• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    неафіц. частку замяніў «Вестняк Вмленского православного Св.-Духовского братства».
    В.В.Гры/ор 'см.
    Літбўсш ДУХбўНАЯ СЕМІНАРЫЯ — сярэдняя рэлігійная навучальная ўстанова ў 1828—45 у мястэчку Жыровічы Гродзенскай вобл. Знаходзілася ў Жбіровіцкім Свята-Успен-скім манастслры. Створана на аснове павято-вага вучылішча па ініцыятыве члена уніяцка-га дэпартамента Пецярбургскай рымска-ката-ліцкай духоўнай акадэміі Іосіфа Сямашкі, які меў намер падрыхтаваць у семінарыі новых святароў, якія б падтрымалі збліжэнне, а по-тым і аб’яднанне з правасл. царквой. Рэкта-рам семінарыі прызначаны А.Зубко, інспекта-рам — настаяцель манастыра архімандрыт Міхаіл (Галубовіч). Вучэбныя планы былі наб-ліжаныя да ўзору Пецярбургскай семінарыі, унутраны распарадак яе жыцця адпавядаў правілам каталіцкіх духоўных школ. Лепшых студэнтаў накіроўвалі ў Пецярбургскую і Маскоўскую духоўныя акадэміі для набыцця вышэйшай адукацыі. Семінарыя стала цэн-трам па падрыхтоўцы да скасавання Брэсцкай уніі 1596. У 1835—36 больш за 200 святароў наведалі Жыровічы з прапановамі аб’яднання з правасл. царквой. Пасля скасавання уніі По-лацкім царкоўнбім саб'орам 1839 семінарыя ста-ла праваслаўнай. У 1845 пераведзена ў Віль-ню, дзе пераўтворана ў Віленскую духоўную семінарыю. У Жыровічах створана Жыровіц-кае духоўнае вучылішча, якое праіснавала да 1915 (у 1-ю сусв. вайну эвакуіравана).
    А.В.Каролб.
    180
    ЛІТОЎСКАЯ — літурпя
    літбўскАЯ праваслАўная епАр-ХІЯ — кананічная частка Рус. праваслаўнай цар-квы ў 1839—1922, утвораная замест Літоўскай уніяцкай епархіі пасля скасавання грэка-каталіц-кай царквы указам Сената 23.6.1839. У 1840 пры-лічана да 2-га класа правасл. епархій (атрымала клас архіепіскапіі). У 1840—42 у ёй адбыліся зме-ны, у выніку якіх у А.п.е. ўвайшлі 447 прыходаў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губ. з амаль 700 тыс. прыхаджан. Да 1845 епіскалская кафедра знаходзілася ў мястэчку Жыровічы (цяпер вёска ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл.), з 1845 — у Вільні. На тэр. епархіі дзейнічалі 11 манастыроў (9 мужчынскіх і 2 жаночыя), Літоўская духоўная семінарыя. У 1890 Л.п.е. мела 506 прыходскіх цэркваў, 1 160 300 вернікаў, у 1007 царк. школах навучалася 20 268 чалавек. Сярод свяшчэнна- і царкоўнаслужыцеляў было 26 протаіерэяў, 538 свята-роў і 38 протадыяканаў, дыяканаў і паддыяканаў, 592 псаломшчыкі, дзякі, пеўчыя, званары, вартаўнікі. У 1900 тэр. Гродзенскай губ. выдзелена ў асобную Гро-дзенскую прмаслаўную епархію. У выніку плошча Л.п.е. скарацілася, стала менш храмаў, духавенства і верні-каў. На 1912 у епархіі было 5 сабораў, 200 прыход-скіх, 65 прыпісных, 26 дамовых цэркваў, а таксама 103 царквы на могілках і 58 капліц. У 1913 на тэр. епархіі дзейнічалі духоўная семінарыя, віленскія ду-хоўнае вучылішча, жаночае вучылішча духоўнага ве-дамства, Марыінскае епархіяльнае жаночае вучылі-шча. Да 1917 выдаваліся «Лйтовскйс епархшшнбіс ведо-ліостй». У 1922 пры абвяшчэнні аўтакефаліі Польс-кай правасл. царквы на тэр. Зах. Беларусі, Зах. Укра-іны і Сярэдняй Літвы створаны новыя епархіі. Л.п.е. пераўтворана ў Віленскую епархію. Архірэі, якія кі-равалі епархіяй, мелі тьпул архіепіскапа літоўскага і віленскага. Імі былі Іосіф (Сямашка, 1839—68, з 1852 мітрапаліт), Макарый (Булгакаў, 1868—79), Аляксандр (Дабрынін, 1879—85), Алексій (Платонаў, 1885—90), Данат (Бабінскі, 1890—94), Іеранім (Эк-зэмплярскі, 1894—-98), Ювеналій (Папоўцаў, з 1898), Ціхан (В.І.Бялавін, 1914—17). В.В.Грытр'сва. АМ.ФІлатам.
