• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    НЯСВІЖСКІ КАЯШТАР БЕРНАРДЗІН-
    ЦАў. Дзейнічаў у 1598—1864 у Нясвіжы Мін-
    _______________НЯСВІЖСКІ — НЯСВІЖСКІЯ____________ 233
    скай вобл. Засн. М.К.Радзівілам Сіроткам па волі сваёй памерлай жонкі Гальшкі Эўфеміі (з Вішнявецкіх), якая завяшчала на пабудову кляштара даход ад маёнтка Карэлічы. Радзівіл Сіротка перадаў бернардзінцам даход ад маён-тка Чановічы, агарод у 3 маргі і 20 прутоў, 28 маргоў лугоў, 5 валок і 6 маргоў лесу ў навакол-лях Нясвіжа. У 1617 Я.Ю.Радзівіл даў кляштару млын, сажалку і лес каля Пагарэлага. Касцёл св. Кацярыны (названы ў памяць памерлай дачкі М.К.Радзівіла, у 1603 асвячоны віленскім біску-пам Б.Войнай) і корпус кляштара пабудаваны паводле праекта італьянскага архітэктара Я.М.Бер-нардоні. У 17 ст. да касцёла прыбудаваны капліцы св. Францыска і св. .Ганны. 3 1628 пры кляштары працавала школа'тэалогіі, у 1654 заменена на школу філасофіі. У 1655 кляштар спалены, да 1662 адбудаваны. У 1731 школа ад-ноўлена, дзейнічала да 1864. У касцёле знаходзі-ліся надмагіллі фундатараў з вядомых магнац-кіх і шляхецкіх родаў. Статуя «Укрыжаванне» лічылася цудадзейнай. Пры касцёле дзейнічалі 3 брацтвы. У 1793 касцёл св. Кацярыны і корпус кляштара цалкам згарэлі, у пач. 19 ст. касцёл нанова пабудаваны ў класіцыстычным стылі, вуг-лавы камень закладзены біскупам Дадэркам у 1802. У 1804 у кляштары было 15 манахаў, 12 сту-дэнтаў, у б-цы — 1199 кніг. У 1864 нясвіжскія бернардзінцы абвінавачаны ў падтрымцы паў-стання 1863—64, і іх кляштар закрыты (перада-дзены ваеннаму ведамству). Манахаў выслалі ў Крэтынгу (Літва), Кімбараўку (прыгарад Мазы-ра), Гарадзішча і ў Нясвіжскі кляштар даміні-канцаў. У 1870 касцёл пераабсталяваны пад Георгіеўскую царкву. У 1950-я г. разбураны.
    /Ш.Ярашміч.
    НЯСВІЖСКІ КЛЯШТАР ДДМІНІКАНЦАЎ. Існаваў у 1672—1877 у Нясвіжы Мінскай вобл. Засн. ў 1672 падчашым смаленскім Б.Баканоўскім і М.К.Радзівілам, які, верагодна, выдзеліў месца для пабудовы кляштара. У 1842 кляштару належа-ла 268’ валок зямлі і 12 тыс. руб. капіталу. 26.8.1680 асвячоны мураваны, 3-нефавы, з 2-вежа-вым фасадам касцёл Яна Хрысціцеля. Яго скля-пенні і сцены былі размаляваны вядомым маста-ком ДГескім. У алтары знаходзіўся абраз МаЦІ Божай Ружанцавай, які лічыўся цудадзейным. Да касцёла прымыкаў 2-павярховы мураваны корпус кляштара. Пасля закрыцця ў 1773 Нясвіжскаіа езу-іцкаіа калсгіума дамініканцы ўтрымлівалі пры сваім кляштары гімназічныя школы, пазней павя-товыя (зачынены ў 1835). У апошні перыяд іс-навання кляштара сюды адпраўлялі ксяндзоў, якія не хацелі правіць імшу на рус. мове. У 1877 скасаваны, касцёл перабудаваны ў пра-васл. храм. Будынкі кляштара да нашага часу не захаваліся.
    Aim.-. Сыракомля У. Вандроўкі па маіх былых ваколіцах: Пер. с пол. Мн., 1992. ЛА.Я/мшзвіч.
    НЯСВІЖСКІЯ ДРУКАРНІ. Існавалі ў 16 і 18 ст. у г. Нясвіж Мінскай вобл. Друкарня 16 ст. засн. М.Кавячынскім і Л.Крышкоўскім; ідэйным кіраўніком у першыя гады яе існавання быў С.Будны. Першая на тэр. Беларусі друкарня, якая карысталася кірыліцай. У 1562 у ёй выдадзены «Катэхізіс» Буднага — першая на Беларусі кніга на бел. мове, а таксама яго твор «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад богам» (не збярогся). Друкавала творы на польскай і лац. мовах (друкар Д.Ланчыцкі); усяго ў 1563—71 надрукавана 11 вы-данняў, у асн. творы палемічнай пратэстанцкай
    Нясвіжскі кпяштар бенедыкцінак. 3 малюнка Н.Орды. 19 ст.
