Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Л.Крэўза.
Г.Гекслі, Э.Гекеля і інш. У цяперашні час у мадэр-нізаваных формах К. выкарыстоўваецца тэало-гіяй для абгрунтавання рэліг. карціны свету.
Л.М.Елсукіў.
КРЭЎЗА Леў (Лявон; 2-я пал. 16 ст., Падляш-ша — 1639) — дзеяч уніяцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, пісьменнік-палеміст. Манах, з 1617 архімандрыт Віленскага манастыра св. Тройцы, з 1621 протаархімандрыт (генерал) ордэна базыль-ян, з 1623 архіепіскап смаленскі і чарнігаўскі. Удзельнік Львоўскага сабора 1629. У палемічным творы «Абарона царкоўнай еднасці, або Доказ, які сведчыць, чаму грэчаская царква павінна быць аб’яднана з лацінскай» (Вільня, 1617) даў звесткі пра кіеўскіх мітрапалітаў і выказаў думку, што многія з іх імкнуліся да адзінства з Рымам. Аўтар «Абароны манастыра св. «Тройцы» (Вільня, 1702) і інш. Ідэі К. паўплывалі на наступныя па-каленні прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты уні-яцкай царквы. СВ.Маромм.
КСЕНДЗ (ад старапольскага ksiqdz князь) — у беларускай і іншых славянскіх мовах назва рымска-каталіцкага святара. На Беларусі К. часам называюць і уніяцкіх святароў. У польскай мове тэрмін К. можа ўжывацца і ў дачыненні да духа-венства інш. хрысц. канфесій.
КУЗЬМЕНКА Міхаіл Сямёнавіч (8.11.1915, г. Гомель — 12.3.1986), праваслаўны рэлігійны дзеяч, царкоўны гісторык. Кандыдат багаслоўя (1971). Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1935), правасл. багаслоўскі ф-т Варшаўскага ун-та (да 1939), 2 курсы Віленскай кансерваторыі (1941),
170
КУЛЕША — КУЛЬТАВЫЯ
Маскоўскую духоўную акадэмію (1971). У 1930-я г. спяваў у хоры Р.Р.Шырмы. Дыякан (з 1942), свя-тар (з 1943). У 1940-я г. сакратар праўлення Ві-ленскага Свята-Духава манастыра, выкладчык і ін-спектар Віленскай духоўнай семінарыі. 3 1945 святар у прыходах Віленскай і Мінскай епархій. У 1951 асуджаны «за контррэвалюцыйную дзей-насць» на 10 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у г. Інта Комі АССР. 25.5.1956 вызвале-ны. 28.11.1978 рэабілітаваны. У 1958—70 святар Барыса-Глебскай царквы ў Магілёве, потым наста-яцель Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку. Аўтар публікацый ў айчынным і замежным друку па гісторыі правасл. царквы на Магілёўшчыне, Барыса-Глебскай царквы ў Магілёве, пра лёс і аб-ставіны смерці мітрапаліта Сергія (Васкрасенска-га). Пахаваны ў Вільнюсе. У 1978 Патрыярхам усяе Русі ўзнагароджаны мітраю (мітрафорны протаіерэй), у 1980 ордэнам Прападобнага Сергія Раданежскага 2-й ступені.
Тв.: Магілёўская епархія ад часоў далучэння да Расіі да 1918 г. // Магілёўская даўніна. 1966. С. 73—91; 1997. С. 54—60; 1998. С. 63—68; 1999. С. 51—57.
Літ.: Айцец Міхаіл (Кузьменка) // Магілёўская даўніна. 1995. С. 69—71. М.Пушкін.
КУЛЕША Ян Алаізій (1660—1706) — ката-ліцкі палеміст канца 17 — пач. 18 ст. Нарадзіўся на Палессі. Быў нейкі час місіянерам у Маскве. Аўтар твора «Праваслаўная вера» (Вільня, 1704), у якім прасачыў гісторыю правасл. царквы да кан-ца 17 ст. Сцвярджаў, што пры князю Уладзіміру «Русь прыняла рымска-каталіцкую веру» і першыя кіеўскія мітрапаліты не былі ў схізме (царк. рас-коле), аднак пазней Русь апынулася ўцягнутай у схізму. Адна яе частка была спустошана татарамі, а другая падпарадкавана язычніцкай Літве. Падко-памі схізматыкаў-раскольнікаў тлумачыў К. паў-станне ў Віцебску 1623, а таксама антыфеадаль-ную і нацыянальна-вызваленчую вайну ўкр. і бел. народаў пад кіраўніцтвам Б.Хмяльніцкага. Як і інш. каталіцкія палемісты, К. тэарэтычна абгрун-таваў і апраўдваў гвалтоўнае насаджэнне каталі-цызму, нац. і рэліг. ганенні ў Рэчы Паспалітай.