    ЛІТУРПЧНЫЯ КНі'ГІ, богаслужэб-н ы я к н і г і — выданні, якімі карыстаюцца хрысціянскія канфесіі ў час богаслужэння. Падзя-ляюцца на кнігі для прыватнага богаслужэння (пры хрэсьбінах, шлюбе, адпяванні) і кнігі для грамадскага богаслужэння ў храмах.
    У праваслаўі да першай катэгорыі належыць Трэбнік, да другой — Служэбнік, Часаслоў (Ча-соўнік), Актоіх, Трыодзі (посная і цвятная), Мінеі (месячная і агульная), Стыхірары, Ірмалогіі і інш. Біблейскія кнігі Апостал, Евангелле, Псалтыр вы-карыстоўваюцца і для грамадскага і для прыват-нага богаслужэння. Перакладзены на царк.-слав. мову з грэчаскай. У 11 — 1-й палавіне 18 ст. ў правасл. царкве на Беларусі дзейнічаў Статут кан-станцінопальскіх храмаў — Тыпікон, які прадуг-леджваў комплекс кніг, якія бяруць пачатак ад кі-
    рыла-мяфодзіеўскай традыцыі: Евангелле, Апос-тал, Псалтыр, Парамійнік, Эўхалагіён (служэбнік і трэбнік), спеўныя зборнікі і інш. У 15 ст. асн. рэгулятарам Л.к. стаў Ерусалімскі Статут, паводле якога Л.к. чытаюцца ў час набажэнстваў і цяпер.
    Ва уніяцкай царкве пасля Брэсцкайуніі 1596 пра-цягвалі карыстацца правасл. Л.к. Але ў Служэбнік на ўзор рымска-каталіцкіх імшалаў былі ўнесены пэў-ныя змены, якія закранулі парадак літургіі і таін-стваў. 25.3.1994 Святая Кангрэгацыя Усходніх Цэр-кваў Ватыкана зацвердзіла бел. пераклады тэкстаў лі-тургіі, таінстваў, абрадаў пахавання памерлых, служ-баў Часаслова, зробленыя ў пач. 1990-х г. у Лондане.
    У рымска-каталіцкай царкве гал. Л.к. з’яўляец-ца імшал (missale), які адпавядае Служэбніку і змяшчае чын імшы (месы) каталіцкай літургіі. Поўны склад імшала пачаў ужывацца з 9 ст. У 1563 на Трыдэнцкім саборы прыняты новы ім-шал. Цяпер карыстаюцца рэдакцыяй 1634 Missale Romanum (Рымскі імшал). Сярод іншых Л.к.: лі-тургічная кніга Breviarium (Брэвіярый), Rituale Romanum (адпаведнік Трэбніка), Antiphonarium (збор усіх спеваў). Да 2-га Ватыканскага сабора (1962—65) усе каталіцкія Л.к. выдаваліся на лац. мове. На бел. землях друкаванне імшалаў пачало-ся ў 17 ст. (у Вільні).
    Літ.: Н і к а л а с ў М. Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў X—XVIII ст. Мн.. 1993. Н.В.Сазанчвіч.
    ЛІТУРПЯ (грэч. leiturgia) — 1) найбольш значнае богаслужэнне праваслаўнай царквы (у ка-толікаў і пратэстантаў называецца мссаг імша). Праводзіцца звычайна ў перадабедзенны час (ад-сюль другая назва — абедня). Рэліг. сэнс Л. — здзяйсненне таінства прычасця, ці еўхарйістыі. Па-водле евангелляў, першая еўхарыстычная трапеза адбылася ў вялікі чацвер у час Тайнай вячэры Ісу-са Хрыста з апосталамі. Большасць тэкстаў пра-васл. Л. нязменныя, у адрозненне ад заходняй тра-дыцыі, дзе асн. іх частка мяняецца ў залежнасці ад канкрэтнага рэліг. свята. Гістарычна сфарміра-валіся 3 асн. чыны Л.: блізкія паводле зместу Іаана Хрызастома, ці Златавуста (штодзённы) і Васіля Вялікага (святкуецца 10 разоў на год); папярэдне асвячоных дароў, ці Грыгорыя Дваяслова (у час вялікага посту і ў першыя 3 дні Перадвелікоднага тыдня). Парадак іх правядзення выкладзены ў Служэбніку. Л. ўключае праскамідыю — спец. ры-туальнае прыгатаванне «рэчыва для св. еўхарыс-тыі» з просвір і разбаўленага чырвонага віна; Л. апавешчаных для тых, хто рыхтуецца да хры-шчэння, і тых, хто адлучаны ад прычасці і каецца ў грахах; Л. верных, на якой спачатку прысутніча-лі толькі хрысціяне. Л. складаецца з чытання выб-раных урыўкаў з Бібліі, малітваў, шэрагу сімваліч-ных дзеянняў і працэсій, песнапенняў.
