• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    НЕАФІТ (ад грэч. neophytos той, хто нядаўна прыняў веравызнанне) — у хрысціянстве той, хто толькі што ахрышчаны як паслядоўнік вучэн-ня Хрыста; пасвячоны ў сан святара; манах, які прыняў пострыг. Н. называюць таксама таго, хто нядаўна прыняў якую-н. рэлігію.
    НЕАХРЫСЦІЯНСТВА — разнастайныя нетрадыцыйныя рэлігіі, для веравызнання якіх ха-рактэрна імкненне аб’яднаць хрысц. веравучэнне з элементамі ўсходніх рэлігій, яскрава выяўлены месіянізм і матывы хуткага сканчэння свету. Ся-род неахрысціянскіх аб’яднанняў найб. вядома «Царква аб’яднання», або «Асацыяцыя Святога Духа за аб’яднанне сусветнага хрысціянства». Засн. ў 1954 у Паўд. Карэі прападобным Сан Мен Мунам. Гэта арганізацыя мае мільёны пасля-доўнікаў больш як у 150 краінах свету. Яе кірую-чы цэнтр — «Сусветны місіянерскі цэнтр» знахо-
    224
    НЕАХРЫСЦІЯНСТВА — НЕАЯЗЫЧНІЦТВА
    дзіцца ў Нью-Йорку. Паводле вучэння Муна, іс-нуе адзіны Бог, айцец усіх нацый, які абвяшчае пра сябе ў іудаізме, хрысціянсгве, ісламе, будызме і інш. рэлігіях свету. Чалавечая гісторыя, на іх думку, складваецца з трох перыядаў: «век Старога запаве-ту», «век Новага запавсту», «век Завершанага запаве-ту»; кожнаму веку Бог паведамляе «ісціну» ў пэў-ным аб’ёме, з улікам духоўнага ўзроўню людзей, з выкарыстаннем розных месій і прарокаў. 1-ы і 2-і перыяды атрымалі сваю ісціну ў Бібліі. У 1960 па-чаўся апошні перыяд — век «Завершанага запаве-ту». Месіяй 3-га перыяду Мун абвясціў сябе, а сваю працу «Боскі прынцып» — істотным дапаўненнем адкрыцця- Адной з форм Н. з’яўляецца стварэнне на тэр. былога СССР «Царквы Вісарыёна», або «Царквы адзінай веры», заснавальнікам якой з’яўля-ецца Сяргей Торап, ураджэнец г. Краснадар. Рэліг. арг-цыя «Царква адзінай веры» афіцыйна зарэгістра-вана ўладамі Расіі — цэнтр яе знаходзіцца ў г. Мі-нусінск, дзе жыве яе заснавальнік, які абвясціў сябе Вісарыёнам — новым месіяй. Найб. адданыя яму паслядоўнікі прадаюць сваю маёмасць і ўсе грошы ахвяруюць на пабудову храма, у якім маюць памер сустрэць канец Свету. Яны парвалі свае традыцый-ныя сац. сувязі, пакінулі работу і сем’і, жывуць сва-ёй асобай сям’ёй, або «камунай».
    НЕАЯЗЫЧНІЦТВА, сучасная з’ява ў рэліг. і сац. жыцці, якая спалучае асн. рысы новых рэлііій — сінкрэтызм, актыўнае выкарыстанне сродкаў маса-вай інфармацыі, камунікацый, апакаліптызм, мі-сіянерства з язычніцтвам — політэістычнымі раз-народнымі культамі. У пач. 20 ст. Н. найбольш яскрава выявілася ў нацысцкім руху. Уяўленне аб немцах як нашчадках раней адзінай арыйскай цы-вілізацыі стала фундаментальнай для шэрагу мыс-ліцеляў-рамантыкаў таго часу. Адным з кіраўнікоў антыхрысціянскага руху ў 1920-я г. быў ветэран 1-й сусв. вайны генерал Э.Людэндорф, які прапа-ноўваў адрадзіць стараж.-германскую рэлігію на чале з богам вайны Ватанам. Для абгрунтавання іх сістэм выкарыстоўваліся даныя індаеўрапейскіх даследаванняў. Пазней прадстаўнікі «арыясофіі» дапоўнілі свае канцэпцыі тэзісам пра няроўнасць рас. Так сфарміравалася дактрына, якую ўзялі на ўзбраенне эзатэрычныя арганізацыі, што падрых-тавалі перамогу нацысцкай партыі ў Германіі. Пасля прыходу нацыстаў да ўлады пад патрана-жам Г.Гімлера быў створан інстытут Аненэрбе, ад-ной з мэтаў якога было стварэнне новай «арый-скай» рэлігіі. На гэтым шляху кіраўнікі 3-га рэйха імкнуліся дасягнуць поўнага зліцця духоўнай і свецкай улады. У 1920-я г. стройная сістэма Н. была створана ў Латвіі. Гэты рух намагаўся адра-дзіць стараж.-латышскую рэлігію. Аналагічная спроба была зроблена і ў Літве. У пач. 20 ст. ся-род нац. інтэлігенцыі Ірландыі быў папулярны неадруідызм — спроба адрадзіць стараж. кельц-кую рэлігію. Вял. цікавасць да стараж. іранскай
