Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Літ.: Б л м н о в а Т.Б. Незнуты в Белоруссмм. Мн., 1990; Карсавян Л.П. Монашество в среднме вска. М., 1992; X о л ь ц Л. Нсторня хрмстманского монашесгва: Пср. с нем. СПб., 1993. М.А.Да(ірбінін, А^.ЦІтавец.
ПАВЕЛ — адзін з апосталаў хрысціянства. Паводле хрысц. падання, нарадзіўся ў малаазій-скім n Tape у іудзейскай сям’і, якая мела рымскае грамадзянства. Таму яму было дадзена яўр. імя Саул і рымскае Павел (у новазапаветных тэкстах згадваюцца абодва). Першапачаткова быў заця-тым ганіцелем хрысціян, але пасля таго, як неяк яму з’явіўся Хрыстос, ён стаў хрысціянінам. Ле-генда пра П. выкладзена ў «Дзяяніях апосталаў», але звестак пра яго смерць няма. Царк. традыцыя сцвярджае, што ён быў пакараны ў час ганенняў на хрысціян, пасля пажару Рыма ў 64. У Новым запавеце ёсць 14 пасланняў, аўтарства якіх прыпіс-ваецца П. Навукоўцы лічаць, што толькі некато-рыя з іх мог напісаць П.: два пасланні карынфя-нам, пасланні рымлянам, галатам, магчыма, філі-пійцам, 1-е пасланне фесаланікійцам і да філімо-на. П. выступаў за разрыў з іудаізмам, за распаў-сюджванне хрысціянства сярод усіх народаў, за прымірэнне з існуючым грамадскім ладам. Гал. ідэя яго настаўленняў — духоўнае выратаванне.
ПАДАННЕ СВЯШЧЙННАЕ, а п о с т а л ь -скае паданне — сукупнасць павучальных палажэнняў, выпрацаваных вуснай і пісьмовай пазабіблейскай традыцыяй хрысц. царквы. Поруч з Бібліяй лічыцца асновай Божага адкрыцця, што перадавалася апосталамі вусна і атрымана ў спад-чыну царк. абшчынамі і саборамі 2—4 ст. Да П.с. адносяцца: сімвалы веры, творы айцоў царквы, «Правілы апостальскія», рашэнні ўсяленскіх і не-каторых памесных сабораў. Каталіцызм лічыць носьбітамі П.с. помнікі хрысц. ант. і сярэдневя-ковага мастацтва (эпіграфіка, жывапіс, скульпту-ра) і надае асаблівае значэнне ў гэтым плане пап-скім дэкрэталіям. У П.с. зафіксаваны нормы і догматы, што адсутнічаюць ў Св. пісанні, і ўзнік-лі ў працэсе эвалюцыі хрысц. веравучэння і арг-цыі царквы, але замацаваныя як нязменныя па «боскаму праву» царквы (напр., догмат аб Трой-цы, аб непагрэшнасці пап і інш.). Пасля Трыдэн-цкага сабора (1545—63), намецілася тэндэнцыя падпарадкаваць Св. пісанне П.с. (у езуітаў). На 1-м
Ватыканскім саборы (1869—70) папа Пій IX аб’я-віў сябе ўвасабленнем П.с. 2-і Ватыканскі сабор (1962—65) разгледзеў праблемы П.с. ў дагматыч-най канстытуцыі «Дэі вербум», з улікам экуменіч-най дзейнасці хрысц. цэркваў (праваслаўе адно-сіць да П.с. значна меней царк. матэрыялаў; пра-тэстантызм не прызнае П.с. асновай Божага ад-крыцця).
ПАДЗЁЛ ЦЙРКВАЎ, с х і з м a — падзел хрысціянскай царквы на заходнерымскую (ката-ліцкую) і ўсходнеканстанцінопальскую (права-слаўную). Асн. прычынай падзелу з’явілася сапер-ніцтва паміж папамі Рыма і патрыярхамі Кан-станцінопаля ў выніку таго, што пасля падзелу Рымскай імперыі ў гэтых гарадах склаліся 2 рэліг. цэнтры, паміж якімі да 7 ст. выявіліся пэўныя ад-розненні ў дагматыцы, арганізацыі і абрадах. Афіц. П.ц. адбыўся ў 1054, калі паглыбленыя раз-нагалоссі прывялі да таго, што папа Леў IX і пат-
Апостал Павел. Апошняя чвэрць 17 ст. Беларуская іканапісная школа.
238
ПАЕўСКІ — ПАЛЕМІЧНАЯ
рыярх Керуларый абвясцілі адзін аднаму анафему (праклён). Завяршыўся пасля заваёвы ў 1204 Кан-станцінопаля крыжакамі. Прыхільнікі П.ц. пасля расколу пачалі называць сваіх праціўнікаў з дру-гой канфесіі хрысц. царквы схізматыкамі. У 1965 на 2-м Ватыканскім саборы папа Павел VI і кан-станцінопальскі патрыярх Афінагор I вырашылі «аддаць забыццю» анафему 1054. Гэта рашэнне- — вынік сучаснага экуменічнага руху да аб’яднання хрысц. канфесій. Гл. таксама Каталіцызм, Пра-васлаўе, Хрысціянстеа.
