• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    МІНСКІ — МІНСКІ
    207
    мі'нскі абрАз мАці ВбЖАЙ, м і н -ская Адзігітрыя, адна з хрысціянскіх свя-тынь на Беларусі. Паводле легенды, прывезены князем Уладзімірам Святаславічам з Корсуні (Херсона) і ад часоў хрышчэння Русі знаходзіўся ў Дзесяціннай царкве ў Кіеве. Уцалеў пры разбу-рэнні Кіева татара-манголамі ў 1240. У канцы 15 ст. ў час набегу на Кіеў крымскія татары знялі з аб-раза каштоўныя аздобы і кінулі яго ў Днепр. У 1500 таямнічым чынам з’явіўся ў Мінску на рацэ Свіслач насупраць замка. Яго заўважылі гараджа-не па незвычайным святле на гэтым месцы і ўра-чыста перанеслі ў замкавую царкву Нараджэння Багародзіцы. Пасля прыняцця Брэсцкайуніі 1596 вакол царквы і абраза адбывалася барацьба паміж мінскім магістратам і мітрапалітам Раіозай. 18.10.1616 паводле распараджэння уніяцкага міт-рапаліта Іосіфа Вельяміна Руцкага абраз перанесе-ны з замкавай царквы ў храм Свята-Духаўскага ма-настыра. Мінскія мяшчане прасілі дазволу пабу-даваць новую царкву ў замку і перанесці ў яе цу-датворны абраз. Дазвол на будаўніцтва Руцкі даў, але абраз пакінуў «на вечныя часы» ў царкве Св. Духа, дзе ён і знаходзіўся пад апекай базыльян больш за 2 стагоддзі. Пасля далучэння Мінска да Рас. імперыі і ліквідацыі уніі Свята-Духаўская царква стала Петра-Паўлаўскім кафедральным са-борам. У 1852 абраз быў укрыты новай сярэбра-най пазалочанай рызай з каштоўнымі камянямі і кароткім гіст. надпісам унізе, над галовамі — ка-ронай з брыльянтамі. У скарбонку каля абраза людзі апускалі і ахвяраванні і пісьмы-падзякі за вылячэнне. 22.10.1914 рас. імператар Мікалай II, прыехаўшы ў Мінск, адразу накіраваўся ў кафед-ральны сабор, каб пакланіцца абразу Маці Бо-жай. У 1920-я г. каштоўная рыза з абраза знята, у 1936 сабор узарваны, абраз перададзены ў мўзей. У пач. Вялікай Айчыннай вайны абраз ўратаваны вернікамі і ў 1941 унесены ў сабор св. Кацярыны на Нямізе. Пасля закрыцця царквы на Нямізе ў 1945 святыню перанеслі ў Свята-Духаўскі храм, дзе ён і знаходзіцца ў ківоце ў паўночным нефе; карыстаецца вялікім шанаваннем. Святкуецца 13 жніўня (па старым стылі — дзень з’яўлення абра-за ў 1500). Абраз намаляваны тэмперай па ляўкасе на драўлянай аснове з каўчэгам, яго памер 140 х х 105 см. Паводле іканаграфіі, Адзігітрыя, набліжа-ная да Цэсарскай, арнаментавана кветкавымі бу-тонамі. У сучасным выглядзе першапачатковы жывапіс знаходзіцца пад запісамі розных часоў. У 1990-я г. абраз адрэстаўрыраваны Пятром Журбе-ем, зняты найб. грубыя запісы.
    Літ.: Пятнсотлстме явленмя Мннской нконы Божмей Мате-рм. Мн., 2000. А.А.Ярашувіч.
    МІНСКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЁГІУМ — установа ордэна езуітаў у Мінску у 1657—1773 (з 1657 — місія, з 1686 рэзідэнцыя, з 1714 калегіум). У 1657 смаленскі біскуп Геранім Сангушка купіў для езу-ітаў у Мінску ўчастак на Высокім рынку і ахвяра-ваў ім 70 тыс. злотых (яго нашчадкі выдалі толькі дзесятую частку). У 1665 Тамаш і Еліслава Улоў-скія падаравалі місіі маёнтак Нача і 5 тыс. зло-тых. У 1680 рэферэндарый ВКЛ Ц.П.Бжастоўскі з жонкай далі мінскім езуітам маёнтак Ніжыцы ў Аршанскім пав. і 50 тыс. злотых. Віленскі біскуп К.К.Бжастоўскі ў 1682 падараваў маёнтак Ніжняе ў Мінскім ваяв. У 1685 канцлер ВКЛ кн. М.Агін-скі падараваў 50 тыс. злотых. Падобныя падара-ванні былі і ў 18 ст. Калегіум ператварыўся ў буй-нога землеўласніка і ўладальніка вялікіх грашовых багаццяў. Каралі Рэчы Паспалітай далі калегіуму шэраг прывілеяў: Міхаіл Вішнявецкі — права збіраць маставы падатак, Аўгуст III — правы бяз-мытнага гандлю ва Упіравічах і рыбнай лоўлі ў р. Бярэзіна каля маёнтка Ніжыцы. Да канца 17 ст. пабудавана школа, у 1700—10 — касцёл Ісуса, Марыі і Барбары. У 1723 пачаў будавацца мураваны корпус калегіума (закончаны ў 2-й палавіне 18 ст.). Калегіум садзейнічаў умацаванню пазіцый каталі-цызму на Беларусі, змагаўся супраць ідэй вальна-думства; адначасова ён спрыяў усталяванню і раз-віццю еўрап. сістэмы адукацыі. 3 1678 у ім ад-крыты класы граматыкі і паэзіі, з 1729 чытаўся курс філасофіі. Для бедных вучняў існавала бурса (інтэрнат); з 1737 дзейнічала аптэка. У 1773 у су-вязі са скасаваннем ордэна езуітаў калегіум закры-ты і перададзены Адукацыйнай камісіі. Касцёл пе-раўтвораны ў парафіяльны, у 1798—1869 быў ка-
    208
    МІНСКІ — МІНСКІ
    Мінскі кля-штар бе-недыкцінак.
    Рэканструк-цыя В.Сташча-нюка.
    федральным саборам Мінскай рымска-каталіцкай епархіі, у 1951 пераабсталяваны пад будынак спартыўнага т-ва «Спартак», у 1997 зноў адкрыты пасля рэстаўрацыі як кафедральны касцёл Дзевы Марыі. ТБ.Бліном.
    МІНСКІ КЛЯШТАР БЕНЕДЫКЦІНАК. Існаваў у Мінску ў 1633—1870-я г. Засн. віленскім канонікам і дзераўноўскім пробашчам В.Сялявай, які купіў у Мінску 2 дамы з інш. пабудоваліі ў С.Друцкага-Горскага і А.Сакалінскага і перадаў іх бенедыкцінкам. Фундуш пацверджаны каралём Уладзіславам IV (14.7.1633) і зацверджаны вілен-скім біскупам А.Войнай. Першыя манашкі пера-сяліліся сюды з Нясвіжа. Напачатку будынкі былі драўляныя. Мураваны касцёл св. Войцеха пабуда-ваны ў 1647—49 намаганнямі віленскага ваяводы К.Хадкевіча і яго жонкі Соф’і (з Друцкіх-Горскіх) паводле праекта архітэктара Андрэаса Кромера. Пасля 1682 узведзены мураваны жылы корпус на сродкі К.К.С.Свірскай. У 1661 Марцыбела Зянке-вічава (з Рагозаў) адпісала кляштару фальварак Колкі ў Мазырскім пав. У 1780-я г. касцёл рэкан-струяваны архітэктарам Т.Раманоўскім, у 1797— 1800 гал. фасад — архітэктарам Ф.Крамарам. Комплекс уключаў касцёл, 2-павярховы жылы корпус з прыбудовай, 2 флігелі, бровар, свіран,
    стайню і інш. У канцы 18 —пач. 19 ст. кляштару належалі 3 фальваркі, 8 вёсак, 3 корчмы, млын і каля 93 валок зямлі. У 1799 у ім жылі 22 манаш-кі. Паводле інвентара 1804 кляштар меў фрукто-вы сад (150 дрэў) і агарод. У школе пры кдяшта-ры вучылася 18 дзяўчынак (толькі 6 з іх плацілі за вучобу). У пач. 1870-х г. кляштар скасаваны, у 1872 пераабсталяваны пад правасл. жаночы Пра-абражэнскі манастыр. У 1930-я г. будынак Касцёла прыстасаваны пад клуб, у сярэдзіне 1960-х г. раз-бураны.
