Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Літ.: Л а к о т к a А.І. Бераг вандраванняў, ці Адкуль у Бс-ларусі мячэці. Мн., 1994. А.ІЛакотка.
НАВАГРЎДСКАЯ ДАМІНІКАНСКАЯ ШК^ ЛА — павятовая сярэдняя школа пры Навагруд-скім кляштары дамініканцаў у 1794—1831. Мела 6 класаў, працавалі 6—7 выкладчыкаў (прафеса-раў) на чале з прэфектам. Мела 2 ступені. Ніж-нюю ступень утваралі 2 першыя класы, у якіх вы-вучалі польскую і лац. мовы, арыфметыку і геаг-рафію. У наступных 4 класах выкладаліся гісторыя, фізіка, матэматыка, літаратура, права, этыка, фран-цузская, нямецкая і рус. мовы. У кожным класе з найб. здольных вучняў выбіралі т. зв. аўдытараў, якія дапамагалі выкладчыкам у навучанні і падтрыманні дысцыпліны. Штоквартальна праводзіліся экзамены. Большасць вучняў жыла ў кляштарнай бурсе (інтэр-наце). Выпускнікі школы мелі права паступаць у Ві-ленскі універсітэт. У 1807—15 у школе вучыліся па-эты А.Міцкевіч і Я.Чачот. Закрыта пасля пажару 1831. У 1834 на яе базе сгворана пяцікласная павято-вая школа з рус. мовай выкладання. М.П.Гайіш.
НАВАГРЎДСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕГіАР-ХІЯ — царкоўна-адміністрацыйная адзінка Бела-рускай праваслаўнай царквы (экзархата). У 1316—
1596 Навагрудак з’яўляўся цэнтрам Літоўска-Наваг-рудскай мітраполіі (гл. ў арт. Кіўская латраполія). У 1942—44 епархія існавала ў складзе Беларускай аўта-кеўалбнай праваслаўнай царквм. У лютым 1992 адноў-лена; ахоплівае Навагрудскі, Асгравецкі, Ашмянскі, Дзятлаўскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Слонімскі, Смаргонскі р-ны Гродзенскай вобл. У канцы 1999 епархія складалася з 7 благачынных акруг (благачын-няў) — Дзятлаўскай, Іўеўскай, Карэліцкай, Лідскай, Навагрудскай, Паўночнай і Слонімскай; дзейнічалі 85 абшчын, 108 храмаў, 2 капліцы. На тэр. епархіі ў в. Жыровічы (каля Слоніма) дзейнічае Мінская вышэй-шая духрўная амінарбія. Тьпул кіруючага архірэя Н.п.е — епіскап Навагрудскі і Лідскі, яго рэзідэнцыя знахо-дзіцца ў Жбіровіцкім Свята-Успенскім мужчвінскім манастыры. 3 1996 епархіяй кіруе епіскап Гурый (М.ПАпалька). Выддюцца газегы: «Новогрудскме епархм-альные ведомостя» (з 1998) і «Жыровіцкая абіцель».
Літ.: Навагрудская епархія // Беларускі праваслаўны калян-дар. 2000. С. 136—140.
НАВДГРУДСКІ БАРЫСА-ГЛЁБСКІ МА-НАСТЫР — уніяцкі мужчынскі манастыр у На-
Царква Навагрудскага
Барыса-Глебскага
манастыра. Малюнак 19 ст.
