Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Найб. масавымі з’яўляюцца рэліг. рухі, якія не прадугледжваюць цэласных структур, сістэм, све-тапогляду: астралагічныя школы, секцыі і гурткі ёгі, медытатыўныя практыкі, звязаныя з баявымі майстэрствамі, тэасофскія аб’яднанні. На Беларусі з 1980-х г. актыўна распаўсюджваліся гурткі хатха-ёгі. 3 1990-х г. дзейнічае Бел. фонд Рэрыхаў з цэн-трамі ў Мінску, Гомелі, Брэсце і Баранавічах, суп-рацоўнікі якога арганізуюць выставы, распаўсю-джваюць літаратуру па тэасофіі і агні-ёзе. Вялікую папулярнасць з пач. 1990-х г. набылі «авестый-ская» (П.Глоба) і інш. школы астралогіі. Секцыі ўсходніх баявых майстэрстваў, у аснове якіх —
практыка дзэн-будызму, з’явіліся на Беларусі ў 1970-х г. У 1980-х г. тут пачалі ўзнікаць гурткі ушу, дзе выкарыстоўваліся даоскія практыкі. У 1990-х г. у асяроддзі аматараў усходніх адзінабор-стваў узнікаюць абшчыны дзэн-будызму (г. Новаполацк) і сентаісцкай абшчыне Аамота (Мінск).
Паводле характару рэалізацыі сваіх ідэй Н.р. падзяляюць на 4 тыпы. Да першага належаць эк-стрэмісцкія рэлігіі, якія характарызуюцца даміні-раваннем эсхаталагічных ідэй і рэалізацыяй гэтых ідэй у выглядзе прапаганды і правакавання катас-трафічных змен у грамадстве, радыкальнага пе-раўтварэння жыцця вернікаў, якія кідаюць ся-м’ю, работу, маёмасць і чакаюць надыходу кан-ца свету ці здзяйсняюць самазабойчы акт «кан-чатковага вызвалення» («Белае Брацтва», Аум Сінрыкё).
Да другога тыпу Н.о. належаць рэліг. рухі, якія прапагандуюць мадэлі паступовых змен све-ту шляхам радыкальнага пераўтварэння свядомас-ці людзей. Напр., паслядоўнікі Цэнтра Міру Шры Чынмоя лічаць, што праз медытацыю, агульную і адначасовую малітву прадстаўнікоў усіх канфесій можна дасягнуць спынення войн і пабудаваць шчаслівае грамадства. Апрача медыта-цый, паслядоўнікі Цэнтра арганізуюць выставы жывапісных твораў Шры-Чынмоя, якія нібыта станоўча ўздзейнічаюць на свядомасць чалавека, спартыўныя забегі дзеля міру. Цэнтр Міру Шры Чынмоя існаваў на Беларусі з пач. 1990-х г. як грамадская арг-цыя, з 1999 ён фармальна не існуе, але яго актывісты праводзяць выставы і марафо-ны. Пабудовы шчаслівага грамадства шляхам аб’яднання ўсіх рэлігій абвяшчаюць бахаісты, першыя паслядоўнікі якіх з’явіліся на Беларусі ў канцы 1970-х г., з 1990-х г. актыўна дзейнічаюць у Мінску, Брэсце, Гродне. Бахаісты выкарыстоўва-юць у місіянерскіх мэтах арганізацыю курсаў анг-лійскай мовы і валанцёрскай працы за мяжой. У 2-й палавіне 1990-х г. маскоўскі прапаведнік В.Да-нілаў імкнуўся стварыць на Беларусі секту на ас-нове крышнаізму. Паводле яго вучэння, неабход-на пабудаваць «арыйскі парадак», аднавіць «вар-ную структуру» грамадства, апісаную ў ведычнай літаратуры. Адзінкавыя паслядоўнікі Данілава ёсць на Беларусі.
Да трэцяга тыпу Н.р. адносяцца рэліг. рухі, якія звязваюць кардынальныя змены ў грамадстве з вырашэннем праблем пэўнай сац. групы. Рэліг.-містычныя ідэі распаўсюджаны ў фемінісцкім ру-ху, сярод моладзі і інш. Да гэтага тыпу Н.р. мож-на аднесці Духоўны Універсітэт Брахма Кумарыс, ядро якога складаюць незамужнія жанчыны, якія практыкуюць бясшлюбнасць, аскезу, раджа-ёгу.
_________________нунцый — НЯСВІЖСКІ______________231
На Беларусі гэта арг-цыя існуе з 1995, у 1999 паз-баўлена рэгістрацыі як грамадскае аб’яднанне і фармальна не існуе.
