Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
У.Г.Каріткі.
МУЗЕІ (ад грэч. museion храм муз) — наву-кова-даследчыя м культурна-асветныя ўстановы, якія ажыццяўляюць камплектаванне, улік, захоў-ванне, вывучэнне і папулярызацыю помнікаў гіс-торыі і культуры, прыродных аб’ектаў. Паводле формы ўласнасці падзяляюцца на дзярж., грамад-скія і прыватныя, паводле профілю — на гіст. (археалагічныя, этнаграфічныя і інш.), прыродаз-наўчыя, маст., літаратурныя і інш. Большасць краязнаўчых М. з’яўляюцца комплекснымі: яны спалучаюць блізкія тэматычныя кірункі, у т.л. гісторыю, археалогію, этнаграфію, рэлігіязнаў-ства.
218
МУЗЕЙ — МУРАШКАУЦЫ
Мураванкаў-ская царква-крэпасць.
На Беларусі ў 14—15 ст. існаваў перадмузей-ны збор пры канцылярыі вял. князя ВКЛ. Музей-ныя зборы мелі Радзівілы, Сапегі, Тышкевічы, Алелькавічы, Войны, Слушкі, Хадкевічы, некато-рыя заможныя шляхціцы, мяшчане, навуч. ўста-новы. Да 1-й сусв. вайны на Беларусі існавала больш за 50 М., якія ствараліся статыстычнымі камітэтамі, навук. т-вамі, земствамі, царк.-археала-гічнымі камітэтамі і навуч. установамі. Да Вял. Айч. вайны працавала каля 60 М., дзейнасць якіх была звязана з краязнаўчым рухам. У час вайны музейны фонд рэспублікі панёс вял. страты, але з цягам часу дзейнасць музейных устаноў аднавіла-ся, іх фонды значна папоўніліся. На канец 20 ст. на Беларусі дзейнічала больш за 130 дзярж. М. Найб. цікавасць для азнаямлення з пытаннямі рэ-лігіязнаўства, прадметамі культаў і выяўленчым мастацтвам у царк. ўжытку ўяўляюць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэліііі, Музей старажбіт-набеларускай кулбтурбі Ін-та мастацтвазнаўства, эт-награфіі і фальклору Нац. АН Беларусі, Нацыя-нальны музей гісторыі і культуры Беларусі, Гродзен-скі гісторыка-археалагічны музей, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, Заслаўскі гіст.-культурны запавед-нік, Музей этнаграфіі ў Магілёве, Віцебскі царкоў на-археалагічны музей, Машёўскі царкоўна-археалаііч-на музей, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
МУЗДЙ СТАРАЖЫТНАБЕЛАРЎСКАЙ КУЛЬТУРЫ Інстытута мастацтваз-наўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі. Засн. ў 1977 у Мінску, адкрыты ў 1979 як цэнтр выву-чэння і прапаганды бел. мастацкай спадчыны. Агульная пл. 1200 м2, пл. экспазіцыі 600 м2. Больш за 17 тыс. экспанатаў (2000), у т.л. 600 тво-раў іканапісу і жывапісу, 4,5 тыс. дэкар.-прыклад-нога мастацтва, 170 скульптур, 2,6 тыс. узораў нар. ткацтва. Экспазіцыя мае раздзелы археалогіі (знаходкі з раскопак гарадоў і інш. археад. помні-каў Беларусі), мастацтва (абразы 16—18 ст.,
скульптура 16—19 ст., слуцкія паясы і інш. ткані-ны 18 ст., старадрукі і кніжная гравюра 16—18 ст., разьба, маст. вырабы з металу), этнаграфіі (ткац-тва, нар. касцюмы канца 19 — пач. 20 ст., кера-міка, нар. музыкальныя інструменты, прылады працы, хатняе начынне, вырабы з саломкі і інш.). Асобны раздзел прысвечаны помнікам этнаграфіі і нар. мастацтва чарнобыльскай зоны. Mae навук. лабараторыю, вядзе выставачную дзейнасць.
/17т.: Музей старажытнабеларускай культуры. Мн., 1998.
В.Ф.Шматаў, А.А.Ярашміч.
