Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Літ:. К а п т е н Ю.Л. Основы медмтацмм: Вводный прак-тмч. курс. СП6., 1991; Л е с н я к Ю. Меднтацня. М., 1992; Пся-хотерапептнческая энцнклопсдмя. СПб.. 1998. Э.С^убянецкі.
200
МЕККА — МЕСА
МЁККА (араб. Умаль-Кура) — горад у Сау-даўскай Аравіі, за 70 км ад узбярэжжа Чырвонага мора; галоўны рэлігійны цэнтр ісламу і месца па-ломніцтва мусульман (каля 5 млн. чалавек што-год). У цэнтры М. — «свяшчэнны» комплекс мя-чэці Харам, або Бейт-Улах, вакол стараж. свяцілі-шча Кааба (608, занава адбудавана ў 1570). Павод-ле мусульм. падання, М. — месца, дзе некаторы час жылі героі свяшчэннай гісторыі — Адам, Хавва (Ева), Ібрахім (Аўраам), Ісмаіл, Хаджар. У М. нарадзіўся і распачаў сваю пропаведзь засна-вальнік ісламу Мухамед, які ўстанавіў паломніц-тва ў храм Кааба ў М. адным з абавязкаў мусуль-маніна (гл. Хадж). М. — месца знаходжання шматлікіх міжнар. мусульм. арг-цый, Мусульм. тэалагічнай акадэміі, Ісламскага універсітэта. «Свяшчэнная тэрыторыя» — практычна забаро-неная зона для немусульман.
МЕЛЬНІКАЎ Аляксей Анатолевіч (9.11.1962, г. Гомель — 13.8.1995) — беларускі літаратураз-навец. Кандыдат філалагічных навук (1990). Скон-чыў Мазырскі пед. ін-т (1983). Працаваў настаўні-кам у школах Мазыра. 3 1989 навук. супрацоўнік Ін-та літаратуры імя Я.Купалы АН Беларусі. Дас-ледаваў стараж. слав. літаратуру, пісьмовую спад-чыну бел. народа, духоўную культуру ўсходніх славян эпохі сярэдневякоўя. Вывучаў агіяграфіч-ную літаратуру, у т.л. жыцці Ефрасінні Полацкай, інш. бел. святых. Даследчык жыцця і творчасці Кі-рылы Тураўскага, падрыхтаваў збор яго твораў. Укладальнік «Кнігі жыцій і хаджэнняў» (1994).
7k: Путь нспсчален: Нсг. свндетсльсгва о святостн Белой Ру-см. Мн.. 1992; Преподобная Ефроснння Полоцкая. Мн.. 1997; Кірыл, спіскап Тураўскі. Мн.. 1997. В.А.Чамярыцкі.
МЕЛХІСЕД^К (у свеце П а е ў с к і Міхаіл Львовіч; верасень 1878, с. Вітулін, Люблінскае ва-яв., Польшча — 17.5.1931) — беларускі права-слаўны царкоўны дзеяч. Скончыў Казанскую ду-хоўную акадэмію (1904). Выкладаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі (1904—05). Настаяцель Магі-лёўскага брацкага (1905—07), Бялыніцкага і Хер-сонскага Уладзімірскага (1907—14) манастыроў. 3 1914 епіскап таўрычаскі, архіепіскап астраханскі. 3 1919 вікарны епіскап слуцкі, епіскап мінскі і ту-раўскі. 3 ліпеня 1922 мітрапаліт мінскі і беларус-кі. Выступаў супраць абнаўленцаў, якія стварылі Беларускую аўшаномную правайаўную царкву. Стаў прыхільнікам абвяшчэння Беларускай аўтакефалб-най праваслаўнай царкш. У 1925 на адкрытым па-літ. працэсе ў Мінску прыгавораны да 3 гадоў зняволення ўмоўна па абвінавачанні ў «раскра-данні царк. маёмасці» і «контррэвалюцыйнай прапагандзе». У тым жа годзе пасля арышту ў Маскве сасланы на пасяленне ў Краснаярскі край. 3 1927 архіепіскап краснаярскі, з 1930 у Маскве,
абраны ў Сінод Рус. правасл. царквы. Раптоўна памёр у Дарагамілаўскім саборы.
Літ.‘. П р о ц ь к a Т. Пакутнік за веру і бацькаўшчыну. Мн.. 1996; М а р т о с А. Беларусь в нсторнческой, государствен-ной м церковной жнзнн. Мн., 2000. • Т.С.Процбка.
