• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    Aim.: Магілёўская спархія // Беларускі праваслаўны калян-дар. 2000. Мн.. 1999. С. 132—135. І.А.Пушкін.
    МАГІЛЁЎСКАЯ РЬІМСКА-КАТАЛі'ЦКАЯ АРХІЕПАРХІЯ, Магілёўская а р ц ы -д ы я ц э з і я — царкоўна-адміністрацыйная адзінка каталіцкай царквы ў 18—20 ст. Створана як Беларуская рымска-каталіцкая епархія (дыяцэ-зія, біскупства) з цэнтрам у г. Магілёў паводле ўказа рас. імператрыцы Кацярыны II ад 22.11.1773 пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай, і ўключала тэрыторыі, далучаныя да Рас. імперыі. 3 1778 у Магілёве дзейнічала духоўная семінарыя, разлічаная на 20 навучэнцаў; пазней у складзе епархіі дзейнічалі таксама семінарыі ў Беластоку, Звінагродку, Краслаўцы. Указам ад 17.1.1782 епар-хія пераўтворана ў Магілёўскую архіепархію, што пацверджана вышэйшай граматай ад 11.11.1783. Вышэйшым кіруючым органам быў капітул з 12 прэлатаў і канонікаў, для вырашэння бягучых адм. спраў створана кансістормя. Архіепіскап з канца 1797 пераехаў у Пецярбург. Ён узначальваў сталічную рымска-каталіцкую духоўную калегію (засн. ў 1801, падпарадкоўвалася міністру ўнутра-ных спраў) і з’яўляўся мітрапалітам усіх рымска-каталіцкіх цэркваў Рас. імперыі. У 1798 у склад архіепархіі апрача Беларускай і Кіеўскай губ.
    МАГІЛЁўСКАЯ — МАГІЛЁўСКІ
    187
    увайшлі і ўсе касцёлы, якія былі на тэр. Рас. імпе-рыі да 1793 (2-га падзелу Рэчы Паспалітай). Магі-лёўская архіепархія ўключала 27 дэканатаў на тэр. Беларусі і Украіны: Аршанскі, Бабінавіцкі, Быхаў-скі, Бялыніцкі, Віцебска-Веліжска-Суражскі, Дры-сенскі (Дзярновіцкі), Дынабургскі, Звінагродскі, Кіеўскі, Копыскі, Ланцкаронскі, Лепельскі, Ліпа-вецкі, Люцынскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Не-вельскі, Новарасійскі, Полацкі, Рагачоўскі, Рада-мысленскі, Рэжыцкі, Себежскі, Сенненскі, Сквір-скі, Смаленскі, Чавуска-Чэрыкаўскі. Пры наступ-ных рэарганізацыях былі далучаны дэканаты Бе-ластоцкай вобл., Пецярбурга і Масквы. У 1804 у склад архіепархіі ўваходзіла 159 парафій з 204 касцёламі, 78 ксяндзамі, 524 манахамі і 44 ма-нашкамі, 223 936 вернікамі. У 1858 было 165 пара-фій і 14 філіялаў з 266 ксяндзамі і 369 753 верні-камі. У 1842 архіепархіі нададзены 1-ы клас. У 1846 на яе тэр. заставаліся 6 мужчынскіх (3 дамі-ніканцаў, 1 бернардзінцаў, 2 капуцынаў) і 4 жано-чыя (3 марыявітак і 1 бенедыкцінак) кляштары. У 1882 у М.р.-к.а. ўваходзілі 121 прыходскі і 23 фі-ліяльныя касцёлы, 217 капліц, быў 281 ксёндз, 439 229 прыхаджан, адзіны кляштар — Англонскі дамі-ніканцаў у Віцебскай губ. з 6 манахамі. У 1883 Магілёўскай архіепархіі падпарадкаваны касцёлы і Слонімскі кляштар бернардзінак б. Мінскай рымска-каталіцкай епархіі. У 1914 у архіепархіі 31 дэканат, 309 парафій, 455 ксяндзоў, 1 155 526 прыхаджан. У духоўных семінарыях вучылася 145 чалавек. Найб. вядомыя кіраўнікі Магілёўскай ар-хіепархіі: С.