мараніцкага (у Ліване) і інш. абрадаў. На Беларусі К. пашырыўся пасля Крэўскай уніі 1385 у выглядзе рым.-каталіцкай царквы, а ў выніку Брэсцкай уніі 1596 створана уніяцкая царква.
    Літ.і X о л ь ц Л. Нсгорня хрмстнанского монашества: Пср. с нем. СПб., 1993. А.А.Цітавец.
    КАТЙВІЧ Іаан (Іван Антонавіч ?—?) — Ві-ленскі праваслаўны святар, археолаг. 3 1869 рэ-дагаваў часопіс «Лйтовскйс епархйалбнбіе ведомос-тй», у якім змясціў шмат артыкулаў па царкоў-ных пытаннях. У артыкулах «Богагалоснік, яго значэнне і выкарыстанне ў народзе» (1866), «Пра праваслаўныя цэрквы ў г. Кобрыне» (1869), «Некалькі слоў пра віленскую Кальварыю і пра наведванне яе праваслаўнымі» (1875—79) ёсць звесткі па археалогіі Беларусі і Літвы. Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы «Прац дзевятага археалагічнага з’езда ў Вільні» (1893; т. 1—2, 1895—97).
    КАТЭХІЗІС (ад грэч. katechesis павучанне, настаўленне) — рэлігійная кніга, у якой асновы хрысціянскага веравучэння выкладзены ў форме пытанняў і адказаў. Першапачаткова азначала вус-нае настаўленне асоб, якія пераходзілі ў хрысціян-ства, перад прыняццем імі хрышчэння. 3 16 ст. К. — кніга, навуч. дапаможнік, мэта якога — агульнае рэліг. навучанне вернікаў. Пачатак такім выданням паклаў М.Лютэр, які ў 1529 надрукаваў «Малы катэхізіс». У 1566 у Ватыкане выдадзены «Рымскі катэхізіс», у якім выкладзена каталіцкая дактрына: сімвал веры, таінства, дэкалог (10 за-паведзей), гал. малітвы. У сярэдзіне 19 ст. пра-васл. мітрапаліт Філарэт (Драздоў) склаў «Прас-торны катэхізіс», які доўгі час быў падручнікам па Закону Божаму. На бел. мове ў 1562 выда-дзены «Катэхізіс» С.Буднша, у 1783 — К.Зіза-нія. Існуе некалькі варыянтаў К. Звычайна яны складаюцца з 3 частак: у 1-й даюцца звесткі пра Бога і царкву, у 2-й — этычныя настаўленні, у 3-й апісаны сродкі атрымання божай літасці.
    А.А.Цітавсц.
    КАФЕДРА (ад грэч. kathedra сядзенне, крэс-ла) — у хрысціянскіх цэрквах сядзенне (крэсла) ў храме, на якое садзіцца епіскап у пэўныя моман-ты богаслужэння; К. называюць і месца для про-паведзі, дзе свяшчэннаслужыцель сгаіць. У пера-
    КАФІЗМА — КАЯЛОВІЧ
    155
    носным (і асноўным) сэнсе — пасада і месца зна-ходжання епіскапа, які кіруе епархіяй. У каталіц-кай царкве К. (к а т э д р а) — таксама скароча-ная назва кафедральнага сабора — храма, у якім служыць біскуп.
    КАФІЗМА — адзін з 20 раздзелаў Псал-тілра.
    КАХАНС5віЧ Грыгорый Ануфрый (сярэдзіна 18 ст., Аршанскі пав. — 1814) — грэка-каталіцкі (уніяцкі) царкоўны дзеяч. 3 бел. шляхецкага роду герба «Корвін», сын святара. Вучыўся ў віленскай папскай семінарыі. Быў святаром Галоўчынскай царквы ў Аршанскім пав. У 1790-я г. суддзя По-лацкай уніяцкай кансісторыі, яе прэзідэнт (1798), епіскап-суфраган (вікарый) Полацкай архіепархіі. У 1798—1802 выконваў асабістыя даручэнні архі-епіскапа І.Лісоўскага пры імператарскім двары. У 1803—08 адміністратар Полацкай архіепархіі. 3 1808 епіскап луцкі і экзарх Кіўскай мітраполіі. 3 кастрычніка 1809 мітрапаліт уніяцкай царквы. Ім-кнуўся ўзвысіць белае духавенства, паменшыць уплыў рыма-католікаў і бамілбян на ўнутранае жыццё грэка-каталіцкай царквы. У 1810 забараніў прымаць у базыльянскі ордэн шляхту лац. абраду, якая на той час складала значную частку манахаў, што выклікала пратэст і базыльян, і мясцовай шляхты. У час французскай акупацыі 1812 ба-зыльяне беспаспяхова спрабавалі адхіліць К. ад пасады. К. так і не быў зацверджаны рымскім па-пам у якасці мітрапаліта, хоць хадайнічаў пра гэ-та ў спец. лісце, накіраваным у Рым (1810).