Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
кунцйвіч Іасафат (у свеце Іван; 1580, г. Уладзімір-Валынскі, Украіна — 12.11.1623) — уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. 3 пра-васл. сям’і гандляра, уладзімірскага райцы Гаўры-
172
КУНЦЭВІЧ — КУПАЛЛЕ
лы Кунцэвіча. Пасля заканчэння пачатковай школы адпраўлены бацькам у Вільню вучыцца купецкай справе (каля 1596). Зблізіўся з езуітамі, праф. Вілен-скай акадэміі Ф.Фабрыцыюсам і Я.Грушэўскім, а так-сама з грэкам П.Аркудзіем, найбліжэйшым паплечні-кам мітрапаліта І.Пацея. Пад іх уплывам сгаў пры-хільнікам Брэсцкайуніі 1596. У 1604 стаў манахам Віленскага манастыра св. Тройцы. Вывучаў багас-лоўе ў семінарыі пры манастыры, вызначаўся глы-бокай рэлігійнасцю і аскетызмам. Таленавіты пра-паведнік і місіянер, пераканаў многіх уплывовых асоб Вільні прыняць унію. У 1609 пасвячоны ў святара. Заснаваў навіцснят пры Быценскім ма-настыры (1613), аднавіў царкву і манастыр у Жы-ровічах. У 1613—14 ігумен гэтых манастыроў. У 1614—17 архімандрыт Віленскага манастыра св. Тройцы. Разам з мітрапалітам І.Руцкім удзельні-чаў у сгварэнні ордэна бамілбян (1617). У 1617—18 каад’ютар (намеснік) полацкага архіепіскапа Гедэона Бральніцкага, пасля яго смерці архіепіс-кап полацкі (1618—23). Увёў у практыку штога-довыя епархіяльныя саборы, частыя візітацыі па-рафій, рэгулярныя споведзі духавенства і верні-каў. Садзейнічаў далучэнню некаторых манасты-роў епархіі да базыльянскага ордэна. Дамагаўся ў шляхты вяртання царк. маёмасці. Адбудаваў Са-фійскі сабор у Полацку. Энергічна распаўсю-джваў унію, у т.л. і адм. сродкамі, што выклікала супраціўленне правасл. гараджан. Паколькі пра-васл. царква ў пач. 17 ст. была па-за законам, К. закрываў правасл. храмы, выдаляў святароў і на іх месца прызначаў уніяцкіх. У кастр. 1618 магілёў-скія мяшчане зачынілі перад К. гар. браму.
Тады К. звярнуўся да каралеўскіх улад, якія па-каралі бунтаўшчыкоў і гвалтоўна адабралі на ка-рысць уніятаў правасл. цэрквы. Прызначэнне еру-
Да арт.
Кунцэвіч I.
Забойства I. Кунцэвіча. Малюнак Зімлера. 1865.
садімскім патрыярхам Феафанам у 1620 полацкім правасл. епіскапам М.Сматрмцкага пагоршыла становішча К. У епархіі паралельна з грэка-ката-ліцкай пачала стварацца правасл. іерархія. Гара-джане Віцебска, Магілёва, Полацка, Оршы сталі адступацца ад уніі, адбываліся антыуніяцкія хва-ляванні. У сувязі з узмацненнем рэліг. барацьбы, знешняй небяспекі з боку Турцыі змянілася стаў-ленне да уніяцкай царквы кіруючых колаў Рэчы Паспалітай. Канцлер ВКЛ К.Сапега ў лісце да К. ад 12.3.1622 абвінаваціў апошняга ў «гвалтоўным уціску чалавечага сумлення». Аўтар палемічных твораў на старабел. і польскай мовах у абарону уніі: «О фалшованню пісм словеньскнх», 6 арты-кулаў у кн. АКрэўзы «Абарона адзінства», «Праві-лаў Іасафата архіепіскапа Полацкага», «Катэхізма слугі Божага Іасафата» і інш. У час Віцебскага паўстання 1623 К. быў забіты. За забойства архіе-піскапа каралеўская камісія на чале з АСапегам пры-гаварыла 19 чал. да пакарання смерцю; Віцебск пазбаўлены магдэбургскага права. 16.5.1643 К. па-пам рымскім Урбанам VIII прылічаны да блажэн-ных пакутнікаў каталіцкай царквы. У 17—18 ст. на Беларусі і Украіне фарміраваўся культ К. За-мойскім саборам 1720 уніяцкай царквы зацверджа-на свята ў гонар блажэннага. У Супраслі на царк.-слав. мове складзена і выдадзена «Служба святапа-кутніку Іасафату» (1710—30-я г.). Да труны з яго мошчамі ладзіліся паломніцтвы, распаўсюджвалі-ся жыццяпісы, маляваліся абразы. 22.4.1867 папа Пій IX абвясціў К. святым. 3 1949 рэліквіі К. зна-ходзяцца ў базіліцы св. Пятра ў Рыме.