222
НАВАГРУДСКІ — НАГОРНАЯ
вагрудку Гродзенскай вобл. ў 17—19 ст. Засн. ў 1-й чвэрці 17 ст. пры мітрапаліцкім Барыса-Глебскім саборы протаархімандрытам ордэна Оазалбян, пазней мітрапалітам І.В.Іўцкім, які на ўтрыманне манахаў прызначыў частку прыбыткаў Лаўрышаў-скага манастыра. (Паводле меркаванняў некато-рых гісторыкаў, манастыр пры Барыса-Глебскім саборы існаваў з 14 ст. як праваслаўны.) На Т-й і 2-й кангрэгацыях базыльян (1617, 1623) Навагруд-скі манастыр названы другім пасля Віленскага. У сярэдзіне 17 ст. манастыр ахвяраваў на ўтрыман-не рымскай рэзідэнцыі базыльян 24 залатыя фла-рыны. Пэўны час пры манастыры дзейнічала школа для свецкіх асоб, у 1666 манахі пратэстава-лі супраць канкурэнцыі езуітаў у галіне адукацыі. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 манастыр збяднеў і заняпаў, у 1671 былі толькі 2 манахі. Скасаваны разам з Лаўрышаўскім манас-тыром пры ліквідацыі уніі ў 1839. Барыса-Глеб-ская царква 1517—1519 захавалася, помнік архі-тэктуры рэспубліканскага значэння. АЛЯрашміч.
НАВАГРЎДСКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЁГІУМ — установа ордэна езуітаў у Навагрудку Гродзен-скай вобл. 3 1626 місія, з 1631 рэзідэнцыя, у 1714—73 калегіум. Сродкі на стварэнне місіі ах-вяравалі Е.Галаўня і Я.Машынскі, першы кіраўнік місіі Я.Разнавольскі. У 17 — 1-й пал. 18 ст. драў-ляныя збудаванні калегіума шмат разоў знішчалі-ся пажарамі. Каля 1754 пабудаваны мураваны 3-нефавы касцёл, у 1752 — навуч. корпус. Калегі-уму падпарадкоўваліся місіі ў Бурдыкаве, Варон-чы, Востраве, Гарадзішчы, Любчы, Мажэйках, Мо-ладаве, Пачапаве, Слоніме, Шчорсах. У 1649 у рэ-зідэнцыі адкрыты класы граматыкі, у 1653 — па-этыкі і рыторыкі. Пасля пераўтварэння рэзідэн-цыі ў калегіум навуч. праграма адпавядала гэтаму тыпу навуч. устаноў, выкладаліся таксама матэма-тыка, геаграфія, гісторыя, французская мова. Ка-ля 1680 адкрыта музычная бурса, у 1705 — кан-вікг (пансіён), у 1721 — аптэка. Была б-ка. У 18 ст. колькасць навучэнцаў складала ад 13 да 51 чал. У розны час рэзідэнцыі і калегіуму належала некаль-кі навакольных маёнткаў. У 1773 калегіум закры-ты, у 1815 касцёл пераабсталяваны пад ратушу.
НАВАГРЎДСКІ КЛЯШТАР ДАМІНІКА-НАК. Існаваў у 17—19 ст. у Навагрудку Гродзен-скай вобл., як адзіны жаночы кляштар ордэна да-мініканцаў на Беларусі. Засн. ў 1654 М.Дамброў-скім (паводле інш. звестак —у 1678 А.Пратасеві-чавай, жонкай навагрудскага земскага натарыуса). У 1690 пабудаваны мураваны касцёл Дзевы Ма-рыі. У канцы 18 — пач. 19 ст. кляштару належала частка в. Каменка ў Навагрудскісм пав. У 1864 скасаваны, 20 яго манашак накіраваны ў Гродзен-скі кляштар брыгітак і Мінскі кляштар бенедмкці-
нак. Каля 1900 касцёл разабраны на цэглу. У жы-лым будынку кляштара ў 1920-я г. размяшчалася ваяводская ўправа, у час Вялікай Айчыннай вай-ны разбураны. М.П.Гай6а.
