Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
А.А. Цітавсц.
МАРАНІТЫ (назва ад імя рэліг. дзеяча 7 ст. Марона) — прадстаўнікі асобнай галіны каталіц-
МАРАХОЎСКІ — МАРТЫРАЛОГ
195
кай царквы ў.Сірыі і Ліване, якія некалі былі мо-нафелітамі, але ў 16 ст. прызналі вяршэнства Ва-тыкана (гл. унія царкоўная\ Да нашага часу яны захоўваюць сваю арганізац. і культава-дагматыч-ную самабытнасць (набажэнства праводзяць на сірыйскай мове, адхіляюць цзлібат). Кіраўніком М. (пасля папы) з’яўляецца «патрыярх Антыёхіі і ўсяго Усходу», рэзідэнцыя якога знаходзіцца каля г. Бейрут. У Ліване і Сірыі налічваецца каля 400 тыс. М., 15 тыс. жывуць у Егіпце, Ізраілі і Іарданіі. Ка-ля мільёна М.-эмігрантаў пражывае ў Паўдн. Еўро-пе, Паўн. і Паўдн. Амерыцы, дзе, захоўваючы ўласную дітургію і духавенства, падпарадкоўваюц-ца мясцовым каталіцкім епіскапам.
МАРАХ(5ўСКІ Ілья (свецкае імя Ірахім Ста-фанавіч; каля 1576, г. Львоў, Украіна — 1631) — пісьменнік-палеміст, палітычны і царкоўны дзеяч. Уніят. 3 1596 вучыўся ў папскім калегіуме ў Ры-ме. Памагаў уніяцкаму мітрапаліту І.Пацею ў ба-рацьбе супраць правасл.; мяркуюць, што ў сааў-тарстве з ім напісаў кнігі «Гармонія» і «Рэляцыя» (Вільня, 1608 і 1609). У 1609 кароль Жыгімонт III Ваза гірызначыў М. сваім сакратаром на ВКЛ, a пасля смерці Пацея (1613) выдаў яму прывілей на Уладзіміра-Брэсцкае епіскапства. Як епіскап удзельнічаў у з’ездзе уніятаў у Навагрудку (1624), рабоце Кобрынскага сінода 1626. Выступіў суп-раць палемічна-публіцыстычнага твора М.Смат-рыцкаіа «Трэнас». У кн. «Перыгорыя...» (на польс-кай мове, Вільня, 1612) асудзіў ідэалогію брацкага руху. Аўтар «Размовы’пра пачатак адарвання грэ-часкай царквы ад рымскага касцёла...» (1622), «Рэ-ляцыі аб жорсткім забойстве Іасафата Кунцэвіча, полацкага архіепіскапа» (1624; абодва на польскай мове, выдадзены ў Замосці). АФ.Коршунаў.
МАРК, I a а н - М а р к — паводле хрысціян-скага падання, вучань апостала Пятра, аўтар 2-га ка-нанічнага Евангелля, якое датуецца рознымі дас-ледчыкамі па-рознаму. У тым выглядзе, у якім яно дайшло да нашага часу, Евангелле ад М. аформілася не раней сярэдзіны 2 ст. М. удзельні-чаў у місіянерскіх працах апостала Паўла, разам з ім і апосталам Пятром быў у Рыме, пазней (па-водле Яўсевія Кесарыйскага) заснаваў хрысц. аб-шчыну ў Александрыі, дзе быў 1-м епіскапам.
МАРКЕЛ (?—1698) — царкоўны дзеяч Расіі, асветнік. Паходзіў з Беларусі. Добра ведаў грэч., лац., нямецкую, польскую і татарскую мовы. Да пастрыжэння ў манахі быў перакладчыкам Па-сольскага прыказа. Займаў пасады архімандрыта Бранскага Свенскага манастыра, потым епіскапа суздальскага і мітрапаліта пскоўскага. Адзін з са-мых адукаваных іерархаў свайго часу. Пасля смер-ці патрыярха Іакіма (1690) цар Пётр I меў намер
Марк. Фра-гмент Царскіх варот з Праабражэн-скай царквы с.Варанілавічы Брэсцкай вобл. 16 ст.