культ ПРбдКАЎ, ушанаванне памерлых бацькоў і інш. родзічаў. Развіваўся як сямейны культ на стадыі распаду родавага ладу. Звязаны з анімістычнымі вераваннямі і ўяўленнямі аб прод-ках як ахоўніках роду і іх нашчадкаў. У перша-бытныя часы ўшаноўваліся татэмныя першапрод-кі (гл. Татэмізм). У політэістычных рэлігіях ста-раж. грэкаў, рымлян, славян і некаторых інш. на-родаў вялікую ролю меў сямейна-родавы К.п. У Кітаі ён пакладзены ў аснову канфуцыянства. Іс-навалі таксама агульнаплемянны і агульнанарод-ны К.п. правадыроў і князёў, якія ў некаторых на-
родаў абагаўляліся яшчэ пры жыцці і іх продкі лічыліся асабліва магутнымі (Палінэзія, Паўднё-вая Азія, Цэнтральная Афрыка і інш.). У балцкіх плямён, што насялялі большую частку тэр. Бела-русі, ў раннім жалезным веку татэмнымі першап-родкамі былі, верагодна, мядзведзь і дзік. Павод-ле адной з легенд, продкам беларусаў быў Бой (Бай), які пакінуў сыну Белаполю землі ў Падзвін-ні і Падняпроўі. Назву племяннога саюзу крыві-чоў часам выводзяць ад імя іх мяркуемага рода-пачынальніка Крыва. У «Аповесці мінулых гадоў» назва радзімічаў выводзіцца ад Радзіма, які са сва-ім родам прыйшоў у Пасожжа «з ляхаў». Сляды К.п. захаваліся ў бел. святкаваннях Дзядоў Радаўні-цы, пахавальных абрадах і звычаях (памінкі), гала-шэннях. 3 К.п. звязаны і міфалапчны вобраз да-мавіка як духаахоўніка хатняга ачага.
/l/'w.: Легснды і паданні. Мн., 1983; 1 D а н о D В.В., Т о п о -р о в В.Н. Крмв // Мнфы народов ммра. М.. 1992. Т. 2.
КУЛЬТ РЭЛІГІЙНЫ — сістэма абрадаў, сродкаў і дзеянняў, накіраваных на абгрунтаванне веры ў звышнатуральнае і зацверджаных у цар-коўных канонах. Яго вытокі ў дахрысц. культах, якія ўключалі розныя праяўленні ўетмшазму, ма-ііі, татэмізму і да т.п. Элементамі К.р. з’яўляюц-ца як простыя акты (паклоны, малітвм, пасты, стаянне на каленях і інш.), так і больш складаныя (святм, рэлііійнбія aftpadot, рзлііійнбія (югаслужзнні, культ святых і інш.). Да іх належаць таксама кул$-тавыя збудаванні, рэлікеіі царкоўныя, адзенні святароў, розныя прыстасаванні для набажэн-стваў і інш. Формы К.р. суадносяцца з гіст. фор-мамі рэлігіі: культы татэмічныя,. пахавальныя, ро-давыя, магічныя, анімістычныя (экзаркізм), ас-тральныя, жывёльныя (зоалатрыя), прапіцыяль-ныя (звязаныя з шанаваннем багоў, якія нібыта кіруюць лёсам як Сусвету, так і кожнага чалаве-ка). Развіццё і ўскладненне К.р., неабходнасць яго абгрунтавання абумовілі з’яўленне спецыфічнай рэліг. супольнасці, храмаў, іерархіі святароў, якія рэгламентавалі К.р. і манапалізавалі права здзяй-сняць культавыя дзеянні. К.р. як найб. даступны элемент рэлігіі і непасрэдна набліжаны да прос-тых вернікаў, стымулюе пачуццёва-рэліг. светаў-спрыманне, і ў выніку сам ператвараецца ў самас-тойны аб’ект веры і шанавання як паказчык рэлі-ГІЙнаСЦІ НарОДа. А.А.ЦІтавец.
КЎЛЬТАВЫЯ ЗБУДАВАННІ — пабудовы, прызначаныя для адпраўлення рэлігійных абра-даў. Тыпалогія і гісторыя развіцця К.з.: абумоўле-на прыналежнасцю да пэўнага веравызнання (канфссіі), а таксама ходам развіцця архітэктуры і будаўнічай тэхнікі. Асноўныя тыпы К.з.: царква, аг-бор (праваслаўе), касцёл, сабор (каталіцызм), мя-чэцб (іслам), кірха, збор (пратэстантызм), сінагша
кульчынскі — кунцэвіч
171
(іудаізм), пагада, ступа, дацан (будызм), малельны дом (у старавераў, баптвістаў), а таксама званіца, капліца, мінарэт, капэла, кляштар, лаўра, некато-рыя мемарыяльныя збудаванні (піраміды, маста-бы, грабніцы), язычніцкія свяцільні (капішча) і інш. На Беларусі найб. былі пашыраны правасл. і уніяцкія цэрквы, каталіцкія касцёлы і капліцы, кальвінскія зборы, кляштары, трапляюцца сінаго-гі, мячэці. Мураваныя цэрквы вядомы з 11 ст. Ас-ноўны іх тып —крыжова-купальны храм. У 13— 16 ст. К.з. звычайна з’яўляліся і храмамі-крэпасця-мі, у іх архітэктуры былі элементы готыкі і рэне-сансу. На мяжы 16—17 ст. яны мелі бязвежавыя або 1-, 2- і 3-вежавыя гал. фасады (Мірскі Мікала-еўскі касцёл, Камайскі касцёл). У 17—18 ст. асн. мастацкім кірункам у архітэктуры быў стыль ба-рока (касцёл у в. Адэльск Гродзенскага р-на, сярэ-дзіна 18 ст.).