МЕНАНІТЫ — прыхільнікі адной са ста-рэйшых пратэстанцкіх цэркваў. Pyx М. пачаў фарміравацца ў 1530-я г. ў Нідэрландах пад уплы-вам памяркоўных анабаптыстаў. Яго ўзначаліў каталіцкі святар Мена Сіманс (назва ад яго імя), аўтар асноватворнага для М. трактата «Асновы хрысціянскага вучэння» (1539). Каноны веравыз-нання М., канчаткова кадыфікаванага на Дарцкай канферэнцыі 1632, уключаюць (акрамя агульна-пратэстанцкіх прынцыпаў выратавання і ўсеагуль-нага свяшчэнства): пакаянне ў грахах, свядомае хрышчэнне дарослых, прычашчэнне, царк. адлу-чэнне, адмову ад вайсковай і дзярж. службы і інш., што прыводзіць іх да самаізаляцыі ад гра-мадства і дзяржавы; іх паводзіны характарызуюц-ца маралістычным рыгарызмам. Узмацненне ў Нідэрландах рэпрэсій супраць ератыкоў у 1540— 50-я г. прымусіла многіх М. да эміграцыі. 3 1683 цэнтрам дзейнасці М. стаў г. Джэрмантаўн (ЗША). Многія з іх эмігрыравалі ў Рэч Паспалі-тую, адкуль у 1789 пачалі перасяляцца ў Расію. У 1898 у ЗША створана Ген. канферэнцыя М., якіх цяпер у свеце каля 500 тыс. чалавек.
Aim.: Крестьянннов В.Ф. Меннонмты. М., 1967.
Н.К.Мазчука.
МЕСА (позналац. missa ад лац. mitto пасы-лаю, адпускаю), і м ш a — галоўнае богаслужэн-не ў каталіцкай царкве. Уключае чытанне маліт-ваў, песнапенні ў суправаджэнні аргана, заканчва-ецца абрадам прычасця. Паводле рашэння II Ватыканскага сабора (1962—65) М. дазволена праводзіць на нац. мове, прычашчаць недухоў-ных асоб хлебам і віном, уключаць элементы нац. музыкі і інш.; таксама адноўлена агульная малітва ў царкве.
МЕСА — цыклічны вакальны ці вакальна-ін-струментальны твор на кананічны лацінскі тэкст. Выконваецца ў час імшы — цэнтральнага абраду сутачнага цыкла богаслужэння каталіцкай цар-квы, аналагічнага правасл. літургіі. М. складаецца з ардынарыя (раздзелы, тэкст якіх павінен гучаць штодзённа) і пропрыя (раздзелы, тэкст якіх мяня-ецца ў залежнасці ад пэўнага свята ці рытуалу). Ардынарый уключае 5 частак: Kyrie eleison (Госпа-дзі, памілуй), Gloria (Слава ў вышніх Богу), Credo (Верую), Sanctus (Свят) і Benedictus (Блаславёны), Agnus Dei (Ягня божае). Тэкст М. звычайна спя-ваюць, некаторыя раздзелы выконваюць рэчыта-цыяй. Асн. разнавіднасці М. —рэквіем, кароткая
МЕСАЛІЯНСТВА — МЕСТР
201
М. (missa brevis, уключае Kyrie і Gloria) і харальная. Інтанацыйная аснова М. — грыгарыянскі харал.
Раннія ўзоры М. аднагалосыя і ананімныя. Прыкладна з 14 ст. паявіліся аўтарскія харавыя шматгалосыя творы (4-галосая Г. дэ Машо, 1364). У 15—17 ст. пераважалі харавыя М. без суправа-джэння Г.Дзюфаі, І.Окегема, Я.Обрэхта, Жаскена Дэпрэ, А.Ласа, Дж. Палестрыны, Дж.Габрыэлі, К.Мантэвердзі. У 18—19 ст. М. ўключае сольныя, харавыя і аркестравыя нумары (сярод узораў — «Высокая меса» І.С.Баха, «Урачыстая меса» Л.Бет-ховена, М. c-moll В.А.Моцарта). Уплыў эстэтыкі рамантызму відавочны ў М. Ф.Шуберта, Ф.Ліста, А.Брукнера. У 20 ст. М. пісалі Л.Яначак, І.Стра-вінскі, Ф.Пуленк, А.Месіян і інш.
На Беларусі захаваліся шматлікія нотныя рука-пісы з творамі ў жанры М., большасць якіх ана-німныя або падпісаны імем перапісчыка ці ўлас-ніка рукапісу (Міхалевіча з Полацка, М.Кніфкі з Гродна, Нікалаеўскага са Слоніма, рукапісы з Нясвіжа і інш., усе 18 ст.). Сярод аўтараў М. 18 ст. Шымкевіч, В.Данькоўскі, полацкі езуіт Лаўры-новіч (верагодна), у 19 ст. — Баброўскі, Ф.Міла-доўскі, С.Манюшка, І.Глінскі, К.Горскі, ЮДа-шчынскі і інш. У сучаснай бел. музыцы да жанру М. звяртаюцца Л.Шлег (рэквіем «Помніце!», 1980), В.Капыцько («Меса ў гонар Св. Францыска Асізскага» 1993) і інш., А.Літвіноўскі («Грыгары-янская меса», 1994). ТЛЦітм.
