Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
І.Я.Масальскі.
Ліпі.: Нлев гуманнзма в обшесгвенно-полмтачккой н фнло-софской мыслм Белорусснм (дооктябрьскмй пермод). Мн., 1977.
СФДуНянецкі.
мАсленіца, масленка — старажыт-нае перадвеснавое свята ў славянскіх народаў. Звязана з культам прыроды, адраджэннем плада-носных сіл зямлі, ушанаваннем продкаў. М. па-вінна была паскорыць прыход вясны, забяспе-чыць дастатак і багаты ўраджай. Свята прыпадала на 8-ы тыдзень перад Вялікаднем. Ha М. забараня-лася есці мяса, яго замянялі бліны — сімвал сон-ца, надыходу вясны. На Беларусі святкаванне М. пачыналася ў чацвер, на Уласа\ у пятніцу право-дзілі бяседныя застоллі, у нядзелю — развіталь-ныя, прабачальныя бяседы. Ha М. адведвалі баб-ку-павітуху, вадзілі па вёсцы маладзіцу, што вый-шла замуж у апошні мясаед, халасцякам і неза-мужнім дзяўчатам прывешвалі да нагі калодкі, дзяўчаты і хлопцы гойдаліся на варотах у гумне і на арэлях (каб доўгім рос лён), рабілі і запальвалі кола, спальвалі сімвалічную антрапаморфную вы-яву холаду-зімы — саламяную ляльку або імітава-лі «пахаванне» М. з «папом» і «галашэннямі», спя-валі масленічныя песні, вадзілі карагоды, жартава-лі, пачыналі «гукаць вясну». М. заканчвалася «запус-камі» на малако і малочныя сгравы. Традыцыі М. захавзліся ў сучасным святкаванні праводзін зімы. У краінах Зах. Еўропы М. адпавядаў карнавал.
1. С. аыд.
Aim.: К а р с к м й Е.Ф. Белорусы. М., 1916. Т. 3, (ч.) 137—141; Л і ц ь в і н к а В. Святы і абрады беларусаў. 2 Мн., 1998.
МАСЙНСТВА, франкмасонст
в a
(франц. franc-ma^n літар. — вольны муляр) — вучэнне і практыка найбуйнейшага міжнародна-га тайнага таварыства элітарнага тыпу, якое аб’яд-
198
МАСОНСТВА — МАСОНСТВА
ноўвае людзей розных нацыянальнасцей і вера-вызнанняў пад эгідай пошуку «сапраўдных шля-хоў духоўнага аднаўлення грамадства». Асн. метад дзейнасці т-ва — спроба ўплываць на гіст. падзеі праз намаганні сваіх адэптаў у розных сферах грамадскай дзейнасці і вядучых дзярж. установах. Класічнае М. ўяўляла сабой рэліг.-этычны рух, удзельнікі якога імкнуліся стварыць тайную сусв. арг-цыю з мэтай аб’яднання чалавецтва ў братэр-скім саюзе, незалежна ад нац., паліт., сац., рэліг. і інш. адрозненняў. Гіст. карані М. — у брацтвах «вольных муляраў» (будаўнічых саюзах), што ўзніклі ў Германіі ў 12—13 ст. Вызначэнне «воль-ны» азначала апрацоўшчыка «вольных» (натураль-ных) парод каменю (мармур, вапняк). Т-вы «воль-ных муляраў» (цэхі, ложы) пашырыліся ў Англіі, Італіі, Францыі. 3 канца 16 ст. англ. ложы пачалі прымаць у свае рады т.зв. «пабочных муляраў» — заможных адукаваных людзей, якія садзейнічалі адукацыі і маральнаму ўдасканаленню астатніх членаў ложы. Уласна будаўнічыя т-вы зніклі ў пач. 18 ст., але брытанскія «пабочныя муляры», захоў-ваючы іх знешнюю атрыбутыку дзейнасці, пачалі выкарыстоўваць ложы для абмеркавання праблем маральнага выхавання асобы і грамадства ў цэ-лым. У 1717 брытанскія ложы ўтварылі Вялікую брытанскую ложу. Па яе даручэнні масон Дж.Ан-дэрсан распрацаваў у 1721 «Кнігу канстытуцый» — першы сістэматызаваны зборнік прынцыпаў М., якія забаранялі масонам быць атэістамі і вальна-думцамі, падтрымліваць афіц. ўлады і прымаць удзел у паліт. рухах, замацоўвалі асн. іерархічныя ступені лож — вучань, падмайстар, майстар, уво-дзілі асобнае званне — наглядчык (сачыў за пра-вільным выкананнем рытуалаў). Кожнага члена ложы звалі «братам», прымаліся асобы не мала-
Матфей. Фрагмент Царскіх варот Віцебскай Юр'еўскай царквы. Каля 1690.
