Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Тв.: Biskupstwo Wilcnskic ad jcgo zatoZenia az do dni obccnych. Wilno. 1912; Koseial zamkowy, czyli katedra wilcnska w jej dziejawym. liturgicznym, architektanicznym i ekanamieznym razwaju. T. 1—3. Wilno. 1908—16. І.І.Траццяк.
куцёінская друкАрня — цэнтр бела-рускага кірылічнага кнігадрукавання ў 17 ст. Дзейнічала ў 1630—54 пры Аршанскім Куцеінскім Быаяўленскім манастыры. Засн. С.Собалем, які да 1632 яе ўзначальваў. Пасля ад’езду Собаля 4 гады не працавала. Потым друкарню ўзначаліў ігумен І.Труцэвіч. Карысталася падтрымкай магілёўскага і аршанскага мяшчанства, выдавала навук.-асвет-ніцкую, царк.-палемічную і свецкую ліаратуру на царк.-слав. і старабел. мовах. У ёй выдадзены «Брашна духоўнае» (1630), «Малітваслоў», «Бук-вар» (абодва 1631), «Часаслоў», «Новы запавет і Псалтыр», часткова дадрукаваны кіеўскі «Апостал» (усе 1632). 3 1636 выдала яшчэ 14 кніг: «На ойча наш выклад» Іаана Златавуста» (1636), «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» і «Дзідаскалія...» С.Косава
(абедзве 1637), «Псалтыр» (1642), «Актоіх Іаана Да-маскіна» (1646), «Трэфалагіён» (1647), «Дыоптра» (1651), «Лексікон...» П.Бярынды (1653) і інш. Уся-го ў ёй выдадзена 20 кніг. Выданні вылучаліся своеасаблівым графічным афармленнем. Яны распаўсюджваліся на Беларусі, Украіне, у Літве, Расіі. У 1655 друкарскае абсталяванне перавезена ў Іверскі Валдайскі манастыр пад Ноўгарадам, у 1665 —у Васкрасенскі манастыр пад Масквой, у 1676 — на Друкарскі двор (Масква).
Літ:. 3 е р н о d a А.С., Горбунов Т.С. Кнмгопсчатанмс в Белорусснн XVI — XVII вв. // 400 лет русского кнмгопечата-нмя, 1564—1964. М., 1964. Т. 1. Ю.МЛаўрбік.
,КУЦЁІНСКІ БОГАЯЎЛЁНСКІ МАНАС-ТЫР — помнік архітэктуры барока. Засн. ў 1623 як правасл. мужчынскі манастыр. Размешчаны ў Куцейне — паўн.-зах. ускраіне г. Орша ў сутоках Дняпра і Куцеінкі. Складаўся з гал. Богаяўленска-га сабора, Свята-Духаўскай царквы, званіцы, ма-настырскіх і гасп. пабудоў. Быў абнесены агаро-джай з бутавага каменю і цэглы. Драўляны Бога-яўленскі сабор, пабудаваны ў 1623—35; згарэў у 1888. У 1630 бел. асветнік і кнігадрукар Спірыдон Собаль засн. пры манастыры Куцсінскую друкар-ню. Захаваліся Свята-Духаўская царква (узведзена ў 1-й палавіне 17 ст.), манастырскі будынак, час-тка сцяны. Т.В.Га6/уа.
КУЦЁІНСКІ УСПЁНСКІ МАНАСТЬІР. Існаваў у 17—20 ст. Заснаваны як жаночы манас-тыр у 1631 Багданам Сцянкевічам у Куцейне на паўд.-зах. ускраіне г. Орша. У комплекс уваходзі-ла некалькі драўляных цэркваў, жылыя і гасп. па-будовы. Гал. драўляны сабор згарэў у 1635. Пабу-даваны ў 1655 мураваны Успенскі сабор меў ры-сы стылю барока. Крыжова-купальны 3-апсідны храм. Асн. неф і крылы трансепта былі накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі 2-схільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Сярод-крыжжа ўвенчана 8-гранным глухім барабанам і ма-сіўным грушападобным купалам з галоўкай. Сцены ўпрыгожаны прафіляванымі карнізамі, пілястрамі на вуглах. Вокны высокія з паўцыркульнымі арач-нымі завяршэннямі. Франтоны завершаны галоўка-мі і аздоблены патройнымі плоскімі арачнымі ні-шамі. У 1658 куцеінскія манахіні пераведзены ў но-ваадчынены Уваскрасенскі манастыр у Смаленску. Есць звесткі, што з Куцейна былі і першыя насель-ніцы Новадзявочага манастыра ў Маскве. У 1842 ма-настыр прылічаны да 1-га класа. Зачынены ў 1918, будынкі не захаваліся. ТВ.ГаІўуа. АЛ.Ярашжч.
КЦІТАР (грэч. ktitor, літаральна — засна-вальнік, стваральнік) — асоба, на сродкі якой па-будаваны або нанава ўбраны (абразамі, фрэскамі) праваслаўны храм. Выявы К., у тым ліку партрэт-ныя, пашыраны ў сярэдневяковым мастацтве. 3 17—18 ст. К. называлі царк. стараст.