Богуш-Ссстранцэвіч (1772—83, епіс-кап, 1783—1826 —; архіепіскап), архіепіскап А.Гінтаўт-Дзевалтоўскі (1883—1889), С.Данісееіч (1903—04 і 1905—08 — прэлат, 1909—10 епіс-кап), архіепіскап Э.Роп (1917—19), епіскап Я.Цеп-ляк (1914—17 і 1919—23). У 1920-я г. ў сувязі з тэр. зменамі і антырэліг. палітыкай сав. улад дзей-насць архіепархіі фактычна спынілася. На тэр. За-ходняй Беларусі былі створаны новыя епархіі. Функцыі кіраўніка Магілёўскай архіепархіі ў СССР у 1926—36 выконваў П.Э.Невё. У 1991 ут-ворана Мінска-Магілёўская архіепархія з кафедрамі ў Мінску і Магілёве, якая з’яўляецца пераемніцай Мінскай і Магілёўскай епархій (архіепіскап — кардынал К.Свёмтак).
    Літ.: Б а к у л о в А. Пн-Эжен Невс — свндетсль трагеднн // Наука н рслнгня. 1990. В.В.Грыгор'сва, А.М.Філатава.
    маплёўскі брАцкі МАНАСТЬІР, М a -гілёўскі Богаяўленскі манастыр — праваслаўны мужчынскі манастыр у Магілёве ў 1634—1918. У 1618 мяшчане магілёўскага Крыжа-носнага брацтва купілі пляц з пабудовамі на Шклоўскай вул. ў кн. Е.Саламярэцкай з Корсакаў, якая ахвяравала манастыру 400 коп грошаў. По-
    Магілёўскі Брацкі мана-стыр. Фота пач. 20 ст.
    бач з гэтым месцам у 1619 Я.Агінскі даў яшчэ адзін пляц для засн. манастыра са школамі і шпі-талем. У 1633—36 з дазволу караля Уладзіслава IV тут узведзена Богаяўленская царква. У 1633 кан-станцінопальскі патрыярх Кірыла даў манастыру права стаўрапігіі (незалежнасці ад мясц. епіска-па), а каралеўскім прывілеем дадзена права на друкаванне кніг для школ (пацверджаны Янам III Сабескім і Аўгустам II). У 1634 па запрашэнні мяшчан з Віленскага Свята-Духаўскага манастыра прыбыў ігумен Варлаам Палоўка. У 1637 Багдан і Алена Статкевічы ахвяравалі манастыру новы пляц. Да 1798 эканамічнай дзейнасцю манастыра кіравалі выбраныя братчыкамі на 3 гады старас-ты, а ігумены сачылі толькі за царк. справамі. У 1657 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 маскоўскі патрыярх Нікан забараніў манастыру займацца карчомствам. У 1669 пры Іаана-Багас-лоўскай царкве ўтворана малодшае брацтва, да якога належалі маладыя нежанатыя мяшчане. У М.б.м. знаходзіўся цудадзейны абраз Маці Божай, для якога войт Ф.Дзявульскі паДараваў манастыру пляц з царквой св. Ануфрыя, пабудаванай ім у 1704. У час Паўночнай вайны 1700—21 шведы забралі з Богаяўленскай і Іаана-Багаслоўскай цэр-кваў больш за 150 сярэбраных рэчаў. У 1798 утво-рана архімандріля, у 1798—1835 да М.б.м. быў прыпісаны Буйніцкі Свята-Духаўскі манастслр. Пасля пажару 1810 Богаяўленская царква да 1815, а Іаана-Багаслоўская — да 1828 былі закрыты. У 1828 М.б.м. — штатны «вучылішчны» манастыр 2-га класа з датацыяй ад казны 3642 руб. і б. езу-іцкай сенажаццю і ворнай зямлёй. Тады ж скаса-вана абранне выбарных старастаў. У 1842 прылі-чаны да 1-га класа, надзелены зямлёй. У пач. 20 ст. —
    188
    МАГІЛЁўСКІ — МАГІЛЁўСКІ
    Магілёўскі Свята-Мікольскі жаночы мана-стыр.