дзей 25 гадоў і толькі пры згодзе ўсіх «братоў». Вялікая ложа аб’ядноўвала майстроў і наглядчы-каў усіх лож краіны і ўзначальвалася Вялікім май-страм. Рытуал выконваўся ў кожнай ложы з выка-рыстаннем традыц. мулярскіх інструментаў (мала-ток, навугольнік, цыркуль) і адзення (пальчаткі, капялюш, фартух). У далейшым арганізац. іерар-хія М. ўскладнілася. Меліся ложы з 33 ступенямі (градусамі) і нават з 99. 3 18 ст. М. пашырылася ў Францыі, Германіі, Швецыі, Расіі, ЗША і інш. краінах. Яго ідэйныя арыенціры (пошук эфек-тыўных метадаў матэрыяльнага і маральнага прагрэсу грамадства, знакаміты дэвіз масонаў: «свабода, роўнасць, братэрства», імкненне ўзвы-сіцца над класавымі і партыйнымі супярэчнас-цямі) былі прыцягальнымі для многіх дзярж. дзеячаў, пісьменнікаў, філосафаў розных кра-ін. Пэўны антыклерыкалізм М. абумовіў варо-жасць Ватыкана да т-ва, многія папскія булы (у т.л. Льва XIII у 1884) абвяшчалі М. анафему.
У Беларусі і Літве масонскія ложы пачалі дзей-нічаць з 2-й пал. 18 ст. як залежныя ад рас. і польскага М. У 1774 маёр рас. арміі Вердароўскі заснаваў у Полацку ложу «Талія». У Магілёве пра-цавалі ложы «Да трох арлоў» (1770) і «Геркулес у калысцы» (1776). 3 1781 у Вільні існавалі ложы «Дасканалае адзінства», «Руплівы літвін», «Добры пастыр», «Храм мудрасці», жаночая ложа «Даска-налая вернасць». У 1781 у Гродне заснавана ложа «Шчаслівае вызваленне», у 1784 —пад той жа наз-вай ложа ў Нясвіжы. Пасля паўстання 1794 дзей-насць бел.-літоўскіх лож прыпынілася і актывіза-валася толькі ў 1810-я г. У гэты час узніклі масон-скія ложы ў Вільні («Руплівы літвін», 1813; «Да храма мудрасці» і «Школа Сакрата», 1818; рус. ло-жа «Славянскі арол», 1819), у Мінску («Паўночная паходня», 1816, 200 чл. у 1822; «Гара Табар», 1818), Нясвіжы («Святыня спакою» і «Шчаслівае вызва-ленне», 1819), Слуцку («Уладзіслаў Ягайла»), На-вагрудку («Вузел адзінства»), Гродне («Сябар чала-вецтва»). Маладзёжныя т-вы філарэтаў, філаматаў і інш. структурай нагадвалі масонскія ложы. Кі-раўнік філарэтаў Т.Зан быў членам віленскай ло-жы «Школа Сакрата». У 1822 усе масонскія ложы Рас. імперыі былі забаронены ўказам Аляксандра I. Яны пачалі аднаўляцца ў Маскве, Пецярбургу, Адэсе і інш. гарадах толькі з 1906—09. У Вільні ўзніклі ложы «Адзінства» (1910), «Літва» (1911), «Беларусь» (1914). Есць звесткі пра існаванне М. ў Віцебску і Мінску. Пасля Кастрычніцкай рэвалю-цыі 1917 і грамадзянскай вайны М. ў Расіі і Бела-русі амаль спыніла дзейнасць. У сучасным свеце М. найб. пашырана ў Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША. Агульная колькасць членаў лож складае, па-водле розных звестак, ад 6 да 30 шн. чалавек. У Італіі, дзе ў 1981—82 адбыўся буйны паліт. скан-дал у сувязі з тайнымі «работамі» ложы «Прапа-ганда-2», у пач. 1990-х г. існавалі 582 ложы (16 700
МАТУЛЕВІЧ — МЕДЫТАЦЫЯ
199
чл.). Каля 400 лож у той час дзейнічала на Кубе. Кіраўніцтва дзейнасцю масонаў ажыццяўляецца на сходах (канферэнцыях) масонскіх лож свету, 1-ы з якіх адбыўся ў пач. 20 сг. ў Бруселі, пасля звы-чайна раз у 5 гадоў праводзяцца канферэнцыі. 3 канца 1980 — пач. 1990-х г. масоны аднавілі дзей-насць ва Усходняй Еўропе (Будапешт, Белград, Прага, Варшава, Сафія), а таксама ў Расіі і нека-торых краінах СНД. У крас. 1991 дэлегацыя французскіх масонаў стварыла ў Маскве брацтва «Паўночная зорка», у 1992 засн. роднасная ёй аса-цыяцыя «Свабодная Расія», а пазней — ложы «Паўночныя браты» і «Дзевяць муз», брацтвы «А.С.Пушкін» і «Мікалай Навікоў», а таксама аса-цыяцыі ў Санкт-Пецярбургу і Харкаве (Украіна). Куратарства дзейнасці вышэйназваных арг-цый ажыццяўляе парыжская ложа «Руская садружнасць», куды ўваходзяць 45 масонаў рас. паходжання. У су-часным М. вылучаецца 2 асн. плыні, якія прытрым-ліваюцца шатландскага або йоркскага рытуалу. Ма-соны імкнуцца да захавання таемнага характару сут-насці і метадаў сваёй дзейнасці.
