Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
На тэр. Вялікага княства Літоўскага місіянер-скую дзейнасць шырока праводзілі каталіцкія ма-нахі т.зв. жабрацкіх ордэнаў, езуітві. Місіянерскія пляцоўкі знаходзіліся ў Вільні (засн. 1695, з 1803 дзейнічала школа, дзе навучалі чытанню, пісьму, арыфметыцы, лац. і рус. мовам, катэхізісу, ма-ральным навукам), у Асвеі (1788), Лыскаве (1751, з 1757 дзейнічала павятовая 6-класная школа, шпі-таль), Оршы (1752), Сямяцічах (1719), Смілавічах (1747), Смолінску (1808, парафія і школка), Тыко-ціне (1751). Дзейнічалі таксама семінарыі ў Магі-лёве (1783), Мінску (1804), Беластоку, Краславе, рэзідэнцыя ў Ігумене. У 1921—39 актыўную місі-янерскую дзейнасць у Заходняй Беларусі вяла ка-таліцкая царква, а таксама баптмст&і, евангелбскія хрысціяне, пяцідзесятнікі.
У канцы 20 ст. формы і метады М. змяніліся. Ордэн езуітаў у 1965 распрацаваў сучасныя прын-цыпы М., у іх ліку навучанне або абуджэнне веры як адказ на пытанні людзей, выкарыстанне нац. мовы, рэалістычнае ўспрыняцце сучаснай цывілі-зацыі, дыялогі і кантакты, аб’яднанне місіянер-скай і пастырскай дзейнасці і інш. У аснову дзей-насці пратэстанцкай царквы пакладзена евангелі-зацыя — распаўсюджванне і ўкараненне ў сістэму мясцовых і -культурна-гіст. традыцый і веравыз-нання асн. палажэнняў хрысц. веравучэння, яго абрадавай практыкі і адпаведнага светапогляду. У краінах і рэгіёнах, дзе маюць месца секулярыза-цыйныя тэндэнцыі або атэістычныя настроі, пас-таўлена мэта рэевангелізацыі, пераўтварэння тра-дыц. канфесій і плыняў у састаўную частку абве-шчанага місіянерамі вучэння. У Рэспубліцы Бела-русь М. вядзецца з выкарыстаннем такіх форм, як аказанне гуманітарнай дапамогі, выкарыстанне сродкаў масавай інфармацыі, арэнда залаў, стады-ёнаў для агітацыйнай работы, арг-цыя паездак за МЯЖу І ІНШ. 1.В.Катляр<ў.
МІСІЯНЕРЫ, місіянеры св. В і н -цэнта з Паўла (Congregatio Missionis) — аб’яднанне рымска-каталіцкіх святароў. Засн. ў 1625 у Парыжы Вінцэнтам з Паўла, у 1632 за-цверджана рымскім папам Урбанам УІП. Гал. іх мэта — пашырэнне каталіцызму праз місіянер-скую дзейнасць і падрыхтоўка да яе моладзі. Ка-
МІСТЫКА — МІТРАПАЛІТ
пітул М. знаходзіўся ў Парыжы пры касцёле св. Лазара (наз. таксама л а з а р ы с т ы). У 1651 М. запрошаны ў Польшчу каралевай Марыяй Людві-кай (жонкай Яна Казіміра), гал. іх рэзідэнцыя бы-ла пры касцёле св. Крыжа ў Варшаве. У ВКЛ мі-сіянерскія пляцоўкі былі: у Вільні (засн. у 1695 гетман К.Сапега, з 1803 дзейнічала школа), у Ас-веі (Верхнядзвінскі р-н, засн. у 1788 мінскі ваяво-да Гільзен), у Лыскаве (Пружанскі р-н, засн. у 1751 ксёндз Быхавец, з 1797 дзейнічала павятовая 6-класная школа, да 120 вучняў, шпіталь, захаваўся мураваны касцёл), у Оршы (з 1752), у Сямятычах (Беластоцкае ваяв. Польшчы, засн. ў 1719 пісар ВКЛ М.Сапега і ксёндз М.Красоўскі), у Смілаві-чах (Чэрвеньскі р-н, засн. у 1747 М.М.Завішанка з Агінскіх; мураваны касцёл існаваў у 1781—1930-я г.), у Смолінску (каля Ашмян, з 1808, парафія і школка, канонік М.Янкоўскі) і інш. Дзейнічалі таксама семінарыі ў Магілёве (1783), Мінску (1804), Беластоку, Краславе (Латвія), рэзідэнцыя ў Ігумене. У 1832 аб’яднанне М. у Рас. імперыі ска-савана, усе яго ўстановы закрыты.
