Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
У.МЛлянімў.
,МІНСКІ ПЕТРА-ПАўЛАўСКІ МАНАС-ТЫР — праваслаўны мужчынскі манастыр у Мінску ў 17—18 ст. Засн. ў пач. 17 ст. ў адказ на захоп мінскіх правасл. цэркваў і манастыроў уні-яцкім духавенствам. У 1611 Аўдоцця Статкевічава (з кн. Друцкіх-Горскіх) ахвяравала на буд-ва ма-настыра 3 пляцы на вул. Юроўскай. У 1612 52 шляхціцы і мешчаніны Мінска і Мінскага ваяв. спецыяльнай граматай абвясцілі сябе царк. ста-растамі і фундатарамі гэтага манастыра. У 1613 узведзены манастырскі комплекс. Напачатку ўсе будынкі былі, відаць, драўляныя. Царква, што за-хавалася цяпер, пабудавана ў канцы 1620-х г. У 17—18 ст. манастыру належалі фальварак Пярэс-па, 2 сенажаці ў Крупцы і на Камароўскім балоце
(цяпер у межах Мінска), шэраг зямельных пляцаў у Мінску. У 1624 кіеўскі мітрапаліт Іоў Барэцкі вы-даў грамату на заснаванне пры М.П.м. жаночага манастыра (у 1635 пацверджана мітрапалітам Пятром Маіілай). У 1691 М.П.м. вытрымаў трох-дзённую «аблогу» мясц. католікаў і уніятаў. У 1742 драўляны жылы корпус і мураваная царква моцна пацярпелі ад пажару. У 1793—95 царква капітальна адрамантавана на сродкі, ахвяраваныя рас. імператрыцай Кацярынай II, і перайменава-на ў царкву св. Кацярыны. У 1795 манастыр ска-саваны, манахі ў 1795—99 пераведзены ў Мінскі Свята-Духаўскі манастыр, потым — у Пінскі Бога-яўленскі манастыр; царква стала гарадскім сабо-рам. У 1870—71 грунтоўна перабудавана. У кан-цы 1940-х г. будынак царквы прыстасаваны пад жыллё, потым —пад Архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Архіў-музей літаратуры і мастац-тва Беларусі. 3 1997 царква зноў дзейнічае, ра-монт інтэр’ера працягваецца. Р.В.Бараш.
MJHCKI ЦАРКдўНА-АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЁЙ. Існаваў у 1908—15 пры Мінскім царкаў-нылі іісторыка-археалагічным камітэце. 3 1909 му-зеем кіраваў А.К.Снітка. Экспазіцыя мела 1363 экспанаты (1910), сярод іх рэчы царк. даўніны, рэліг. культу, матэрыялы этнаграфічных экспеды-цый па гісторыі гербаў і пячатак, тэксты народ-ных песень, казак, паданняў, каля 500 стараж. ма-нет, археалагічныя знаходкі з раскопак пад Пін-скам, Радашковічамі, Слуцкам, Туравам. Сярод збораў кніжнага фонду (каля 1900 тамоў, 1910) Апосгал і Тыпікон (16 ст.), Мінея агульная (канец 17 ст.), Сінопсіс (18 ст.), архіў Слуцкага Трайчан-скага (Троіцкага) манастыра. У музеі зберагалася частка калекцыі бел. археолага Г.Х.Татура. У пач. 1-й сусв. вайны экспанаты музея эвакуіраваны ў Разань (Расія). У 1922 вернутая частка фонду і 250 кніг трапілі ў царк. аддзел Бел. дзярж. музея, ас-татнія выданні кніжнага фонду перададзены дзярж. б-цы, архівы — у цэнтр. архіў. Некаторыя рэчы, у т.л. рукапісы, зберагаюцца ў Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі.