Літ:. Дабранскі С. Масонскія лёжы ў Літве // Спад-чына. 1997. № 1; Я г о ж. Нарысы з гісгорыі масонства ў Літве // Там жа. №3;3амойскмй Л.П. За фасадом масонского храма: Взгляд на пробл. М., 1990; Соловьев О.Ф. Масон-ство в мвровой полнтмке XX в. М-. 1998. М.Я.РыЬко.
МАТУЛЁВІЧ, Матулайціс Юрый (Юр-гіс, Ежы) Баляслаў Банавентура (13.4.1871, мястэч-ка Лугіна Сувалкаўскай губ., цяпер Літва — 27.1.1927) — рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Літвы і Заходняй Беларусі. 3 літоўскай сялянскай сям’і. Д-р тэалогіі (1902). Скончыў Варшаўскую каталіцкую духоўную семінарыю (1895), Пецяр-бургскую каталіцкую духоўную акадэмію (1899), вучыўся ў Фрыбургскім каталіцкім ун-це (Швей-царыя). У 1898 пасвячоны ў ксяндза. У 1902-—04 прафесар і віцэ-рэктар Кельцкай духоўнай семіна-рыі (Польшча). Прымаў удзел у хрысц.-дэмакра-тычным руху, выступаў у друку на рэліг. і грамад-скія тэмы. 3 1907 прафесар і інспектар, з 1909 ві-цэ-рэктар Пецярбургскай каталіцкай духоўнай ака-дэміі. 3 1909 член ордэна марыянаў, у 1911—27 ге-нерал гэтага ордэна. У 1918—25 віленскі біскуп. 3 1925 тытулярны арцыбіскуп Адылійскі і апостальскі візітатар Літвы. 3 1926 каўнаскі арцыбіскуп. Спрыяў пашырэнню бел. мовы ў касцельным жыцці. Па яго ініцыятыве ў 1923 адкрыты бел. .Друйскі кляштар айцоў марыянаў. Аўтар граматыкі літоўскай мовы (разам са сваім дзядзькам Я.Матулевічам). 28.6.1987 беатыфікаваны (прылічаны да блажэнных) рымскім папам Іаанам Паўлам II. І.І.Траццяк.
МАТФЕЙ — паводле хрысціянскага падан-ня, найбліжэйшы вучань Ісуса Хрыста, адзін з 12 апосталаў, аўтар першага кананічнага евангелля, якое канчаткова склалася ў 2 ст.
Ю.Матулевіч
МЕДЫТАЦЫЯ (ад лац. meditatio роздум, разважанне, абдумванне) — разумовае дзеянне, мэтай якога з’яўляецца прывядзенне псіхікі чала-века ў стан паглыбленай засяроджанасці, яго са-маўдасканаленне і вылячэнне; адна з сістэм псіха-фізічнай трэніроўкі чалавека. М. існавала са ста-раж. часоў у культуры многіх народаў свету, яе гал. прызначэннем лічылася спасціжэнне Вышэй-шай Рэальнасці, Абсалютнай Ісціны, Бога, дасяг-ненне прасветленасці («азарэння»). Суправаджаец-ца цялеснай расслабленасцю, адсутнасцю эмацыя-нальных перажыванняў, канцэнтрацыяй увагі на якім-небудзь прадмеце, з’яве, працэсе (музыцы, дыханні, зямлі, небе і інш.); сеанс М. можа пра-цягвацца ад 10—15 хвілін да некалькіх гадзін. Іс-нуюць розныя тыпы М. ў залежнасці ад культур-на-гіст. умоў. У с х о д н і тып М. (прадстаўлены ўсімі тыпамі ёгі ў Індыі, даасізм у Кітаі, дзэн-бу-дызм у Японіі) накіраваны на рэліг.-містычнае растварэнне індывідуальнай свядомасці ў безаса-бовым, «акіянападобным Абсалюце». X р ы с ц і -я н с к і тып М. прадугледжвае своеасаблівае зліццё дзвюх асоб (чалавечай і боскай) і праяўля-ецца ў час працяглых малітваў, літургій і т.п. Псіхафізічны тып М. разлічаны на тэра-пеўтычна-аздараўляльны эфект. Методыкі М. рас-працоўваюцца ў сучасным псіхааналізе, аналітычнай псіхалогіі, выкарыстоўваюцца ў псіхатэрапіі, псіха-фізічных трэнінгах (аўтагенная трэніроўка, нервова-мышачная рэлаксацыя, аўтагіпноз). Заняткі М. даз-валяюць павысіць імунітэт і вынослівасць арганіз-ма, палепшыць фізічныя і інтэлектуальныя здоль-насці чалавека, выявіць яго эксграсэнсорныя маг-чымасці (тэлепатыя, яснабачанне і інш.).