ПАЕЎСКІ Леў Сямёнавіч (1850—1919) — бел. гісторык, бацька Мелхіседзка. Скончыў Люб-лінскую духоўную семінарыю. Служыў святаром у прыходах Холмска-Варшаўскай, потым Гродзен-скай правасл. епархіі (с. Шчытнікі Брэсцкага пав., г. Слонім, мяст. Каменец-Літоўскі і інш.). Аргані-затар т.зв. рухомых школ (штодзень у новай ха-це), якія ў 1870—80-я г. набылі папулярнасць ся-род сялян. Удзельнік 7-га Маскоўскага (1890), 9-га Віленскага (1893) і 10-га Рыжскага (1896) археала-гічных з’ездаў. 3 1903 чл. Гродзенскага губ. ста-тыст. камітата. Даследаваў царк. гісторыю 18—19 сг., гісторыю гарадоў 1 мястэчак Беларусі, пытанні ар-хеалогіі. Аўтар прац, змешчаных у перыядычных царк. і свецкіх выданнях Гродна, Вільні, Холма, Масквы («Пра цэрквы Брэсцкай капітулы ў пачат-ку другой паловы 18 ст.», 1887; «Пра цэрквы ста-ражытнай Брэсцкай епархіі, якія ўваходзілі ў склад Мельніцкага благачыння ў 1775 г.», 1892; «Старажытнае паданне аб Жыровіцах і аб цуда-творным абразе Жыровіцкай божай маці», 1897; «Горад Брэст-Літоўскі і яго старажытныя храмы», 1894).
/1/т.: Ч a р а п і ц a В.М. Са скарбніцы кніжных паліц (На-рысы пра аўтографы даследчыкаў гісторыі Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст.). Мн., 1994. ВМ.Чаратца
ПАКАЯННЕ, гл. Споведзб.
ПАКРбвЫ БАГАРддЗІЦЫ — адно з вялі-кіх свят праваслаўнай царквы. Адзначаецца 1 (14) касгрычніка. У аснове свята паданне пра з’яўленне ў 910 Багародзіцы ва Улахернскім храме ў Кан-станцінопалі. Паводле царк. версіі, яна разгарну-ла над вернікамі белае пакрывала (амафор) і ма-лілася аб выратаванні свету ад нягод і пакут. Свя-та распаўсюдзілася з-за таго, што Багародзіца бы-ла аб’яўлена апякункай земляробаў. У гонар гэта-га адзначаецца земляробчае свята Пакровы — свята заканчэння палявых работ. Гэты дзень лі-чыцца пераломным момантам у жыцці прыроды. Да гэтага часу звычайна завяршаліся ўсе работы на полі і ў садзе, уцяпляліся жыллё і гаспадарчыя пабудовы; пачынаўся новы цыкл работ — нарых-тоўка паліва, перавод жывёлы на стойлавае ўтры-
манне («Прыйшлі пакровы, ці да зімы гатовы»), Пасля П. пачыналася пара вяселдяў («Пакровы пакрываюць траву лістам, зямлю снегам, ваду лё-дам, а дзяўчат шлюбным чэпкам»). Вечарам перад П. дзяўчаты варажылі пра замужжа: стаялі з блі-нам на скрыжаваннях і слухалі, у якім баку брэ-ша сабака (туды, маўляў, пойдуць замуж); елі на ноч салёную аладку (спадзяваліся, што суджаны пад-нясе вады) і інш. 3 П. пачыналіся попрадкі (вячор-кі, супрадкі), якія працягваліся да Вялікадня.
А.А.Цітавсй,
ПАЛЕМІЧНАЯ ЛІТАРАТУРА — публіцыс-тычная літаратура Беларусі і Украіны канца 16 — 1-й пал. 17 ст., у якой узнімаліся вострыя прабле-мы сацыяльна-палітычнага жыцця, рэлігійнай даг-матыкі, гісторыка-культурных працэсаў у грамад-стве. Прадстаўлена рукапіснымі і друкаванымі помнікамі на царк.-слав., старабел., укр., польскай і лац. мовах. Уключала палемічныя трактаты, раз-вагі, памфлеты, апалогіі, абароны, адозвы і інш.