МЕСАЛІЯНСТВА — рэлігійнае вучэнне, якое ўзнікла ў 4 ст. на Усходзе. Мела шмат пры-хільнікаў (месаліян, ці еўхітаў, энтузіастаў, еўста-фіян) на тэр. Месапатаміі і Сірыі. Прадстаўнікі М. вызначаліся гранічнай ступенню аскетбізму і адрачэння ад жыцця: жылі на вуліцах і плошчах на міласціну, маёмасць прадавалі ці раздавалі жабракам. У М. падкрэслівалася грахоўная пры-рода чалавека, якога могуць выратаваць толькі ўзмоцненыя малітвы. М. было цесна звязана з ма-ніхействалі, у 10 ст. месаліяне выступалі разам з паўлікіянал<і. М. праследвалася хрысціянствам: на Гангрскім саборы асуджаны гранічны аскетызм месаліян, на 3-м сусв. саборы М. разам з маніхей-ствам было прылічана да найб. шкодных сектаў. Месаліяне былі выцеснены з Сірыі ў Пафлагонію і Арменію, а ў далейшым спынілі сваю дзей-насць.
МЕСІЯ (стараж.-яўрэйскае — памазаннік) — у іудаізме і хрысціянстве «божы пасланец», «выра-тавальнік», збавіцель, які павінен знішчыць зло і ўсталяваць «божае царства». Першапачаткова М. называўся цар, які пры ўступленні на трон памаз-ваўся асвячоным алеем; у іншых выпадках — ідэ-альны дзярж. кіраўнік або святар. У час асіра-ваві-лонскага, персідскага, рымскага панавання над яў-
рэямі, калі няўдалыя спробы вызвалення пахісну-лі веру ў магутнасць Яхве, у іудаізме склаўся кла-січны вобраз М. як збавіцеля, выратавальніка, які павінен узначаліць яўр. народ, вызваліць яго ад іншаземнага панавання і забяспечыць яму паную-чае становішча сярод інш. народаў. У хрысціян-стве ідэя М. ўвасобілася ў вобразе Ісуса Хрыста, які вёў радаслоўную ад цара Давіда і ахвяраваў са-бою для выратавання ўсяго чалавецтва ад перша-роднага граху; уваскрэслы Хрыстос павінен прый-сці на зямлю ў другі раз, каб канчаткова зні-шчыць зло і вырашыць лёс чалавецтва. Ідэя аб М. прысутнічае ў інш. рэлігіях свету (Вішну — у ін-дуізме, Майтрэя — у будызме, Саош’янт — у зо-раастрызме і інш.); яна была характэрна для мно-гіх сялянскіх і нац.-вызваленчых рухаў. Многія су-часныя нетрадыц. культы ўвасабляюць ідэю М. ў вобразах заснавальнікаў гэтых вераванняў.
А.А.Цітавсц.
МЕСІЯНІЗМ — 1) рэлігійнае вучэнне пра будучае выратаванне чалавецтва дзякуючы прыхо-ду звышнатуральнай істоты — месіі, збавіцеля. Узнік у стараж. іудаізме і быў абумоўлены інша-земным панаваннем, сацыяльнай эксплуатацыяй і расчараваннем стараж. яўрэяў у вучэнні пра зас-тупніцтва Яхве. У хрысціянстве М. заснаваны на веры ў выратаванне Ісусам Хрыстом не якой-не-будзь канкрэтнай нацыі, а ўсяго чалавецтва і ў яго «другое прышэсце» пасля страшнага суда для ўсталявання на Зямлі вечнага «божага царства» Непасрэднае іудзейска-хрысц. паходжанне мае М. у будызме. У мусульман-шыітаў ён пашыраны ў форме вучэння пра махдзі — месію, які павінен аб’явіцца ў час другога прышэсця «схаванага іма-ма». 2) Погляды на асаблівую ролю якога-небудзь народа, дзяржавы, сацыяльнай групы, арг-цыі, асобы ў вырашэнні грамадскіх праблем, канкрэт-на-гіст. крызіснай сітуацыі. Месіянская канцэп-цыя набыла своеасаблівае развіццё ў ідэалогіі сія-нізму, у канцэпцыі асаблівай гіст. ролі Маскоў-скай дзяржавы як «трэцяга Рыма» і богавыбранні рус. народа. Крыжовыя паходы і рэліг. войны натхняліся ідэяй асаблівай рэліг. місіі іх ініцыята-раў, ажыццяўленне якой пажадана Богу і вядзе да ўсталявання «ісціннай» рэлігіі. Аднак з развіццём секулярызацыйных працэсаў М. паступова страч-вае рэліг. змест. Ва ўмовах абвастрэння сац.-паліт. крызісаў растуць грамадскія надзеі на харызма-тычныя якасці таго ці інш. лідэра, магчымасці якіх-небудзь паліт. рухаў, партый, звышнатураль-нае ўмяшанне незямных сіл і г.д. І.В.Катллріў.