Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Магілёўскі Свята-Мікольскі жаночы мана-стыр Брама.
190
МАГІЛЁЎСКІ — МАГІЯ
часкай» прызначыў манастыр для рэзідэнцыі епіс-капаў Магілўскай праваааўнай епархіі, аднак сейм 1635 замацаваў яго за уніятамі. Паводле ўмоў Збораўскага дагавора 1649 манастыр зноў пра-васл., у ім жыў епіскап Іосіф Канановіч-Гарбацкі. Але паводле «Запісак ігумена Арэста» праваслаў-ныя вярнулі сабе манастыр толькі ў 1674 пры епіскапе Феадосію Васілевічу [1669—78], а да гэ-тага магілёўскія архірэі жылі ў Пячэрску. Манас-тыру належалі ў Мсціслаўскім ваяв. вёскі Заполде, Калатоўка, Лешыны, Смолы, у Аршанскім — Барсукі, Вейна, Машонакі, Пячэрск, Тарасевічы, Цвіркаў, перавозы на Дняпры ў Магілёве, Баро-дзенічах, Любужы. Аднак з-за судовых спрэчак з адміністрацыяй Магілёўскага замка і езуітамі ма-настыр быў бедны, не рэалізаваў прывілеі на ад-крыццё семінарыі (1633 і 1656). Па просьбах епіс-капа Георгія Каніскаіа [1755—83] рас. імперата-ры пачалі даваць грошы на заканчэнне буд-ва му-раванай Спаса-Праабражэнскай царквы (закладзе-на ў 1740—42, завершана ў 1756—^2, да 1802 ка-федральны сабор), пабудову семінарыі і архірэй-скага дома (1762—85). У архітэктурны ансамбль уваходзіў таксама корпус манастыра і каменная агароджа з брамай. Каля 1755 у манастыры скла-дзена Магілёўская хроніка Спаскага манастыра. У 1842 на ўтрыманне архірэйскага дома і кансісто-рыі прызначана 14 800 руб., у 1868 манастыру вы-дзялялася 8500 руб. У 1918 манастыр спыніў існа-ванне, царква пашкоджана ў час Вялікай Айчын-най вайны, пазней знесена, частка пабудоў захава-ЛЯСЯ. А.А.Ярашм/ч.
МАГІЛ^уСКІ ЦАРКдўНА-АРХЕАЛАПЧ-
НЫ МУЗЕН. Існаваў у 1897—1918 у Магілёве.
Засн. Е.Р.Раманавым, размяшчаўся ў будынку б. бернардзінскага кляштара. Плошча экспазіцыі 140 м , больш за 6 тыс. экспанатаў, атрыманых у асн. з рызніц і царк. кладовак, з археалагічных раскопак Раманава (каменныя і жалезныя прыла-ды працы, фрагменты ганчарнага посуду, упрыго-жанні, манеты і інш.). Сярод экспанатаў абразы 16—18 ст. магілёўскага, маскоўскага, смаленскага, стараабраднага пісьма на палатне, доціках, выра-заныя з дрэва, медзі, свінцу, у т.л. абразы 17 ст. «Богаяўленне» з Петрапаўлаўскай царквы, «Раство Багародзіцы» і «Мікола-Цудатворац» з Мікалаеў-скай царквы і інш., некаторыя з іх у абкладах ра-боты магілёўскіх майстроў А.Воўчака і П.Сліжы-ка; калекцыя напрастольных і нацельных крыжоў (пераважна 18 ст., многія ў інкруставаных і каш-тоўных абкладах), медны пацір 17 ст. з Мікалаеў-скай царквы, інкруставаная даразахавальніца 18 ст. з Крыжаўзвіжанскай царквы, шытая шоўкам і зола-там плашчаніца 1556, сярэбраная мітра магілёў-скага архіепіскапа Х.Каніскаіа (1758); часткі іка-настасаў, царскія вароты і бакавыя алтарныя дзве-ры 17—18 ст., скульптурныя выявы святых і інш.; магільныя пліты кн. Друцкай-Сакалінскай (1588) і Арсенія Азаровіча (1652), драўляныя над-магільныя пліты 17—18 ст. з Мікалаеўскай цар-квы. У бібліятэчным аддзеле захоўваліся мінея 1490-х г., выдадзеная ў Кракаве, шматлікія бога-служэбныя кнігі 16—18 ст. Біблія 1751 з гравюра-мі, напрасгольныя Евангеліі 1568, 1637, 1640, 1764, кнігі магілёўскіх, маскоўскіх і львоўскіх вы-данняў 17—18 ст., у т.л. «Гутаркі Іаана Златавуста» (1623), «Словы і прамовы» Феафана Пракаповіча (1760—74). У архіве музея зберагалася больш за 4 тыс. дакументаў пераважна 17 ст., 26 каралеўскіх грамат 16—18 ст., у т.л. Стафана Баторыя на маг-дэбургскае права Магілёву (1577), інвентары гора-да, замка, воласці (1604) і інш. Экспанаты музея з 1919 захоўваліся ў Магілёўскім абласным края-знаўчым музеі. А.Л.СМн.
