Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
КЛЕРЫКАЛІЗМ (ад лац. clericalis царкоўны) — грамадска-палітычны кірунак у дзейнасці рэлігій-ных арганізацый, які выкарыстоўвае рэлігію і царкву для ўзмацнення ўздзеяння на сферы гра-мадскага жыцця. Прадстаўнікі К. ствараюць свае паліт. партыі, прафсаюзы, жаночыя, маладзёжныя і інш. масавыя грамадскія аб’яднанні, навуч. ўста-новы.
КЛІМЁНТ СМАЛЯЦІЧ, К л і м С м а л я -ц і ч (?, Смаленск — пасля 1164) — мысліцель, царк. дзеяч, пісьменнік. У 1148 — каля 1155 міт-рапаліт кіеўскі і ўсяе Русі. Пастаўлены кіеўскім кн. Ізяславам Мсціславічам без санкцыі канстан-цінопальскага патрыярха, падтрымліваў ідэю моцнай Кіўскай мітраполіі, незалежнай ад Кан-станцінопаля. Пасля смерці князя быў вымуша-ны пакінуць кафедру. У сакавіку 1155 сасланы кн. Юрыем Далгарукім ва Уладзімір-Валынскі. У 1158 новы кіеўскі кн. Мсціслаў Ізяславіч зноў прызна-чыў К.С. мітрапалітам, аднак кафедра была ўжо занята стаўленнікам Юрыя грэкам Канстанцінам. Такое некананічнае суіснаванне двух мітрапалітаў працягвалася да 1161, пакуль замест іх не паставі-лі новага мітрапаліта Феадора. Пасля смерці апошняга зроблена спроба яшчэ раз узвесці К.С. на кафедру, але беспаспяхова. Адукацыю атры-маў, відаць, у Канстанцінопалі. Паводле летапісу,
ведаў ант. літ., быў знаёмы з творчасцю Гамера, Платона, Арыстоцеля, быў кніжнікам і філоса-фам. Прыхільнік развіцця ўсходнеслав. культуры, адзін з першых абаронцаў незалежнасці рус. пра-васл. царквы ад Візантыі. Захаваўся адзіны літ. твор К.С. — «Пасланне смаленскаму прэсвітэру Фаме», у якім ён разважаў пра межы інтэрпрэта-цыі Свяшчэннага Пісання, падкрэсліваў духоўна-маральную прыроду чалавека. Важнае месца ў яго светапоглядзе займалі ідэя няхцівасці, акцэнтна духоўным, вечным, непрыняцці ўсяго часовага, матэрыяльнага.
КЛІР (ад грэч. kleros жарабя) — у хрысціян-скай царкве сукупнасць усіх царкоўнаслужыцеляў і свяшчэннаслужыцеляў; тое, што духавенства (за выключэннем архірэяў). К. таксама называюць прычт, г.зн. склад царкоўна- і свяшчэннаслужыце-ляў, якія служаць пры пэўнай царкве (прыход-скай, саборнай, дамавой). У раннім хрысціянстве слова «К.» абазначала апостальскае прызванне. Потым стала ўжывацца ў значэнні «духавенства» да тых асоб, якія былі выбраны па жэрабю ў якас-ці служыцеляў культу. На працягу стагоддзяў склад асоб, што ўваходілі ў К., неаднаразова змя-няўся. У 4 ст. з яго выключаюцца епіскапы, прэс-вітары і дыяканбі. На Захадзе пад К. разумеліся ўсе свяшчэннаслужыцелі, пачынаючы з дыякана; на Усходзе — з К. выключаўся епіскап. У гэтым апошнім значэнні тэрмін «К.» быў засвоены на Русі.
КЛІРАС (ад грэч. kleros) —у храмах права-слаўнай царквы ўзвышэнне перад іканастааш, на якім у час богаслужэння знаходзяцца чытальнікі, пеўчыя, а таксама свяшчэннаслужыцелі, што не прымаюць непасрэднага ўдзелу ў богаслужэнні, але дапамагаюць чытаць і спяваць. У культавым будынку звычайна два К. — левы і правы (паў-ночны і паўднёвы). З’явіліся К. ў 15 ст.