    Л//я.: Д з я н і с а ў У.М. Кляштар бенсдыктынак // Помні-кі гісгорыі і культуры Беларусі. 1981. № 3. У.МЛзянісаў.
    МІНСКІ КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНАК. Існа-ваў у Мінску ў 1633—1853. Першыя бернардзінкі з’явіліся ў горадзе ў 1630, аднак яны не мелі свай-го касцёла і кляштара. Кляштар заснаваў трокскі ваявода А.Слушка, паводле фундацыі якога ў 1633 пабудаваны драўляныя касцёл і кляштар. Слушка падараваў бернардзінкам маёнтак Гатаў (цяпер в. Гатава Мінскага р-на), у якім былі 4 вёс-кі, 4 корчмы, 2 млыны, больш за 109 валок вор-най зямлі. Дзякуючы намаганням А.Слушкі ў 1642 пачалося будаўніцтва новага мураванага кас-цёла Дабравешчання. Кляштар моцна пацярпеў у 1656 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Адноўлены пасля вайны будынак касцёла асвячо-ны ў 1687 віленскім біскупам Мікалаем Слуп-скім. У гал. алтары касцёла знаходзіўся цудатвор-ны абраз Маці Божай, пра які ў 1672 напісана кніга. Пасля пажару 1741 комплекс кляштара рэ-канструяваны. У 1762 у касцёле пабудаваны новы гал. мураваны алтар. Комплекс кляштара складаў-ся з 3-нефавага 2-вежавага касцёла ў стылі барока, мураваных жылога корпуса і флігеля, а таксама драўляных гасп. пабудоў. Кляштар пацярпеў ад вял. пажару Мінска 1835, але ў хуткім часе адноў-лены. Каля 1842 у ім жылі 20 манашак-бернардзі-нак, 1 паслушніца, 1 кандыдатка і 2 манашкі ор-
    Мінскі езуіцкі калегіум.
    Малюнак Н.Орды. 1860-я г.
    МІНСКІ — МІНСКІ
    209
    дэна тэрцыярак; у ім выхоўваліся таксама каля 20 дзяўчат, большасць з якіх страціла бацькоў. У 1853 кляштар скасаваны. У 1870 будынкі кляшта-ра перададзены Мінскаму Свята-Духаву правасл. манастыру. У 1926 комплекс кляштара пастано-вай урада узяты пад дзяржаўную ахову як помнік архітэктуры. Пасля Вял. Айч. вайны ў будынку касцёла знаходзіцца правасл. кафедральны сабор.
    У.МДзянісаў.
    МІНСКІ КЛЙШТАР БЕРНАРДЗІНЦАЎ-Існаваў у 1624—64 у Мінску. Засн. краснасельс-кім старостам А.Кенсоўскім, які разам са сваёй жонкай Гальшкай з Ляўковічаў у 1624 запісаў бер-нардзінцам для канвента (жылога памяшкання) вялікі драўляны дом на Высокім рынку. У 1625 гэты фундуш зацверджаны каралём Жыгімонтам III (адначасова кляштару перададзены дадатковыя зя-мельныя пляцы), у 1628 — пацверджаны вілен-скім біскупам Я.Валовічам. У 1630-я г. намагання-мі Яна, сына А.Кенсоўскага, драўляны дом пера-будаваны пад будынак канвента і ў 1638 пабудава-ны драўляны касцёл св. Юзафа, якія неўзабаве згарэлі. У 1644 віленскі біскуп А.Война даў згоду на будаўніцтва мураваных касцёла і кляштара. У 1656 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай ком-плекс кляштара моцна пацярпеў, пасля вайны ад-ноўлены. У 1676 да касцёла прыбудавана мурава-ная капліца з пахавальнай крыптай (фундатар К.Завіша). Пасля пажару 1740 комплекс кляштара ў 1752 рэканструяваны (некаторыя дакументы лі-чаць гэтую рэканструкцыю новым будаўніцтвам). У 1753 на ахвяраванні рэчыцкага харунжага Я.Юдыцкага (8 тыс. злотых) пры кляштары засн. брацтва св. Ганны. У касцельнай крыпце і на