МАГІЯ, чарадзейства — абрады, дзе-янні або слоўныя формулы-заклінанні, якія звяза-ны з верай у звышнатуральныя здольнасці чалаве-ка ўздзейнічаць на сілы прыроды, лёс, істоты і прадметы. Узнікла ў першабытным грамадстве. Вядомая ўсім народам, захавалася ў рэліг. вера-ваннях да нашага часу. Адрозніваюць белую М., якая заклікала бога, і чорную М., што звярталася да «нячыстай» сілы. У аснове М. ■— уяўленне, што пэўнае дзеянне выклікае адпаведную жаданую з’я-ву. Найб. пашыраныя віды М.: лячэбна-засцера-гальная (знахарства, замовбі), гаспадарчая (земля-робчая, паляўнічая, бортніцкая, будаўнічая), быта-вая (засцярога ў дарозе, пры начлезе ў лесе і інш.), любоўная (прыварожванне, адварожванне), шка-
_________________МАЗЫРСКІ — МАКАРЫЙ_____________ 191
даносная (Насланне, псаванне, заломы ў жыце). Часта была заняткам т.зв. чараўнікоў, ведзьмароў, шаманаў (гл. Шаманства). Рэшткі магічных эле-ментаў існуюць і ў наш час.
Літ.: Нмкмфоровскмй Н.Я. Простонародные прн-меты н поверья, суеверные обряды н обычам, лсгсндарные сказа-ння о лмцах м местах. Внтебск. 1897; Сержпутоўскі А.К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн., 1930; М а к с н -м о в С.В. Нсчмсгая, неведомая н крсстная снла. СПб., 1994.
МАЗЬІРСКІ КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІН-ЦАЎ- Існаваў у 1645—1832 у Мазыры. Засн. С.М.Лошкам, які падараваў для кляштара пляц з агародам і садам. Мураваны касцёл Міхаіла Ар-хангела асвячоны ў 1775, мураваны жылы корпус памерам 70 х 14,5 локця пабудаваны ў 2-й палаві-не 18 ст., астатнія будынкі (бровар, стайня, вазоў-ня, конскі мл-ын) былі драўляныя. Б-ка налічвала 203 кнігі. У 1829 было 9 манахаў. У 1832 кляштар скасаваны, у 1839 у ім размешчаны бальніца і адм. ўстановы. У 1865 касцёл пераабсталяваны ў правасл. Міхайлаўскі сабор (дзейнічае).
Л-ЛЯрашміч.
МАДбнНА, гл. Багародзіца.
МАКАРЫЙ (у свеце Булгакаў Міхаіл Пятровіч; 1.10.1816, с. Суркова Новааскольскага пав. Курскай губ., Расія — 21.6.1882) — права-слаўны царкоўны дзеяч, гісторык, багаслоў. Акадэ-мік Пецярбургскай АН (1854). Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1841). У 1842—57 у Пецяр-бургскай духоўнай акадэміі, прафесар, рэктар (з 1850). Вікарны епіскап вінніцкі (1855), епіскап тамбоўскі і шацкі (1857), харкаўскі і ахтырскі (1859), архіепіскап літоўскі і віленскі (1868), міт-рапаліт маскоўскі і каломенскі (1879). Аўтар прац па багаслоўі і царк. гісторыі. Гал. яго твор —
12-томная «Гісторыя рускай царквы» (1866—83; перавыдадзена ў 1994—96 у 7 кнігах), дзе разгле-джаны падзеі ад 10 ст. да часоў маскоўскага пат-рыярха Нікана (сярэдзіна 17 ст.). 9-ы том («Гісто-рыя Заходнярускай, або Літоўскай, мітраполіі», 1879) прысвечаны гісторыі правасл. царквы ВКЛ 15—16 ст.; у ім змешчана шмат дакументаў, што робіць працу асабліва каштоўнай. Гісторыі пра-васл. царквы і культуры ВКЛ прысвечана таксама праца «Аб Грыгорыі Цамвлаку, мітрапаліце кіеў-СКІМ, ЯК ПІсьменнІку». ІО.В.Бажэнаў.
