Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Літ.'. Замалеев А.Ф., Овчмнннкова ЕЛ. Ерстм-кн н ортодоксы: Очеркн древнерус. духовностм. Л.. 1991.
НІЛ С(5РСКІ (у свеце Мікалай Майкаў; 1433, Масква — 1508) — расійскі царкоўны і грамад-скі дзеяч, кіраўнік несцяжацеляў. Манах Кірыла-Белазерскага манастыра. У 1473—89 шмат пада-рожнічаў, быў у Палесціне, Канстанцінопалі, Афоне, дзе пазнаёміўся з містычным вучэннем ісіхазму (шлях чалавека да яднання з Богам праз «ачышчэнне сэрца»), Пасля вяртання заснаваў першы на Русі манаскі скіт на р. Сора каля Кіры-ла-Белазерскага манастыра. У творах «Статут скіц-кага манаскага жыцця», «Паданне вучням сваім аб жыхарстве манаскім» і інш. патрабаваў засяро-джвання вернікаў на сваім ўнутраным свеце, аса-бістага перажывання веры як непасрэднага яднан-ня верніка з Боіам. Выступаў за ўдзел манахаў у прадукц. працы, рэформу манаства на пачатках
8. Зак. 287.
226
НІМБ — НОВАПАКУТНІКІ
скіцкага жыцця, заклікаў духавенства адмаўляц-ца ад роскашы, ўладання зямлёй і сялянамі («несцяжання»). У адносінах да ератыкоў рэка-мендаваў адмову ад насілля і ганенняў. Удзель-нічаў у саборы 1503, дзе несцяжацелі пацярпелі паражэнне ад іасіфлян. Прадаўжальнікамі ідэй Н.С. былі Васіян Патрыкееў Касы і Арцемій Троіцкі.
Літ.: 3 амалеев А.Ф., Овчннннкова Е.А. Еретн-км м ортодоксы: Очеркн дрсвнерус. духовносгн. Л-. 1991.
НІМБ (лац. воблака, хмара) — умоўнае абаз-начэнне ззяння вакол галавы (радзей — усёй пос-таці) на выявах багоў і святых. Адзін з найб. ста-раж. сімвалаў, які абазначае выпраменьванне жыццёвай сілы, энергіі, мудрасці і інш. Пазней Н. трактавалі як ззянне ад святасці, дабрачыннас-ці, як замагільнае святло ведаў. На хрысц. абразах Н. з’явіўся ў 4 ст. Бывае рознай формы (круглы, квадратны, трохвугольны, шасцівугольны) і роз-нага колеру (сіні, жоўты, усіх колераў вясёлкі, найчасцей — залацісты). Існуе і крыжападоб-ная форма Н., уласцівая толькі хрысц. іканапі-су і якая сімвалізуе Хрыста. Трохвугольны Н. вакол галавы Бога-Айца сімвалізуе трыадзінства хрысц. бога і яго магутнасць як творцы, дэ-міурга.
НІРВАНА (санскрыт, літар. — знікненне, зга-санне) — у будызме і джайнізме канчатковае духоў-нае выратаванне, якое дасягаецца асабістымі на-маганнямі веруючага. Азначае найвышэйшы стан свядомасці, процілеглае сансары, калі адсутніча-юць перараджэнні і пераходы ад адной сферы сансарнага існавання да другой. Псіхалагічна стан Н. негатыўна апісваецца як адсутнасць жадання, прагі да жыцця ўвогуле, а пазітыўна — як стан дасканаласці, задаволенасці, спакою, самадастат-ковасці. Паводле тэорыі будызму, Н. — стан сва-боды, незалежнасці, спакою; толькі чалавек можа дасягнуць Н. і стаць будай. Лічыцца, што поўнас-цю дасягнуць Н. можна толькі пасля смерці, т. зв. парынірвана. У міфалогіі махаяны адрозніваюць некалькі ўзроўняў Н.
НОВААПбСТАЛЬСКАЯ ЦАРКВА — пра-тэстанцкая рэлігійная арганізацыя. Засн. ў 1863 у Вялікабрытаніі. Члены Н.ц. лічаць сябе адзінымі і сапраўднымі паслядоўнікамі першых апосталаў хрыстовых (адсюль назва), таму маюць права пе-радаваць св. Дух вернікам. У цэлым дагматыка падзяляе асн. палажэнні пратэстанцкіх плыней: баптсгістаў, адвентыстаў, пяцідзесятнікаў (аб хры-шчэнні св. Духам) і інш. Вярхоўная ўлада над усі-мі абшчынамі Н.ц. належыць першаапосталу (вы-
барная пасада). Акруговыя апосталы (каля 200) кі-руюць асобнымі акругамі. Н.ц. пашырана ў 180 краінах (каля 7 млн. чалавек). На Беларусі пачала распаўсюджвацца з пач. 1990-х г. у выніку дзей-насці нямецкіх місіянераў (на 1.1.2001 было 20 абшчын). А.У.ВсІ'ашчаііна.
