Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
МЕСТР (Maistre) Жазеф дэ (1.4.1753 — 26.2.1821) — французскі палітычны дзеяч, філо-саф, публіцыст, граф. Скончыў езуіцкі калегіум, Турынскі ун-т. 3 1788 сенатар савойскага сената. У
202
МЕТАДЫСТЫ — МІКАЛАЙ
час Французскай рэвалюцыі 1789—99 эмігрыра-ваў у Сардзінію, з 1800 яе канцлер. У 1802—17 пасланнік сардзінскага караля ў Расіі. Меў уплыў на Аляксандра I і міністра народнай асветы А.К.Разумоўскага. Падтрымліваў дзейнасць ордэ-на езуітаў у Рас. імперыі. Гал. ініцыятар стварэн-ня Полацкай сзуіцкай акадэміі, удзельнічаў у яе ўрачыстым адкрыцці (22.6.1812). Выступаў суп-раць прагрэсіўных рэктараў Віленскага ун-та — І.Страйноўскага і А.Снядэцкага. У 1817 за праз-мерную падтрымку каталіцызму высланы з Расіі. Аўтар вялікай літаратурнай і эпісталярнай спад-чыны. У лістах да Разумоўскага асвятляў гісторыю езуітаў на Беларусі. Захаваліся фрагменты яго пе-рапіскі з генералам ордэна езуітаў Т.Бжазсўскім і мітрапалітам С.Х.Богушам-Сестранцэвічалі.
Aim.: X о р у ж н й С.С. Карсавмн н де Местр // Вопр. фн-лософян. 1989. N«_* 3; Я к о в с н к о С. йезунты в Росснн: «За-пнскя» по мсторнн о-ва Ннсуса в царствованпе Екатернны II // Европсйскнй альманах. М.. 1991; Катлярчук А.С. Санкт-Пецярбургскі перыяд жыцця Ж. дэ Мэстра н Полацкая езуіцкая акадэмія // Albaruthenika Petropolitanae. Спб., 1996; Я г о ж. Жазэф дэ Мэстр і Тадэвуш Бржазоўскі ў справе адкрыцця По-лацкай езуіцкай акадэміі // Віцебскі сшытак. 1997. N<> 3.
A. С. Катлярчук, Э.К-Дарашміч.
МЕТАДЫСТЫ, веслеянцы — пратэс-танцкая плынь, якая ўзнікла ў 2-й чвэрці 18 ст. ў Англіі ва ўлонні англіканскай царквы і вылучыла-ся ў асобную арганізацыю. У 1729 Дж.Уэслі (Вес-лей) засн. у Оксфардскім ун-це рэліг. гурток, чле-ны якога вылучаліся асаблівай набожнасцю, упар-тасцю і метадычнасцю (адсюль назва М.) у выву-чэнні Бібліі. У 1740—60-я г. Уэслі стварыў самас-тойную строга цэнтралізаваную царкву з вераву-чэннем і арганізац. структурай. Дагматыка ў асн. агульная з інш. пратэстанцкімі канфесіямі. Вял. ўвага надавалася веры ў Св. Духа, што прыводзіла да эмацыянальных, часам экстатычных набажэн-стваў; абраднасць больш спрошчаная, чым у ан-глікан. У 1784 узнікла метадысцкая епіскапальная царква ЗША, пазней М. распаўсюдзіліся ў многіх краінах свету (пераважна ў калоніях і дамініёнах Вялікабрытаніі). У наш час М. аб’яднаны ў роз-ныя, незалежныя адна ад адной рэліг. арг-цыі, якія падзяляюцца на 2 асн. кірункі: цэрквы без епіс-капаў (англійскага паходжання) і епіскапальныя цэрквы (пад амерыканскім уплывам). У 1920-я г. амерыканскія М. засн. ў Заходняй Беларусі сваю місію з цэнтрам у Вільні. Аддзяленні місіі дзейні-чалі ў Клецку, Лідзе, Шчучыне і інш. У Клецку ак-тыўную рэліг. работу сярод вучняў Клецкай бел. гімназіі вёў пастар Нагуй, сюды перыядычна пры-язджалі кіраўнікі Віленскай місіі англічанін Чэм-берс і швейцарац Дып. У Клецку М. даваді вуч-ням бясплатны інтэрнат, арганізоўвалі паходы на прыроду, выконвалі рэліг. і свецкія песні. У про-паведзях і спевах М. выкарыстоўвалі. бел. мову (яе
вывучалі і замежныя місіянеры), выпускалі на ёй сваю л-ру. Такая падкрэсленая ўвага да бел. куль-туры прыцягнула да М. некаторых прадстаўнікоў бел. інтэлігенцыі. Напр., з Віленскай місіяй супра-цоўнічаў паэт Г.Леўчык, які перакладаў на бел. мову метадысцкія спеўнікі. Аднак ахапіць шыро-кія пласты насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1920—30-я г. М. не ўдалося. Восенню 1944 на Бе-ларусі мелася ўсяго 10 метадысцкіх суполак: у Клецку, Лідзе, Нясвіжы, Шчучыне, Юрацішках (Іўеўскі р-н), Лідскім (2), Маладзечанскім (2), Пін-скім р-нах; у большасці з іх не было пастараў. Та-ды ж была зроблена спроба стварыць «Епіска-пальную царкву метадыстаў па Літоўскай ССР, БССР і УССР» са сваім статутам. Аднак неўзабаве дзейнасць М. на Беларусі заняпала і не аднавілася.