прызначыць на яго месца М., але маскоўская ста-раруская партыя скарыстала ўвесь свой уплыў, каб патрыярхам быў прызначаны казанскі мітра-паліт Адрыян. М. заняў яго месца ў Казані.
МАРМЙНЫ (саманазва «Царква Ісуса Хрыс-та святых апошняга дня») — рэлігійная плынь, заснаваная ў 1830-я г. ў ЗША Дж. Смітам. Вучэн-не М. уяўляе сабой эклектычную сумесь ідэй хріяс-ціянства, іуадаізму, язычніцтва, а таксама самога Сміта, выказаных у «Кнізе Мармона», якая разам з Бібліяй лічыцца крыніцай веравызнання. Гал. тэзіс «Кнігі Мармона» сцвярджае, што М. з’яўля-юцца нашчадкамі іудзейскага племя, якое нібыта перасялілася ў Амерыку за 6 ст. да н.э., заснавала там квітнеючую цывілізацыю, знішчаную неўза-баве ў выніку ўнутраных канфліктаў. Адсюль вы-цякаюць ідэі аб «збіранні плямён ізраілевых» і «адраджэнні сапраўднай хрысціянскай царквы». Тэалагічная дактрына М. мае прыземлены, антра-пацэнтрычны характар: гал. бог М. утварыўся з сукупнасці атамаў і ў сваю чаргу парадзіў астатніх багоў і багінь; аднак М. пакланяюцца не яму, a богу Зямлі — Элахіму, цялеснай істоце, якая мае чалавечыя запатрабаванні і пачуцці. Малітоўныя сходы М. складаюцца з пропаведзяў, чытання і спеваў рэліг. гімнаў. Вернікі плацяць царк. пада-так — дзесяціну, штомесячна — «прынашэнне посту» (грошы, сэканомленыя ў выніку аднаразо-вага ўстрымання ад ежы). Культавы сэнс у М. на-была палігамія, да 1890 яны афіц. практыкавалі мнагажонства (цяпер захоўваецца толькі ў нешмат-лікіх артадоксаў). Сучасны эпіцэнтр М. знаходзіцда ў г. Солт-Лейк-Сіці (ЗША). На 1.1.2000 на Беларусі дзейнічалі 3 суполкі М.
Літ.: Современные секты в Росснм. М.; СПб., 1995.
А.А.Цітавец.
МАРТЫРАЛбг (грэч. martyros пакутнік + + logos слова) — жанр рэлігійнай аііяграфіі, у
/%______________МАРЦІН — МАРЫЯНЕ_______________
якім апавядаецца пра св. пакутнікаў за веру: пра ганенні на іх, іх пакуты і пакаранні. Усе хрысц. М. абапіраюцца на ўяўленні пра пакутніцкі по-дзвіг, г.зн. пра гатоўнасць за «нябесную ўзнагаро-ду» з радасцю прымаць ганенні, бедствы і смерць у імя Хрыста, за веру. Самым вядомым з’яўляец-ца «Усеагульны мартыралог» у каталіцызме (1536), «Менелогій» у праваслаўі (9 ст.). Большасці апавя-данням-М. уласцівы казачнасць, легендарнасць, фантастычнасць, асабліва калі размова ідзе пра цуды, што суправаджаюць смерць пакутнікаў.
МАРЦІН ТУРАЎСКІ (?—1150) — беларускі святы. Служыў поварам у тураўскіх епіскапаў Сі-мяона, Ігнація і Іакіма ў 1120—46. 3-за цяжкай хваробы пакінуў свае абавязкі і стаў пустэльнікам Барыса-Глебскага манастыра. Аднойчы адчуў сябе кепска, але не змог атрымаць дапамогу, бо ў час паводкі яго жыллё аказалася адрэзаным ад сушы. Раптам з’явіліся два юнакі і напаілі яго вадой. Ён хацеў аддзячыць іх, але прышэльцы нібы раства-рыліся ў паветры. Старцу падалося, што юнакі былі падобныя абліччам на выявы з абраза пакут-нікаў Барыса і Глеба. Пра сваё бачанне ён раска-заў духоўніку. Як вынік гэтага прывіду хвароба пакінула старца. Памёр ён па старасці. Дзень па-мяці 10 ліпеня.