А.А.Ярашэвіч, М.А.ДаЬрынін.
МІСТЫКА, м і с т ы ц ы з м (ад грэч. mistikos таямнічы) — рэлігійна-філасофскія плыні, якія прызнаюць магчымасць непасрэдных зносін і яд-нання чалавечай душы з Богам (абсалютам) на прынцыпах звышпачуццёвага сузірання і індыві-дуальнага экстатычнага перажывання. У гэтым плане М. супрацьпастаўляецца схаластбіцы, якая звязвае шлях спасціжэння Бога з логікай разва-жання, г. зн. з прынцыпамі рацыяналізму.
Вытокі М. ў стараж. таямнічых рэліг. арганіза-цыях і культах, якія па-рознаму праяўляліся ў роз-ных сістэмах і тэалагічных дактрынах народаў свету. У Стараж. Грэцыі існавалі містычныя куль-ты орфікаў, Дыянісія, Ісіды, Мітры; у стараж. Ki-Tai М. праяўлялася ў даасізме, у Стараж. Індыі — у будызме і брахманізме, у Іране — у суфізме. Найб. пашырэнне М. атрымала ў эпоху Сярэдня-вечча. У філасофска-тэарэтычным плане М. аб-грунтавана ў працах неаплатонікаў і раннехрысц. багасловаў (Арыген, Афінагор, Лўусція і інш.), якія распрацоўвалі паняцце трансцэндэнтальнага абсалюту. Адрозніваюць М. артадаксальную і неар тадаксальную. Артадаксальная М. прызна-валася хрысц. царквой. Яе прадстаўнікі (Бернар Клервоскі, Гуга Сен-Вікторскі і інш.) пры тлума-чэнні шляху спасціжэння Бога зыходзілі з вучэн-ня Аўгусціна аб звышпачуццёвым азарэнні чала-вечай душы па літасці божай. Неартадак-сальная М. (Іаан Скот Эрыўгена, Мікалай Ку-занскі і інш.) прызнавала тоеснасць прыроды ду-шы і Бога і ў нейкай ступені змыкалася з пантз-ізмам, які адвяргаўся царквой. Выступленне пры-хільнікаў гэтай плыні за індывідуальныя шляхі
213
богапазнання ў канчатковым выніку прыводзіла да апазіцыі ў адносінах да іерархічных рэліг. ін-стытутаў, свяшчэнных і царк. аўтарытэтаў (напр., містычны пантэізм Т.Мюнцэра, які спалучаўся з элементамі рацыяналізму і атэізму). У Расіі, акра-мя рэліг. арганізцый, М. прапагандавалася славя-нафіламі, масонамі, філосафамі-ідэалістамі (У.Са-лаўёў, М.Бярдзяеў). Ідэі М. распаўсюжваюцца ў неатамізме, персаналізме, экзістэнцыялізме, праг-матызме, неапратэстантызме. Т.ІМула.
МІСТЙРЫІ (ад грэч. mysterion тайна, таін-ства) — тайныя рэлігійныя абрады (шэсці, заклі-нанні, оргіі і інш.), у якіх удзельнічалі толькі пас-вячоныя — місты. Звычайна ілюстравалі пашы-раныя міфы пра багоў і багінь. У Стараж. Егіпце адбываліся М. Ісіды і Асірыса, у Вавілоне — Та-муза, у Стараж. Грэцыі — Элеўсінскія, Арфіч-ныя, Самафракійскія, у Стараж. Рыме — Вакха (Дыяніса), Атыса і інш.