    37 манахаў. У 1918 манастыр скасаваны, цэрквы дзейнічалі да 1928. У Вялікую Айчынную вайну манастырскі комплекс пашкоджаны, потым раз-бураны. АЛЯііайшіч.
    МАГІАЁўСКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЕГІУМ — ус-танова ордэна езуітаў у г. Магілёў. У 1680—1779 Магілёўская езуіцкая рэзідэнцыя, у 1779—1820 калегіум. Заснавальнік Я.Здановіч. У 1684 пабуда-вана мураваная капліца, у 1725 —мураваны кас-цёл св. Францыска Ксаверыя і Анёлаў Вартаўні-
    коў замест ранейшага драўлянага касцёла, спале-нага ў Паўночную вайну 1700—21. Магілёўскай рэзідэнцыі падпарадкоўваліся езуіцкія місіі ў Го-мелі, Фашчаве, Хальчы, Чачэрску і інш. У 1682 пры рэзідэнцыі адкрыта школа граматыкі. Каля 1684 адкрыта музычная бурса, у 1720 —аптэка, у 1780 — музей, з канца 17 ст. дзейнічаў тэатр, у 1820 б-ка налічвала каля 5 тыс. кніг. У 1796 было 106 вучняў, у 1805 — 154, у 1811 — 130 вучняў. У розныя часы рэзідэнцыі і калегіуму належалі маёнткі Бялянічы, Варатынічы, Галынец, Дабрас-невічы, Дубнікі, Куты, Параеўка, Паўлаўка, Турэц, Цёплае, Хронеў, Ямны і інш. У 1820 калегіум закрыты, у 1833 касцёл пераўтвораны ў правасл. царкву.
    МАГІЛЁўСКІ КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІН-ЦАУ. Існаваў у канцы 17 ст. — 1864 у Магілёве. У 1687 рэчыцкі лоўчы Т.Ржавускі намерваўся зас-наваць кляштар, але неўзабаве памёр. Новы фун-датар М.Пяцюха аддаў бернардзінцам пляц са свірнам, які ў 1696—98 перароблены ў капліцу, што і лічыцца часам заснавання кляштара. У 1702 бернардзінцы пабудавалі драўляны касцёл св. Ан-тонія, у 1705 —жылы корпус. У 1720-я г. ўзведзе-ны мураваны касцёл, у якім было 7 алтароў, у т.л. гал. алтар св. Антонія з цудадзейным абразом. У 1760-я г. касцёл рэстаўрыраваны, у 1813 устаноў-лены арган. У 1864 кляштар зачынены, манахаў перавялі ў Крэтынгу (Літва) і ў Мінск. Будынкі
    МАГІЛЁўСКІ — МАГІЛЁўСКІ
    189
    пацярпелі ў час Вялікай Айчыннай вайны, пазней знесены. А.Л.Ярашэвіч.
    МАГІЛЁўСКІ КЛЯШТАР КАРМЕЛІТАЎ. Існаваў у 1633 — каля 1831. Узнік як філіял Бя-лыніцкага кляштара кармелітаў, калі кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV 10.9.1633 даў дазвол бя-лыніцкім кармелітам купляць дамы і пляцы ў Магілёве для пабудовы касцёла і кляштара. У 1687 было 6 манахаў. Паводле інвентара 1692, у кляш-тары быў абраз Маці Божай, які лічыўся цудат-ворным. У 1738—52 пабудаваны мураваны кас-цёл Успення Дзевы Марыі, размаляваны ў 1765— 67. У 1783 касцёл стаў кафедральным саборам Ма-гілўскай рбімска-каталіцкай архіепархіі, біскуп СЛ.Богуш-Сестранцэвіч асвяціў яго ў гонар св. Ста-ніслава. У 1818 жылы корпус быў драўляны. Каля 1831 кармеліты, верагодна, пакінулі Магілёў. Пас-ля 1860 касцёл стаў парафіяльным і атрымаў б. назву. У 20 ст. ў ім размяшчаўся гіст. (з 1935), по-тым Дзярж. архіў Магілёўскай вобл. (1964—86). У 1990 касцёл зноў стаў дзеючым, з 1991 кафедраль-ны сабор Мінска-Магілёўскай архіепархіі. Помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння.