    рэлігіі — зараастрызму — праяўляў апошні шах Мухамед Рэза Пехлеві ў 2-й пал. 20 ст. Ствараючы свой светапогляд, бальшавікі ў Савецкім Саюзе адмаўлялі ўсякую рэлігію, але задачы выхавання людзей новага пакалення вымагалі пошукаў нез-вычайных крокаў, і тады выкарыстоўваліся рэш-ткі язычніцкай абраднасці, якія захаваліся на вёс-цы (чырвонае вяселле, замест хрышчэння немаў-лят акцябрыны, святы першай баразны і інш.). Вельмі цікавымі сталі паралелі савецкай сімволікі і сімволікі пэўных акультных колаў (пяціканцо-вая зорка, чырвоны колер піянерскіх гальштукаў і сцягаў, муміфікацыя цела У.І.Леніна, умуроў-ванне ў Крамлёўскую сцяну ўрнаў з прахам крэ-міраваных дзеячаў і г.д.). У 1988, калі адзначалася тысячагоддзе Хрышчэння Русі, у інфармацыйным штомесячніку ТАСС для моладзі ў артыкуле «Паклоннікі Крышны — хто яны?» камсамольс-кім лідэрам давалася парада, што «адным са шля-хоў (улічваючы цягу пэўнай часткі моладзі да ін-дыйскай філасофіі) магла б стаць больш шыро-кая папулярызацыя духоўнай спадчыны Мікалая Рэрыха — нашага вялікага суайчынніка, мастака і мысліцеля, які пачарпнуў з індыйскай філасофіі ідэі ўдасканалення свету і чалавека праз мастац-тва». Агні-ёга і тэасофія атрымалі пашырэнне на Беларусі праз дзейнасць Беларускага фонду Рэры-хаў, які быў створаны ў 1990 пастановай Савета Міністраў БССР «з мэтай садзеяння развіццю культуры народа Беларусі на аснове гуманісгычных ідэй сям’і Рэрыхаў». Апрача Мінска цэнтры фонду былі створаны ў Гомелі, Брэсце і Баранавічах. Выс-таўкі фонду пабывалі ў экскурсійным суправаджэн-ні ў 25 гарадах, дзе нярэдка распаўсюджвалася літа-ратура па агні-ёзе і тэасофіі. Тыбецкая язычніцкая школа Бон-по пачала распаўсюджвацца ў Мінску ў 1997 пасля лекцыі тыбецкага прапаведніка, практыч-ных заняткаў і ініцыяцый.
    Адзін з кірункаў неаязычніцкай думкі на Белару-сі звязаны з ідэяй сінтэзу агульнай для ўсіх славян касмалагічнай сістэмы, здольнай, на думку яе пры-хільнікаў, аб’яднаць славянскія народы на аснове фарміравання веры ў «славянскага бога — Крышэ-ня — Сварога (Крышны). Таварысгва адраджэння культуры стараж. славян «Славянін» і Маладзёжны цэнтр славянскай культуры «Рус», што былі ў свой час зарэгістраваны міністэрствам юстыцыі, будавалі сваю дзейнасць на аснове неаязычніцкай расавай ідэалогіі, аналогіяй якой кіраваліся нямецкія нацыс-ты. Эксперты Дзяржкамітэта па справах рэлігіі і на-цыянальнасцей прызналі абедзве арганізацыі дэс-труктыўнымі. Асэнсаванне гісторыі Н., яго месца і ролі ў канфесіянальнай сгруктуры Беларусі будзе спрыяць духоўнаму прагрэсу, зробіць магчымым пабудову гарманічнага грамадства, без этнічных, рэлігійных канфліктаў.
    Літ.: Всрашчагіна А.В.. Гу р ко А.В. Псгорыя канфссій на Бсларусі ў другой паловс XX стагоддзя. Мн.. 1999. А.В.Гурко.
    НЕЛЮБОВІЧ — НІЛ
    225
    НЕЛЮБбвІЧ-ТуКАЛЬСКІ Іосіф (?—1675) — праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ар-хімандрыт Пінскаіа Лешчансхага манастыра. У 1654—69 епіскап магілёўскі (зацверджаны кара-леўскім прывілеем у 1661). Аднак у 1654—56 Ма-гілёўскай праеаслаўнай спархіяй фактычна кіраваў епіскап Іаакім, прызначаны Маскоўскім патрыяр-хатам. У 1664—75 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі. Да 1669 адначасова заставаўся і епіскапам ма-гілёўскім. У 1664 па нагаворы гетмана Права-бярэжнай Украіны П. Цяцеры арыштаваны каралеўскімі ўладамі і разам з б. гетманам Ю.Хмяльніцкім зняволены ў Марыенбур-гскую крэпасць (Паўночная Польшча). У 1667 апраўданы і вызвалены. Жыў у Каневе і Чыгі-рыне, дзе і памёр. У 1669 пасвяціў у епіскапа магілёўскага Феадосія Васілевіча і ў дыякана — Д.Тупталу (будучага св. Дзімітрыя Растоўска-га). Аўтар пасланняў і пісем.