НОВАПАКУТНІКІ МІНСКАЙ ЕПАРХІІ, новамучанікі Мінскай епархіі, дваццаць тры новапакутнікі, якія як мясцоваша-наваныя святыя Беларускай праваслаўнай царквы па блаславенні патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II (атрымана 5.10.1999) услаўлены ў мін-скім Свята-Духавым кафедральным саборы 12.12.1999 у 28-ы тыдзень пасля Пяцідзесятніцы (гл. таксама Святбія праваслаўныя}. Рашэннем Св. Сінода Бел. правасл. царквы ўшанаванне царк. памяці новапакутнікаў устаноўлена па юліянскім календары 15 кастрычніка (па н. ст. 28 кастрычні-ка) у дзень іх кананізацыі. Да дня ўслаўлення створаны абраз «Сабор новапакутнікаў Мінскай епархіі», а ў газ. «Царкоўнае слова» (2000, № 2) змешчаны іх жыццяпісы. Рашэннем Асвячонага юбілейнага архірэйскага сабора Рус. правасл. царквы, які адбыўся 13—16.8.2000, усе яны ўвайшлі ў збор новапакутнікаў і праведнікаў расійскіх і атрымалі статус агульнацарк. ўшана-вання:
Аляксандр (Шалай Аляксандр Сямёнавіч; 20.11.1879, г. Слуцк Мінскай вобл. — 14.11.1937), протаіерэй, настаяцель Троіцкай царквы ў в. Блонь Пухавіцкага р-на. Арыштаваны ў 1937 і прыгавораны да смяротнага пакарання за тое, што арганізаваў збор подпісаў за адкрыццё мяс-цовай царквы.
Валерыян (Навіцкі Валерыян Васілевіч; чэрв. 1897 —лют. 1930), іерэй, настаяцель Троіц-кай царквы ў Капыльскім р-не. Арыштаваны 14.1.1930 за тое, што выступаў супраць удзелу сва-іх. аднавяскоўцаў у дзейнасці антырэліг. гур-ткоў, 23.2.1930 прыгавораны да смяротнага па-карання.
В а с і л і й (Ізмайлаў Васіль Васілевіч; 4.6.1885, г. Вышні Валачок Цвярской вобл., Расія — 22.2.1930), протаіерэй, настаяцель Уваскрэсенскага сабора ў г. Барысаў. Арыштаваны ў 1927 за супра-ціўленне абнаўленцам, якія імкнуліся захапіць са-бор. Быў зняволены ў Салавецкі канцлагер, дзе і памёр.
Д з і м і т р ы й (Паўскі Дзмітрый Аляксан-дравіч; 1874, б. Цвярская губ. — 14.8.1937), про-таіерэй. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 — настаяцель мінскага Петра-Паўлаўскага кафед-ральнага сабора, потым служыў у царкве Св. Духа ў мястэчку Астрашыцкі Гарадок. У 1931 арышта-
НОВАПАКУТНІКІ — НОВАПАКУТНІКІ
227
ваны і асуджаны на 5 гадоў зняволення. Пасля да-тэрміновага вызвалення быў настаяцелем царквы ў в. Ульянава Пагарэльскага р-на Калінінскай вобл. Там 23.7.1937 арыштаваны другі раз і неўза-баве расстраляны.
Д з і м і т р ы й (Плышэўскі Дзмітрый Івана-віч; 1880 — 19.1.1938), іерэй. Служыў другім свя-таром у г. Смалявічы. Арыштаваны 26.9.1937 за тое, што працягваў набажэнствы і даваў знаёмым чытаць жыцці святых, 19.11.1937 прыгавораны да расстрэлу.
I a а н (Варанец Іван Васілевіч; 20.6.1864, гар. пас. Халопенічы Крупскага р-на Мінскай вобл. — 19.8.1937), протаіерэй, настаяцель Георгіеўскай царквы ў мястэчку Смілавічы (цяпер гар. пас. у Чэрвенскім р-не Мінскай вобл.). У час Усесаюзна-га перапісу насельніцтва настаўляў прыхаджан, каб яны не баяліся ўлады і запісваліся веруючымі. У ліпені 1937 арыштаваны і прыгавораны да рас-стрэлу.
I a а н (Вячорка Іван Марцінавіч; 1890, в. Ка-сарычы Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 1933), іерэй, настаяцель Пакроўскай царквы ў в. Кры-ваносы Старадарожскага р-на. Быў арыштаваны ўладамі ў 1926 і 1933. За мужныя паводзіны ў час допытаў 17.4.1933 прыгавораны да рас-стрэлу.
I a а н (Панкратовіч Іван Фёдаравіч; 1870, г. Клецк Мінскай вобл. — 6.10.1937), іерэй, настая-цель Пакроўскай царквы ў в. Чыжэвічы (цяпер у межах г. Салігорск). Арыштаваны ў 1937 і прыга-вораны да расстрэлу за тое, што хадзіў па вёсках і заклікаў сялян падпісвацца за аднаўленне зачы-ненай раней прыходскай царквы.