Будынак музея пастаўлены на тэр. архірэйска-га падвор’я ў 1913 у азнаменаванне 300-годдзя до-ма Раманавых (архітэктар В.Струеў). Быў задума-ны як частка архітэктурна-маст. комплексу духоў-най рэзідэнцыі Мінскай епархіі, якая ўключала пабудовы архірэйскага падвор’я і праектуемыя будынак музея і агароджу з цэнтральным парад-ным уваходам. Выкананы ў неарускім стылі. 2-па-вярховы прамавугольны ў плане цагляны буды-нак пастаўлены на высокі цокаль і накрыты валь-мавым дахам. Гал. фасад асіметрычнай кампазі-цыі. 3 усходняга боку да яго прыбудавана круглая ў плане вежа, завершаная шлемападобным купа-
МІНСКІ — МІРАПАМАЗАННЕ
211
лам. Сцены вежы, стылізаванай пад стараж. аба-рончую, былі прарэзаны байніцамі, верхняя час-тка аформлена машыкулямі і геаметрычным ар-наментам. 3 заходняга боку фасад фланкіраваны невялікай квадратнай у плане вежачкай, прарэза-най неглыбокімі нішамі і завершанай высокім 4-гранным шатром. Гал. ўваход падкрэслены кілепа-добным франтонам, упрыгожаны арнаментам. Фасады падзелены карнізным паяском. Высокія лучковыя аконныя праёмы ўпрыгожаны дэкара-тыўнымі паўкалонамі, 2- і 3-лопасцевымі аркамі, філёнгамі і інш. элементамі. Агароджа з цэн-тральным парадным уваходам аддзяляла архірэй-скае падвор’е ад Аляксандраўскага сквера. Цэн-тральны парадны ўваход меў тыя ж архітэктур-ныя формы, што і будынак музея: высокія флан-кіруючыя квадратныя ў плане слупы-вежачкі за-вяршаліся вастраверхімі шатровымі дахамі; кар-нізныя паяскі, што апяразвалі вежачкі, мелі прос-ты геаметрычны арнамент. Лучковая металічная арка была вырашана ў духу венскага мадэрна. Ка-ваныя рашоткі, агароджа, вароты, брама былі зроблены высокакваліфікаванымі мясцовымі ка-валямі. У 1930-я г. агароджа знішчана. У 1915—20 у будынку размяшчаўся Народны дом, з 1963 — Дом работнікаў мастацтваў.
Aim.: Ш ы б е к a З.В., Ш ы б е к а С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада: Пер. с рус. Мн., 1994; Чернатов В.М. Памятннк творческого содружества // Стр-во м архнтектура Бе-лорусснн. 1979. N" 2. А.СЖму/юўсхі. В.М.Чарнатаў.
MIHQKI ЦАРКбўНЫ ПСібРЫКА-АР-ХЕАЛАГІЧНЫ КАМІТЭТ. Дзейнічаў з лютага 1908 да пач. 1-й сусв. вайны. Створаны ў Мінску Сінодам пры Мінскай праваслаўнай епархіі па іні-цыятыве інтэлігенцыі для збору і вывучэння ста-ражытнасцей на тэр. Міншчыны. Кіраўнікі: М.М.Былоў, з 1909 А.К.Снітка. Камітэт праводзіў даследаванні і апісанні помнікаў даўніны і гісто-рыі, збор і запісы фальклору, вывучэнне манас-тырскіх архіваў, меў бібліятэку і Мінскі царксўна-археалагічнбі музей. Члены камітэта чыталі лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі. У яго рабоце ўдзельнічалі вядомыя навукоўцы Д.І.Даўгяла, А.А.Шахматаў. Камітэт выдаў зб. дакументаў «Мінская даўніна» і 1-ы выпуск кнігі «Апісанне рукапіснага аддзела і старадрукаў бібліятэкі Мін-скага царкоўнага гісторыка-археалагічнага камітэ-та» (1909).
Літ.-. Ш ы б с к a З.В., Ш ы 6 е к а С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. Мн., 1994. А.СЖмуінўскі.
«МЙНСКНЕ ЕПАРХМАЛЬНЫЕ ВЕДО-МОСП4» — часопіс Мінскай праваслаўнай епар-хіі, які выдаваўся ў 1896—1917 у Мінску на рус.
Кацярынінская царква Мінскага Петра-Паў-лаўскага ма-настыра.
мове 2 разы на месяц (у 1871—72 штотыднёва). Мелі афіц. аддзел і неафіц. «Прмложенмя». У афіц. аддзеле змяшчаліся паведамленні аб рабоце Сінода, распараджэнні па епархіі, указы пра пера-мяшчэнні і ўзнагароды свяшчэннаслужыцеляў, некралогі, справаздачы епархіяльнага ўпраўлення аб рабоце сваіх структур (царк., гаспадарчых, на-вуч.), асвятлялася жыццё манастыроў і царк. пры-ходаў. У «Пряложенмях» публікаваліся творы вя-домых дзеячаў правасл. царквы, павучанні і про-паведзі айцоў царквві, артыкулы па царк. гісторыі і археалогіі, паведамленні аб дзейнасці царк. брацтваў і сястрынстваў, духоўных асветных і даб-рачынных устаноў, змяшчалася рэклама аб новых кнігах, асвятлялася работа рэстаўрацыйных май-стэрняў. Вялікая ўвага аддавалася місіянерскай дзейнасці сярод старавераў і сектантаў. У 1989 вы-данне «М.е.в.» адноўлена. Л.у.СаліМна.
МІРА (ад грэч. myrrha духмяны алей) —сас-таў, які выкарыстоўваецца пры ажыццяўленні та-інства ліірапамазання. Першапачаткова М. ўяў-ляла сабой звычайны раслінны алей. 3 6 ст. да яго сталі дадаваць бальзам і духмяныя рэчывы. У правасл. цэрквах М. вырабляюць з аліўкава-га алею, белага вінаграднага віна і духмяных рэчываў.
