• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    228
    НОВАПАКУТНІКІ — НОВЫ
    доў пазбаўлення волі. Неўзабаве памёр у лагеры для зняволеных.
    С е р г і й (Радакоўскі Сяргей Пятровіч; 1882, г. Жыткавічы Гомельскай вобл. — 1933), протаіе-рэй, настаяцель Троіцкай царквы ў в. Таль Лю-банскага р-на. Арыштаваны ў сакавіку 1933, абві-навачаны ў антысавецкай агітацыі і 21.4.1933 прыгавораны да расстрэлу.
    У л а д з і м і р (Зубковіч Уладзімір Гаўрылавіч; 1863, г. Смалявічы Мінскай вобл. — 31.1.1938), протаіерэй. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 — памочнік інспектара Мінскай духоўнай семіна-рыі, пазней — настаяцель Мікалаеўскай цар-квы ў г. Смалявічы. Арыштаваны ў 1937 за тое, што не адрокся ад сану свяшчэнніка. Рас-страляны.
    У л а д з і м і р (Пастарнацкі Уладзімір Ілары-ёнавіч; 2.7.1885, в. Дудзічы Пухавіцкага р-на Мін-скай вобл. — 1938), протаіерэй, настаяцель Спа-са-Увазнясенскай царквы ў мястэчку Капыль. Двойчы арыштаваны ў 1937, абвінавачаны ў контррэвалюцыі і шпіянажы і 5.1.1938 прыга-вораны да расстрэлу. На самой справе пацяр-пеў за тое, што адмовіўся адрачыся ад свяшчэн-ніцкага сану.
    У л а д з і м і р (Талюш Уладзімір Дзмітрые-віч; 1891, в. Залужжа Старадарожскага р-на Мін-скай вобл. — ?), іерэй, настаяцель Георгіеўскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 19.4.1933 за спробу збору сярод прыхаджан сродкаў, не-абходных для аплаты падаткаў з царквы, асу-джаны на 10 гадоў зняволення ў лагерах, дзе і загінуў.
    У л а д з і м і р (Хіраска Уладзімір Рыгоравіч; 11.1.1874, г. Камянец-Падольскі Хмяльніцкай вобл. , Украіна — 1933), протаіерэй, настаяцель царквы абраза Божай Маці «Усіх смуткуючых ра-дасці» ў Мінску. Неаднаразова быў арыштаваны. У апошні раз выйшаў са зняволення (1929—32) паўсляпым, з падарваным здароўем, і праз не-калькі месяцаў памёр.
    У л а д з і м і р (Хрышчановіч Уладзімір Іва-навіч; 1875, в.Гезгалы Дзятлаўскага р-на Гродзен-скай вобл. — 1933), іерэй, настаяцель царквы Праабражэння Гасподняга ў в. Языль Старада-рожскага раёна. Арыштаваны 27.12.1932 за частае ажыццяўленне набажэнстваў, 12.2.1933 прыгаво-раны да расстрэлу.
    Акалічнасці арышту і смерці вышэйназваных пакутнікаў сведчаць, што кожны з іх сустрэў на-канаваны яму лёс з рэдкім смірэннем і мужнасцю. Таму да іх могуць быць аднесены словы, якія пра-мовіў на зары хрысціянскай эры Св. апостал Па-вел: «Мы адусюль прыгнечаны, але не скораны; мы ў адчайных абставінах, але не адчайваемся; нас праследуюць, мы пакінуты, нізложаны, але не
    згінем... Бо жывыя бесперапынна перадаемся на смерць дзеля Ісуса, каб і жыццё Ісуса адкрылася ў смяротнай плоці нашай».
    Aim.: С d я ц . Фсодор Крнвонос. Свяіценномуче-някн Ммнской спархнм XX века // Ежегодная богословская конфе-рснцмя православного Св.-Тмхоновского мнстнтута. М., 2000; Я го ж. Сянодяк за веру н Цсрковь Хрястову пострадавшмх в Ммнской епархнм. Кневец, 1996. Свяшчэннік Ф'с^ар Крыванчс.
