• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    МІНАРЙТ (ад араб. «манара» свяціцца) — вежа каля або на самім будынку мячэці, адкуль муэдзін заклікае вернікаў да намазу (абвяшчае азан). У наш час у многіх краінах М. захоўвае ха-рактар архітэктурнай дэкарацыі, а азан абвяшча-ецца з невялікага ўзвышша ў двары мячэці.
    «мінёі-чйцці» (ад грэч. menaios месячны +
    + стараж.-рус. ныя зборнікі
    — чытанне) — царкоўйа-рэлігій-твораў павучальнага зместу, т.зв.
    «штомесячныя чытанні». Уключалі жыціі святых, павучанні, словы, казанні, легенды, складзеныя па месяцах у адпаведнасці з днямі ўшанавання цар-квою памяці пэўнага святога. Прызначаліся для штодзённага чытання. Узніклі ў Візантыі ў 9 ст. На Русі вядомы з 11 ст., найб. пашыраны ў 16 ст. ў сувязі з умацаваннем ідэалаг. асноў самадзяр-жаўя і стварэннем культу агульнарас. святых. У 1530—40-я г. складзены «Вялікія Чэцці-Мінеі» ў 12 тамах, у якіх сабраны творы царкоўна-апавя-дальнай і духоўна-павучальнай л-ры Русі ад пачат-ку хрысціянства, уключаны шэраг помнікаў ста-раж.-рус. л-ры. Амаль пасля кожнага жыція або казання змешчана «слова» айцоў царквы ці твор свецкага зместу. У складзе «М.-Ч.» дайшлі спісы каштоўнейшых помнікаў стараж.-рус. л-ры. На Бе-ларусі вядомы «М.-Ч.» камянецкія і жыровіцкія (15 ст.), слуцкія (16 ст.), а таксама супрасльская рукапісная і друкаваная «Мінея агульная», вілен-ская рукапісная (усе 17 ст.).
    Літ.: Велнкне Мннен-Четнн, собранные Вссроссяйскнм мнт-рополмтом Макармсм. Вып. 1—14. СПб.. 1868—1917; Гу-д з н й Н.К. Нсторня древнерусской лнтературы. 7 нзд. М., 1966. А.Ф.Коршунаў.
    МІНІСТР (лац. minister памочнік, давераная асоба) — у пратэстантызме (найчасцей у калбві-нізме) святар, які ўтрымліваецца за кошт верні-каў. Выбіраецца рэліг. абшчынай. М. можа быць кожны прыхаджанін, духоўная адукацыя і духоў-нае званне неабавязковыя. Лічыцца не пасрэдні-кам паміж людзьмі і Богам, а настаўнікам, які, дзякуючы жыццёваму вопыту і ведам, дапама-гае вернікам разумець Біблію і Бога. У службо-вым узроўні гэтая пасада адпавядае парафіяль-наму (прыходскаму) ксяндзу ў каталіцызме.
    В. Ф. Шалбксвін.
    МІНСКАЕ ДУХбўНАЕ ВУЧЬІЛІШЧА — навучальная ўстанова, якая дае пачатковую духоў-ную адукацыю. Засн. ў 1989 у Мінску. Рыхтуе спе-цыялістаў царк. спеваў (пеўчых, псаломшчыкаў,
    Будынак Мінскай Вышэйшай духоўнай семінарыі.
    Пач. 20 ст.
    МІНСКА — МІНСКАЯ
    205
    рэгентаў) для прыходаў Бел. правасл. царквы. Выкладаюцца (1999): біблейская гісторыя, царк. статут, катэхізіс, Святое пісанне, гісторыя царквы, літургіка, псіхалогія царк. зносін, царк.-слав. мо-ва, тэорыя музыкі, сальфеджыо, дырыжыраванне, царк. хар. спевы, чытанне хар. партытур і інш. Пры-маюцца асобы ва ўзросце да 35 гадоў з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй. Навучанне дзённае.