МУЛА (араб. — пан, уладар) — служыцель рэлігійнага культу ў мусульман; знаўца рэліг. навук. Звычайна выбіраецца вернікамі са свайго асяроддзя.
МУРАВАНКАЎСКАЯ ЦАРКВА-КР^ПАСЦЬ, Маламажэйкаўская царква-крэ-п а с ц ь — помнік архітэктуры пач. 16 ст. Пабу-давана ў в. Мураванка (Шчучынскі р-н Гродзен-скай вобл.). Храм абарончага тыпу. Трохнефавае 4-стаўповае збудаванне зальнага тыпу (у плане прамавугольнік блізкі да квадрата), завершанае высокім 2-схільным дахам са шчытамі на тарцах, паўкруглай апсідай і 4 круглымі вуглавымі вежа-мі, накрытымі шатрамі. Сцены і вежы ўпрыгожа-ны яруснай кампазіцыяй плоскіх атынкаваных ні-шаў, завершаных падвойнымі аркамі. Падобны дэкор мае фігурны шчыт на гал. фасадзе. Гатыч-ныя скляпенні царквы вызначаюцца тонкім ма-люнкам (спляценне гуртоў і нервюр зорчатых скляпенняў утварае трохвугольнікі і ромбы роз-ных абрысаў і велічынь). Пад храмам — скляпе-ністае складское памяшканне. Да пач. 19 ст. ў царкве былі апускныя жал. дзверы-краты (герсы). У час перабудоў (1817, 1871—72) да гал. фасада прыбудаваны прытвор, надбудаваны заходнія ве-жы, паніжаны дах, зроблены карнізы і павяліча-ны вокны. 3 1990 дзейнічае як правасл. храм.
МУРАШКАЎЦЫ, евангельскія х р ы -сціяне святыя сіяністы — рэлігій-ная секта. Узнікла ў канцы 1920-х г. у Заходняй Беларусі. Назва ад імя заснавальніка Івана Му-рашкі, які абвясціў сябе прарокам ад бога і стаў прапаведаваць канец свету і страшны суд. Члены секты павінны былі выконваць запаведзі Майсея, святкаваць суботу і нядзелю, не спажываць мяса, не галіць бараду, не чытаць свецкую л-ру, не мець зносін з іншаверцамі. У 1936 Мурашка заснаваў каля г. Сарны Валынскага ваяв. рэліг. камуну «Новы Іерусалім». У 2-й палавіне 1930-х г. М. бы-ло каля 800—1000 чал. У 1938, забраўшы касу, Мурашка з жонкай уцёк у Аргенціну. Пасля Вялі-кай Айчыннай вайны найб. актыўныя «апосталы» секты стварылі новыя «сіёны» ў Антопальскім, Высокаўскім, Іванаўскім, Кобрынскім р-нах. У 1951 секта перайменавана ў царкву св. Тройцы,
МУСУЛЬМАНСТВА — МЮРЫДЫЗМ
219
аднак ніколі не рэгістравалася. Да 1953 усе «сіё-ны» разагнаны, многія члены секты арыштаваны і асуджаны. Вернікі раз’ехаліся па Малдавіі, Гру-зіі, Казахстане, Краснадарскім краі. На Беларусі засталіся адзінкі М., якія не маюць сваёй арг-цыі, але выконваюць веравучэнне і абрады секты, ча-сам наведваюць малітоўныя сходы пяцідзесятні-каў і адвентыстаў, радзей баптыстаў.
Літ:. К а м с й ш а Б.М. Кто такне мурашковцы. Мн., 1970. Б.І.Камсйша.
мусульмАнства, тое, што Іслам.
МУФЦІЙ (араб., які выказвае сваю думку) — у мусульман-сунітаў вышэйшая духоўная асоба, якая дае заключэнне (фетву) па пытаннях выка-рыстання шарыяту. У краінах, дзе іслам дзярж. рэлігія, М. назначаюцца урадам. У іншых выпад-ках выбіраюцца на з’ездах прадстаўнікоў духавен-ства і вернікаў.