    234
    НЯСВІЖСКІЯ — НЯСВІЖСКІЯ
    публіцыстыкі. Спыніла дзейнасць паводле загаду М.К.Радзівіла Сіроткі. Апошняе выданне — «Біб-лія» (пераклад на польскую мову Буднага) дадру-кавана ў 1572 у Заслаўі ці ў маёнтку Кавячынскіх ва Уздзе. Большасць кніг аформлены проста, без ілюстрацыйных гравюр. У маст. афармленні кі-рыліцкіх кніг прытрымліваліся друкарскіх трады-цый Ф.Скарыны: выкарыстанне наборнага арна-менту, разнастайных шрыфтоў, ініцыялаў з дэка-ратыўна-раслінным фонам. Маёмасць друкарні ў 1572 купіў Я.С.Кішка, які ў 1574 заснаваў Лоскую друкарню. Друкарня 18 ст. (1750—90-я г.) засн. Ра-дзівіламі. У 1751 падаравана мясцоваму калегіуму езуітаў. Гравёрам быў Г.Ляйбовіч. У ёй надрукава-
    на каля 70 белетрыстычных, рэліг., палемічных і вучэбных твораў, панегірыкаў на польскай і лац. мовах, у т.л. «Пра жыццё і справы Аляксандра Вя-лікага» К.Руфа (1763), «Жыццё і ерасі Вальтэра» Ф.Нано (1781), «Артыкулы вайсковыя» (1754), аль-бом медзярытаў «Партрэты сям’і Радзівілаў...» (1757, 165 гравюр на медзі).
    Літ.: М а л ь д з і с А.І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Кнмга, бмблмотечное дело м бнбляографмя в Белоруссмм. Мн., 1974; Ш м а т а ў Г.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стст. Мн., 1984.
    Г- Я. Гал сн чанка.
    бДЭРБОРН (Oderborn) Пауль (каля 1555, Барт у Заходнім Памор’і — 1604), дзеяч лютэ-ранскай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменнік. 3 1577 служыў прапаведнікам у Вільні, удзельнічаў у рэліг. дыспутах і палемічнай пе-рапісцы з прадстаўнікамі інш. канфесій ВКЛ, у т.л. з Я. Ласіцкім. У 1582 выдаў у г. Ростак (Герма-нія) на лац. мове трактат «Апавяданне пра рэлігію і звычаі рускіх», у якім выклаў свае адносіны да по-быту і рэліг. жыцця беларусаў і рускіх, адным з першых сярод зах.-еўрапейскіх аўтараў ужыў на-зву «Белая Русь» у дачынне да ПнУ Беларусі. Трак-тат О. перавыдаваўся разам з падобнай па назве і змесце працай Ласіцкага і ў складзе выданняў кампілятыўнага характару. У 1587 у Гродне вітаў абранне Жыгімонта III каралём польскім і вял. кня-зем ВКЛ, атрымаў ад яго пасаду лютэранскага па-стара ў Рызе. Пазней служыў пастарам у сталіцы Ку-рляндыі Мітаве (Елгаве). A В. Бші.
    бпцінл пустыня — адзін з самых вя-домых мужчынскіх манастыроў Рускай праваслаў-най царквы, месца паломніцтва праваслаўных вернікаў. Размешчаны за 80 км ад г. Калугі (Расія). Заснаваны на мяжы 14—15 ст. Амаль да пач. 16 ст. у ёй пражывалі сумесна манахі і манашкі, з чаго яна, паводле адной з версій і атрымала назву Опцінай, г. зн. агульная. Спачатку быў бедны і малавядомы. Усерасійскую вядомасць набыў з пач. 19 ст., калі пе-раўтварыўся ў цэнтр адраджэння ў Расіі старцаў — сваеасаблівага інстытута духоўнага насгаўніцтва. Ма-настыр наведвала вялікая колькасць паломнікаў і ён набыў славу як аднаго з цэнтраў рус. культуры. Тут збіраліся, перакладаліся і перапісваліся творы візант. сгараж.-грэч. і стараж.-рус. аўтараў; была разгорнута шырокая выдавецкая дзейнасць, існавалі друкарні, кнігарня, б-ка. Дзейнасць опцінскіх старцаў пад-трымлівалі прадстаўнікі рас. інтэлігенцыі. Сюды прыязджалі многія вядомыя паэты, пісьменнікі, філо-сафы, масгакі, кампазітары, у т. д М.В.Гогаль, М.ФДасіа-еўскі, ЛМ.Талсгой і шш. У 1923 манасгыр па патрабаван-ню сав. улад закрыты. Адраджэнне манаскага жыц-ця ў О.п. пачалося з 1987.
    ОРГІЯ (ад грэч. orgia тайныя абрады) — рэлігійныя абрады, звязаныя з культам некаторых старажытна-ўсходніх (Астарты, Ісіды і Асірыса, Кібель, Тамуза), старажытна-грэчаскіх (Дыяніса і інш.), старажытна-рымскіх (Вакха і інш.) багоў.