МАРЫЯ МАГДААІНА — у евангельскай міфалогіі грэшніца, якая раскаялася; адданая па-слядоўніца Хрыста. Спадобілася першай убачыць яго ўваскрэслым. Уключана хрысц. царквою ў лік святых.
МАРЬІЯ — ПРАСВЯТАЯ ДЗЁВА (М a -д о н a) — маці Ісуса Хрыста, гл. Баіародзіца.
Марцін Тураўскі
МАРЫЯНЕ — члены каталіцкага манаскага ор-дэна Таварыства бязгрэшнага зачацця Дзевы Ма-рыі (лац. Congregatio Marianorum Immaculatae Conceptionis). Ордэн засн. б. піярам С.Папчын-скім у Карабеўскай Пушчы (Польшча), прызнаны пазнанскім біскупам Г.Свянцянскім 24.10.1673 (лічыцца датай узнікнення ордэна) і ў 1699 за-цверджаны папам рымскім Інакенціем XII. Апеку-ном ордэна быў кароль Ян III Сабескі. Паводле статута гал. мэтамі ордэна былі пашырэнне куль-ту св. Марыі і душпастырская дзейнасць сярод простых людзей. Да канца 17 ст. М. мелі ў Рэчы Паспалітай 3 дамы (кляштары). У сярэдзіне 18 ст. М. з’явіліся ў Чэхіі, Партугаліі, ВКА: Стаўрапалі (пазней Марыямпаль, цяпер Літва) і Расне (цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.). У канцы 18 ст. на тэр. Віленскага біскупства дзейнічалі 2 кляштары (Марыямпаль і Міраслаў) і 2 рэзідэнцыі: Янаў-Па-лескі (1776 — каля 1800; цяпер г. Іванава Брэс-цкай вобл.) і Воўпа (закрыты каля 1814, цяпер Ваўкавыскі р-н). На працягу 19 ст. ўстановы М. у Рас. імперыі скасоўваліся, у 1904 закрыты апошні кляштар у Марыямпалі. 3 1909 пачалося адра-джэнне дзейнасці М. на бел. і літ. землях. У 1910 паводле прапаноў генерала ордэна В.Зянькоўскага і ЮМатулевіча папам зацверджаны новыя пала-жэнні аб дзейнасці М. Калі Матулевіч узначальваў ордэн (1911—27), новыя ўстановы М. адкрыты ў адроджанай Польскай дзяржаве, Англіі, Аргенці-не, ЗША, Канадзе, Партугаліі, Францыі. Пасля яго смерці генераламі ордэна былі Ф.Бучыс (1927— 33, 1939—51)) і А.Цікота (1933—39). У 1923—39 дзейнічаў Друйскі кляштар айцоў марьіянаў, а з 1935 — яго філіял у Вільні навуч. ўстанова «Бела-рускі марыянскі дом студыяў», які ўзначальвалі Ю.Кашыра (1935—36) і Я.Германовіч (В.Адваж-ны, 1936—38). У 1928—48 у Харбіне (Кітай) ся-род рус. эміграцыі дзейнічала місія М., арганіза-вана гімназія, выдаваўся час. «Католмческмй вес-тнмк». Місію ўзначальвалі ФАбрантовіч (1928—39) і Цікота (1939—48), ім дапамагалі бел. святары М.Германовіч, Т.Падзява, К.Найловіч. У 1948 Ч.Сіповічам створаны бел. Дом айцоў М. у Аонда-не, які праводзіць рэліг. і культ. работу сярод бе-ларусаў у Англіі; выдаваўся час. «Божым шляхам», створаны Беларуская бібліятэка і музей імя Фран-цішка Скарыны. У 1950—60-я г. ў дзейнасці До-ма ўдзельнічалі Л.Гарошка, Ф.Журня і інш. Ця-пер Дом узначальвае А.Надсон. Характэрнай ры-сай бел. М. у Друі, Вільні, Харбіне, Лондане з’яў-ляецца ўсходні (грэка-каталіцкі) абрад. У 1997 у ордэне было 596 чал. М. працуюць у 15 краінах свету, у т.л. у Казахстане, Латвіі, Літве, Украіне, Эстоніі. У Беларусі М. (18 чал.) маюць дамы ў Друі, Барысаве, Оршы, прыходы ў Росіцы (Вер-хнядзвінскі р-н), Ідолце (Міёрскі р-н), Задарожжы (Глыбоцкі р-н) і Вішневе (Валожынскі р-н).