мухАмед, м a г а м е т (каля 570, г. Ме-ка — 632) — арабскі рэлігійны і палітычны 'дзе-яч, заснавальнік ісламу. Тагачасных крыніц пра жыццё М. не захавалася. Паводле біяграфіі, скла-дзенай у 9 ст., ён паходзіў з арабскага роду Бану-хашым з племя курэйшытаў. Рана асірацеў. Напа-чатку быў пастухом, потым прыказчыкам. У Ара-віі і па-за яе межамі пазнаёміўся з хрысціянствам, іудзейскім і інш. рэліг. і паліт. вучэннямі. Павод-ле мусульм. уяўленняў, М. — прарок і пасланнік Ллаха, праз якога людзям перададзены тэкст свя-шчэннай кнігі мусульман —Карана. Каля 610 М. выступіў з пропаведдзю ісламу. Вёў жорсткую ба-рацьбу супраць традыцыйна язычніцкай Меккі, абапіраючыся на дапамогу некаторых плямён Яс-рыба (Медыны). У 622 перасяліўся ў Ясрыб, дзе выбраны правіцелем горада, ваяводам і вярхоў-ным суддзёй (гэты год лічыцца пачаткам му-
сульм. эры). У Ясрыбе ён знішчыў апазіцыю з бо-ку іудзеяў, усталяваў монатэізм ісламу і ўладу ара-баў. Стварыў у Аравіі супольніцтва, засн. не на кроўнай сувязі, а на прыналежнасці да адзінай ве-ры. 3 631 амаль усе навакольныя плямёны падпа-радкаваліся яму і перайшлі ў іслам. Утварылася магутная цэнтралізаваная тэакратычная дзяржава, якая пачала праводзіць захопніцкую палітыку ў розных напрамках, Памёр і пахаваны ў Медыне, яго грабніца стала другой (пасля Каабы) святыняй ісламу.
Літ.: П а н о в а В.Ф., В а х т м н Ю.Б. Жнзнь Мухаммеда. М., 1991. Л.ЛЦітавей,.
МЮРЫД (араб., які шукае, імкнецца; пера-носнае — вучань) — у мусульманскіх краінах ча-лавек, які жадае прысвяціць сябе ісламу, авало-даць асновамі містычнага вучэння суфізму. Па-водле канонаў мюртдбізму М. выбірае сабе настаў-ніка і падначальваецца яго волі, спавядаецца і ка-ецца яму.
МЮРЫДЫЗМ — умоўны тэрмін для абаз-начэння рэлігійна-містычнай плыні ў ісламе, па-шыранай на Паўднёвым Каўказе ў 19 ст. У аснове М. — прынцыпы, выпрацаваныя ідэолагамі су-фізму ў 12—14 ст., якія ўключалі ідэю роўнасці людзей перад Богам у замагільным жыцці, культ беднасці, заклікі да самаадрачэння, самазневажан-ня. Гал. ў М. была ідэя джыхаду (газавату) — вай-ны супраць каланіяльнай палітыкі рус. царызму ў 1820—60-я г. і супраць мусульман, якія былі на баку «няверных» або ўхіляліся ад удзелу ў газава-це. Правадыры гэтай барацьбы імамы Газі-Мага-мед, Гамзатбек і Шаміль ставілі сваёй мэтай ства-рэнне імамата — ісламскай тэакратычнай дзяр-жавы, жыццё ў якой строга рэгламентавалася ша-рыятам, барацьба з «нявернымі» абвяшчалася гал. умовай рэліг. самаўдасканалення. Тым, хто
Мурашкаўцы. Абед у «Новым Іерусаліме». Другі злева І.Мурашка. 1930-я г.
220______________мяфодзій — мячэць_________________
Навагрудская мячэць. 1796. Адноўлена ў 1997.
загінуў за справу ісламу, абяцалася выратаванне і вечнае шчасце. Вялікая роля ў імамаце належала мюрыдам, найб. адданым паплечнікам імама, вы-хаваным у нянавісці да «няверных». Ідэі М. нацы-яналісты выкарыстоўвалі на Каўказе ў 1918—21 і 1990-я гады.
мяфЬдзій — гл. ў арт. Кірнла і Мяфодзій.
