Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
184
ЛЮЦЫФЕР — АЯДАЎСКІ
юць аўгсбургскай). Гал. пастулат тэалогіі Л. — вы-ратаванне асабістай верай, якая даруецца Богам, без дапамогі царквы. Сувязь Бога і чалавека на-бывае ўнутраны, асабісты характар, царква перас-тае быць пасрэднікам паміж Богам і індывідам. Усе вернікі прызнаюцца роўнымі перад Хрыстом, святары страчваюць палажэнне асобага саслоўя, адмаўляецца каталіцкая іерархія, манаства, бяс-шлюбнасць святароў. Рэліг. суполкі самі запраша-юць пастараў і выбіраюць кіруючыя органы — кансістораі. Крыніцай веравучэння з’яўляецца Біблія, якую вернік мае права самастойна тлума-чыць. У кірхах няма абразоў. 3 7 таінстваў ката-ліцкай царквы засталіся толькі хрышчэнне і пры-часце. Набажэнства вядзецца на роднай мове. У кульце Л. ўвасабляецца прынцып таннай царквы.
На землі Беларусі Л. пачало пранікаць у 1520-я г. з Лівоніі (сучасная тэр. Латвіі, прыняла Л. ў 1522) і Усх. Прусіі (прыняла Л. ў 1525). Трапляла і непас-рэдна з Германіі праз студэнтаў з ВКЛ, якія навуча-ліся ў ням. ун-тах, асабліва ў Лейпцыгскім. Першым значным прапаведнікам Л. ў ВКЛ быў А.Кульва, які выкладаў вучэнне Лютэра ў сваёй школе ў Вільні. У 1544 ва Усх. Прусіі быў адкрыты пратэсганцкі Кё-нігсбергскі ун-т, які значна паспрыяў распаўсю-джванню Л. ў ВКЛ і Польшчы. Тут было засн. не-калькі кафедраў з навучаннем на польскай, літоў-скай і бел. мовах, устаноўлена некалькі стыпендый для выхадцаў з Беларусі, Літвы і Польшчы (сярод выпускнікоў ун-та прадстаўнік Рэфармацыі на Бела-русі А..Волан), друкавалася пратэстанцкая літаратура. 3 сярэдзіны 1550-х г. лютэранскія суполкі з’явіліся ў Вільні, Мінску, Слуцку і інш. У канцы 16 ст. на тэр. ВКЛ было ад 5 да 8 такіх суполак. Л. было пашыра-на пераважна сярод гараджан, у меншай ступені ся-род шляхты. Гал. кіруючым органам лютэранскай царквы ў ВКЛ была выбраная на сінодзе (з’ездзе) Лі-тоўская кансісторыя на чале з прэзідэнтам (пазней суперінтэндантам). У час рэліг. ганенняў у 17—18 сг.
(гл. Контррэфармацыя) лютэране супрацоўнічалі з кальвіністамі і праваслаўнымі, карысталіся пад-трымкай Прусіі і Расіі; колькасць вернікаў у гэты перыяд значна скарацілася. У Рас. імперыі лютэран-ская (евангелічна-лютэранская) царква была паднача-лена Ген. кансісторыі ў Пецярбургу, якая падпарад-коўвалася імператару. У пач. 20 ст. на Беларусі зас-таваліся адзінкавыя лютэранскія суполкі. Найбольш іх было ў Зах. Беларусі да 1940-х г. Вернікамі былі пераважна асобы нямецкай нацыянальнасці. У 1990-я г. Л. сгала адраджацца. На 1.1.2001 у Рэспуб-ліцы Беларусь зарэгісгравана 13 лютэранскіх суполак.
СВ.Казуля, В.Ф.Шалбксвіч.
ЛЮЦЫФЕР, гл. ў арт. Д’ябал.