МІТРА — у рэлігіях і міфалогіі Стараж. Іра-на, Індыі і Мітані (сучасная паўночная Сірыя) бог святла, сонца, праўды, справядлівасці і дагавору, га-рант устаноўленых або абумоўленых адносін у свеце і грамадстве. Увасабляе добразычлівы ў адносінах да чалавека бок боскай існасці. 3 1 ст. да н. э. культ М. быў пашыраны на тэр. Рымскай дзяржавы, у 5 ст. н.э. выцеснены хрысціянствам. Паўплываў на фар-міраванне хрысц. догматаў, абрадаў і свят.
МІТРАПАЛ/Т (грэч. metropolites чалавек з га-лоўнага горада) — у шэрагу хрысціянскіх цэр-кваў адзін з вышэйшых тытулаў епіскапаў, кіраўні-коў некалькіх епархій. Інстытут М. сфарміраваўся ў першыя стагоддзі хрысціянства. У Рымскай імперыі М. называлі епіскапаў гал. гарадоў — мітраполій, якія мелі ў сваім падпарадкаванні іншых епіскапаў. У 4 ст. пры новым адм. падзеле імперыі на дыяцэзы і епархіі М. дыяцэзаў атрымалі тытул архіепіскапа, a калі ў распараджэнні апошняга было некалькі М., ён атрымліваў тытул прымаса ці зкзарха. М. мае сан трэцяй, вышэйшай сгупені свяшчэнства і ў кананіч-ных адносінах з’яўляецца роўным любому епіскапу, незалежна ад яго пасады і яго ганаровага тытула (патрыярха, экзарха і іншых).
У праваслаўі М. — тытул вышэйшых архірэяў. Стаіць ніжэй патрыярха, узначальвае па-месную (аўтакефальную) царкву ці акругу з не-калькіх епархій (у асобных выпадках — буйную епархію). Правы М. вызначаюцца ў кожнай па-меснай царкве. Бел. землі ў 10—18 ст. у кананіч-ных адносінах падпарадкоўваліся Кіеўскай мітра-поліі, у 14—16 ст. рэзідэнцыя М. знаходзілася ў Навагрудку і часам у Вільні. У 1922 утворана Мін-ская мітраполія. Пералік М. Беларусі гл. ў арт. Кіў-ская мітраполія і Мінская прмахлаўная епархія.
214
МІТРАПОЛІЯ — МОГНЛЁВСКМЕ
Архангел
Міхаіл. 18 ст.
У рымска-катадіцкай ц а р к в е М. — ганаровы тытул біскупа, які ўзначальвае пра-вінцыю царкоўную з некалькіх дыяцэзій — мітра-полію і з’яўляецца арцыбіскупам сваёй дыяцэзіі. Правы М. вызначаюцца кодэксам кананічнага права. На Беларусі тытул М. мелі біскупы Магі-лёўскай рымска-каталіцкай архіепархіі (з 1783) і Віленскай архіепархіі . Аднаўлен-не кананічна пастаўленай іерархіі пачалося ў 1989. У 1991 створана Мінска-Магілёўская архіепархія-мітраполія на чале з арцыбіскупам-мітрапалітам.
У грэка-каталіцкай (уніяцкай) царкве, створанай у выніку Брзсцкайуніі 1596, яе кіраўнікі захавалі тытул кіеўскіх М. Пералік грэ-ка-каталіцкіх М. гл. ў арт. Уніяцкая царква.
ІО.В.Бажэнаў І.ГТанча}/ук.
МІТРАПбЛІЯ — адміністрацыйна-тэрыта-рыяльная адзінка царквы, якую ўзначальвае свя-шчэннаслужыцель найвышэйшай трэцяй ступені хрысціянскай царкоўнай іерархіі —мітрапаліт.