    Сутнасная і неад’емная частка Л. — псалмо-дыя, антыфонны і рэспансорны спеў. Да 16 ст. музыка Л. развівалася ў рэчышчы манадыйнай
    ЛОВАН — ЛОСКАЯ
    181
    традыцыі. Важнейшыя тэксты распяваліся ў тра-дыц. знаменным, дзямественным, вялікім, ма-лым, грэч. і інш. стылях. На Беларусі найб. пашы-раны былі мелодыі т.зв. кіеўскага і балгарскага роспеваў, а таксама мясцовыя меладычныя вары-янты (супрасльскія, віленскія, мірскія і інш.). У 17—18 ст. у музычным афармленні большую ролю адыгрывалі партэсныя кампазіцыі, якія паступова пачалі дамінаваць. Асобныя «херувімскія» і інш. кампазіцыі на тэксты А і цыклы т.зв. «службаў бо-жых», аб’яднаныя адзінай аўтарскай задумай, ства-рылі МДылецкі, В.Цітоў, А.Ведаль, СДавыдаў і інш. 3 канца 18 ст. важную ролю пачалі адыгры-ваць харавыя канцэрты a cappella, кампазіцыі до-сыць вольнай формы, якія выконваліся ў час Л. (Дз.Бартнянскі, М.Беразоўскі, СДзегцяроў, Ведаль і інш.). Росквіт правасл. музыкі канца 19 — пач. 20 ст. звязаны са стварэннем літургічных цыклаў П.Чай-коўскага, А.Грачанінава, А.Кастальскага, С.Рахмані-нава і інш. Да сярэдзіны 18 сг. традыц. чыны A — нязменная аснова літургічнай пракгыкі уніяцкай царквы Беларусі. Менавіта ў A — набажэнсгва, прыз-начанае для шырокіх колаў вернікаў, найб. актыўна ўводзіліся кампазіцыі ў новых музычных сгылях. За-хаваліся унікальныя помнікі уніяцкай музычнай тра-дыцыі: «Херувік балгарскі» св. Іасафата Кунцэвіча (ад-нагалосая кампазіцыя сграфічнай будовы; Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Нац. б-кі Рэспублікі Беларусь) і першы вядомы помнік шматгалосай партэснай кампазіцыі «Херувімская» з Супрасльскага ірмалоя 1639 (б-ка АН Атвы). У сучаснай бел. музыцы цыклы А стварылі М.Равенскі, М.Шчаглоў-Куліковіч, А.Хадос-ка, АЗалётнеў, АБандарэнка, АШлег. 2) 3 16 сг. ў ка-таліцкай тэалагічнай літаратуры тэрмін <А» абазначае сукупнасць афіц. богаслужэнняў і цырымоній.
    Л/т.: А р р а н ц М. Мсторнческос развнтне Божественной лмтургмм. Л., 1978; Гсоргмевскнй А.М. Чмнопоследова-нне Божсствснной лнтургмн. Л., 1991; Кандннскмй А. Лн-тургня святого Моанна Златоуста // Муз. академня. 1993. N" 3; Протопопов В. Музыка русской лмтургмм: Пробл. цмк-лйчноста // Там жа. 1996. N" 3—4; 1997. N«> 1. ТУЛІхлч.
    Л(5ВАН Стафан (Сцяпан) Рыгоравіч — бела-рускі атэіст і матэрыяліст 2-й палавіны 16 ст. Пра-цаваў земскім суддзёй у Мазырскім пав. У 1592 выкліканы («пазваны») у Гал. трыбунал ВКЛ па скарзе С.ВАозкі (верагодна, мясц. шляхціц). У ра-нейшых гіст. публікацыях пра Л. лічылася, што гал. артыкулам яго абвінавачвання быў атэізм і ма-тэрыялізм: «а ня Бога о тройцм едмного не толко абыверыл, але еш,е н мменем Божмм блюзнмш, разумеючы м мовечм, же... м душя в чоловеку, раю м пекла нет, н судного дня не будет м чоло-век же, яко пес кровю албо бндле сходнт, м што-колвек есть на свете, то все само пред себе...». Ад-нак дакумент, які мае назву «Позов одному рус-скому секты епякуровой» і адрасаваны Л. ад імя караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III, сведчыць, што Л. выклікаўся ў суд не за свае атэіст. і матэ-
    рыялістычныя перакананні, а за тое, што «ведле права я статуту» гэтыя перакананні не дазваля-юць яму займаць дзярж. пасаду суддзі, на якой, як падкрэслівае кароль, павінен сядзець «чоловек хрестманскн». Суд павінен быў вырашыць, ці мае права Л. займаць пасаду суддзі. У канцы 16 ст. ў ВКЛ светапогляд лічыўся прыватнай справай. Ста-новішча рэзка змянілася ў 2-й палавіне 17 ст., калі атэізм стаў дзярж. злачынствам, пра што свед-чыць трагедыя К.Лышчынскага. Далейшы лёс Л. невядомы. Хутчэй за ўсё, ён да канца жыцця зас-таваўся на сваёй пасадзе. Есць меркаванне, што Л. і Ян Лавейка, мазырскі маршалак, справа якога ў 1594 разглядалася ў судзе, адна і тая ж асоба, хоць Лавейка і не абвінавачваўся ў атэізме і матэрыяліз-ме. Характэрна, што судовую справу ён выйграў і захаваў за сабою «маршалкоўскі ўрад» (пасаду).