ЛЯДАЎСКІ МАНАСІЬІР ДАБРАВЕШЧАННЯ. Існаваў у 1730-я — 1918 у в. Ляды (цяпер Смалявіц-кі р-н Мінскай вобл.). Засн. каля 1730 як манастыр ордэна базылбян мечнікам ВКЛ І.Завішам, які запі-саў манахам вёскі Грыва і Слабодка асобны фальва-рак і 4 тыс. злотых. Пазней ахвяраванні на манастыр рабілі ўдава Завішы Марцьібеля (10 тыс. злотых), Ю.Іліч і А.Беніцкі. У 1792—94 пабудавана мурава-ная царква Дабравешчання, у 1811—50 —жылы корпус. У 1796 настаяцель манастыра Т.Лебядзін-скі прызначаны прэзідэнтам літоўскага праўлення базыльянскай генеральнай кансісторыі ў Рас. ім-перыі. Пры манастыры былі курсы маральнай тэ-алогіі для манахаў, школа для свецкіх асоб (у 1809 — 38 вучняў, у 1818 — 159, у 1819 — 143), шпіталь. У 1838 школа ператворана ў павятовае духоўнае вучылішча, выпускнікам якога давалася права паступаць ва ун-т. Пасля скасавання ў 1839 Брэс-цкай уніі 1596 манастыр пераўтвораны ў правас-лаўны. У 1842 вёскі Грыва і Слабодка забраны ў каз-ну, манастыр прылічаны да 3-га класа са штатам 13 чалавек. Пакінута 70 дзесяцін ворнай зямлі, 80 — сенажаці, 124 — лесу. У 1918 закрыты, царква і інш. манастырскія будынкі захаваліся. АЛЯрашміч.
м
МАПЛА Пётр (10.1.1597, Малдаўскае княства — 11.1.1647) — праваслаўны царкоўны і культурны дзеяч Рэчы Паспалітай. Сын гаспадара (правячага князя) Валахіі [1601—07] і Малдаўскага княства [1607—09] Сімяона. 3 1627 кіева-пячэрскі архі-мандрыт. Дамогся ад каралеўскай улады дазволу на аднаўленне Кіеўскай мітраполіі з цэнтрам у Кіеве. У 1632—47 мітрапаліт кіеўскі і галіцкі. Заснаваў Кіева-Магілянскі калегіум (1632), які названы ў яго гонар. Выражаў інтарэсы вярхоў правасл. духавен-ства і шляхты Украіны і Беларусі, выступаў суп-раць Брэсцкайуніі 1596, заснаваў Маііліускую пра-васлаўную епархію (1632). Садзейнічаў пашырэнню асветы і друкарства на Украіне, Беларусі і ў Мал-дове. Непасрэдна кіраваў Віленскім, Слуцкім, Ма-гілёўскім і Аршанскім брацтвамі з манастырамі. У 1635 наведаў Вільню, Мінск і інш. бел. гарады. Аўтар кніг, якія выкарыстоўваліся як падручнікі ў духоўных навуч. установах да пач. 20 ст.: «Еван-гелле вучыцельнае» (1616), «Анфалагіён» (1636), «Еўхалагіён» (1646), шматлікіх палемічных пропа-ведзей і інш. Складальнік «Праваслаўнага спавя-дання веры» (1640), якое ў 1672 на сінодзе ў Іеру-саліме адобрана як гал. дактрына ўсіх правасл. цэркваў. У 1996 кананізаваны Украінскай пра-васлаўнай царквой Маскоўскага патрыярхату.
