• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    Aim.-. Нз нсторнн фнлософской н обцсственно-полмтмчес-кой мыслн Белоруссмм: Мзбр. пронзв. XVI — нач. XIX в. Мн.. 1962. С. 92—99; Очсркн нсторнн фмлософской м соцмологмческой мыс-лн Бслорусснм (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 100—103; Подок-ш н н СА. Рсформацня н обіцесгвенная мысль Белоруссмм н Лнт-вы: Вторая половнна XVI — нач. XVII в. Мн., 1970; Я г о ж. Філа-софская думка эпохі Адраджэння ў Бсларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990. СЛ.Падокшын.
    ЛбСКАЯ ЛРУКАРНЯ. Існавала ў 2-й палаві-•не 16 ст. ў мяст. Лоск (цяпер в. ў Валожынскім р-не Мінскай вобл.). Была цэнтрам арыянскага кнігадрукавання ў ВКЛ. Заснавана магнатам-ары-янінам Я.Кішкам, які ў 1572 выкупіў у братоў М. і Г. Кавячынскіх абсталяванне Нясвіжскайдрукарні і размясціў яго ў сваім замку ў Лоску. У Л.д. вы-даваліся кнігі на польскай і лац. мовах (вядома каля 20 выданняў). Тут працавалі друкары Д.Лан-чыцкі (1573—74), Я.Карцан (1576—80), Ф.Баля-моўскі (1586—89?). Фактычна ідэйным кіраўні-ком друкарні ў 1570 — пач. 1580-х г. быў С.Буд-нбі, які адначасова з’яўляўся хатнім прапаведні-кам у Кішкі. У ліку найб. значных выданняў Л.д. творы Буднага: «Новы запавет» (яго пераклад, прадмова і каментарыі), «Пра дзве сутнасці Хрыс-та», «Кароткі доказ таго, што Хрыстос не з’яўляец-ца такім жа Богам, як Бог-Айцец», «Супраць хры-шчэння дзяцей» (усе 1574), «Пра свецкую ўладу» (1583). Сярод інш. выданняў — палемічныя творы М.Чаховіца, А.Волана, кнігі рэктара арыянскай школы ў Іўі Я.АНамыслоўскага, тракгат Цыцэрона «Пра абавязкі» (1576, пераклад С.Кашуцкага), Э.Ва-рамунда Фрыза «Пра фурыі, або Вар’яцтвы фран-цузскія» (1576, пераклад С.Буднага; аб падзеях Вар-фаламееўскай ночы 1572). Асобнае месца ў дзейнас-ці Л.д. займае выданне вядомага твора А.Фрыча-Ма-джэўскага «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» (1577, пераклад Ц.Базыліка, прадмовы католіка М.Стрыйкоўскага, кальвініста Волана, арыяніна Буд-нага). Выданні Л.д. адметныя вострай палемічнай накіраванасцю, якая нярэдка выходзіла за межы тэ-алагічных праблем і ўздымала пытанні дзярж. і сац.
    182
    лоскі — лужкоўскі
    Лука. Фраг-мент царскіх варот з Віцеб-скай Юр'еў-скай царквы. 1690-я г.
    перабудовы грамадства. Перастала існаваць з 1592 пасля смерці Кішкі. ЛСІммш.
    ЛОСКІ Мікалай Ануфрыевіч (6.12.1870, мяст. Краслаўка Віцебскай губ., цяпер г. Краслава Даўгаў-пілскага пав., Латвія — 24.1.1965) — рэлігійны філо-саф, засгавальнік інтуітывізму, прадсгаўнік персаналіэ-му ў Расіі. Паходзіў з бел. шляхецкага роду. Атрымаў адукацыю ў Пецярбургскім ун-це (1891—98), скончыў-шы фізіка-матэм. і гісторыка-філалагічны ф-ты. Д-р філасофіі (1907). 3 1900 прыват-дацэнт, з 1916 прафесар Пецярбургскага ун-та. У 1922 высланы за мяжу. Выкладаў ва ун-тах Прагі, Брно, Браціс-лавы (да 1945). У 1946 пераехаў у ЗША, быў пра-фесарам філасофіі Свята-Уладзіміраўскай духоў-най акадэміі ў Нью-Йорку (1947—50). У аснову тэорыі пазнання Л. пакладзена сістэма т.зв. інтэг-ральнага інтуітывізму — любы прадмет пазнаец-ца шляхам розных відаў інтуіцыі (інтэлектуаль-най, пачуццёвай, містычнай) у залежнасці ад ха-рактару аб’екта. У вучэнні аб быцці (анталогіі), якое ён называў «персаналістычным ідэал-рэаліз-мам», зыходзіў з таго, што свет складаецца з мноства субстанцый — звышпрасгоравых і звы-шчасавых ідэальных асоб, «субстанцыянальных дзеячаў» (падобна паняццю манады Г.Лейбніца), якія звязаны паміж сабой, і звышсусветным па-чаткам (Богам) і ўтвараюць вышэйшую сферу свету — Царства Божае, або Царства Духу; ні-жэйшую сферу складае царства варожасці асоб, якія адпалі ад Царства Духу, пастаянная барацьба паміж імі і іх узаемавыцясненне прыводзяць да ўзнікнення з’явы матэрыяльнасці і няпраўды. У сваіх этычных працах Л. развіваў анталагічную тэорыю каштоўнасцей, паводле якой абсалютныя каштоўнас-ці ўвасоблены ў «паўнаце быцця», у Богу, грамад-сгва, у якім знікаюць уяўленні аб вышэйшых каш-тоўнасцях і ідэалах, сгановіцца арэнай неўтаймавана-га эгаізму і маральнага хаосу, што вядзе да ўзаемнага непаразумення і бязлітаснасці, росту злачыннасці, ду-
    хоўнага збяднення ўнутр. свету асобы. На яго думку, у рамках маральнага прагрэсу, які падымае сус-ветныя істоты на больш высокія ступені даскана-ласці, адбываецца і маральны рэгрэс — працэс адда-лення ад Бога носьбітаў «сатанінскай прыроды», якія пад уплывам гордасці ненавідзяць Царсгва Божае; у гіс-торыі адбываецца рух «ад нуля» у бок абсалютнага даб-ра і адноснага зла, прамежкавых фаз на шляху прагрэсу да больш высокіх форм Боскага дабра і справядлівасці.