    нбвЫ ЗАПАВЁТ — частка Бібліі, якая з’яў-ляецца для хрысціян Свяшчэнным пісаннем. У назве выяўляецца ідэя новага звароту Бога да лю-дзей у процілегласць Старому запаеету. Назву «Н.з.» пачалі выкарыстоўваць з канца 2 ст. Н.з. ук-лючае 27 кніг: 4 еваніеллі (ад Матфея, ад Марка, ад Лукі і ад Іаана), Дзеянні апосталаў, 21 пасланне (Пасланне Іакава, 2 пасланні Пятра, 3 пасланні la-ana, Пасланне Іуды і 14 пасланняў Паўла) і Ад-крыццё Іаана Багаслова (Апакаліпсіс). Н.з. з’яўля-ецца асн. крыніцай хрысц. веравучэння, у якой распавядаецца пра сына Божага Ісуса Хрыста, які ахвяраваў сваім жыццём, уваскрэс на 3-ці дзень і ўзнёсся на неба, пра другое яго прышэсце, якое чакаецца, пра прапаведніцкую дзейнасць і вучэн-ні апосталаў Ісуса. Н.з. не з’яўляецца суцэльным творам: часткі, якія яго складаюць, створаны ў розны час і ў розных месцах. Да найб. ранніх на-лежаць асобныя пасланні Паўла, якія вучоныя лі-чаць сапраўднымі, і Адкрыццё Іаана, што было створана ў 68—69. Да канца 1 ст. створаны еван-геллі, на мяжы 1—2 ст. напісана большасць пас-ланняў (адно з самых позніх —Другое пасланне Пятра — у пач. 2 ст.) і Дзеянні апосталаў. Н.з. па-пярэднічала працяглая вусная традыцыя. За вык-лючэннем некалькіх сапраўдных пасланняў Паў-ла, часткі Н.з. напісаны не тымі асобамі, якім царква прыпісвала аўтарства. Кананізаваны састаў Н.з. склаўся не адразу. Да 4 ст. лічыліся свяшчэнны-мі евангеллі розных апосталаў (Пятра, Андрэя, Фа-мы, Філіпа і інш.), адкрыцці, дзеянні розных апосталаў, пасланні. У розных абшчынах складва-ліся свае каноны Н.з. (у Рыме, Александрыі, Сі-рыі). У 4 ст. ў новазапаветны канон уключаны «Пастыр» Гермы, напісаны ў жанры адкрыцця, які пазней не быў прызнаны царквой. У 363 на Лаадыкейскім саборы быў зацверджаны састаў Н.з., пазней ён разглядаўся яшчэ на некалькіх са-борах. Доўга ішлі спрэчкі наконт уключэння ў састаў Н.з. Адкрыцця Іаана; яго ўключэнне было пацверджана толькі ў 7 ст. на Канстанцінопальс-кім саборы. Тэксты, якія не ўваходзяць у Н.з., прылічаны да апокрнраў. Тэкст Н.з. вядомы ў не-калькіх рукапісных рэдакцыях.
    новы — новыя
    229
    нбвыя РЭЛІПІ, рэлігіі, якія з’явіліся ў све-це на мяжы 19—20 ст. Агульныя рысы Н.р.: сін-тэз у веравучэнні палажэнняў як традыц., так і нетрадыц. рэлігій; ушанаванне і свяшчэнных пісан-няў традыц. рэлігій, і кніг сваіх заснавальнікаў; культ не толькі Бога і яго пасланцаў, але і рэліг. лідэраў; актыўная місіянерская дзейнасць; умелае карыстанне сродкамі масавай інфармацыі. Мно-гія з Н.р. знаходзяцца на стадыі станаўлення. З’яўленне Н.р. у сучасным грамадстве звязана з інфармацыйнымі працэсамі, характэрнай рысай якіх з’яўляецца сінкрэтызм.