ІО.В.Бажзнаў, М.Г.Макулік.
МЕЧАНбСЦЫ, ордэн мечаносцаў — духоўна-рыцарскі ордэн, заснаваны ў 1202 рыж-скім епіскапам Альбертам для абароны каталіц-кай царквы ў Лівоніі і прымусовай хрысціяніза-цыі народаў Усходняй Прыбалтыкі. Афіцыйная назва Браты воінства Хрыстовага (Fratres militiae Christi) паходзіць ад апазнавальнага знака на бе-лых плашчах рыцараў — мяча і крыжа. У 1205 папа рымскі Інакенцій III афіц. зацвердзіў ордэн і надаў яму статут на ўзор статута тампліераў. Па-водле статута члены ордэна падзяляліся на братоў-рыцараў, братоў-святароў і братоў-службоўцаў. На чале ордэна стаяў выбарны магістр з рэзідэнцыяй у Рызе, які падпарадкоўваўся рыжскаму епіскапу. У 1-й трэці 13 ст. М., нягледзячы на процідзеянне Полацкага княства і Пскова, зламалі супраціўлен-не ліваў, земгалаў, латгалаў, эстаў, інш. прыбал-тыйскіх плямён і авалодалі большай часткай тэр. сучасных Латвіі і Эстоніі. Паводле дагавораў з Рыжскім і інш. епіскапствамі ордэн М. атрымаў каля трэці заваяваных зямель і фактычна ператва-рыўся ў каталіцкую дзяржаву. Мясцовую ўладу ажыццяўлялі комтуры (начальнікі правінцыяль-ных замкаў) і фогты (адм. чыноўнікі). Браты ад-наго замка складалі канвент, іх сход называўся ка-пітулам, агульны сход усіх ордэнскіх братоў — генеральным капітулам. Гал. даходам ордэна была даніна з мясцовага прымусова хрысціянізаванага насельніцтва, а таксама ваенная здабыча. У 1236 аб’яднаныя сілы літоўцаў і земгалаў каля сучасна-га г. Шаўляй (Літва) разбілі М., рэшткі якіх у 1237 аб’ядналіся з Тэўтонскім ордэнам і ўтварылі залежны ад яго Лівонскі ордэн. Г.М.Саіанішч.
мікалАй
(у свеце Мацукевіч Міхаіл;
н. 2.6.1917, хутар Суяцін Саратаўскай вобл., Расія) — бел. рэлігійны і грамадскі дзеяч у эміграцыі. Бацькі паходзілі з в. Моталь Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл., у 1-ю сусв. вайну выехалі ў Паволжа і ў
МІКАЛАЙ — МІЛАСЭРДНАСЦЬ 203
1921 вярнуліся на радзіму. Скончыў украінскую духоўную семінарыю ў Вініпегу (Канада, 1954). У 1939 служыў у Войску Польскім. У час нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі ў красавіку 1944 вывезены на прымусовую працу ў Германію. 3 са-кавіка 1945 у Англіі, адзін са стваральнікаў Згур-тавання беларусаў Вялікабрытаніі. Са жніўня 1951 у Канадзе. У маі 1952 пасвячоны ў святара, з 1954 настаяцель прыхода св. Кірылы Тураўскага ў г. Та-ронта Беларускай аўтакефалбнай правайаўнай цар-ква на эміірацыі (БАПЦ). У 1966 прыняў манас-тва, у 1968 пасвячоны ў епіскапа турава-пінскага і таронцкага. У маі 1983 на Надзвычайным Сабо-ры БАПЦ выбраны яе першаіерархам. Адзін з ініцыятараў стварэння Бел. камітэта Дапамогі ах-вярам радыяцыі (1989, у эміграцыі). Выдаў «Пра-васлаўны малітоўнік» (1966) і «Службоўнік» (1980).
Літ.\ Беларускія рэліпйныя дзсячы XX ст. Мн.; Мюнхен. 1999. С. 124—125. Л.у.Язбіховіч.
МІКАЛАЙ КУЗАНСКІ [Nicolaus Cusanus; сапр. К р э 6 с (Krebs); 1.8.1401, г. Бернкастэль-Кус, Германія — 11.8.1464] — нямецкі філосаф, багаслоў, царк. і паліт. дзеяч. Скончыў Падуанскі ун-т (1424). Манах-аўгусцінец. Удзельнік Базель-скага і Ферара-Фларэнційскага сабораў. 3 1433 член папскай курыі, саветнік папы Пія П, з 1448 кар-дынал. Крыніцай пазнання лічыў вопыт. Зыходзя-чы з ідэй неаплатанічнай дыялектыкі і ням. міс-тыкі, развіў вучэнне пра абсалют як супадзенне процілегласцей (канечнага і бясконцага, наймен-шага і найбольшага, адзінага і множнага і г.д.) і палажэнні пра ролю матэматычных паняццяў для пазнання прыроды, пра існаванне бясконца ма-лых велічынь і інш. Аўтар матэматычных тракта-таў, адзін з папярэднікаў касмалогіі М.Каперніка; сцвярджаў, што Зямля не з’яўляецца цэнтрам Сусвету і падобная на інш. планеты. Стварыў першыя геаграфічныя карты Цэнтральнай і’Ус-ходняй Еўропы.
