Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
«МОІМЛЕВСКНЕ ЕПАРХЙАЛЬНЫЕ ВЕДО-МОСТЙ» — штотыднёвае выданне Магілёўскай праваслаўнай духоўнай кансісторыі. Выдаваліся ў Магілёве ў 1883—1917 на рус. мове. Прызначалі-ся для Ммілёўскай праваслаўнай епархіі. Мелі афіц. і неафіц. аддзелы. У афіц. аддзеле друкаваліся пас-тановы і распараджэнні ўрада і мясцовых улад па царк. справах, рашэнні і справаздачы Сінода, аб’явы і распараджэнні кансісторыі. У неафіц. частцы змяшчаліся матэрыялы царк.-гіст. характа-ру: пра дзейнасць брацтваў (артыкул Ф.Жудро аб
МОНАТЭІЗМ — мошчы
215
Магілёўскім Богаяўленскім брацтве, 1889—90), царк.-прыходскіх школах і інш. навуч. установах (аб Магілёўскім жаночым духоўным вучылішчы, 1884, № 20, чытаннях па гісторыі Магілёўскай епархіі пры Магілёўскай духоўнай семінарыі, 1884, № 35—36), гіст. нарысы пра асобныя ма-настыры (Чонкаўска-Макар’еўскі адзінаверскі, 1889, № 22—23, Тупічэўскі Свята-Духаўскі, 1889, № 14—15), успаміны пра магілёўскіх епіскапаў і інш. Змяшчалі матэрыялы ў дапамогу святарам: як праводзіць гутаркі са стараверамі, як весці ба-рацьбу супраць забабонаў і інш. У кожным нума-ры змяшчаўся летапіс бягучых падзей, што тычы-ліся розных бакоў грамадскага жыцця. Рэдактары: ДЦіхаміраў, І.Пятніцкі, П.Сахараў, А.Малевіч. У 1991 выпуск «М.е.в.» адноўлены. ВВ.Грыюр'см.
МОНАТЭІЗМ (ад грэч. monos адзін + theos бог) — сістэма рэлігійных вераванняў, заснава-ная на ўяўленні пра адзінага Бога (адзінабожжа) у адрозненне ад політэізму (мнагабожжа). М. — ха-рактэрная асаблівасць хрысціянства, іудаізму і ісла-му. Аднак паняцце «М.» адноснае, бо ні адна рэ-лігія не з’яўляецца паслядоўна монатэістычнай. Культ адзінага Бога ў іх арганічна звязаны з ша-наваннем інш. багоў, якія ўтвараюць складаную іерархічную сістэму (анёлы, прарокі, апосталы, святыя і інш.). М. вынікае з гіст. развіцця рэліг. вераванняў. 3 18 ст. існуе думка (К.Ф.Вальней, А.Конт, Дж.Лебак і інш.), што М. ёсць апошняя і вышэйшая.форма рэлігіі, якая вырасла з політэіз-му ў працэсе развіцця абстрактнага мыслення. Элементы М. ўзнікалі ў Стараж. Кітаі (культ вяр-хоўнага бога Шандзі), у Індыі (вучэнне аб Брах-ме), Стараж. Егіпце [рэліг. рэформа цара Аменха-тэпа IV (Эхнатона)], Вавілоне (усе багі — сут-насць адзінага вярхоўнага бога Мардука), Стараж. Перу (культ бога-сонца), у стараж. яўрэяў — бог Яхве. Хрысціянства, засвоіўшы культ вярхоўнага Бога (Бог-айцец), дапоўніўшы яго верай у Бога-
Касцёл Міхалішкаў-скага кля-штара аў-гусцінцаў (ка-нонікаў рэгулярных).
сына, які ўвасобіўся ў «богачадавека» Хрыста, не-апдатанічным вучэннем аб адзіным сусв. духу (Бог — Дух Святы) не можа дічыцца строга мо-натэістычнай рэлігіяй: хрысц. Бог — Тройца.