МАКАРЫЙ (мянушка Ч о р т, ?—1.5.1497) — праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. У 1480-я — пач. 1490-х г. архімандрыт Свята-Троіцкага манас-тыра ў Вільні. У 1495—97 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (пасвячоны епіскапамі ў Вільні, у 1496 блаславёны канстанцінопальскім патрыярхам Ні-фантам). Забіты татарамі ў мяст. Скрыгалаў каля Мазыра ў час паездкі ў Кіеў пры набегу крымскіх татар. Пахаваны ў Сафійскім саборы ў Кіеве. Ка-нанізаваны.
МАКАРЫЙ II (?—1556) — праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. Епіскап пінскі, з 1528 луцкі і астрожскі. 3 1534 мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі. Дзякуючы яго намаганням правасл. царква ў ВКЛ пры Жыгімонце II захоўвала свае правы і прывілеі, будаваліся новыя цэрквы і ма-настыры ў Віцебску, Навагрудку, Пінску. Аднак маральны стан духавенства мітраполіі значна па-горшыўся, пашырылася атрыманне царк. пасад за хабар, павялічыўся ўплыў свецкіх асоб на царк. справы, чаму М. фактычна спрыяў.
МАКАРЫЙ ВЯЛІКІ, або ЕГІПЕЦКІ (300—390) — вучань св. Антонія, хрысціянскі ас-
Мазырскі кляштар бернардзінцаў. 3 малюнка Н.Орды. Гравюра 19 ст.
192___________МАКАРЫЙ — МАЛЯВАНЦЫ_____________
кет. Пражыў у пустыні 60 гадоў. Яму прыпісваюць больш за 50 размоў павучальнага змссту, складзеных у форме дыялога. У іх даецца містычнае апраўданне аскетызму.
МАКАРЫЙ КАНЕЎСКІ (1605(?)—1678) — прападобнапакутнік, ігумен пінскі. Быў настаяце-лем Купяціцкага Увядзенскага манастыра, Камя-нецкага Уваскрасенскага (на тэр. Брэсцкай вобл.), Оўруцкага Успенскага і Канеўскага (на Украіне) манастыроў. Адмовіўся выдаць манастырскія скар-бы татарам у час іх набегу на Канеў, быў забіты. Мошчы захоўваюцца ў Багародзіцкай царкве ў Ка-неве. Памяць 13(26) мая — перанясенне мошчаў і 7(20) вер. — спачын. ТЛМатрунчык.
МАЛІТВА — 1) рэліг. містычны зварот да Боіа, святых, звышнатуральных сіл з просьбай аб літасці або адхіленні зла, з ухваленнем, падзякай; частка кулбту рэлііійнаіа, абавязковы атрыбут аб-радаў, набажэнстваў, царк. свят і штодзённага жыцця вернікаў. Бываюць вусныя (чытаюцца ўго-лас) і мысленныя (лічацца як узыходжанне розу-му да Бога). Вусныя малітвы бываюць агульныя (царкоўны малебен) і асабістыя. У час М. вял. зна-чэнне надаецца рытуальным дзеянням (стаянне на каленях, узняцце рук і г.д.). 2) Вызначаны, ка-нанізаваны тэкст такога звароту.
МАЛбХ (грэч. Moloch ад фінікійскага — уладар) — у рэлігіі старажытных фінікян і кар-фагенян бог сонца, якому штогод прыносілі чала-вечыя ахвяры — забівалі ці спальвалі дзяцей знатных грамадзян, часам ваеннапалонных. У пе-раносным сэнсе — страшная ненажэрная сіла, якая патрабуе чалавечых ахвяр.