МАПЛЁўСКАЯ ДУХОЎНАЯ СЕМІНАРЫЯ — сярэдняя праваслаўная навучальная рэлігійная ўстанова ў Магілёве ў сярэдзіне 18 ст. — пасля 1917. У 1756 магілёўскі епіскап Г.Каніскі арганіза-ваў пачатковыя класы духоўнай семінарыі, дзе на-вучалі лац. мове і катэхізісу на рус. мове. У 1758 рас. ўрад выдзеліў на іх утрыманне 400 руб. У 1768 з дазволу караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага Каніскі перавёў класы ў прадмесце Магілёва да царквы св. Мікалая, ства-рыў кафедры багаслоўскіх і філасофскіх навук, стараж.-грэч. і стараж.-яўрэйскіх моў. У пач. 1780-х г. для семінарыі пабудаваны асобны 2-павяр-ховы вучэбны корпус у стылі рус. класіцызму (не за-хаваўся). У 1785 адбылося афіц. адкрыццё семіна-рыі. У 1793 пры царкве св. Мікалая засн. падрых-тоўчая школа для семінарыі. У 1795 пабудаваны
2-павярховы дом для настаўнікаў і вучняў. Пры епіскапе Анастасіі Братаноўскім (1797—1805) се-мінарскі комплекс папоўніўся новымі збудаван-нямі на вул. Ветранай (цяпер Ленінская). Анаста-сій арганізаваў семінарскае праўленне, пакінуў па-саду прэфекта і прызначыў рэктара і суперінтэн-данта (пазней інспектара), увёў замест польскіх падручнікаў расійскія, арганізаваў аркестр, ства-рыў семінарскую бальніцу на 25 ложкаў, лазню і інш. У канцы 18 ст. ў семінарыі навучалася ад 100 да 400 чал. Сярод нетэалагічных прадметаў былі: філасофія, рыторыка, піітыка (паэтыка), сінтаксі-ка, гісторыя, геаграфія, медыцына, мовы (лац., нямецкая, французская, стараж.-яўрэйская). На-вуч. праграма дапаўнялася правядзеннем дыспу-таў, харавымі спевамі, паказам трагедый. Праў-ленню семінарыі падпарадкоўваліся Гомельскае, Невельскае, з 1807 Балуцкае духоўныя вучылішчы. У 1820 М.д.с. прылічана да 2-га разраду, уключана ў акругу С.-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. У 1912—13 навуч. годзе ў семінарыі было 205 вуч-няў і 9 вольных слухачоў, у т.л. 147 дзяцей святароў. Пры семінарыі дзейнічала ўзорная царк.-прыход-ская школа, у якой навучаліся 36 хлопчыкаў.
186
МАГІЛЁўСКАЯ — МАГІЛЁўСКАЯ
Aim.: Грыгаровіч І.І. Беларуская іерархія. Мн., 1992. С. 31—35. І.А.Пушкін.
МАГІЛЁЎСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАР-ХІЯ. Утворана 1.11.1632 па ініцыятыве мітрапалі-та Пятра Магілм як адзіная правасл. епархія на Беларусі (усе астатнія былі пераведзены ў унію), падпарадкоўвалася Кіўскаймітраполіі, кафедра —у г. Магілёў. У 1633 зацверджана прывілеем караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV. Першы епіскап Іосіў (Бабрыковіч-Капет-Аняхожскі) жыў у Вільні. 3 1647 магілёўскай кафедрай валодалі уніяты, з 1650 — зноў праваслаўныя. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 тэр. епархіі падпарад-коўвалася полацкім епіскапам, якія прызначаліся Маскоўскай патрыярхіяй. 3 1675 называлася так-сама Беларускай, потым назвы неаднаразова мя-няліся. Епіскапы павінны былі зацвярджацца ка-ралём Рэчы Паспалітай (без такога зацвярджэння называліся нарачонымі епіскапамі-намінатамі). Пасля пераходу Кіеўскай мітраполіі пад юрыс-дыкцыю Маскоўскай патрыярхіі (1685) магілёў-скіх епіскапаў прызначала Масква, але па-раней-шаму зацвярджала каралеўская ўлада. У 1718 у М.