МОНАФІЗІЦТВА (ад грэч. monos адзін, адзіны і physis прырода) — хрысціянскае вучэн-не, якое ўзнікла ў 5 ст. ў Візантыі як рэакцыя на армянства і нестарыянства. Заснавальнік М. кан-станцінопальскі архімандрыт Яўціхій (каля 378— 454) сцвярджаў, что спачатку асобна існавалі 2 прыроды Хрыста — боская і чалавечая, аднак пасля спалучэння іх пры богаўвасабленні стала іс-наваць адна. Зыходзячы з гэтага, прыхільнікі М. лічылі, што на крыжы ахвяраваў сабою сам Бог, а не Богачалавек, таму гэтая ахвяра ў пэўнай сту-пені служыць толькі сімвалам. У 448 памесны патрыяршы сабор у Егіпце пазбавіў Яўціхія сана архімандрыта, але яго падтрымаў імператар Ві-зантыі Феадосій II, які склікаў сабор епіскапаў у Эфесе (449), дзе Яўціхій быў апраўданы. Пасля смерці Феадосія II Халкідонскі усяленскі сабор 451 прыняў дыяфізіцкую дактрыну (вучэнне аб дзвюх прыродах Хрыста) і асудзіў М. як ерась. Працяглая ўзброеная барацьба хрысціян-монафі-зістаў прывяла да аддзялення нехалкідонскіх цэр-кваў ад афіц. візант. царквы. На аснове М. засн. копцкая царква ў Егіпце і Эфіопіі, сірыйская (якавісцкая) царква, армянская апостальская цар-ква, якія захоўваюць сваю дагматычную і царк. самастойнасць. ААЦітавсц
мбшчы — астанкі святых, якія паводле царкоўнага вучэння праваслаўных і католікаў ва-лодаюць здольнасцю ствараць цуды і выступаюць аб’ектам рэлігійнага пакланення. У праваслаўі ша-наванне М. — неабходны элемент культа святых.
216
МСШСЛАўСКІ — МСЦІСЛАЎСКІ
Труна з мошчамі св. Андрэя Баболі. Варшава. Касцёл св. Андрэя Баболі.
У адрозненне ад візант. правасдаўя, у якім пад М. разумедіся не тодькі нятденныя цеды, аде і косці, што прыемна пахнуць або струменяць міра, у рус. праваслаўі склалася ўяўленне аб М. як аб ня-тленных целах, якія божай сілай пазбаўлены зако-ну тлення. Пры кананізацыі патрабаваліся доказы нятленнасці М. кандыдата ў святыя. М. захоўва-юцца і выстаўляюцца ў храмах у т. зв. раках — грабніцах або каўчэгах. Напр., М. Ефрасінні По-лацкай, якія перавезены з Кіева, з 1910 захоўваюц-ца ў Спаса-Ефрасіннеўскай царкве ў Полацку. Рус. правасл. царква ўслаўляе нятленныя М. Дзмітрыя Растоўскага, Сергія Раданежскага і інш.
МСЦІСЛАЎСКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЁГІУМ — установа ордэна езуітаў у Мсціславе Магілёўскай вобл.: у 1690—1711 місія, у 1711—79 рэзідэнцыя, у 1779—1820 калегіум. Засн. М.Якановічам. Сродкі на стварэнне місіі ахвяравалі мсціслаўскі староста Ю.Галынскі, В.Іллініч, С.Зуб. У 1730—48 пабудаваны мураваны касцёл Міхаіла Архангела (у ім знаходзіўся абраз Маці Божай, які лічыўся цудатворным), у 1764—79 навуч. корпус (у 1796 рэканструяваны). Калегіуму падпарадкоўваліся мі-сіі ў Гарадку, Кадзіне, Клімавічах, Кулікове, Лазо-віцы, Расне, Старадубе, Халобліне, Шумячы. У 1691 пры місіі адкрыта ніжэйшая школа, у сярэ-дзіне 18 ст. ў школах рэзідэнцыі выкладаліся фі-ласофія, маральная тэалогія, матэматыка, гісто-рыя. Пасля пераўтварэння ў калегіум праграма стала характэрнай для такога тыпу навуч. устаноў, выкладаліся таксама французская, нямецкая і рус. мовы. У 1725 пры калегіуме адкрыта муз. бурса, у 1740 — аптэка, меліся канвікт (пансіён) і б-ка. У розны час рэзідэнцыі і калегіуму належалі нава-кольныя маёнткі Гразь, Жукаў, Казлоўск, Крута, Кулікоў, Ласкоўка, Пятровічы, Пірхаў, Пацееўка, Стайкі, Точна і інш. У 1820 калегіум закрыты. Бу-дынкі захаваліся, у навуч. корпусе размяшчаецца школа-інтэрнат для глухіх дзяцей. Касцёл доўгі час выкарыстоўваўся як правасл. сабор; цяпер не дзейнічае, вядзецца рэстаўрацыя.