КЛЯШТАР (ад лац. claustrum замак, закрытае месца) — каталіцкі манастыр. Належыць да пэўных ордзнаў манаскіх. На тэр. Беларусі адзінкавыя К. вя-домы з сярэдзіны 13 ст., многія ўзніклі неўзабаве пасля хрышчэння Літвы (1387). Найб. стараж. К.: ўран-цысканцаў у Пінску (1396) і Ашмянах (1505)), аў іусцінцаў у Быстрыцы (цяпер Астравецкі р-н), Брэсце і Гродне (засн. Вітаўтам), бернардзінцаў у Вільні (1471), Гродне і Полацку (1498). Большасць К. засн. ў перыяд Контррзўармацбіі, іх фундатара-мі былі каралі Рэчы Паспалітай, магнаты (Сапегі, Глябовічы, Радзівілы, Пацы і інш.), шляхта. У канцы 18 ст. на бел. землях ВКА (без Вільні) дзей-нічалі 50 К. і рэзідэнцый дамініканцаў, 27 — бер-нардзінцаў, 23 — францысканцаў, 22 — кармелі-таў, 6 — трйінітарбіяў, 4 — аўгусцінцаў, 4 —
КНЯЖЫЦКІ — КОБРЫНСКІ
163
баніфратаў, 4 — місіянераў, 3— цыстэрцыянцаў, 2 — капуцтнаў, па 1 — картэзіянцаў, рахітаў, марыянаў. Існавалі жаночыя К. — 5 бенедыкці-нак, 4 бернардзінак, 2 брыгітак, 1 цыстэрцыянак. Асаблівае становішча займалі езуіцкія і піярскія калегіулш, якія вырашалі адукацыйныя задачы. Пры многіх К. працавалі шпіталі. Пераважная большасць К. зачынена пасля паўстанняў 1830— 31 і 1863—64 па абвінавачванні ў нелаяльнасці манахаў уладам, апошнія адзінкавыя —у 1870— 80-я г. Іх жылыя будынкі найчасцей прыстасоўва-лі пад шпіталі, казармы, бальніцы; іх касцёлы пе-ратваралі ў парафіяльныя або перараблялі ў пра-васл. храмы. Класічны тып К. выпрацаваны ордэ-нам Лнедыкцінцаў. Гэта быў замкнёны ансамбль будынкаў або памяшканняў для жыцця манаскай суполкі. Цэнтрам ансамбля быў касцёл. Каля яго рабілі чатырохвугольны двор, сад. 3 усходу да два-ра прымыкала зала капітула, з захаду — келлі. На-супраць касцёла будавалі трапезную залу. Астат-нія будынкі (дом абата, шпіталь, школа, гаспадар-чыя пабудовы) размяшчаліся на тэр. ў межах кляштарных муроў. Бенедыкцінскі тып К. быў за-пазычаны большасцю каталіцкіх ордэнаў і прыс-тасаваны адпаведна характару іх дзейнасці.
Л.Л.Ярашэв/ч. СЛ.Сср/ачоў.
КНЯЖЫЦКІ КЛЯШТАР ДАМІНІКАН-ЦАУ. Існаваў з 1670-х г. да 1832 у в. Княжыцы (Магілёўскі р-н). Засн. надворным харунжым ВКЛ Канстанцінам Пацам, які перадаў кляштару 18 тыс. злотых і фальварак з с. Балочычы. Крыштоф Пац запісаў кляштару 15 тыс. злотых (1724), Антон Мі-хаіл Пац — 2 тыс. злотых (1750), Андрэй і Со-ф’я Крукоўскія — 2 тыс. злотых (1739). Пер-шыя будынкі былі драўляныя, у 3-й чвэрці 18 ст. пастаўлены мураваны касцёл св. Мікалая, ас-вячоны ў 1780 біскупам СЗ.Богуш-Сестранцэві-чам. Апошні драўляны корпус кляштара пабу-даваны ў 1801 (мураваны быў толькі флігель). У 1832 кляштар зачынены; касцёл заставаўся пара-фіяльным, у 1865 ён пераабсталяваны пад пра-васл. царкву св. Аляксандра Неўскага.
Н.І.Пятровіч. А.А.Ярашэбіч.