МАЛЫШЙўСКІ Іван Ігнатавіч (25.7.1828, в. Нягневічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 23.1.1897) — пісьменнік, гісгорык цар-квы, славяназнавец. Д-р багаслоўя (1873). 3 сям’і святара. Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылі-шча, Мінскую духоўную семінарыю (1849) і Кіеў-скую духоўную акадэмію (1853). У 1862—97 пра-фесар Кіеўскай духоўнай акадэміі, выкладаў у ёй рус. гісторыю і гісторыю рус. царквы. Даследаваў пытанні гісгорыі царквы ў першыя стагоддзі хрыс-ціянства, гісторыю Візант. царквы, гісторыю цар-квы заходніх і паўднёвых славян. Быў прыхільнікам агульнаслав. культурнага адзінства. Аўтар прац «Тво-ры св. Кірылы Тураўскага з апісаннем яго жыцця» (1878), «Кірыла і Мяфодзій» (1885), «Заходняя Русь у барацьбе за веру і народнасць» (1895) і інш.
МАЛЬТЬІЙСКІ бРДЭН н а Б е л а р у с і, духоўна-рыцарскі ордэн святога Іаана Ерусалім-скага. Узнік у пач. 12 ст. ў Ерусаліме ў час крыжо-вых паходаў. Ставіў за мэту апеку над шпіталем для пілігрымаў і барацьбу за ўтрыманне Св. зям-лі ў руках хрысціян. Пад націскам туркаў у 1530
рыцары-гаспітальеры перабраліся на востраў Мальта (адсюль назва). Ордэн ахоўваў Міжземнае мора ад піратаў і туркаў, стаў аванпосгам барацьбы зах. хрысц. дзяржаў супраць Асманскай імперыі. У 18 сг. паліт. мэты ордэна змяніліся на асветніц-кія. Жыгімонт Кароль Радзівіл (1591—1642) у час вучобы ў Балонні выказаў жаданне ўступіць у ор-дэн мальтыйскіх рыцараў. Яго бацька Мікалай Крыштоф Радзівіл (1549—1616) падтрымаў на-мер сына і 20.11.1610 засн. камандорыю Мальтый-скага закону (ордэна), прызначыўшы ў якасці фунду-шу свае маёнткі Сталовічы (куплены ў 1596) і Пацей-кі (атрыманы як пасаг жонкі). Паводле яго ўмоў камандорамі маглі быць Радзівілы, потым ужо інш. ліцвіны (беларусы) і палякі, а прызначаць іх павінны былі нясвіжскія ардынаты. Першым ка-мандорам стаў Жыгімонт Кароль, які 8.12.1612 даў рыцарскі зарок на Мальце. У 1637 ён фунда-ваў касцёл і ларэтанскую капліцу ў Сталовічах, для яе з Італіі прывезена скульптура Маці Божай Ларэтанскай. Пасля Жыгімонта Караля камандо-рамі былі 2 браты Юдзіцкія, Пац, Дамброўскі, граф Ежы дэ Саксэ (сын польскага караля Аўгусга II, у 1764 звольнены канфедэратамі як іншазе-мец), Барталамей Стэцкі, клецкі ардынат Людвік Радзівіл. У сярэдзіне 18 ст. пры камандоры паз-нанскім і сталовіцкім Дамброўскім да капліцы прыбудаваны мураваны касцёл. У 1866 касцёл пе-раўтвораны ў царкву, аднак капліца і цудатвор-ная скульптура са шматлікімі вотамі заставалася на месцы яшчэ ў 1878. Дамінік (апошні з нясвіж-скай лініі Радзівілаў) у 1809 перадаў фундушавыя маёнткі пажыццёва клецкаму ардынату камандо-ру Льву для выкарыстання іх з мэтай фундацыі. Калі ў 1817 у Рас. імперыі быў скасаваны Маль-тыйскі ордэн, маёнткі засталіся Льву Радзівілу ў якасці прыватнай уласнасці. Насуперак хадайніц-тву Мальтыйскага ордэна аб захаванні ўласнасці на Сталовічы і Пацейкі за ім, пецярбургскі Сенат прыйшоў да высновы, што фундацыя Радзівіла была прыватнай, не зацверджанай Вялікім Магіс-трам і польскім урадам. АЛ.Ярашміч.