    7k: Свобода волм. Парнж, 1927; Мзбраннос. М.. 1991; Усло-вня абсолютного добра. М., 1991; Учсннс о перевоплоіценмм: Ннтунтавнзм. М.. 1992; Чувственная, ннтсллектуальная н мнстй-чсская ннтумцмя. М., 1995.
    Літ.: Старченко Н.Н. Ммр, ннтунцня н человск в фн-лософнн Н.О.Лосского. М., 1991; Короткая Т.Н. В понсках новой рацнональноспі: релнгмозная фнлософня в Росснн конца XIX — нач. XX в. Мн., 1994. С.Ф^ДуЬянсцкі.
    лужкбўскі ПІЯРСКІ КАЛЁГІУМ. Дзей-нічаў у 1745—1832 у мяст. Лужкі Дзісенскага па-вета (цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.). Піяра былі запрошаны сюды ў 1741 уладальнікам мястэчка кашталянам полацкім Валерыянам Жа-бам (у яго гонар калегіум наз. Валерыянаўскім), які падараваў манахам фальварак Віснік (у 1832 — 13 вёсак і 330 сялян), адвёў месца для пабудовы кляштара, касцёла (узведзены ў 1744—56) і калегі-ума. Жонка Жабы ахвяравала на калегіум 1000 злотых. У канцы 1750-х г. навуч. сістэма калегіума рэарганізавана паводле рэформаў С.Канарскага. У апошняй чвэрці 18 ст. ў час дзейнасці Адукацый-най камісіі калегіум уваходзіў з 1783 у Навагруд-скую, з 1790 у Піярскую навуч. акругі. У 1782 у калегіуме былі 3 класы з тэрмінам навучання 6 га-доў, 4 выкладчыкі, 130 вучняў. Візітатары з Вілен-скай гал. школы адзначалі нездавальняючы ўзро-
    Лужкоўскі піярскі кале-гіум. Міхай-лаўскі касцёл.
    ЛУКА — ЛЮТЭРАНСТВА
    _ 183
    вень адукацыі і нізкі стан дысцыпліны. Пасля да-лучэння Дзісенскага пав. да Рас. імперыі (1793) кале-гіум пераўтвораны ў павятовае 4-класнае вучылішча з 6-гадовым тэрмінам навучання (3-і і 4-ы класы ме-лі 2-гадовыя курсы). Y 1807 тут вучылася 116 юна-коў. У вайну 1812 разрабаваны французамі. У пач. 1816 у вучылішчы адбыліся хваляванні, за непадпарад-каванне кіраўніцтву выключаны 47 вучняў са 113. У 1817 былі 144 выхаванцы. У 1825 рэарганізаваны ў звычайнае 4-класнае павятовае вучылішча. За ўдзел выкладчыкаў у паўстанні 1830—31 вучылішча 1.5.1832 скасавана, маёмасць піяраў канфіскавана. Л.Ф.Самусік.
    ЛУКА — паводле хрысціянскага падання, паслядоўнік апостала Паўла, па прафесіі ўрач. Паводле Яўсевія Кесарыйскага, магчыма, грэк. Царква прыпісвае яму аўтарства 3-га кананічнага Евангелля і новазапаветнай кн. «Дзяянні апоста-лаў», якія датуюцца 2 ст. Падарожнічаў з апоста-лам Паўлам у Рым.