МСЦІСЛАўСКІ КЛЯШТАР КАРМЕЛі'-ТАў. Існаваў у 1620—1832 у Мсціславе Магілёў-скай вобл. Паводле падання кармеліты (вайско-выя капеланы), вяртаючыся з вайны Рэчы Паспа-літай з Расіяй 1609—18, былі запрошаны мясц. шляхтай у Мсціслаў. Напачатку яны размяшчалі-ся ў прыходскім касцёле. У 1622 упамінаецца кар-меліцкі касцёл Успення Марыі. У 1623 віленскі біскуп Яўстафій Валовіч даў кармелітам парафію (прыход). Пазнейшыя дакументы (архіў згарэў у 1654) называюць заснавальнікамі кляштара мсціс-лаўскага войскага Я.К.Мадалінскага, які даў яму 3 валокі зямлі (1618), стаў і 10 юрыдык (1638), Ю.Багдановіча, Б.Бялецкага (1618), мсціслаўскага старосту К.С.Сапегу (1622), А.Геленскага і Букоў-скага (маёнтак Земнае), Пажарыскага (маёнтак Безнакаў, 1690). Кляштару належалі таксама в. Бі-жуны і фальварак Аслянка ў Смаленскім ваявод-стве. У 1654 кляштар пацярпеў у час штурму Мсціслава маскоўскімі войскамі ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Пры падзеле ў 1687 Польскай правінцыі ордэна кармелітаў кляштар аднесены да Рус. правінцыі св. Юзафа, з 1756 у Літ.-Рускай (Беларускай) правінцыі св. Ге-оргія Пакутніка. У 1691 комплекс кляштара поў-насцю згарэў, у 1717 адбудаваны. Жылы корпус увесь час заставаўся драўляным (інвентары 1817 і 1828). Мураваны касцёл пачаў будавацца, верагод-на, у 1732; у 1746—50 рэканструяваны архітэкта-рам Я.К.Глаўбіцам. Каля 1768 зроблены насцен-ныя размалёўкі. У 2-й пал. 18 ст. грашовыя ахвя-раванні на кляштар рабілі ў асноўным мясцовыя шляхціцы Галынскія. Паводле інвентара 1823 кас-цёл памерам 12,5 х 8,5 сажняў меў 6 алтароў, б-ку (207 кніг). У 1832 кляштар скасаваны. Касцёл за-хаваўся — помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння. АЛЯрашміч.