п.е. былі мужчынскія манастыры: Ахорскі, Буй-ніцкі, Горацкі, Віцебскі, Грывецкі, Дзісенскі, Друйскі, Крыжборскі, Куцеінскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Невельскі, Полацкі, Саламярэцкі, Шклоўскі; жаночыя: Баркалабаўскі, Касцюкоўскі, Куцеінскі, Мазалаўскі. У 1740—50-я г. ў выніку ганенняў на праваслаўе колькасць прыходаў знач-на скарацілася, у 1755 зроблена спроба зачыніць кафедру. Для захавання дзейнасці епархіі вялікія намаганні рабіў епіскап Георгій Каніскі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай 1772 і ўваходжання Ма-гілёва ў склад Рас. імперыі М.п.е. ў 1774 Указам Свяцейшага Сінода залічана да 2-га класа. 3 засна-ваннем у 1793 Мінскай правасл. епархіі і аднаў-леннем у 1833 Полацкай правасл. епархіі М.п.е. ўключала толькі тэр. Магілёўскай губ. У 1830— 40-я г. ўсе уніяты ў епархіі былі пераведзены ў праваслаўе, закрываліся таксама стараверскія цэр-квы. 3 1883 М.п.е. стала выдаваць «Мо/йлёвскйс спархйалбные ведомостй». У 1892 у епархіі было 1360 царк.-прыходскіх школ, 6 двухкласных царк.-насгаўніцкіх школ, у іх навучалася больш за 30 500 чал. У 1911 было 40 благачынных акруг па 4—20 цэркваў у кожнай, 828 храмаў, у т.л. 7 сабораў, 11 цэркваў пры мужчынскіх і 15 пры жаночых ма-настырах, 549 прыходскіх цэркваў, 15 цэркваў пры казённых і богаўгодных установах, 94 пры могілках, 46 малітоўных дамоў; манастыроў 12 (6 мужчынскіх і 6 жаночых). Духавенства і царкоў-ных служак налічвалася: 38 протаіерэяў, 540 свята-роў, 93 дыяканы, 533 псаломшчыкі; манахаў 91, паслушнікаў 134, манашак 113, беліц 421; паствы —
1 624 тыс. чал. Працавалі 533 царк. бібліятэкі, 2 бальніцы пры манастырах, 5 — пры цэрквах, 3 багадзельні пры манастырах. У падпарадкаванні епархіі быў 1 храм аднаверцаў (прыхільнікі стара-верства, якія захавалі сваю абраднасць, але былі падначалены іерархіі правасл. царквы). У 1897 па ініцыятыве краязнаўца Е.Р.Раманава адкрыта епархіяльнае сховішча старажытнасцей, пераўтво-ранае ў 1904 у Магіл 'ўскі царкоўна-археалаіічны му-зей. У 1920—30-я г. епархіяй кіравалі абнаўленцы, якія стварылі ў 1924 Беларусхую аўтаномную пра-васлаўную царкву. У сярэдзіне 1930-х г. яе прыходы перайшлі пад юрысдыкцыю кананічнай Мінскай епархіі, М.п.е. з-за жорсткай антырэліг. палітыкі ўлад фактычна спыніла дзейнасць. У сак. 1942 ва ўмовах нямецкай акупацыі епархія адноўлена ў складзе Беларускай аўтакефалбнай праваслаўнай цар-квы. Пасля Вял. Айч. вайны епіскапы ў епархію не прызначаліся. У 1989 дзейнасць епархіі адноў-лена ў складзе Беларускай праваслаўнайцарквы ў ме-жах Магілёўскай вобл. У канцы 1999 М.п.е. скла-далася з 3-х благачынных акруг — Бабруйскай, Магілёўскай і Мсціслаўскай, налічвала 68 абшчын, 65 дзеючых храмаў; 8 абшчын адпраўлялі богаслу-жэнні ў малітоўных дамах, дзейнічала 1 капліца. На тэр. епархіі дзейнічае Свята-Нікольскі Магі-лёўскі манастыр. Правячы архіерэй (з 1989) архіе-піскап магілёўскі і мсціслаўскі Максім (у свеце Б.І.Кроха).