    ЛЫШЧЫНСКІ Казімір (4.3.1634, маёнтак Лышчыцы, цяпер вёска ў Брэсцкім р-не — 30.3.1689) —беларускі мысліцель, грамадска-палі-тычны дзеяч і педагог. Вучыўся ў езуіцкіх устано-вах Брэста, Кракава, Каліша і Львова. 3 1658 член ордэна езуітаў. Выкладчык, памочнік рэктара Брэсцкага езуіцкага калегіума. Пасля разрыву з езуітамі (1666) падсудак брэсцкага земскага суда. У 1687 езуіцкі агент Я.Бжоска выкраў у Л. яго ру-капісны трактат «Аб неіснаванні Бога», на падста-ве якога Л. быў зняволены і прызнаны атэістам. Паводле прыгавору сеймавага суда ён абезгалоўле-ны і спалены на кастры ў Варшаве. Трактат Л. — арыгінальны філасофскі твор, у якім аўтар высту-піў супраць рэліг. светаразумення і хрысц. рэлігіі, адкідаў біблейскую касмагонію, сцвярджаў, што прырода развіваецца па ўласных законах без умя-шання звышнатуральных істот, а свет існуе вечна. Л. лічыў, што ўяўленні людзей пра Бога — вынік іх фантазіі і памылак, Стары і Новы запаветы — выдумка ашуканцаў Майсея і Хрыста, адмаўляў бессмяротнасць душы, Тройцы, замагільны свет, уваскрэсенне з мёртвых, крытыкаваў царк. ма-раль, лад жыцця духавенства, настойваў на замене царк. шлюбу грамадзянскім, адзін з першых на Беларусі прапагандыстаў ідэй утапічнага сацыяліз-му. Марыў аб сацыяльнай роўнасці і свабодзе, жа-даў бачыць «свет без улады, гарады без начальні-каў, народ без гаспадароў». У 1957 польскі гісто-рык А.Навіцкі адшукаў некалькі фрагментаў з трактата, якія зберагаюцца ў г. Курнік (Польшча).
    /І/w.: Нз нстормн свободомыслмя н атензма в Белорусснн. Мн., 1978; Нз нстормм фмлософской н обіцественно-полнтнчес-кой мыслм Белоруссмн: Нзбр. промзв. XVI — нач. XIX в. Мн., 1962. С. 270—304; Нден матерналмзма н дналсктнкм в Белорус-смн (дооктябрьскнй пернод). Мн.. 1980; Дружчыц В. Казі-мір Лышчынскі — беларускі бязбожнік XVII в. // Полымя. 1927. N" 2; Ш а л ь к е в і ч В. Касцёр бсссмяротнасці // Там
    К.Лышчынскі Мастак С.Сві-стуновіч.
    жа. 1977. N? 3; Прокошмна Е.С., Шалькевнч В.Ф. Казнмнр Лышмнскмй. Мн., 1986. В.Ф.Шалбксвіч.
    ЛЙБЧАНСКАЯ ДРУКАРНЯ. Існавала ў 17 сг. ў мястэчку Любча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. ў маёнтку кн. Радзівілаў. Заснавана Пятром Бластусам Кмітам, які ў 1612 перавёз сюды дру-карскае абсталяванне з Вільні. Друкарня пераваж-на абслугоўвала патрэбы кальвіністаў, але зрэдку прымала заказы і католікаў. За 20 гадоў Кміта вы-даў 59 назваў кніг на польскай і лац. мовах па гіс-торыі, медыцыне, філасофіі і інш. Сярод іх «Ге-неалогія, або Кароткае апісанне вялікіх літоўскіх князёў» М.Стрыйкоўскага ў перапрацоўцы СДоў-гірда (1626), «Гісторыя іудзейскай вайны» І.Флавія (1617), «Эпітоме» (1614) і зб. прыказак (1618) С.Ры-сінскага, «Апафегматы» Б.Буднага (1614), «Навагруд-скі дыспут» Я.Зыгроўскага (1616), «Статут Слуцкай школы» (1628) і інш. 3 1632 друкарню ўзначальваў сын Кміты Ян Даніэль, які выдаў кнігу арыянскага аўтара І.Шліхтынга «Аб святой Тройцы супраць Балтазара Мейснера» на лац. мове (1639), панегірыкі і літургічныя творы па заказе віленскіх лютэран (усяго 24 назвы). У 1646—55 (або 1656) кіраўніком друкарні быў Ян Ланге, які выдаў 14 кніг пратэстан-цкага кірунку, сярод іх «Пасгыла» і «Псалтыр» лютэ-ранскага пасгара АШонфлісіуса. 3 друкарняй супра-цоўнічаў вядомы гравёр К.Гётке. 1О.МЛаўі>ык.
    ЛЮТЭРАНСТВА — адзін з кірункаў пра-тэстантоізму. Узнікла ў пач. 16 ст. ў Германіі ў перыяд Рэфармацбіі. Назва ад імя заснавальніка Марціна Лютэра (1483—1546). Канчаткова вера-вучэнне выкладзена ў 1530 у «Аўгсбургскім спавя-данні» (за што лютэранскую царкву часам называ-