МІХАІЛ— арханіел у іудаісцкай і хрысціян-скай міфалогіях. У Старым запавеце выступае як «князь» яўрэйскага народу і яго абаронца ад «кня-зя Персідскага царства» і як «архістраціг», права-дыр нябеснага воінства ў канчатковай бітве суп-раць сіл зла. У Апакаліпсісе змагаецца з драконам (д’яблам, сатаной). Вобраз М. распаўсюджаны ў хрысц. мастацтве як увасабленне перамогі над сі-ламі зла. У ісламе М. адпавядае адзін з 4 набліжа-ных да Алаха анёлаў Мікал.
МІХАІЛ (у свеце Галубовіч; 1800, б. Аі-тоўская губ. — 18.3.1881) —уніяцкі, потым пра-
васлаўны царкоўны дзеяч. Д-р багаслоўя і царк. права. Скончыў Віленскую гал. семінарыю. 3 1828 інспектар, выкладчык (да 1931) Літсўскай Зухоўяай семінарыі ў Жыровічах, потым саборны протаіе-рэй і віцэ-старшыня Літоўскай уніяцкай духоўнай кансісторыі, пасля смерці жонкі архімандрыт Ббі-ценскаіа кляштара базбілбян. 24.2.1839 разам з інш. вышэйшым духавенствам падпісаў на Полац-кім царкоўным саборы 1839 Саборны акт аб скаса-ванні Брзсцкайуніі 1596 і далучэнні уніяцкай цар-квы да праваслаўя. 3 1839 епіскап пінскі (з 1840 называўся епіскап брэсцкі), з 1848 епіскап, з 1853 архіепіскап мінскі. 3 1868 па-за штатам. Апошнія гады правёў у Жыровіцкім Свята-Успенскім муж-чынскім манастырві. Аўтар перакладу на польскую мову правасл. катэхізісу, пашыранага сярод б. уніяцкіх святароў, якія не ведалі або дрэнна веда-ЛІ рус. мову (1841). ЛМ.ФІлатам.
міхАлішкаўскі КЛЯШТДР Аўгус-ЦІНЦАЎ (КАНОНІКАЎ РЭГУЛЯРНЫХ). Іс-наваў у 1622—1839 у мяст. Міхалішкі (цяпер вёс-ка ў Астравецкім р-не Гродзенскай вобл.). Засн. ў 1622 рэферэндарыем ВКЛ Я.Ц.Бжастоўскім, які аддаў кляштару фальварак Рудашаны. Сын Бжас-тоўскага Цыпрыян Павел дадаў да зямельнага ўча-стка частку Мілашун і фальварак Буйвідзы. М.к.а. быў філіялам Віленскага кляштара аўгусцінцаў. Дзейнасць нешматлікіх манахаў абмяжоўвалася абслугоўваннем парафіі, працаваў шпіталь. У 1653 (паводле іншых звестак у 1622) тут пабудава-ны мураваны касцёл Міхаіла Архангела (архітэк-тар К.Пенс), у канцы 17 ст. аздоблены ляпнымі алтарамі са стука, служыў пахавальняй Бжастоў-скіх і Котвічаў. У 1782 інфлянцкі біскуп Ю.Каса-коўскі дамогся ад папы рымскага закрыцця кляштара. Аўгусцінцы папрасілі дапамогі ў гаспа-дара Міхалішак графа Міхаіла Бжастоўскага, які адпісаў касцёлу і плябаніі 20 тыс. злотых, валоку зямлі, аднак пазней сам захапіў уладанні кляшта-ра. У 1839 са скасаваннем ордэна аўгусцінцаў у Рас. імперыі кляштар закрыты. Касцёл стаў пара-фіяльным, у 1-ю сусв. вайну ў 1915 пацярпеў ад ваенных дзеянняў, у 1920-я г. адрэстаўрыраваны, ПОМНІК архітэктуры. ЛЛЯрашзеіч.