    Паводле культ.-рэліг. традыцый, пакладзеных у аснову веравучэння, Н.р. падзяляюць на 4 тыпы. Да першага тыпу Н.р. адносяцца рэліг. аб’яднан-ні, якія бяруць пачатак у іншаземнай культ.-рэліг. традыцыі. Найб. вядомыя іх прадстаўнікі на Бела-русі — вайшнавы (крышнаіты). 3 1994 у Мінску дзейнічае абшчына A а м о т а (вучэнне Вялікай асновы). Аамота ўзнікла ў 1872 у Японіі як сінтэз рэліг.-філасофскіх ідэй сінтаізму, канфуцыянства, даасізму, будызму. Заснавальнікамі Аамота лічац-ца непісьменная жанчына Дэгуці Наа і яе перай-мальнік — святар дзэн Уэда Канісабура (рэліг. імя Анісабура Дэгуці). У Беларусі святаром Аамо-та быў былы папулізатар каратэ Валерый Буяк (рэліг. імя Бумата Мататацу). Адзін з самых істот-ных прынцыпаў руху Аамота — «адзіны Бог,
    адзіны свет, адзіная мова», таму яго прыхільні-камі кананізаваны аўтар эспіранта ДЗаменграф. Значнае месца ў дактрыне Аамота займае пошук пунктаў сутыкнення розных рэлігій у галінах мас-тацтва і культуры («мастацтва — маці рэлігіі»). У культавай практыцы Аамота вялікую ролю адыг-рываюць медытацыя і рытуальнае ўшанаванне з’яў прыроды. Без рэгістрацыі ў якасці рэліг. арг-цый на тэр. Беларусі дзейнічаюць Сусветны Духоўны Універсітэт Брахма К у -м а р ы с (заснавальнік Дзіда Лекрадж) і Ц э н т р Міру Шры Чынмой (заснавальнік Шры Чынмой), якія ўзніклі ў 20 ст. як плыні індуізму, адаптаваныя да ўспрыняцця еўрапейца; шэраг кі-рункаў б у д ы з м у. Дзейнасць ісламскай секты ахм ады е, індуісцкай секты шайвашак-т ы с т а ў, будыйскай секты А у м С е н р ы к ё пры-знана дэструктыўнай і забаронена на тэр. Беларусі.
    Да другога тыпу Н.р. адносяцца рэліг. рухі, якія ўзніклі ў выніку драблення хрысц. традыцыі. У мінулым дзесяцігоддзі на Беларусі з’явіліся неапратэсганцкія плыні, створаныя ў ЗША: Царква Уніфікацыі, Сям’я, Царква Хрыста, Мармоны, Сведкі Іеювы, Новаапосталбская царква (гл. Нсапра-тэстантаізлі). Царква Уніфікацыі засн. ў 1954 паўднёвакарэйскім прапаведнікам Сан Мён Мунам, які выступіў з ідэяй аб’яднання ўсіх
    хрысціян з мэтай пабудовы на зямлі Царства Бо-жага і з уласным вучэннем, заснаваным на воль-ным тлумачэнні Бібліі і хрысц. веравучэння. Ан-тыподам Царства Божага Сан Мён Мун абвясціў СССР і заклікаў да крыжовага паходу супраць ка-мунізму. Сябе прапаведнік лічыў Новым Месіяй. Шлях да стварэння ідэальнага грамадства, павод-ле вучэння Царквы Уніфікацыі, ляжыць праз стварэнне ідэальных сем’яў: пары падбіраюць па камп’ютэры і кожную з іх бласлаўляе сам Сан Мён Мун. Царква Уніфікацыі — адна з самых багатых рэліг. арг-цый у свеце, мае шмат філіялаў у розных краінах; на Беларусі дзейнічае незарэгіс-траваны філіял «Вузаўская Асацыяцыя па выву-чэнні Прынцыпу». Згуртаванне хрысц. місій «Сям'я » (да 1978 «Дзеці Бога») засн. ў 1968 баптысцкім прапаведнікам Дэвідам Брандтам Бергам, які прапагандаваў свае ідэі сярод хіпі. На аснове тэкста Евангелля ад Матфея ён прыйшоў да высновы, што дзяржава — гэта сістэма сата-ны, а моладзь прызвана разбурыць ін-ты грамад-ства. Паводле Берга, старэйшае пакаленне — кан-фармісты, якія будуць знішчаны ў «апошняй біт-ве», а паслядоўнікі «Ісус-рэвалюцыі» будуць выра-таваны, каб засяліць «ачышчаную зямлю» і адна-віць патрыярхальна-натуральны лад жыцця. Берг лічыў, што сям’я з’яўляецца адбіткам сістэмы грамадства, і таму новае грамадства павінна бу-давацца на аснове тэорыі сексуальнай рэвалю-цыі. На Захадзе «Сям’я» атрымала распаўсю-джанне ў выглядзе камун, сельгасабшчын; на Беларусі назіраліся яе адзінкавыя місіянеры. Царква Хрыста засн. ў 1979 пратэстан-цкім пастарам Кінам Мак-Кінам. Сваёй гал. мэ-тай яе прыхільнікі лічаць стварэнне «сапраўд-най царквы» ва ўсіх краінах свету на працягу аднаго маладога пакалення; вызначаюцца ак-тыўнымі, агрэсіўнымі метадамі місіянерскай дзейнасці, напалову ваеннай дысцыплінай, кан-тролем за кожным вернікам.