    А.А.Ярашэвіч.
    МАГІЛЁўСКІ с;вята-мік6льскі ЖА-НОЧЫ МАНАСТЫР. Заснаваны як праваслаў-ны кіеўскім мітрапалітам Пятром МаБлай, якому ў крас. 1636 кароль Уладзіслаў IV дазволіў пабуда-ваць у Магілёве ў Грыўлянскай сотні Пакроўскага пасада Свята-Мікольскі храм з памяшканнямі. У 1637 пры магілёўскім епіскапе Сільвестры Косаве была пабудавана драўляная Мікольская царква з жаночым манастыром. У 1646 кароль Уладзіслаў IV дазвдліў жыхарам Магілёва пабудаваць мурава-ную царкву ў гонар св. Мікалая. Мураваны Міка-лаеўскі летні сабор манастыра (будаўніцтва распа-чалося ў 1669) асвячоны ў 1672. Да 1719 манастыр дзейнічаў як жаночы, потым пераўтвораны ў мужчынскі. У 1754 манастыр закрыты, Мікольс-кая царква стала прыходскім храмам. У 1934 яна закрыта, у 1937 у царкве была перасыльная турма, з 1946 —кніжная база. У 1956—90 вяліся рэстаў-рацыйныя работы, у 1972—78 часткова раскрыты размалёўкі 17 ст. 18.10.1991 Сінод Беларускага эк-зархата вырашыў адрадзіць манастыр і прызна-чыў настаяцельніцай Яўгенію (Валашчук). Рашэн-не зацверджана Сінодам Рус. правасл. царквы 25.12.1991. 18.6.1991 манастыр наведаў Патрыярх Аляксій II. У 1992 грэч. таварыства «Панагія» ах-вяравала манастыру царк. прыналежнасці і абра-зы. У манастыры 2 храмы: сабор св. Мікалая і царква св. Ануфрыя (1798), якія маюць шэраг каштоўных абразоў 17—19 ст. У 2000 у манасты-ры 15 насельніц, дзейнічае нядзельная школа, сяс-
    Магілёўскі
    Спаскі мана-стыр. Агульны выгляд царквы
    трынства міласэрнасці ў гонар трох пакутніц (Ве-ры, Надзеі і Любові).
    Л/m.: Агссў А., Пушкін I. Магілёў на скрыжаванні. Магілёў, 2000.	І.А.Пушкін.
    МАПЛЁЎСКІ СПАСКІ МАНАСТЬІР. Існа-ваў у 2-й палавіне 16 ст. — 1918 у Магілёве. Засн. як праваслаўны магілёўскімі мяшчанамі пры Спаскай царкве (вядома з 1478). У 1578 кароль Рэчы Паспалітай Стафан Баторый даў архіепіска-пу Феафану (Багдану) Рэпінскаму грамату на ма-настыр, але пазней перадаў яго мяшчанам. У 1594 пабудавана новая царква (згарэла ў 1709). Пра-васл. брацтва (вядома з 1597) каля 1600 засн. тут школу. У 1618 уніяцкі архіепіскап І.Кунцэвіч ава-лодаў манастыром, амаль 30 гадоў ім кіраваў на-меснік Гервасій Гасцілоўскі. У 1632 кароль Ула-дзіслаў IV у «Артыкулах заспакаення рэлігіі грэ-