    МІНСКА-МАПДЁўСКАЯ РЬІМСКА-КАТА-ЛІЦКАЯ АРХІЕПАРХІЯ-МІТРАПОЛІЯ, Мін-ска-Магілёўская арцыдыяцэзія — царкоўна-адміністрацыйная адзінка каталіцкай царквы на Беларусі. Утворана ў 1991 шляхам злу-чэння Мінскай і Магілёўскай епархій (пра кож-ную гл. асобны артыкул), пераемніцай якіх яна з’яўляецца. Кіраўнік (з 1991) —архіепіскап-мітра-паліт кардынал К.Свёнтак.
    МІНСКАЯ ВЫШ^ЙШАЯ ДУХбўНАЯ СЕМІНАРЫЯ — вышэйшая навучальная ўста-нова Беларускай праваслаўнай царквы. Засн. ў 1785 у Слуцку як «Набожная Слуцкая праасвя-шчэннага Віктара Садкоўскага семінарыя». У 1789 семінарыя закрыта, у 1793 адноўлена і ў гэтым жа годзе, пасля ўсталявання Мінскай правасл. епар-хіі, яна атрымала назву Мінская духоўная семіна-рыя. У 1840 семінарыя пераведзсна ў Мінск. Ак-рамя рэліг. навук вывучаліся меДыцына, прыро-дазнаўства, сельская гаспадарка, гісторыя роднага краю. У 1918 семінарыя закрыта. У 1945 у Жыро-віцкім Успенскім манастыры адкрыты пастырска-багаслоўскія курсы, якія ў 1947 пераўтвораны ў семінарыю. У 1963 семінарыя зноў закрыта. У 1989 яна адноўлена на тэр. Жыровіцкага манас-тыра. У 1991 семінарыя пераўтворана з сярэдняй у вышэйшую навуч. ўстанову з 5-гадовым тэрмі-нам навучання. У ёй выкладаюцца 39 дысцыплін (багаслоўскія, філас., філал., гіст., царк.-практыч-ныя і інш.). Пасля заканчэння 5-га курса студэнты абараняюць дыпломныя працы на ступень бака-лаўра багаслоўя, што дае магчымасць паступаць у Духоўную акадэмію. Пры семінарыі дзейнічаюць нядзельная (з 1990) і рэгенцкая (з 1993) школы. У 1999/2000 навуч. г. на дзённым аддзяленні больш за 230 студэнтаў, на завочным — каля 200 студэн-таў-святароў, у рэгенцкай школе 30 навучэнцаў, у нядзельнай 30 дзяцей. А.С.Балонніхаў.
    МІНСКАЯ ДУХбўНАЯ АКАДЙМІЯ і м я свяціцеля Кірылы, епіскапа Т у -раўскага — вышэйшая навуч. ўстанова Бел. экзархата Маскоўскага патрыярхата. Засн. ў 1996 у в. Жыровічы (Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.). Паводле Статута навучанне мае 2 ступені: 1-я — 3 гады навучання (кандыдат багаслоўя), 2-я — аспі-рантура (2 гады навучання), дае права на абарону
    Міна Полацкі.
    магістэрскай дысертацыі. На 2-ю ступень акад. адукацыі дапускаюцца кандыдаты багаслоўя па-водле рашэння Савета акадэміі. У 1999/2000 на-вуч. г. кафедры: Святога пісання, Старога і Нова-га запавету, дагматычнага і асн. багаслоўя, царк. гісторыі, стараж. і новых моў. Вывучаюцца акра-мя багаслоўскіх такія дысцыпліны, як гісторыя Беларусі, праваслаўе і бел. культура, філасофія, пе-дагогіка, царк.-слав., лац., стараж.-грэч., англій-ская, нямецкая мовы і інш. А.С.Балшніхаў.
    МІНСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАРХІЯ. Утворана ў крас. 1793 на тэр. Мінскага, Ізяслаў-скага і Брацлаўскага генерал-губернатарства. 3 крас. 1795 уключала тэр. Мінскай і новаўтвора-ных Віленскай і Слонімскай (пазней Гродзенскай) губ. У 1833 у сувязі з адраджэннем Полацкай пра-васлаўнай епархіі тэр. М.п.е. паменшана да межаў Мінскай і Гродзенскай губерній. 3 1840 тэр. епар-хіі ахоплівала толькі Мінскую губ. (575 прыхо-даў). Тады ж у Мінску пачала дзейнічаць пераве-дзеная са Слуцка Мінская духоўная семінарыя. 3 1869 выдаваліся «Мйнскйе епархйалінбіе ведоліостй». У 1910 утворан-а Слуцкае вікарыяцтва. Напярэдад-ні 1-й сусв. вайны ў епархіі было 1230 храмаў (у тым ліку капліцы і дамовыя цэрквы), 566 прыхо-даў, 4 мужчынскія і 2 жаночыя манастыры, семі-нарыя, 5 духоўных вучылішчаў. У 1921 заходняя частка епархіі апынулася ў складзе Польшчы (Зах. Беларусь) і перайшла пад юрысдыкцыю Польскай аўтакефальнай правасл. царквы. У ліпені 1922 на з’ездзе духавенства ў Мінску абвешчана Мінская
    206
    МІНСКАЯ — МІНСКАЯ
    мітраполія, якая падзялялася на Мінскую, Бабруй-скую, Мазырскую, Слуцкую епархіі. Мітрапалі-там стаў епіскап мінскі, які такім чынам узнача-ліў усю правасл. царкву на тэр. БССР. У выніку рэпрэсій супраць духавенства М.п.е. ў 2-й палаві-не 1930-х г. фактычна спыніла функцыянаванне. Ва ўмовах нямецка-фашысцкай акупацыі ў кастр. 1941 з прызначэннем на мінскую кафедру кірую-чага архірэя дзейнасць епархіі адноўлена ў межах Беларускай аўтаксфалбнай праваслаўнай царквы. У 1950-я г. ў сувязі з тым, што епіскапы на інш. бел. епархіі не прызначаліся, М.п.е. ў рангу мітра-поліі засталася адзінай у БССР. Кананічна яна падпарадкоўвалася Маскоўскаму патрыярхату. У 1989 утвораны Бел. экзархат Маскоўскага патры-ярхату (Бел. праваслаўная царква) на чале з мін-скім мітрапалітам, які называецца таксама патры-яршым экзархам усяе Беларусі. 3 адраджэннем у 1989—92 стараж. бел. епархій межы М.п.е. мяня-ліся. 3 лютага 1992 яны супадалі з адм. граніцамі Мінскай вобл. У 1999 у адм. адносінах М.п.е. па-дзялялася на 20 благачынных акруг — Мінскую гарадскую, Мінскую раённую, Барысаўскую, Бя-рэзінскую, Валожынскую, Вілейскую, Капыль-скую, Клецкую, Крупскую, Лагойскую, Маладзе-чанскую, Мядзельскую, Нясвіжскую, Пухавіцкую, Салігорскую, Слуцкую, Смалявіцкую, Старада-рожскую, Стаўбцоўскую і Уздзенскую. У ёй наліч-валася 279 прыходаў, дзейнічалі 183 храмы і 10 капліц. На тэр. епархіі дзейнічаюць манастыры: мужчынскі Свята-Благавешчанскі у Лядах (Смаля-віцкі р-н) і 2 жаночыя — Свята-Іаана-Багаслоўскі Дамашанскі (Смалявіцкі р-н) і Свята-Елізавецін-скі ў пас. Навінкі (Мінскі р-н). Да М.п.е. таксама адносіцца Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр (на тэр. Навагрудскай епархіі). Функцыянуюць Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы, епіскапа Тураўскага (у Жыровіцкім манастыры), Багаслоўскі (тэалагічны) факультэт Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Мінск). 