    Да трэцяга тьіпу Н.р. належаць рэлігіі, выто-кі якіх у зах. акультнай традыцыі: масонства, розенкрэйцарства, а таксама арг-цыі сатаністаў, адзінкавыя прадстаўнікі якіх ёсць у Беларусі.
    Да чацвёртага тыпу Н.р. адносяцца сінкрэтыч-ныя рэлігіі, якія спалучаюць у сабе ў розных пра-порцыях элементы будызму, хрысціянства, індуіз-му, акультызму і інш. Рысы сінкрэтычных рэлігій уласцівы кірункам неаязычніцтва, рэліг. арг-цыям бахаістаў. У сярэдзіне 20 ст. вядомым пісьменні-кам-фантастам Р.Хабардам была створана тэорыя дыянетыкі («навукі разумовага здароўя»), якая бы-ла пакладзена ў аснову Саенталагічнай ц а р к в ы. Асн. ідэя гэтай царквы — магчы-масць самавывучэння, самаўдасканальвання, выз-
    230
    новыя — новыя
    валення, ачышчэння, самаідэнтыфікацыі з Абса-лютам яе шлях да выратавання асобы. Саентала-гічная царква спалучае дасягненні псіхіятрыі і інш. навук з філасофскімі і акультнымі сістэмамі Усходу і Захаду. Прыхільнікі Саенталагічнай цар-квы праходзяць шэраг тэарэтычных і практыч-ных (напр., па ўдасканальванні сістэмы кіравання вытворчасцю, міжасобасных адносін) семінараў. Фінансавая актыўнасць гэтай царквы, выкарыс-танне тэхналогій уплыву на асобу, якія цяжка кантраляваць з боку грамадства, сталі прычынай шматлікіх судовых працэсаў над саентолагамі ва ўсім свеце. На Беларусі дзейнасць Саенталагічнай царквы забаронена. Стваральнікі Н.р. «Б е л а е Брацтва» («Юсмалас») кібернетык Ю.Крыва-ногаў і М.Цвігун з Кіева прапанавалі эсхаталагіч-нае вучэнне на аснове сінтэзу парапсіхалогіі, неа-індуізму, хрысціянства і акультызму. Крываногаў (рэліг. імя Юаан Свамі) быў абвешчаны пераўва-сабленнем Адама, Іаана Хрысціцеля, Іаана Бага-слова, Іліі, архангела Міхаіла, Цвігун (рэліг. імя Марыя Дэві Хрыстос) — Ісуса Хрыста. Прыхіль-нікі «Белага Брацтва» вялі падрыхтоўку да Страш-нага Суда, які павінен быў адбыцца ў ліст. 1993, і да ахвярапрынашэння Марыі Дэві Хрыстос. Ук-раінскія ўлады арыштавалі арганізатараў «Белага Брацтва» і нейтралізавалі юсмаліян. У канцы 1990-х г. на Беларусі назіраліся адзінкавыя прад-стаўнікі «Белага Брацтва», якія дзейнічалі неле-гальна. У 1990 засн. Царква Вісарыёна, якая спалучае рысы язычніцтва, будызму, даасіз-му, хрысціянства і ісламу (заснавальнікі В.Пле-цін і С.Тароп). Паводле дактрыны Царквы Ві-сарыёна, Вышэйшы Розум вырашыў знішчыць чалавецтва, але тыя, хто далучыцца да месіі Ві-сарыёна (Таропа), могуць атрымаць выратаван-не. У краснаярскім краі паслядоўнікі Царквы Вісарыёна заснавалі вялікую абшчыну «Экапо-ліс Цыберкуль», стварылі ўласны каляндар, прытрымліваюцца вегетарыянства, практыку-юць метады нетрадыц. медыцыны, жорстка рэг-ламентуюць сваё жыццё. На Беларусі паслядоў-нікі Царквы Вісарыёна з’явіліся ў 1992, дзейні-чаюць нелегальна.