7k: Рус. пер. — Соч. Т. 1—2. М., 1979—80.
МІКАЛАЙ МІРЛІКІЙСКІ, М і к а л а й Цудатворац — агульнахрысціянскі святы, епі-скап г. Міры ў Лікіі. Паводле жыція святых нарадзіў-ся ў 260, памёр у 343, удзельнік I Усяленскага сабора (у яго спісах не пазначаны), змагар з арыянсгвам, прас-лавіўся многімі цудамі. Лічыцца заступнікам па-дарожнікаў, сельскай гаспадаркі, усіх няшчасных і убогіх і інш. Адзін з найб. папулярных правасл. святых, якія фігуруюць у нар. легендах, часта да-лёкіх ад рэліг. разумення вобраза святога. Царква двойчы на год шануе памяць М.М. : 9(22) мая (М. «веснавы») — дзень перанясення мошчаў М.М. ў г. Бары (Італія) і 6(19) снеж. (М. «зімовы»).
Мікалай Мірлікійскі.
Сярэдзіна 18 ст. Беларуская іканапісная школа.
МІКбЛА — старадаўняе каляндарна-абрада-вае свята ў беларусаў і інш. славянскіх народаў у гонар апекуна земляробства і народнага заступні-ка святога Міколы. Вытокі свята, якое спалучыла элементы язычніцкай персаніфікацыі дабрадзей-ных сіл прыроды з прынцыпамі хрысціянства, у шанаванні культу Вялеса. Адзначаюць 2 разы ў год — вясною (9 мая ст. с.) і зімою (6 снёжня ст. с.). да веснавога М. заканчвалася сяўба, упер-шыню пасля зімы выводзілі коней на начлег, спраўлялі магічныя абрады, якія мелі ахоўны сэнс, пачыналі стрыгчы авечак; пасля М. забараня-лася пасвіць статак на сенажацях. Да зімовага М. заканчвалася малацьба.
МІААС^РНАСЦЬ — дзейнае спачуванне і канкрэтна выяўленая дабрыня ў адносінах да бед-ных, абяздоленых, тых, што пакутуюць. Выводзіц-ца рэлігіяй з наказаў Бога і разглядаецца як адна з дабрачыннасцей, якія спрыяюць пераадоленню грахоўнасці. У паняцці «М.» злучаюцца 2 аспекты — духоўна-эмацыянальны (перажыванне чужога бо-лю як свайго) і канкрэтна-практычны (рэальная дапамога). Вытокі М. як маральнага прынцыпу ў архаічнай родавай салідарнасці, якая абавязвала
204
МІНА — МІНСКАЕ
цаной любых ахвяр вызваляць з бяды родзіча і паблажліва ставіцца да тых, хто нейкім чынам звязаны з асяроддзем «сваіх». М. прапаведуюць амаль усе сусветныя рэлігіі, найперш будызм і хрысціянства. Ідэал будызму — пустэльнік, які аддае сябе на з’ядзенне, каб накарміць галоднага льва (жывёлы як аб’екты М. прыраўнаваны да лю-дзей, што лагічна вынікае з вучэння аб перасялен-ні душ). Хрысціянства ўносіць у М. спецыфічную матывацыю — асабістую любоў да Хрыста, які быццам бы становіцца на месца кожнага, хто ад-чувае патрэбу ў М.
МІНА ПСЗЛАЦКІ (не пазней 1065—1116) — беларускі святы, епіскап полацкі. Нарадзіўся ў По-лацку або ў яго наваколлі. Юнаком паступіў у Кі-ева-Пячорскі манастыр, дзе прыняў пострыг пад імем Міны. Хіратонія ў полацкія епіскапы адбы-лася 13.12.1105. Адзін з першых полацкіх іерар-хаў, пра якога маецца датаванае летапіснае свед-чанне. Верагодна, што пры яго ўдзеле выхоўвала-ся і падрастала Ефрасіння Полацкая, і пострыг яна прыняла яшчэ пры яго жыцці. Пра дзей-насць М.П. не захавалася якіх-н. звестак, але мож-на меркаваць, што пры ім добраўпарадкаваліся цэрквы і манастыры. Ушаноўваецца правасл. цар-квой як адзін з першых архіпастыраў, які спры-яў распаўсюджванню хрысціянства на Белар.усі. Пакуль што невядома, дзе захоўваюцца мошчы святога: у Полацку або ў Кіеве. Дзень памяці 3 лі-пеня.