КЙБРЫНСКІ САБ(5р 1626 — сабор вы-шэйшага духавенства грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы Рэчы Паспалітай, які адбыўся ў верасні 1626 у г. Кобрын (цяпер у Брэсцкай вобл.) замест аб’яднаўчага сабора правасл. і грэка-католікаў кра-іны, скліканне якога абвясцілі уніяцкі мітрапаліт Х.Б.Руцкі і кароль Жыгімонт III (рымская курыя і правасл. царква не падтрымалі ідэю аб’яднання і прымірэння). К.с. прыняў пастанову пра адкрыц-цё уніяцкай семінарыі для падрыхтоўкі духавен-ства (існавала ў 1650-я г. пры Мінскім базыльян-
скім кляштары), асудзіў сіманію (набыццё царк. пасад за грошы), пацвердзіў аўтаномію базыльян-скага ордэна ў царкве і забараніў вышэйшаму бе-ламу духавенству займаць у ім пасады, абавязаў епіскапаў і протаархімандрыта (генерала) базвілб-ян даваць штогадовыя справаздачы мітрапаліту, a апошняга — Кангрэгацыі прапаганды веры ў Ры-ме. Вырашана склікаць агульныя царк. саборы кожныя 4 гады. Рашэнні К.с. з шэрагам змен за-цверджаны папам Урбанам VIII у 1629.
Літ.\ П л о х м й С.Н. Папсгво н Украмна. Кмсв. 1989.
СВ.Калуля.
кбБРЫНСКІ СПАСКІ МАНАСТЬІР. Існаваў у 1497—1839 у г. Кобрын Брэсцкай вобл. Засн. як праваслаўны князямі Кобрынскімі пры драўля-най Спаскай царкве (царк. гісторыкі 19 ст. адносілі яе пабудову да часоў валынскага кн. Уладзіміра Ва-сількавіча — канец, 13 ст.; але звесткі пра манас-тыр да 1497 не выяўлены). У 1501 удава І.С.Коб-рынскага княгіня Фядора (з Рагатынскіх) адпісала манастыру с. Корчыцы з людзьмі і ўсімі даніна-мі, 2 карчмы у Кобрыне, дзесятую мерку жыта з млына на р. Кобрынка і дзесятую капу жыта і яравога збожжа з Кобрына. Інвентар манастыра 1549 надрукаваны ў 6-м томе «Актаў Віленскай ка-місіі». Пасля Брэсцкайуніі 1596 манастыр стаў уні-яцкім, належаў ордэну базылбян, меў свайго архі-мандрыта, некаторы час падпарадкоўваўся непас-рэдна літоўскаму правінцыялу (у 1713 архіман-дрыя адноўлена). Тут праходзіў Кобрынскі са(Гор 1626. Указам рас. імператара 1828 у К.С.м. адчы-нена духоўнае вучылішча. Пасля Полацкага царксў-наіа cadbpa 1839 манастыр закрыты. Захаваўся му-раваны жылы корпус, верагодна, 2-й пал. 18 ст., помнік архітэктуры барока. Меркаванне пра існа-ванне мураваных пабудоў у пач. 16 ст. не пацвяр-джаецца археалагічнымі даследаваннямі.
АЛ.Ярашэвіч.
Княжыцкі кля-штар дамініканцаў. Касцёл.