МАР’ЯВІТЫ — МАСОНСТВА
197
Літ.: С і п о в і ч Ч. 3 жыцця закону Айцоў Марыянаў // Божым шляхам. 1973. № 2. Янха Трацях.
МАР’ЯВІТЫ, касцёл мар’явітаў — рэлігійная плынь, якая вылучылася з рымска-ката-ліцкай царквы ў самастойную арганізацыю. Засн. ў 1893 у Полацку (Польшча) манашкай Ф.Казлоў-скай як брацтва ксяндзоў. У 1906 з-за своеасаблі-вага тлумачэння пытанняў маралі і крайняга міс-тыцызму М. адбыўся іх поўны разрыў з пап-ствам. Рас. ўлады падтрымалі М. і далі ім дазвол на легальную дзейнасць. У 1909 прыняты статут М. Іх колькасць у Прывіслінскім краі і зах. губ. дасягала павод-ле розных звестак ад 40 да 100 тыс. чал. У 1935 М. па-дзяляліся на 2 асобныя арг-цыі: Старакаталіцкі касцёл М. (большасць вернікаў) і Каталіцкі касцёл М. Пэўнае распаўсюджанне М. мелі ў Зах. Беларусі. Найб. вядомай была абшчына ў в. Шыдлоўшчына (цяпер Пружанскі р-н) на чале з АПясецкай, дзе ў 1935 было 117 вернікаў, мелася свая капліца. Пасля Вялікай Айчыннай вайны дзейнасць М. у БССР не адзначалася. Б.І.Камсйша.
МАСАЛЬСКІ Ігнацій Якуб (30.7.1729, в. Алек-шыцы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл.. — 2.6.1794) —рэлігійны і дзярж. дзеяч Рэчы Паспа-літай, прадстаўнік Асветніцтва. Нарадзіўся ў сям’і віленскага кашталяна і гетмана Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Іосіфа Масальскага. 3 мален-ства М. рыхтавалі да духоўнага сану. У 15-цігадо-вым узросце стаў канонікам Віленскага капітулу, а пасля вучобы ў Рыме, дзе атрымаў ступень док-тара тэалогіі і філасофіі (1752) — рэферандары-ем літоўскім, пробашчам і прэлатам віленскім. 3 1762 епіскап віленскі, старшыня Камісіі народнай адукацыі (Адукацыйнай камісіі) па Беларусі і Літ-ве ў Рэчы Паспалітай, з 1774 адначасова распарад-чык фонду публічнага выхавання ў Літве. М. быў прыхільнікам тэорыі фізіякратаў, у аснове якой ляжала ідэя звароту да вечных натуральных зако-наў быцця, сацыяльнай роўнасці і правоў чалаве-ка. Па яго ініцыятыве гэтыя ідэі прапаведаваліся з касцёльных кафедраў. У сваіх пастырскіх паслан-нях ён гаварыў пра надзённыя інтарэсы людзей, неабходнасць пераадолення векавой адсталасці краіны, больш эфектыўнага выкарыстання зямлі і сялянскай працы як адзінай крыніцы ўсіх багац-цяў. Выдаваў спецыяльныя інструкцыі для ніжэй-шага духавенства, у якіх прадпісваў ім дапама-гаць у асвеце сялян і адкрываць школы, спраба-ваў наладзіць сумеснае навучанне дзяцей з сялян-скіх і шляхецкіх сем’яў. У 1777 М. звярнуўся са спецыяльнай адозвай пра неабходнасць арганіза-цыі пачатковых (парафіяльных) школ для сялян, а ў інструкцыях для такіх школ рэкамендаваў па-чынаць навучанне з уразумення рэчаў, што абкру-жаюць дзяцей у іх жыцці. У Вільні ён заснаваў се-мінарыю і распачаў за свой кошт будаўніцтва ка-федральнага сабора. Загінуў у час паўстання 1794 у Польшчы, Беларусі і Літве.