НАВАГРЎДСКІ КЛЯШТАР ДАМІНІКАН-ЦАУ. Існаваў у Навагрудку Гродзенскай вобл. ў 17—19 ст. Засн. літоўскім канюшым, пазней ві-ленскім ваяводам К.Хадкевічам, які ў 1624 даў да-мініканцам дом, пляц, пабудаваў'драўляны кас-цёл св. Яцака. У канцы 17 ст. Бральніцкія і Ас-троўскія далі кляштару фальваркі Корыца і Пера-копы (105 валок зямлі і шмат прыгонных). Драў-ляны касцёл згарэў у 2-й палавіне 17 ст. Мураваны касцёл 1724 зведаў 2 пажары: 1751 (пасля рамонту асвячоны ў гонар Міхаіла Архангела) і 1831 (пас-ля дабудовы набыў сучасны класіцыстычны выг-ляд). Надмагільныя пліты-эпітафіі 18 ст. са сцен пакладзены ў падлогу. У 1794—1834 пры кляшта-ры дзейнічала Навагрудская дамініканская школа. У 1853 кляштар скасаваны, з 1858 Міхайлаўскі касцёл стаў фарным (прыходскім), у 1898 у ім не-легальна ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў го-нар А.Міцкевіча. Касцёл — помнік архітэктуры, у ім зберагаецца фундатарскі партрэт К.Хадкевіча і алтарны абраз Міхаіла Архангела. У 1990-я г. ад-рэстаўрыраваны, дзейнічае. ЛЛЯрашт,
НАВАГРЎДСКІ КЛЯШТАР ФРАНЦЫС-КАНЦАУ- Існаваў у 18—19 ст. ў Навагрудку Гродзенскай вобл. (паводле некаторых звестак францысканцы былі запрошаны ў Навагрудак вял. кн. ВКЛ Гедзімінам у 1323). Засн. навагруд-скім падстолім Т.Вайніловічам у 1714 (паводле не-каторых звестак — у 1780). У 1831 кляштар ска-саваны. Барочны касцёл св. Антонія ў 1846 пера-будаваны ў візант. стылі ў правасл. сабор св. Мі-калая (дзейнічае). Г-падобны ў плане будьінак кляштара цяпер прыстасаваны пад жыллё.
М.А.Да(>рынін.
НАВІЦЫЯТ — інстытут папярэдняй пад-рыхтоўкі і апрабацыі прэтэндэнтаў на членства ў каталіцкім ордэнс манаскім. Звычайна перыяд Н. працягваецца 1 год. На працягу гэтага тэрміну навіцый павінен беспярэчна падпарадкоўвацца ордэнскаму кіраўніцтву, насіць уласцівае ордэну адзенне і выконваць яго статут.
НАГбРНАЯ ПРбПАВЕДЗЬ — паводле Евангелляў ад Матфея і ад Лукі, пропаведзь, абве-шчаная Ісусам перад народам. Ісус абвяшчаў яе, стоячы на гары (адсюль назва). Н.п. змяшчае асн. маральна-этычныя нормы хрысціянства. У 1-й частцы пералічваюцца патрабаванні ад імя Бога да людзей; за іх выкананне абяцаецца ўзнагарода ў замагільным жыцці. У 2-й частцы выкладзены асновы новазапаветнай маралі — запаветы тва-
НАЗАРЭЦЯНКІ — НЕАХРЫСЦІЯНСТВА 223
рыць міласціну таемна, не гневацца, любіць вора-гаў сваіх, не клясціся, не судзіць, не збіраць скар-баў, не дбаць пра заўтрашні дзень, пра яду, піццё, a перш за ўсё шукаць царсгва нябеснага. Пазней у пасланнях апостала Паўла максімалізм гэтых па.тра-баванняў стаў меншым. Н.п. разам са старазапавет-ным Дэкалогам ляжыць у аснове хрысц. этыкі.