    кляштарных моплках былі пахаваны прадстаўнікі вядомых шляхецкіх і магнацкіх родаў: Завішаў, Кенсоўскіх, Тышкевічаў, Хмараў і інш. У 18 ст. пры кляштары існавала школа філасофіі (у 1753—99 у ёй 8—10 студэнтаў, 2 выкладчыкі). У 1819 засн. пачатковая школа з навучаннем па сіс-тэме Бела—Ланкастэра (88 вучняў). У 1830 у кляш-тары было 13 манахаў і 12 клірыкаў (навучэнцаў школы філасофіі). У 1835 комплекс кляштара па-цярпеў ад пажару. У 1864 кляштар скасаваны і прыстасаваны пад турму, дзе трымалі ўдзельнікаў паўстання 1863—64. Пазней будынкі кляштара перададзены ваеннаму ведамству. Касцёл у 1872 прыстасаваны пад архіў, з 1992 у ім знаходзяц-ца Архіў навук.-тэхнічнай дакументацыі і Ар-хіў-музей літаратуры і мастацтва Рэспублікі Бе-ларусь. Помнік рэспубліканскага значэння.
    У.М.Дзянісаў.
    Касцёл
    Мінскага кля штара бер-нардзінцаў.
    210
    МІНСКІ — МІНСКІ
    МІНСКІ КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАў. Існаваў у 1680—1832 у Мінску. Засн. мінскім пад-каморым Т.К.Горскім, які 19.10.1680 ахвяраваў пляц для пабудовы кляштара. У 1681 мінскі стольнік Т.Ваньковіч падараваў кляштару пляц на Татарскай вул. і 2 тыс. злотых; у 1689 новыя пля-цы яму ахвяравалі Е.Кастравіцкі і С.Заблоцкі. У 18 ст. папячыцелямі кляштара былі А.Прушын-скі, С. і К. Камоцкія, Ю.Світы-Іліч і інш. Павод-ле візіты (інспекцыі) 1796 комплекс кляштара раз-мяшчаўся на рагу вул. Францысканскай (цяпер вул. Леніна) і Юр’еўскай. Уключаў драўляны кры-жападобны ў плане 2-вежавы касцёл св. Антонія, інтэр’ер якога ўпрыгожвалі 4 драўляныя разныя алтары. Мураваны жылы будынак кляштара ўзве-дзены ў 18 ст. на месцы драўлянага будынка 2-й палавіны 17 ст. Уяўляў сабой 2-павярховы Г-па-добны ў плане корпус пад 2-схільным чарапіч-ным дахам. Яго тарцовы фасад завяршаўся трох-вугольным франтонам са скульптурамі 2 анёлаў і рэльефнай выявай сонца з прамянямі (у тымпа-не). Меліся драўляныя пабудовы (2 жылыя дамы, стайня, бровар і інш.), агарод, фруктовы і дэкара-тыўны сад. Комплекс быў абнесены высокай мура-ванай агароджай 3 брамамі. У канцы 18 сг. ў кляш-тары было 5 манахаў. У 1798—99 францысканцы пераведзены ў будынкі Мінскага касцёла і кляш-тара кармелітаў. Як установа М.к.ф. скасаваны ў 1832. Драўляны касцёл св. Антонія перанесены на мінскія Кальварыйскія могілкі (у 1839—41 на яго месцы пабудаваны новы мураваны касцёл). Пабу-довы кляштара па Францысканскай вул. ў пач. 19 ст. перададзены Мінскай каталіцкай семінарыі, якая знаходзілася там да 1843, потым мураваны будынак належаў кансісторыі Мінскай рымска-ка-таліцкай епархіі. У 2-й палавіне 19 ст. перабудава-ны пад Мінскую гарадскую ўправу. У Вялікую Айчынную вайну ён пашкоджаны, у канцы 1940-х г. пры рэканструкцыі вул. Леніна разбураны.