3 1989 адноў-лена выданне «Мннскмх епархмальных ведомос-тей». Тытулы кіруючых архірэяў — епіскапаў, ар-хіепіскапаў, мітрапалітаў: мінскі, ізяслаўскі і брацлаўскі (1793—95), мінскі і літоўскі (1795— 1833), мінскі і гродзенскі (1833—40), мінскі і баб-руйскі (1840—78), мінскі і тураўскі (1878—1922), мінскі і беларускі (1922—89), мінскі і слуцкі (з 1991). Епархіяй кіравалі: архіепіскапы Віктар (Садкоўскі, 1793—96), Іоў (Пацёмкін, 1796— 1812), Серафім (Глаголеўскі, 1812—14), Анатоль (Максімовіч) (1816—32), Яўгеній (Бажанаў, 1832—34), Ніканор (Кляменцьеўскі, 1834—40), Антоній (Зубко, 1840—48), Міхаіл (Галубовіч, 1848—68), Аляксандр (Дабрынін, 1868—77), Яўге-ній (Шарашылаў, 1877—80), Варлаам (Чарняўскі, 1880—89), Сімяон (Лінькоў, 1889—99), Міхаіл
    (Цемнарусаў, 1899—12), епіскап Мітрафан (Крас-напольскі, 1912—16), архіепіскап Георгій (Яра-шэўскі, 1916—19), мітрапаліт Мелхіседэк (Паеўскі, 1919—26), епіскапы Арсеній (Смалянец, 1927— 30), Феафан (Семяняка, 1930—35), архіепіскап Мадэст (Нікіцін, 1936—37), мітрапаліт Панцеляй-мон (Ражноўскі, 1941—44), архіепіскап Васілій (Ратміраў, 1944—47), мітрапаліты Піцірым (Сві-рыдаў, 1947—58), Гурый (Ягораў, 1958—61), Ан-тоній (Крацэвіч, 16.4—17.7.1961), архіепіскап Варлаам (Барысевіч, 1961—63), мітрапаліты Ніка-дзім (Ротаў, 4.8—9.10.1963), Сергій (Пятроў, 1963—65), Антоній (Мельнікаў, 1965—78), Філа-рэт (Вахрамееў, з 10.10.1978).
    Літ.\ Мінская спархія // Бсларускі праваслаўны каляндар. 2000. Мн.. 1999. С. 102—114.	Г.М.Шэйкін.
    МІНСКАЯ РЬІМСКА-КАТАЛІЦКАЯ ЕПАР-ХІЯ, Мінская дыяцэзія — царкоўна-адміністрацыйная адзінка каталіцкай царквы ў 19—20 ст. Засн. паводле імператарскага ўказа ад 28.4.1798. Яе тэр. супадала з межамі Мінскай губ. Падзялялася на 13 дэканатаў: Бабруйскі, Барысаў-скі, Вілейскі, Дзісненскі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскія (гарадскі і сельскі), Надвілейскі, Наднё-манскі, Пінскі, Рэчыцкі, Слуцкі. Пры епіскапе дзейнічаў капітул з 6 прэлатаў і канонікаў, для вы-рашэння бягучых спраў была створана кансісто-рая. У 1798 адкрыта духоўная семінарыя. У 1804 у склад епархіі ўваходзіла 86 парафій са 156 касцё-ламі, было 49 ксяндзоў і 112 214 вернікаў. У 1842 епархіі нададзены 3-і клас. У 1865 складалася з 11 дэканатаў, 80 парафій і 38 філій, 231 869 верні-каў. У 1798 на тэр. епархіі 50 мужчынскіх і 9 жа-ночых кляштараў, у 1846 — 14 мужчынскіх і 9 жаночых кляштараў розных ордэнаў манаскіх. У 1869 епархія скасавана, яе тэр. далучана да Вілен-скай рымска-каталіцкай епархіі. 3 1883 яе касцёлы і адзіны дзеючы тады Слонімскі кляштар бернар-дзінак падпарадкаваны Маііліўскай ртмска-ката-ліцкай архіепархіі. У ліст. 1917 дзейнасць Мінскай епархіі адноўлена. У 1925 на частцы яе тэр., што ў 1921 адышла да Польшчы, створана Пінская рымска-каталіцкая архіепархія. Землі БССР па-ра-нейшаму ўваходзілі ў Мінскую епархію, якая фактычна не функцыянавала, але кананічна не была ліквідавана. У 1989 засн. апостальская адмі-ністрацыя ў Мінску. У 1991 створана Мінска-Ма-ііліўская архіепархія-мітраполія, якая з’яўляецца пера-емніцай Мінскай і Магілёўскай епархій (архіепіс-кап-мітрапаліт — кардынал К.Свёнтак). Мінскую епархію ўзначальвалі: епіскап І.Дзядзерка (1798— 1816), прэлаты С.Пазняк (1816—24) і Камінскі (1824— 27), епіскап М.ЛІпскі (1827—39), прэлат П.Рава (1839—53), епіскапы А.Вайткевіч (1853—69) і З.ЛазІнсКІ (1917----25). В.В.Грыюр'сла. А.М.ФІлатава.