    ОРДЭН (ад лац. ordo(ordinis) рад, разрад) — 1) каталіцкія цэнтралізаваныя манаскія таварыствы (з 6 ст.) з пэўнымі статутамі, зацверджанымі пап-ствам (у склад ордэнаў манаскіх уваходзяць і духо-ўна-рыцарскія О. (гл. Бернардзінцт, Дамініканцві, жа-брацкія ордэны, Кармсліты, Францысканцьі). 2) На-зва некаторых тайных рэлігійна-філасофскіх аб’яд-нанняў, арг.-цый (напр., масонскі О.)
    бРДЭНЫ МАНАСКІЯ — цэнтралізаваныя манаскія аб’яднанні ў некаторых канфесіях, якія маюць статут і ўласную арганізацыйную структу-ру. Найб. пашыраны ў рымска-каталіцкай царкве. Звычайна каталіцкія О.м. былі падначалены рым-скаму папе і не падпарадкоўваліся біскупам (епіс-капам) на месцах. На чале О.м. стаіць генерал (ге-нерал-магістр), пры якім ёсць капітул — калегія кіруючых асоб. Тэрытарыяльна О.м. падзяляюцца на правінцаі ордэна на чале з правінцыяламі. Ад-розніваюцца адзін ад аднаго традыц. ладам жыц-ця, мэтамі, закладзенымі сваімі заснавальнікамі, і задачамі, вызначанымі папствам, а таксама коле-рам і кроем адзення. Маюць свае звычаі і абрад-насць. Некаторыя мужчынскія ордэны маюць жа-ночыя адгалінаванні (напр., дамініканкі, кармеліт-кі), існуюць і асобныя жаночыя ордэны (напр., j/^ лінкі). Члены большасці О.м. жывуць у кляштарах. Старэйшым О.м. лічыцца ордэн бенедбікцінцаў (засн. каля 538). Па меры пашырэння хрысціянсгва павялічвалася колькасць О.м., узнікла іх «спецыялі-зацыя». У 11—12 ст. у сувязі з крыжовымі паходамі на Блізкі Усход узнік шэраг духоўна-рыцарскіх ор-дэнаў, члены якіх былі адначасова рыцарамі і мана-хамі: іааніты, Тэўтонскі ордэн і інш., а таксама цыс-тэрцмянцы. У 12—13 ст. узніклі жабрацкія ордэна : аўгуаўнцы, (крнардзінцбі, даліініканцы, кармсліты, францысканцы. Ватыкан выкарыстоўваў О.м. для ба-
    ОРДЭНЫ — ОРДЭНЫ
    рацьбы з ерасямі і для місіянерскай дзейнасці. Для барацьбы з Рэфармацвіяй быў створаны ор-дэн езуітаў, якія разам з піярамі адыгралі адна-часова вялікўю ролю ў развіцці навукі і адука-цыі. На ўзор рымска-каталіцкіх О.м. былі ство-раны і уніяцкія ордэны —базвілбян (у грэка-ка-таліцкай царкве) і мхітарыстаў (у армяна-ката-ліцкай царкве). На Беларусі найб. актыўная дзейнасць О.м. прыпала на 16—17 ст. — перы-яд контррэўармацбіі\ у 19 ст. дзейнасць боль-шасці ордэнаў тут спынена, а іх кляштары пад-началены біскупам. У пач. 20 ст. на Беларусі аднавіў дзейнасць ордэн марыянаў (адраджалі грэка-каталіцкі абрад, буйнейшы кляштар у архі-тэктурным комплексе Б. Друйскага кляштара Sep-нардзінцаў) і з’явіўся ордэн назарзцянак. У 20 ст. О.м. ўдасканальвалі і пашыралі сваю дзейнасць у свеце, прыстасоўваючы яе да патрэб сучаснага жыцця і сацыяльна-эканамічных і паліт. змен. Паводле кодэкса кананічнага права 1983 О.м.
    могуць быць засн. на папскім і дыяцэзіяльным праве. У першым выпадку яны знаходзяцца ў распараджэнні папы, у другім — пад апекай дыя-цэзіяльнага біскупа. Па сваіх задачах і аргані-зац. структуры да О.м. блізка стаяць кангрэга-цыі і аб’яднанні белых ксяндзоў (напр., камуніс-ты), але не лічацца ордэнамі, бо іх члены не да-юць спец. манаскіх зарокаў.
    У ісламе да О.м. часам адносяць брацтвы дэр-вішаў, прыхільнікаў суфізму — кадзірыя, накш-бандзія, ясевія, меўлевія, бекташыя, сенусія і інш. Аднак гэта не зусім дакладна: дэрвішы не даюць зароку бясшлюбнасці, могуць выйсці з манастыра, жаніцца, вярнуцца да часова пакіну-тай сям’і.