A е а н і д (Біруковіч Леанід Платонавіч; 1864, в. Ухвала Крупскага р-на Мінскай вобл. —20.8.1937), протаіерэй, настаяцель Успенскай царквы ў в. Бра-дзец Бярэзінскага р-на. Быў арыштаваны савец-кімі ўладамі ў 1934, 1935, 1937. Прыгавораны да расстрэлу за тое, што збіраў подпісы за адкрыццё раней зачыненай прыходскай царквы.
М а т ф е й (Крыцук Мацвей Аляксандравіч; 1892, в. Малы Карацк б. Слуцкага пав. Мінскай губ. — 1950), протаіерэй, настаяцель Крыжа-Узві-жанскай царквы ў в. Вялікая Лысіца Нясвіжскага р-на. Арыштаваны 28.7.1950 за тое, што ў сваім доме захоўваў рэліг.-філасофскую літаратуру, прыгавораны да 25 гадоў зняволення. У тым жа годзе па-пакутніцку памёр у лагеры.
М і к а л а й (Васюковіч Мікалай Васілевіч; 28.3.1882, в. Коскі б. Мінскага павета — 26.9.1937), дыякан. Служыў у царкве Раства Прасвятой Бага-родзіцы ў в. Літвяны Уздзенскага р-на. Арыштава-ны 6.8.1937 і прыгавораны да расстрэлу за смелыя выказванні, што выкрывалі беззаконне ўлад.
М і к а л а й (Мацкевіч Мікалай Сцяпанавіч; 4.5.1878, г. Барысаў Мінскай вобл. — ?), іерэй, настаяцель Андрэеўскай царквы ў г. Барысаў. Арыштаваны 15.8.1937 за нежаданне адрачыся ад свяшчэнніцкага сану, прыгавораны да 10 гадоў зняволення, адкуль не вярнуўся.
М і х а і л (Навіцкі Міхаіл Канстанцінавіч; 1889 — 1.5.1935), протаіерэй, настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы ў мястэчку Узда. Благачынны. У ноч напярэдадні Вялікай Суботы 1935 збіты не-вядомым яўрэем, які патрабаваў ад яго царк. каштоўнасці. Памёр ад пабояў на 3-і дзень Вялі-кадня, паспеўшы справіць (у цяжкім стане) сваю апошнюю службу ў дзень Светлага Хрыстова Уваскрэсення.
М і х а і л (Плышэўскі Міхаіл Пятровіч; 1862, в. Варонічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 19.8.1937), протаіерэй, настаяцель царквы Св. Пра-рока Іліі ў в. Шацк Пухавіцкага р-на. Неаднаразо-ва быў арыштаваны савецкімі ўладамі; у апошні раз — у 1937, прыгавораны да расстрэлу за тое, што збіраў подпісы за аднаўленне ў в. Шацк ра-ней зачыненага храма.
П а р ф і р ы й (Рубановіч Парфірый Адама-віч; 1863, в. Лемяшэвічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл. — 1943), протаіерэй, настаяцель Спаса-Пра-абражэнскай царквы ў г. Заслаўе. У 1936 высланы з Заслаўя ў г. Быхаў, дзе 5.8.1937 арыштаваны за нежаданне адрачыся ад свяшчэнніцкага сану і прыгавораны да 10-гадовага зняволення. Пакаран-не адбываў у лагеры каля г. Гомель, працуючы на торфазаводзе. У час нямецка-фашысцкай акупа-цыі забіты партызанамі.
П ё т р (Грудзінскі Пётр Феафілавіч; 1877, гар. пас. Глуск Магілёўскай вобл. — 1930), іерэй, настаяцель Мікалаеўскай царквы ў в. Цімкавічы Капыльскага р-на. Быў дэпутатам 2-й Дзяржаўнай Думы Расіі (1907) ад сялян. Сан святара прыняў у пачатку 1920-х г., калі пашырыліся ганенні на царкву. Арыштаваны 13.1.1930 па фальшывым аб-вінавачванні ў антысавецкай агітацыі, 23.2.1930 прыгавораны да расстрэлу.
С е р а ф і м (Шахмуць Раман Раманавіч; 1901, в. Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 1945?), архімандрыт, з насельнікаў Жыровіцкам С&ята-Успенскаіа мужчбтскага лшнаагйлра. У перыяд нямецка-фашы-сцкай акупацыі (1941—44), выконваючы даручэн-не мітрапаліта Панцеляймона праводзіў шыро-кую місіянерскую дзейнасць па аднаўленні царк. жыцця ва Усходняй Беларусі (адкрыта ка-ля 70 храмаў), збіраў звесткі аб праследаванні правасл. царквы пры савецкай уладзе. У 1943 — 44 служыў пры Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску. 6.9.1944 арыштаваны савецкі-мі ўладамі ў г. Гродна, 7.7.1945 прыгавораны нібыта за супрацоўніцтва з акупантамі да 5 га-