МІРАПАМАЗАННЕ — адно з 7 таінстваў. Паводле правасл. і каталіцкага вучэнняў, у выніку М. чалавек спасцігае божую ласку. Перад М., ду-хоўная асоба чытае малітву аб пасланні на чалаве-ка Св. Духа, пасля чаго са словамі «пячаць Свято-га Духа» крыжападобнымі рухамі змазвае яму лоб, вочы, ноздры, вушы, грудзі, рукі і ногі спец. араматычным алеем (лііра). Абрад выконваецца пасля хрбішчэння.
212
МІСАІЛ — МІСІЯНЕРЫ
МІСАІЛ (?, в. Чарэя Чашніцкага р-на Віцеб-скай вобл. — 1480?) — праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. У гіст. працах 19 ст. вядомы. як М.П естручэй (Пструх, Пяструцкі, Пструц-кі; бо мянушка яго брата Міхаіла — Пструх — памылкова была прынята за прозвішча ўсяго ро-ду). Незадоўга да 1454 стаў епіскапам смален-скім. У 1454 разам з братам Міхаілам заснаваў у Чарэі манастыр св. Тройцы. У 1456 вярнуў з Мас-квы ў Смаленск абраз Маці Божай Адзігітрыі Смаленскай. Напачатку выступіў супраць пры-хільніка царк. уніі Грыюрвія Балгарына, пазней падтрымаў ідэю уніі. Каля 1475 абраны мітрапа-літам кіеўскім і ўсяе Русі (рэзідэнцыя ў Навагруд-ку), але не быў зацверджаны канстанцінопальскім патрыярхам. Магчыма, у 1476 арганізаваў зварот вышэйшых правасл. духоўных і свецкіх асоб да рымскага папы Сікста IV (т.зв. эпістолію М.), тэкст якога ў пач. 17 ст. выкарыстоўваў для пра-паганды уніі мітрапаліт І.Пацей. Аднак аўтэнтыч-насць «эпістоліі» ці яе значнай часткі аспрэчвалі многія даследчыкі. Апошнія звесткі пра М. адно-сяцца да 1480, калі ён, верагодна, і памёр.
Літ.: М а к а р м й (Булгаков). Мсторня русской церквн. Кн. 5. Нсторня западнорусской, млм Лмтовской, мнтрополнн (1458—1596). М., 1996. С. 40—50; М а р т о с А. Беларусь в мс-тормческой. государственной н церковной жнзнн. Мн., 2000.
А.В.Бслы.
МІСІЯНЕРСТВА (ад лац. missio пасылка, да-ручэнне) — форма дзейнасці рэлігійных аргані-зацый па распаўсюджванні свайго веравучэння і культу сярод іншаверцаў. Характэрна для ўсіх сусв. рэлігій, найб. пашырана ў хрмсціянстве. Дзейнасць першых місіянераў у Зах. Еўропе звяза-на з пашырэннем хрысціянства як пануючай ідэ-алогіі феадальнага грамадства. Місіянерская дзей-насць каталіцкай царквы ў 10—13 ст. спалучалася з крыжовымі паходамі, прымусовым хрышчэн-нем мясцовага насельніцтва. Намаганні правасл. місіянераў садзейнічалі распаўсюджванню хрыс-ціянства сярод малалікіх народаў Расіі на Поўна-чы, Урале, у Сібіры, а таксама ў Амерыцы (Аляс-ка, Каліфорнія), Кітаі, Японіі і інш. У 15—16 ст. М. стала часткай дзейнасці ордэнаў францмскан-цаў, бенедіякцінцаў, дамініканцаў, езуітаў. Місіяне-ры пракладвалі шлях заваёўнікам — салдатам і купцам еўрап. краін, іх дзейнасць суправаджалася знішчэннем помнікаў нац. культуры як язычніц-кіх, іншаверных. У 18—19 ст. ствараліся пратэс-танцкія місіянерскія т-вы — Нідэрландскае (1792), Лонданскае (1795), Англійскае (1797), Бер-лінскае (1824), якія кіравалі дзейнасцю евангеліч-ных місій. М. адыграла значную ролю ў барацьбе за перадзел свету. Асаблівая актыўнасць у гэтым належала Ватыкану і створанай пры ім кангрэга-цыі прапаганды веры. Пасля 1-й сусв. вайны ў эн-
цыкліках рымскіх пап намечана новая тактыка Ватыкана, якая прадугледжвала падрыхтоўку ката-ліцкага духавенства і місіянераў з мясцовага на-сельніцтва з мэтай прыстасавання прапаганды да мясцовых звычаяў і нораваў. Разам з тым М. са-дзейнічала пашырэнню санітарна-гігіенічных ве-даў, лячэнню хвароб і барацьбе з эпідэміямі, вы-вучэнню еўрап. моў і авалоданню дасягненнямі еўрап. культуры (стварэнне і дзейнасць місіянер-скіх школ, дзіцячых дамоў, бальніц, б-к і г.д.).