    Aim.: Грыгаровіч І.І. Беларуская іерархія. Мн.. 1992. С. 22: Mironowicz A. Metropolita Jdzcf Nielubowicz Tukalski. Bialystok, 1998. 1.А.Пушкін.
    НЕМАНЦЙВІЧ Антон (8.2.1893, С.-Пецяр-бург — 1.4.1943) — беларускі уніяцкі царкоўны дзеяч. 3 сям’і выхадцаў з мястэчка Саколка Гро-дзенскай губ. (цяпер тэр. Польшчы). Д-р тэало-гіі (1927). Скончыў Віленскую каталіцкую ду-хоўную семінарыю, Петраградскую каталіцкую духоўную акадэмію (1918). У 1915 пасвячоны ў ксяндза. Быў членам бел. культурна-асветніцка-га гуртка ў акадэміі. 3 1918 вікарый парафіяль-нага касцёла св. Кацярыны ў Петраградзе. У 1921 быў арыштаваны за пратэст супраць арышту біскупа Цепляка, пасля вызвалення ві-карый парафіі св. Пятра і Паўла ў Маскве. У 1923 зноў арыштаваны, у 1925 вызвалены ў вы-ніку абмену палітвязнямі паміж СССР і Поль-шчай. Вывучаў тэалогію ў Рыме (1925—27). 3 1929 член ордэна езуітаў, прыняў усходні (грэ-ка-каталіцкі) абрад, настаяцель грэка-каталіцкай царквы ў Альбярціне, з 1933 — у Сынкавічах (гл. Алббярцінская каталіцка-езуіцкая /рупа). У 1932—37 рэ'дагаваў і выдаваў уніяцкую бел. газ. «Да злучэння», дзе большасць артыкулаў пісаў сам (пад уласным прозвішчам і псеўданімам Злучэнец). 3 1934 прафесар тэалогіі і кананічна-га права ў Папскай Усходняй семінарыі г. Дуб-на (Зах. Украіна). У 1938 рэдагаваў у Варшаве час. «Злучэнне». 3 1939 узначаліў Бел. грэка-ка-таліцкі экзархат Укр. уніяцкай мітраполіі, увёў бел. мову як афіц. ў справаводства і царк. жыц-цё. У 1942 паводле даносу арыштаваны гітлераў-
    скімі акупантамі па дарозе з Львова ў Альбярцін. Памёр у турме ў Берліне. І.І.Траццяк.
    НЕСТАРЫЯНСТВА — хрысціянскае багас-лоўскае вучэнне, якое ўзнікла ў Візантыі ў 5 ст. Заснавальнік — канстанцінопальскі партрыярх Нестар. Паводле яго вучэння, Багародзіца і Ісус Хрыстос былі смертнымі людзьмі. У 431 Н. асу-джана як ерась.
    несцяжАцелі — рэлігійна-палітычная плынь у Расіі канца 15 — пачатку 16 ст., прыхіль-нікі якой выступалі з патрабаваннем адмаўлення царквы ад «сцяжання» (набыццё зямельных і ма-ёмасных каштоўнасцей), якое пярэчыла евангеліч-ным ідэалам і шкодзіла аўтарытэту царквы. Гэта патрабаванне абгрунтавана ў працах Ніла Сорска-га, Васіяна Патрыкеева, старца Арцемія і інш. У «Манастырскім статуце» Сорскі сцвярджаў, што набыццё ўласнасці несумяшчальна з манаскім за-рокам, які абавязвае адмовіцца ад усяго свецкага, патрабуе весці строгі, аскетычны лад жыцця, ка-рыстацца вынікамі ўласнай працы. Яго вучань Патрыкееў выступаў за канфіскацыю манастыр-скіх зямель і стварэнне манастырскага фонду для надзелу дробных і сярэдніх феадалаў. Нес-цяжацельства адпавядала інтарэсам буйнога ба-ярства і ўдзельных князёў, якія імкнуліся заха-ваць свае ўладанні і задаволіць патрэбу веліка-княжацкай улады ў зямлі для дваранства за кошт секулярызацыі царк. зямель. Супраць Н. высту-палі іасіўляне на чале з Іосіфам Валоцкім, якія пераканалі Івана III адмовіцца ад падтрымкі Н. як праціўнікаў палітыкі ўзмацнення велікакня-жацкай улады. Н. зганьбаваны на царк. саборах 1503, 1531.