164
KOMAHAVCKI — КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ
кдЙДАНАўСКІ КАЛЬВІНСКІ ЗБОР. 3 2-й пал. 16 ст. Койданава — адзін з найб. цэн-траў кальвінізму ў ВКЛ. Каля 1564 Мікалай Радзі-віл Руды пабудаваў тут драўляны кальвінскі збор. Мураваны збор існаваў з пач. 17 ст. да 1-й палаві-ны 20 ст. Пабудаваны ў 1613 у стылі готыкі Крыштофам Мікалаем Радзівілам (Перуном) на месцы стараж. гарадзішча (бытуюць назвы: уро-чышча Крутагор’е, Акопішча, Гаштольдава гара, Кальвіншчына). Тэр. збору ўяўляла сабой замкну-ты архітэктурны комплекс, абнесены мурам з 9 круглымі шатровымі вежамі і адзінай брамай; быў абкружаны земляным валам і ровам, запоў-неным вадою з р. Няцеча. У цэнтры ўзвышаўся прамавугольны ў плане храм-крэпасць з высокім 2-схільным дахам і 4-яруснай вежай-званіцай з бо-ку гал. фасада. Вежа была квадратнай у аснове (2 ніжнія ярусы) і васьміграннай уверсе. На ёй былі гадзіннік (працаваў да 1909) і вялікі звон. У храме зберагаўся адзін з экзэмпляраў Брэсцкай Бібліі. У 2-й пал. 19 ст. збор пачаў разбурацца, набажэн-ствы спыніліся. Аднак Койданаўская кальвініс-цкая парафія існавала да 1913. У пач. 20 ст. яна ахоплівала 3 паветы (Мінскі, Ігуменскі, Навагруд-скі) і налічвала каля 200 прыхаджан. Збор моцна пацярпеў у час 1-й сусв. вайны, у 1930-я г. ра-забраны на патрэбы будаўніцтва, канчаткова зруйна-ваны ў Вялікую Айчынную вайну. Захаваліся рэшткі муроў, якія ахоўваюцца дзяржавай.
/1/т.: Валахановнч А.Н., К у л а г м н А.Н. Дзсржмн-іднна: прошлое н настояшсс. Мн., 1986. С. 127, 142—144; Т к a -ч с d М.А. Замкн Белоруссмм. Мн., 1987. С. 214—217; Сыра-к о м л я У. Вандроўкі па маіх былых оакодіцах: Успаміны, даследаванні гісгорыі і звычаяў. Мн.. 1992. С. 134—135.
A. I. Валаханчвіч.
КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ — рэлігійна-палі-тычны рух у Еўропе ў 2-й палавіне 16—17 ст., уз-началены папствам і накіраваны супраць Рэфар-
мацбіі з мэтай узнаўлення страчаных каталіцыз-мам пазіцый. Гал. сродкамі К. былі інквізіцмя, манаскія ордэны, рымская курыя. Самы актыўны ўдзел у К. прыняў ордэн езуітаў (створаны ў 1534—40). У 1559 апублікаваны Індэкс забароне-ных кніг. Праграмай К. сталі рашэнні Трыдэн-цкага сабора 1545—63 (вяршэнства папы над са-борам, увядзенне строгай царк. цэнзуры, богаслу-жэнне толькі на лац. мове і інш.). Былі створаны спец. органы кіравання — кангрэгацыі, шэраг на-вуч. устаноў (калегіумаў) для падрыхтоўкі каталіц-кага духавенства. К. ўключала барацьбу супраць свецкай навукі і навук. светапогляду, праследаван-не перадавых мысліцеляў (Дж.Бруна, Дж.Ваніні і інш.), знішчэнне пратэстантаў (Варфаламееўская ноч у Парыжы 24.8.1572), арганізоўвала т.зв. pa-Air. войны, праследавала ерасі. На Беларусі К. ак-тыўна праявілася пасля Люблінскай уніі 1569. Праваднікамі яе былі езуіты. Гал. ідэолагам К. ў ВКЛ быў П.Скарга. У 16—18 ст. тут асталяваліся яшчэ 24 каталіцкія манаскія ордэны (ўранцвіскан-цы, дамініканцы, кармелітм, бенедмкцінцбі, піяры і інш.). Зачыняліся пратэстанцкія і правасл. школы і друкарні, учыняліся пагромы. К. была накірава-на не толькі супраць пратэстантызму, але і пра-васлаўя. На хвалі К. нарадзілася Брэсцкая унія 1596 і створана уніяцкая царква. Супраціўленне каталіцкай экспансіі вылівалася ў народныя паўстан-ні (Віцебскае паўсганне 1623; антыкаталіцкую накі-раванасць мела антыфеадальная вайна 1648—51). Найб. жорсткія ганенні з боку каталіцкай царквы і дзяржавы пачаліся супраць антатрмнітарыяў. У канцы 16 ст. рэфармацыйны рух на Беларусі пачаў паступова згасаць, большасць кальвінісцкай шляхты стала пераходзіць у каталіцтва, а ў пач. 17 ст. большая частка дробнай правасл. шляхты прыня-ла унію. Паводле сеймавых пастаноў 1764 адступ-ніцтва каралася выгнаннем з краіны або смерцю.