Да чацьвёртага тыпу Н.р. адносяцця рэліг. ру-хі, арыентаваныя на утылітарна-Прагматычнае прыстасаванне да пэўнага сацыяльна-палітычнага ці гаспадарча-бытавога ладу. Напр., Саенталагіч-ная Царква прапануе сістэму для «ачышчэння свядомасці» чалавека (на Беларусі нелегальна дзей-нічае з сярэдзіны 1990-х г.). Паслядоўнікі Царквы Вісарыёна ствараюць тэхнікі самаўдзеяння чалаве-ка з мэтай самаачышчэння і самаўдасканальвання і ў той жа час працуюць над арганізацыяй нату-ральнай гаспадаркі, цэнтр якой знаходзіцца ў Сі-біры (в'ызначанай Вісарыёнам як сакральная тэ-рыторыя). Разнастайныя культы д’ябламаніі пра-пануюць уласныя метады і формы прыстасавання да грамадства і прапаведуюць амаральны прагма-тызм, заснаваны на ўпэўненасці, што поспех прадпрымальніцкай і палітычнай дзейнасці чала-века грунтуецца на падпарадкаванні культу бес-кампраміснай улады, жорсткасці і насілля —тых сатанінскіх каштоўнасцей, якія, паводле д’ябла-манскай міфалогіі, складаюць падмурак узаемаад-носін паміж людзьмі ў сучасным грамадстве. Дзейнасць адзінкавых паслядоўнікаў гэтых куль-таў на Беларусі выяўляецца ў ахвярапрынашэн-нях жывых істот, ганьбаванні культавых пабудоў і моплак.
Вылуючаць таксама кансерватыўна-рэстаўра-цыйныя Н.р., якія прапагандуюць адраджэнне грамадска-палітычнага ладу жыцця, які адышоў у мінулае, у т.л. і зусім архаічныя погляды: адра-джэнне язычніцтва, аднаўленне абшчыннага ладу і натуральнай гаспадаркі, дарэвалюцыйнай цар-квы і манархіі.
Працэсы дэмакратызацыі палітычнага жыцця, фарміраванне новых мадэлей царк.-дзярж. адно-сін і змены ў грамадскай свядомасці на карысць прызнання права на існаванне рэліг. аб’яднанняў разнастайных тыпаў, у т.л. і тых, што прыйшлі з-за мяжы, зрабілі магчымым з’яўленне Н.р. на Бе-ларусі. Н.р. выконвалі функцыю запаўнення све-тапоглядавага і ідэалагічнага вакууму, які ўзнік пасля краху камуністычнай сістэмы. У адрозненне ад канфесій-носьбітаў роднай духоўнай традыцыі, для якіх патрабаваўся час для аднаўлення паўна-вартаснай дзейнасці, знішчаных савецкай уладай арг-цый і ўстаноў, большасць з Н.р. валодала рас-працаванымі механізмамі адаптацыі да сучаснага культ. асяроддзя, гатовымі адказамі на ўсе пытан-ні рэчаіснасці, тэхналогіямі, якія нібыта спрыялі кароткатэрміновай духоўнай рэалізацыі. У апош-няе дзесяцігоддзе склаліся ўмовы для беспера-шкоднай дзейнасці сектаў Аум Сінрыкё, Харэ Крышна, саентолагаў, тыбецкай секты Бон-по,
Касцёл Ня-свіжскага езуіцкага ка-легіума.
Царквы Уніфікацыі і інш., якія вялі прапаганду па ўсёй тэр. нашай краіны на хвалях рас. радыё-станцый, на старонках бел. газег. Колькасць пасля-доўнікаў Н.р. у свеце не больш за 112 млн. чала-век (каля 2% жыхароў Зямлі); абсалютная боль-шасць якіх (каля 97%) сканцэнтравана ў Азіі. На Беларусі прыхільнікамі Н.р. з’яўляецца 2 тыс. ча-лавек. Супрацьстаянне магчымым разбуральным працэсам, звязаным з уздымам Н.р., павінна здзяйсняцца праз сістэму выхавання, заснаваную на нац. каштоўнасцях, традыц. веравызнаннях, умацаванні сям’і.
Літ.: Балагушкнн Е.Г. Крмтмка современных нетра-днцнонных рслнгнй. М., 1980; Т к а ч с d a А.А. Новыс рслм-гнн Востока. М.. 1991; Б а р к с р А. Новые рслнгнозныс двн-ження: Пср. с англ. СПб.. 1997; Торчннов Е.А. Рслнгнн мнра; Опыт запрсдсльного; Транспсрсональныс состоянмя н псмхотсхнмка. СП6.. 1997; Дьячснко О.В. Новые релнгн-озныс обьедмненмя. Мозырь. 1998; П у ч к о в П.Н., К а з ь -м н н a О.Е. Рслмгнм современного ммра. М., 1998; Этнос м релмгмя. М., 1998; Г у р к о А.В. Двмженме вайшнавов («Харе Крмшна») м его последователн в Бсларусн. Мн., 1999.
А.В.Гурко.
НУНЦЫЙ (ад лац. nuntius вяшчун) — пас-таянны дыпламатычны прадстаўнік Батбікана пры ўрадзе замежнай дзяржавы, якая падтрымлівае з ім афіц. дыпламатычныя адносіны. Паводле Вен-скай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах 1961 Н. адпавядае дыпламатычнаму рангу надзвы-чайнага і паўнамоцнага пасла. Інстытут паста-яннага прадстаўніцтва Н. склаўся ў 1-й палавіне 16 ст. У большасці каталіцкіх краін Н. з’яўляец-ца старэйшынай (дуаенам) дыпламатычнага кор-пуса.
НЯСВІЖСКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЁПУМ. Дзейні-чаў у 1586—1773 у Нясвіжы Мінскай вобл. Засн. М.К.Радзівілам Сіроткам, які падараваў калегіуму маёнтак Ліпск з 6 вёскамі. Даходы калегіума ў
НЯСВІЖСКІ — НЯСВІЖСКІ
Касцёл Нясвіжскага езуіцкага калегіума Размалёўка цэнтральнага плафона
і скляпенняў.
1603 складалі 1600, у 1639 — 6000, у 1749 — 5569 злотых. Корпус калегіума пабудаваны ў 1586—88 паводле планаў з Рыма, у 1593—99 павялічаны. У 1587—93 узведзены касцёл Божага Цела (архітэк-тар Я.М.Бернардоні), у 1601 асвячоны. Нясвіж-скія езуіты стварылі свае місіі ў Белай, Капылі, Крывошыне, Ліпску, Мікалаеве, Ужанцы; на базе іх місій узніклі таксама Бабруйская езуіцкая рэзі-дзнцтя, Мінскі езуіцкі калеііум, Намгрудскі езуіцкі калегіум, Слонімская езуіцкаярэзідэнцыя. У 1586 ад-крыты класы граматыкі, потым — паэтыкі, рыто-рыкі і інш. У пач. 17 ст. было каля 300 вучняў. Пры Н.е.к. дзейнічалі: з 1610 музычная бурса, з 1620 канвікт (інтэрнат) для дзяцей збяднелай шляхты, з 1627 аптэка, з 1750 Нясвіжская друкарня Радзівілаў. Б-ка ў канцы існавання налічвала каля 15 тыс. та-моў. У 1773 калегіум са скасаваннем ордэна езуі-таў пераўтвораны ў свецкую школу. Касцёл пе-ратвораны ў парафіяльны (помнік архітэктуры барока; у ім знаходзіцца склеп з пахаваннем членаў роду Радзівілаў). Інш. будынкі не заха-валіся.
НЯСВІЖСКІ КЛЯШТАР БЕНЕДЫКЦІ-НАК. Існаваў у 1591—1877 у Нясвіжы Мінскай вобл. Засн. Мікалаем Крыштофам Радзівілам і яго жонкай Альжбетай Эўфеміяй. Актамі фунда-цыі 1591—95 і 1602 яны далі бенедыкцінкам фальварак Гавязна з вёскамі Ахрымавічы, Вяза-вец, Зарэчча, Петухоўшчына (170 валок зямлі), тэ-рыторыю ў 11 маргоў у паўднёва-заходняй частцы Нясвіжа і 9 тыс. злотых на пабудову кляштара (грашовыя ўносы кляштару Радзівілы працягвалі і пазней). Першыя манашкі прыбылі з Хелмна
(Польшча). Прыярыса М.Мартэнская атрымала папскі прывілей на змякчэнне суровага статута ордэна. Пазней нясвіжскія бенедыкцінкі сталі першымі пасяленкамі ў аналагічных кляштарах Вільні, Коўны, Мінска, Оршы, Смаленска. Сярод манашак былі прадстаўніцы вядомых магнацкіх і шляхецкіх родаў (Войнаў, Нарбутаў, Радзівілаў, Слушкаў, Тышкевічаў, Халецкіх і інш.), якія пры паступленні ў кляштар павінны былі ўносіць гра-шовы «пасаг». У 1627 бенедыкцінкі купілі фальва-рак Вялешын і в. Талядовічы; Крыстына Эўфемія Радзівіл (прыярыса ў 1632—58) адсудзіла ў Заві-шаў на карысць кляштара вёскі Лучыца і Слабада. У нясвіжскім кляштары пастаянна выхоўвалася 25 свецкіх паненак, якіх манашкі навучалі мовам, музыцы, мастацкаму шыццю і інш. У 1804 было 22 выхаванкі, 48 чал. жаночай прыслугі, 16 рамес-нікаў; у 1828 — 33 манашкі, пераважна з Мінска-га і Навагрудскага пав.; б-ка мела 437 кніг на польскай і 79 на лац. мове; былі муз. інструмен-ты. У 1784 кляштар наведаў кароль Рэчы Паспалі-тай Станіслаў Аўгуст. Корпус кляштара змурава-ны ў 1593—96, касцёл св. Эўфеміі (архітэктар Я.М.Бернардоні) асвячоны ў 1595. Вежа над касцё-лам пабудавана ў 1720-я г., уваходная званіца — у 1760-я г. У 1877 кляштар скасаваны, апошнія 20 манашак высланы ў Вільню і Гродна, будынкі ад-дадзены пад Нясвіжскую настаўніцкую семіна-рыю. У 1920—45 кляштар зноў дзейнічаў. Цяпер у комплексе кляштара размешчаны педагагічны каледж. АЛЯрашэвіч.