НАЗАРЭЦЯНКІ — рымска-каталіцкі жано-чы ордэн «Згуртаванне сёстраў Найсвяцейшай сям’і з Назарэта». Засн. ў 1875 у Польшчы Ф.Сяд-ліцкай з блаславення папы рымскага Пія IX. Гал. мэтамі ордэна былі клопат пра маральнае і рэліг. адраджэнне, выхаванне духоўнасці ў шлю-бе. На Беларусі ў 1908—1940-я г. ордэну належаў комплекс Гродзенскага кляштара брыгітак. Кляш-тар Н. ў Навагрудку засн. ў 1929 па ініцыятыве біскупа ЗЛазінскага. 3 1931 пры кляштары праца-вала школа. У 1940 будынкі кляштара нацыяналі-заваны, школа пераўтворана ў свецкую. У час ня-мецка-фашысцкай акупацыі Н. праводзілі рэліг. навучанне дзяцей, насілі манаскае адзенне. 1.8.1943 гітлераўцы расстралялі каля горада 11 на-вагрудскіх Н. У 1945 іх перапахавалі побач з фар-ным касцёлам, тут устаноўлены памятны знак. 27.9.1991 іх мошчы перанесены ў капліцу Маці Божай Навагрудскай у фарным касцёле ў спец. саркафаг. 6.3.2000 яны беатыфікаваны (прыліча-ны да блажэнных). 31.7.1995 абшчына сясцёр-Н. аднавіла дзейнасць у будынку кляштара. На 2000 кляштары Н. дзейнічаюць у Гродне, Лідзе і інш. Існуе больш за 140 кляштараў Н. у Еўропе, ЗША, Аўстраліі, на Філіпінах.
Літ.\ Стажмньская М. Однннадцать мученнц: Пер. с польского. Гродно, 1999. М.П.ГайОа.
НАМАЗ (перс. — малітва) — абавязковая штодзённая пяціразовая малітва ў ісламе, якая ўключае чытанне «Фаціхі» і ўрыўкаў са стараж. сур Карана, вымаўленне дакладна ўстаноўленых малітоўных формул, якія суправаджаюцца пакло-намі, апусканнем на калені, распасціраннем ніц, сядзеннем на падлозе з падагнутымі нагамі і інш. Н. можна рабіць у любым чыстым месцы, ступіў-шы на малітоўны дыванок, цыноўку або расцеле-ную верхнюю вопратку. Па пятніцах шарыят ра-іць рабіць Н. у мячэці.
НАСТАЯЦЕЛЬ х р а м а, у праваслаўнай царкве святар, які прызначаецца епархіяльным архірэем для духоўнага кіравання вернікамі, кі-раўніцтвам прычтам і прыходалі. Узначальвае ор-ганы прыходскага кіраўніцтва: прыходскі сход і прыходскі савет, сумесна з якімі ён кіруе рознымі бакамі жыцця і дзейнасці прыхода. Н. называец-ца таксама кіраўнік манастыра.
Міхайлаўскі касцёл Навагрудска-га кляштара дамініканцаў.
НЕАПРАТЭСТАНТЫЗМ, діберальная т э а л о г і я — рэлігійна-філасофская плынь у пратэстантвізме 19—20 ст., якая імкнецца ўлі-чыць вынікі развіцця навукі і зменлівыя гіст. ўмовы для аховы асноў хрысц. веравучэння шля-хам перагляду яго традыц. дагматычнага разумен-ня. Найважнейшая тэарэтычная крыніца Н. — ідэі ням. філосафа і тэалога Ф.Шлеермахера. У тлумачэнні рэлігіі прыхільнікі гэтай плыні нада-юць вялікае значэнне псіхалагічным і культур-ным фактарам. Лічаць, што Бог адкрываецца выключна індывідуальнаму ўнутранаму пачуццю, а рэліг. вера з’яўляецца адказам на запатрабаванні самой чалавечай прыроды і раскрываецца ў ме-жах звычайнай жыццёвай практыкі пад ўплывам канкрэтных культур. Рэлігія разглядаецца як час-тка агульнай культурнай гісторыі, а Ісус Хрыстос як гіст. асоба. Гал. зместам хрысціянства лічаць этычнае вучэнне Хрыста, а рэліг. карціну свету разглядаюць у святле навукі. Ідэі Н. набылі пашы-рэнне сярод прыхільнікаў абнаўлення пратэстан-тызму. Многія рэліг. і свецкія мысліцелі (у пры-ватнасці А.Швейцэр) ставяцца да хрысціянства як да выключна маральнай дактрыны, здольнай адкрыць індывіду шляхі духоўнага ўдасканальван-ня. Н. выказвае тэндэнцыю да межканфесіяналі-зацыі і надання хрысціянству свецкага характару.