МЯЧЙЦЬ (араб. масджыд — месца пакла-нення) — культавы будынак у ісламе, месца агуль-най малітвы. М. ўзніклі ў 7 ст. Першапачаткова для мусульм. набажэнства прыстасоўвалі б. языч-ніцкія храмы або цэрквы. Да 8 ст. сфарміравалі-ся асн. тыпы М.: дваровыя (адкрыты прама-вугольны двор, абнесены сценамі і галерэямі) і к у п а л ь н ы я. Ва ўсіх М. у сцяне, звернутай да Меккі, знаходзяцца адзін ці некалькі міхрабаў. 3 правага боку ад міхраба — узвышэнне ці кафед-ра (мінбар) з 3—9 прыступак, дзе чытаюць хутбу (мусульм. пропаведзь). 3 10 ст. пашыраны тып М. з айванамі (тэрасамі) па восях двара. М. аздаблялі разьбой па стука, камені ці дрэве, узорыстай цаглянай або каменнай муроўкай, паліванай кера-мікай, інкрустацыяй, мазаікай, размалёўкай. Пры М. звычайна ставяць мінарзты.
На Беларусі пісьмовыя сведчанні пра М. адно-сяцца да 16 ст. Першыя з іх былі драўляныя, ад-назрубныя пад 4-схільным дахам, са слупавым ганкам ці галерэяй, без мінарэтаў. Паступова з’я-віўся мінарэт у выглядзе стромкай вежы. У 18—
19 ст. ўзнік адметны тып М., па архітэктуры бліз-кі да касцёла: зруб пад 2-схільным дахам з вежай-мінарэтам. Унікальным помнікам архітэктуры з рысамі класічнага Усходу з’яўлялася М. у вёсцы Даўбучкі Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. (18 сг.) з 12-гранным купалам, галерэяй і 3-ярусным міна-рэтам. Шмат М. будавалі на ўзор правасл. царк. архітэктуры. М. на Беларусі мелі асобныя памяш-канні для мужчын і жанчын, падзеленыя сцяной з шырокім акном, закрытым кратамі-балясінамі, з тонкай занавескай (муслінавай). Міхраб знахо-дзіўся ў мужчынскай палавіне. Падлогу засцілалі зялёнымі суконнымі коўдрамі (кілімамі), круглы-мі дыванкамі (чалунамі) з імёнамі продкаў па-дзвіжнікаў. Для старых і хворых уздоўж сцен ста-вілі лавы, засланыя зялёнымі посцілкамі. На пад-лозе і сценах былі ваўняныя дываны з выявамі славутых М., муіірсл з тэкстамі карана, імёнамі святых, відарысамі Меккі і інш. У 1-й палавіне 20 сг. М. існавалі ў г.п. Іўе, Мір (да 1795, нанава адбуда-вана ў 1840), г. Навагрудку (1796, адноўлена ў 1855), у вёсках Некрашунцы (Воранаўскі р-н, па-водле падання прыход засн. ў 1415, у 1915 спале-на, адбудавана ў 1926), Лоўчыцы (Навагрудскі р-н, 1688), Крушыняны (Гродзенскі пав., 18 ст.), Асмо-лава (Навагрудскі р-н, 1924—25), у гарадах Сло-нім (1804, у 1881 згарэла, у 1882 адбудавана), Ляха-вічы (1816, разбурана ў 1917, у 1924—28 адноўлена), Мядзел (1840, спалена ў грамадзянскую вайну, у 1930 адбудавана), Клецк (1881, будаўніцтва фундава-лі Радзівілы, рамантавалася ў 1911, 1930—31), Узда, Капыль, Мінск (1901, адзіная мураваная М. на Бела-русі), г.п. Смілавічы (19 — пач. 20 ст.), Відзы (1860—65, у грамадзянскую вайну спалена, у 1930—32 адбудавана, з 1999 дзейнічае). Захаваліся М. ў вёсках Даўбучкі (перавезена ў Бел. дзярж. му-зей народнай архітэктуры і побыту), Лоўчыцы (рэшткі), Іўі, Навагрудку. М. адбудаваны ў Слоні-ме (1994), Навагрудку (1997), Смілавічах (1996). Распрацаваны праекты аднаўлення і рэстаўрацыі М. ў Даўбучках, Лоўчыцах, Мінску.