У гэты час пашырыліся 1- і 3-нефавыя базілікі без трансепта, крыжовыя і крыжова-купальныя, напачатку з бязвежавым ці 1-вежавым, потым 2-вежавым фасадам (Навасвержанская Успенская царква з брамай-званіцай, Жтровіцкі Успенскіма-настыр, Нясвіжскі касцёл езуітаў). Часта К.з. ставілі ў ансамблі з манастырамі і кляштарамі (Гродзенскі кляштар бернардзінцаў, манастыр базыльян у в. Жы-ровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.). У 1-й палавіне 19 ст. архітэктура К.з. набыла рысы кла-сіцызму (Гомелбскі Петрапаўлаўскі сабор\ з сярэдзі-ны 19 ст. — эклектычныя формы стыляў несап-раўднай готыкі, псеўдарус. і псеўдавізант. (Мін-осая царква Аляксандра Неўскага), мадэрн. Са ста-ражытнасці пашыраны таксама драўляныя К.з.: зрубныя (царква ў в. Здзітава Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл., 1502) і пабудаваныя «ў стоўп» (Успенская царква Пінскага Лешчанскага манас-тыра). У перыяд барока пераважалі збудаванні 2-зрубнай базілікальнай структуры з бязвежавым, пазней 2-вежавым гал. фасадам (царква ў в. Ваву-лічы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл., 1737), 3-зрубныя з рытмічным спалучэннем аб’ёмаў і са-масгойным крыццём кожнага зруба (Давыд-Гарадоц-кая Георгіеўская царква). У 17 — 1-й палавіне 19 сг. пашыраны манументальныя 4- і 5-зрубныя кры-жова-купальныя К.з. з планам у выглядзе грэч. або лац. крыжа (Ільінская царква ў Віцебску). Драўляныя К.з. канца 19 — пач. 20 ст., як і му-раваныя, маюць эклектычныя формы (касцёл у в. Паланэчка Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл., 1899). СЛ.Сергачйў, ТВ.Гаёрусб.
КУЛЬЧЫНСКІ Ігнат (1707 — каля 1747) — гісторык, уніяцкі царкоўны дзеяч. Нарадзіўся каля Гродна. У 1727—35 знаходзіўся ў Рыме, дзе атрымаў званне доктара багаслоўя, займаўся гісторыяй царквы, шмат пісаў і выдаваў багаслоўскія пра-
І.Кунцэвіч.
цы. У 1735 вярнуўся на радзіму, дзе стаў архіман-дрытам Гродзенскага Каложскага базыльянскага манастыра. Вывучаў гісторыю Гродна, в. Жырові-чы на Слонімшчыне, даследаваў Каложскую цар-кву, на аснове вывучэння манастыркага архіва склаў «Інвентар Гродзенскага Каложскага манас-тыра... складзены ў 1718», у якім падрабязна апі-саў храм, яго вонкавы і ўнутраны выгляд, алтары і інш. К. з’яўляецца аўтарам «Хронікі ігуменаў, архімандрытаў, царк. старост і заступнікаў Калож-скага манасгыра». К. — асноўная крыніца па гіс-торыі Каложскай царквы. К. вывучаў таксама Гро-дзенскі Стары замак, апісаў крыж Ефрасінні По-лацкай, дзякуючы чаму гэтая рэліквія стала вядо-мая на Захадзе.
КУЛЬЧЫЦКІ Андрэй (у манастве А л я к -с а н д р) Міхайлавіч (1826, в. Камень-Шляхецкі, ця-пер Акцябр Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 28.12.1888) — праваслаўны царкоўны дзеяч, гісто-рык. Кандыдат багаслоўя (1857). 3 сям’і святара. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, Пецяр-бургскую духоўную акадэмію (1857). 3 1847 свя-тар Петрапаўлаўскай царквы ў Кобрыне, у 1852 прыняў манаства. У 1857—66 знаходзіўся ў якас-ці місіянера ў Пекіне, вывучаў побыт насельніц-тва Кітая, складаў рус.-кітайскі слоўнік. 3 1866 ін-спектар Полацкай духоўнай семінарыі, з 1871 нас-таяцель царквы Рас. пасольства ў Рыме. 3 1878 епіскап туркесганскі, кастрамскі, галіцкі. Аўтар прац па гісторыі царквы, геаграфічных нататак і ІНШ. В.М.Чарапіца.