МСЦІСЛАЎўКІ ПУСТЬІНСКІ ўСПЁН-СКІ МАНАСТЫР. Існаваў каля г. Мсціслаў Ма-гілёўскай вобл. на беразе р. Аслянка (правы пры-ток Сажа). Паводле царк. падання засн. каля 1380 мсціслаўскім кн. Лугвенам. Па звестках царк. гіс-
мупр — МУЗЕІ
217
торыка М.І.Пятрова манастыр вядомы толькі з 1500 (архіў не захаваўся). У 1578 аддадзены кара-лём Рэчы Паспалітай Стафанам Баторыем пад патранат полацкага архіепіскапа Феафана. У пач. 17 ст. стаў уніяцкім; у 2-й палавіне 17 ст. пэўны час быў не заселены, падпарадковаўся юрысдык-цыі смаленскага уніяцкага архіепіскапа. Да 19 ст. будынкі былі драўляныя, у 1801—08 мітрапаліт Іраклій Лісоўскі пабудаваў мураваны храм Успен-ня Багародзіцы базілікальнага тыпу. У 1839 пры настаяцелі Касікоўскім манастыр зноў стаў пра-васлаўным. У 1864 на месцы, дзе паводле легенды кн. Лугвену з’явіўся абраз Маці Божай, пабудава-на новая мураваная царква Нараджэння Багаро-дзіцы (абраз візант. тыпу захоўваўся ў манастыры да 1918). У 1865 узведзена цёплая мураваная Пак-роўская царква. У 1869 царква Успення Багародзі-цы перабудавана ў крыжападобны ў плане храм. У канцы 19 ст. пабудавана шмат’ярусная званіца. У 1918 манастыр закрыты. Частка будынкаў заха-валася ў руінах. ЛЛЯрайшіч.
МУГІР (ад турэцкага — ваўняная тканіна) — у ісламе твор дэкаратыўнага мастацтва, тканіна з надпісам рэлігійнага зместу або выявай рэлігій-най сімволікі. Прызначаны для пашырэння рэліг. ведаў, у народнай свядомасці мае таксама фун-кцыі абярога. Першапачаткова вырабляўся турка-мі-качэўнікамі, праз іх трапіў да крымскіх татар. У бел. татар вядомы з 16 ст. як элемент насценна-га аздаблення мячэці ці жылога дома. Спачатку М. выраблялі з казінай воўны, пазней і з інш. тка-нін і матэрыялаў. На Беларусі вядомы М. ў выг-лядзе апраўленых у рамы пергаментаў з вершамі Карана, малітвамі, імем прарока Мухамеда. У 19—20 ст. яны часта змяняліся літаграфіямі з ві-дамі славутых мячэцей, атрыбутамі ісламскай сімволікі. У М. бел. татар творча ўзаемадзейні-чалі татарскія і бел. культурныя традыцыі.
СЛ^уЬар.
Касцёл Най-свяцейшай Дзевы Марыі Мсціслаў-скага кля-штара кар-мелітаў.
Мсціслаўскі пустынскі Ус-пенскі мана-стыр.
МУЖЫАОўСКІ Андрэй (1580-я — 1640-я) — беларускі і ўкраінскі пісьменнік-палеміст, рэлігій-ны дзеяч. Прэсвітэр, з канца 1620-х г. слуцкі пра-тапоп. У 1631 пастрыгся ў манахі пад імем Ана-толій і стаў іераманахам Кіева-Пячэрскага манас-тыра. Выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596. У «Водпісе на ліст уніятаў віленскіх» (на старабел. мове, 1616) пад уплывам «Трэнаса» М.Сматрыц-кага асудзіў учынкі «сына»-уніята, які здрадзіў ін-тарэсам правасл. народаў Беларусі і Украіны, даў знішчальную характарыстыку слугам рымска-ката-ліцкай царквы. У «Антыдотуме» (на польскай мо-ве, 1629), скіраванай супраць «Апалогіі» Сматрыц-кага, М. падкрэсліваў значэнне антыуніяцкіх тво-раў Сматрыцкага, але асуджаў яго за тое, што ён, на думку М., перайшоў ва уніяцтва не па ідэйных меркаваннях, а спакушаны прывабнымі абяцан-камі рымска-каталіцкай царквы. Адзін з першых спрабаваў аддзяліць царк.-багаслоўскую літаратуру ад свецкай, указваў на гіст. характар творчасці Хрыстафора Філалета, Клірыка Астрожскага. На «Антыдотум» Сматрыцкі адказаў з’езддівым тво-рам «Экзэтэзіс» (1629). Адзін з прэтэндэнтаў на Кіеўскую правасл. мітраполію пасля смерці міт-рапаліта Іова Барэцкага. У 1631 прымаў актыў-ны ўдзел у адабранні ва уніятаў Сафійскага са-бора ў Кіеве на карысць правасл. мітраполіі.