ЛАДАН (ад грэч. ladanon) — пахучая смала, што выдзяляецца некаторымі раслінамі сямей-стваў ладаннікавых і бурзеравых. Атрымліваюць падсочкай пераважна ладаннага дрэва і басвеліі свяшчэннай (Усходняя Афрыка і паўднёва-заход-няя частка Аравійскага паўвострава). Са стараж. часоў выкарыстоўваўся ў розных культах для вы-курвання злых духаў, курэння фіміяма багам і інш. У хрысціянстве скарыстоўваюць для каджэн-ня падчас богаслужэння.
ААЗІНСКІ (Loziriski) Зыгмунт (5.6.1870, в. Ба-рацін каля Навагрудка — 26.3.1932) — рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Беларусі. Скончыў гім-назію ў Пецярбургу (1889) і Пецярбургскую рым-ска-каталіцкую духоўную акадэмію, дзе потым выкладаў Свяшчэннае Пісанне і гамілетыку. У 1895 пасвячоны ў ксяндзы. 3-за канфлікту з царк. ўладамі двойчы (1898—1900 і 1905) быў адхілены ад пасады. У 1905—09 зноў прафесар духоўнай акадэміі ў Пецярбургу, з 1908 — адначасова ў се-мінарыі. У 1915—16 капелан у лагеры для інтэр-ніраваных нямецкіх і аўстра-венгерскіх грама-дзян. 2.11.1917 прызначаны біскупам адноўленай Мінскай дыяцэзіі (епархіі), з 14.8.1918 заняў ка-федру. 6.12.1918 разам з ФЛбрантовічам правёў першае ў Мінску богаслужэнне на бел. мове, быў арганізатарам бел. каталіцкай семінарыі ў Мінску, якая пазней пераехала ў Навагрудак, а потым у Пінск. У 1921 арыштаваны, потым выехаў у За-ходнюю Беларусь, з 2.12.1925 біскуп Пінскай ды-яцэзіі. Спрыяў усталяванню бел. мовы ў касцё-лах. Аўтар шэрагу брашур і артыкулаў на польс-кай МОВе. І.ГГанча//ук.
ЛАМПАДА — невялікая пасудзіна з кнотам, у якую наліты алей. Л. ставяць на юрнвім месцы, на прастоле, на ахвярніку, а таксама каля абразоў. Каля асабліва шануемых абразоў запальваюць не-калькі Л.
ЛАСІЦКІ (Lasicki) Ян (каля 1534, в. Ласіцы Сахачоўскага пав. Раўскага ваяв., Польшча — пасля 1599) — польскі гісторык, бібліёграф, рэлі-гійны пісьменнік. Паходзіў з дробнай мазавецкай шляхты. Кальвініст. У 1556—61 вучыўся ў гімна-зіях і ун-тах Страсбурга, Жэневы, Лазаны, Цюры-ха, Падуі, вандраваў па Швейцарыі, Францыі, Ні-дэрландах, Англіі. Напісаў шэраг прац па гісто-рыі рэлігіі, пра часы панавання Стафана Бато-рыя, нарыс гісторыі Францыі і інш. У 1581 вяр-нуўся ў Рэч Паспалітую і паступіў на службу да кашталяна мінскага Я.Я.Глябовіча выхавацелем яго дзяцей, жыў у Вільні і Заслаўі. У 1582 выдаў у Шпаеры (Германія) зборнік прац розных аўта-раў «Пра рэлігію, ахвярапрынашэнне, вясельныя і пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў і татар» (назва запазычана з трактата П.Одэрборна), у які ўвайшоў і яго арыгінальны твор, дзе апісаў нар. адзенне, стравы і абрады беларусаў, архітэктуру Вільні, Полацка, бел. вёсак; крытычна ставіўся да перажыткаў язычніцтва, забабонаў, неадукаванас-
З.Лазінскі.
176
ЛАЎРЫШАУСКАЕ — ЛАУРЫШАУСКІ
Лаўрышаў-скае евангел-ле. Пераплёт з абкладам. 16 ст.
ці насельніцтва ВКЛ. У рэліг. палеміцы выступаў як супраць каталіцкай рэакцыі (у 1584 бараніў А.Волана ад П.Скаргі), так і супраць радыкальных пратэстанцкіх плыней (асуджаў антытрынітарыяў, Ф.Соцына). Апошнія звесткі пра Л. паходзяць з Заслаўя (ліп. 1599). Пасмяротна выйшаў яго твор «Пра багоў жамойтаў, іншых сарматаў і несапраў-дных хрысціян» (Базель, 1615) — першы сістэма-тычны выклад язычніцкіх вераванняў балтаў.
Aim.: Мздано в 1582 г. // Белорусскмй «экватор». 2 нзд. Мн. 1988; В a r у с z Н. Jan Jasicki: Studium z dziej dw polskicj kultyry naukowcj XVI w. Wroclaw etc., 1973. А.Бслы.
лАўРЫШАўСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ — бела-рускі рукапісны помнік 1-й палавіны 14 ст. Напі-сана для Лаўрбішаўскага манастыра ўставам на пергаменце царк.-слав. мовай. Тэкст размешчаны ў 2 калонкі. Mae 374 нумараваныя старонкі. Змя-шчае кананічны тэкст 4 евангельскіх кніг Нова/а janaeemy, што ўзыходзіць да стараж.-рус. трады-цыі, дастасаваны да царк. службы (т.зв. апракас). Mae 14 разгорнутых запісаў 14—16 ст. пра ўкла-ды ў манастыр землямі, дваровымі людзьмі, збожжам, грашамі з упамінаннем мясц. прозві-шчаў і геагр. пунктаў. Укладныя запісы перамя-жоўваюцца ўстаўкамі на старабел. мове і маюць сціслыя каментарыі 16—17 ст. на бел. і польскай мовах. Кніга аздоблена вялікай колькасцю па-мас-тацку выкананых ініцыялаў у тэраталагічным сты-лі і 19 мініяцюрамі на евангельскія сюжэты, не-каторыя — складаныя шматфігурныя кампазі-цыі. Пераплёт зроблены з дошак, абцягнутых ак-самітам. На пераплёце замацаваны адзін з самых стараж. бел. абклаЗаў. На верхняй вокладцы — 4 навугольнікі з бірузой. Іх краі аздоблены суцэль-
ным карункавым арнаментам. У цэнтры абклада на сярэбранай пласціне выява святога з дзідаю і шчытом. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў вобразе святога ўвасоблены заснавальнік Лаўры-шаўскага манастыра князь Войшалк, на думку інш. даследчыкаў — гэта Дзмітрый Салунскі. Ся-рэднік на ніжняй вокладцы — пазалочаны крыж-распяцце. Кніга рэстаўрыравана ў 1887. Зберага-ецца ў б-цы імя Чартарыйскіх у Кракаве.
Aim.: Ш * п о в Я.Н. Восточнославянскне н южнославян-скме рукопнсные кннгн в собраннях Польской Народной Рес-публмкм. М., 1976. С. 78—85; Свентнцкнй Н.С. Лавра-шевское Евангелне начала XIV в.: (Палеогр.-граммат. опнсанне) // Нзв. отд. Рус. яз. н словесностн ймп. Академнн наук. СПб., 1913. Т. 18, кн. 1. А.М.Пятксвін.
ЛАЎРЫШАЎСКІ МАНАСТЬІР — адзін з найбольш старажытных манастыроў Беларусі. Іс-наваў у в. Лаўрышаў каля Навагрудка у 13—19 ст. Згадваецца ў летапісах ВКЛ, «Хроніцы» М. Стрыйкоўскага, у працах правасл., уніяцкіх і ката-ліцкіх гісторыкаў 17 ст. Паводле летапісных кры-ніц, засн. ў 13 ст. вял. кн. ВКЛ Войшалкам (у ма-настве Лаўрыш), ад яго імя атрымалі сваю назву манастыр і вёска. (Паводле царк. версіі заснаваль-нікам манастыра лічыцца прападобны Елісей Лаў рышаўскі, якому ў 1996 у Лаўрышаве адкрыты помнік). На думку М.Ермаловіча і С.Думіна, ма-настыр засн. як апора правасл. хрысціянізацыі гіст. Літвы. У 13 ст. быў адным з цэнтраў летапі-сання Беларусі. Каля 1329 тут створана Лаўрышаў скас еваніелле. У 14—15 ст. манастыр атрымаў ад Хадкевічаў, Храптовічаў і мясц. шляхты значныя падараванні ў выглядзе ворных зямель, сенажа-цей, вадаёмаў, вёсак з сялянамі, права збору царк. дзесяціны. У 16 ст. пры манастыры дзейнічала правасл. школа. У 1596 манастыр стаў уніяцкім, з 1615 належаў базвілбянам. У 1621 і 1623 тут пра-ходзілі базыльянскія кангрэіацыі, на якіх выпра-цоўваліся арганізац. асновы ордэна, царк. паліты-ка. У сувязі са скасаваннем у Лаўрышаве архіман-дрыі і падпарадкаваннем Л.м. разам з уладаннямі Навагрудскаму манастыру, а таксама з адабран-нем падараванняў свецкімі асобамі манастыр у сярэдзіне —2-й палавіне 17 ст. збяднеў і заняпаў. Пытанне пра аднаўленне архімандрыі абмяркоў-валася на Віленскай (1636), Навагрудскай (1671), Жыровіцкай (1675) і Бельскай (1709) кангрэгацы-ях базыльян. У канцы 18 — 1-й трэці 19 ст. тут дзейнічала Брэсцкая епархіяльная уніяцкая семі-нарыя, была б-ка (каля 500 тамоў, 1824) і архіў з вял. зборам дакументаў 14—19 сг. Пры царкве існа-вала брацтва. Манастырскі комплекс адбудаваны ў 1775—80. Ен складаўся з драўлянай званіцы, кляштара, царквы і невял. мураванай пабудовы, дзе знаходзіліся б-ка і склад. У 1816 манастыр ва-