Творы хрысц. П.л. ўзніклі ў перыяд ранняга хрысціянства, асабліва пашырыліся пасля адасаб-лення праваслаўя і каталіцызму (1054). У 11—12 ст. ў Кіеўскай Русі былі вядомы палемічныя тракта-ты, пасланні мітрапалітаў Льва, Георгія, Нікіфара, Іаана, Феадосія Пячэрскага і інш. Р э ф а р м a -цыйная публіцыстыка на Беларусі прадстаўлена творамі бел. і польскіх пісьменні-каў, рэліг. і дзярж. дзеячаў (С.Будна, А.Волан, Л.Крышкоўскі, М.Радзівіл Чорны, М.Чаховіц, Якуб з Калінаўкі і інш.). Асобныя палемічныя пасажы мелі месца ў прадмове да «Евангелля» й.Цяяінска-іа. П.л. эпохі контррэфармацыі на Бе-ларусі — трактат Гербеста «Указанне шляху» (1566) і кніга П.Скаргі «Пра адзінства касцёла Бо-жага пад адзіным пастырам» (1577, 2-е выданне 1590). Адказам на іх былі ананімныя правасл. ру-капісныя творы антыкаталіцкай накіраванасці: «Пасланне да лацін з іх жа кніг», «На богамярзот-ную, на паганую лаціну», «Павучэнне, нанова складзенае ў Літваніі» (каля 1581, 1582). Літаратур-ная палеміка асабліва актывізавалася напярэдадні і пасля Брзсцкайуніі 1596. 3 каталіцка-уніяцкага боку з’явіліся творы І.Пацея «Унія» (1595), «Спра-вядлівае апісанне ўчынку і справы сінодавай» (1597), «Антырызіс» (1600), А.Шчаснага-Жаброўскага «Кукаль, які рассявае Стафан Зізаній» (1595). Найб. значныя творы правасл. палемікі: трактаты С.Зіза-нія «Казанне святога Кірылы Іерусалімскага пра антыхрыста» (1596), Хрмстафора Філалета «Апок-рысіс» (1597, 1598), Клірыка Астрожскага «Гісто-рыя пра Лістрыкійскі, гэта значыць разбойны Фе-рарскі або Фларэнційскі сінод» (1598). Большасць твораў П.л. ўзнікла ў 1-й трэці 17 ст.: з правасл. боку «Антыграфі...» (1608) і «Трэнас» (1610) М.Сматрбіцкага, «Адказ на ліст віленскіх уніятаў»
ПАЛОМНІЦТВА — ПАНІХШ
239
(1616) КМужылоўскага, «Палінодыя...» (1619—20) З.Капысценскага; з каталіцка-уніяцкага — «Гар-монія...» і «Ерас...» (1608) Пацея, «На трэны і ля-мант Тэафіла Арталога... перасцярога» (1610) Скаргі, «Абарона уніі» (1617) Л.Крзўза і інш. Но-вая хваля палемікі выклікана аднаўленнем вышэй-шай правасл. іерархіі ў Рэчы Паспалітай у 1620 іе-русалімскім патрыярхам Феафанам. З’явіліся па-лемічныя творы грамадзянскага гучання: «Апраў-данне невінаватасці» і «Абарона апраўдання» (1621), «Эленхус», «Суплікацыя і Юстыфікацыя» (абодва 1622) М.Сматрыцкага, «Антыдотум» (1629) Мужылоўскага, «Антапалогія» (1631) ГДзіпліца. Погляды уніятаў раскрываліся ў творах «Двайная віна» (1621) і «Экзамен абароны» (1622) Х.Руцкага, «Антыэленхус» (1622) А.Сяляввг, «Апалогія» (1628), «Парэнезіс», «Экзатэзіс» (абодва 1629) Сматрыц-кага (пасля яго пераходу ва уніяцтва). У 1640-я г. з боку правасл. з’явіўся «Дыярыуш» Афанасія Фі-ліповіча, з боку уніятаў — «Абарона святой са-борнай апостальскай царквы» (1638), «Праўдзівы каляндар хрыстовай царквы», «Іерархія» ІДуйоа/-ча, «Акуляры старому календару» К.Саковіча (усе 1644). У сярэдзіне 16—18 ст. П.л. развівалася пе-раважна на тэр. Украіны. Вядома палеміка паміж ПМагілай («Літас», 1644) і Саковічам («Перспек-тыва, 1642; «Кайло, або Молат на крушэнне камя-нёў схізмы», 1646). Палемічнай завостранасцю вызначаліся творы уніятаў П.Боймы, Ц.Жахоўска-іа, Я.К.Кулешы, Т.Руткі, а таксама правасл. дзея-чаў К.Барановіча, І.Галятоўскага, І.Гізеля і інш. Пале-мічныя трактаты, дыскусіі, абвяржэнні сталі асно-вай стварэння богаслоўскіх прац па гісторыі права-слаўя, каталіцызму, уніяцтва і інш. хрысц. канфесій. Асобныя творы перавыдадзены ў 19—20 ст., боль-шасць з іх маладаследаваныя, з’яўляюцца біблія-графічнай рэдкасцю.
Літ.-. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. 4 выд. Мн.. 1998; Падокшын СА. Унія. Дзяржаўнасць. Культура. Мн., 1998. УГ.Кароткі.