Aim.: Гопорскмй К. Мосафат Кунцевмч, полоцкнй унн-атскмй архмспнскоп. Вмльна, 1865; Сапунов А. Рска Запад-ная Двмна. Внтсбск, 1893. С. 389—392; Козаневнч Е. Жнт-тя Св. Свяценомученнка Йосафата Кунцевнча... Жовква. 1930. Zywot. С.В.Казуля.
КУПАЛЛЕ, Іван Купала, Ян — ста-ражытнае язы?ніцкае земляробчае свята. Пад роз-нымі назвамі вядома ўсім індаеўрапейскім наро-дам. Ва ўсх. славян згадваецца ў летапісах з 1175, у старабел. граматах —з 13—14 ст. Лічылася свя-там сонца і прымеркавана да дня летняга сонцас-таяння, калі найб. росквіту дасягалі жыватворныя сілы прыроды, найперш расліннасці і збажыны. Прадстаўнікі міфалагічнай школы лічылі К. свя-там у гонар язычніцкага бога (багіні) Купалы. Слова «купала», як і «К.», мае некалькі трактовак. Найб. пашыраная — ад стараж.-слав. «купець» (гарэць). Mae індаеўрап. корань kup — са значэн-нем «кіпець», «горача жадаць», блізкі да лац. cupido (імкнуцца, ускіпаць), ад якога выводзіцца і Купідон. Мела карнавальна-экстатычны харак-тар, блізкі да ант. вакхічных культаў. Пра гэта
КУПЕЛЬ — купяціцкі
173
сведчыць і такі абавязковы элемент К., як эроты-ка (супольнае купанне ў аголеным выглядзе, асаб-лівая сексуальная свабода ў купальскую ноч, пасля якой нараджаліся пазашлюбныя, т.зв. «святыя» дзеці, і інш.). Купальскія рытуалы суадносяцца з агнём (зямным і нябесным — сонцам, прадстаў-леным у К. колам) і вадой, якія ў купальскіх. мі-фах выступаюць як брат і сясгра. У аснове міфа пра К. ляжыць матыў кровазмяшальнага шлюбу (увасабляецца ў двухколернай кветцы браткі), які тлумачыцца як узаемасувязь асн. процілегласцей — агню і вады. Пашыраныя матывы купальскіх змей, жывёл, скарбаў і інш. звязваюць цыкл ку-пальскіх міфаў з асн. міфамі'слав. міфалогіі. Пас-ля прыняцця хрысціянства царква прымеркавала К. да дня Іаана Хрысціцеля, у выніку свята атры-мала здвоеную назву Івана Купала, або Іванаў (Янаў) дзень. Святкавалася ў ноч на 24 чэрв. 7 ліп. (с. ст.). Харакгарызавалася комплексам абрадаў, па-вер’яў, любоўнай і аграрнай варажбой. Яшчэ днём дзяўчаты збіралі купальскія (святаянскія) зёлкі, што, як лічылася, мелі асаблівую лекавую моц. Частку іх пакідалі на лекі, на спажыванне ў ежу, некаторыя (ім надавалі ахоўнае значэнне) утыкалі ў сцены хаты і хлява, з іншых плялі вянкі для ку-пальскіх гулянняў. Цэнтральнае месца ў абрадах і гульнях К. займала купальскае вогнішча. Купальс-кія агні, верагодна, увасаблялі сонца і надзяляліся сілай спрыяць ураджаю і праганяць смерць., Да купальскага вогнішча рыхтаваліся загадзя. Па ўсіх дварах збіралі старыя непатрэбныя рэчы і вывозілі іх на выбранае для ўрачыстасці месца (узлесак, паляну, высокі бераг ракі), дзе яны паз-ней спальваліся. У старажытнасці купальскі агонь распальвалі трэннем кавалкаў дрэва адзін аб адзін, адначасова ўздымалі на высокім шасце пра-масленае драўлянае кола (верагодна, сімвал сон-ца), якое потым падпальвалі. Пры агні гатавалі абрадавую вячэру: яешню, верашчаку, кулагу, ва-рэнікі. Вакол агню вадзілі карагоды, спявалі ку-пальскія песні. Праз вогнішча хлопцы і дзяўчаты скакалі парамі, што было звязана з ачышчальнай магіяй і рытуалам, прызначаным забяспечыць плоднасць (ад вышыні скачка залежыла вышыня хлябоў і інш.). Важнымі элементамі свята былі спаленне або тапленне ў вадзе чучала Купалы (на-зывалі таксама Марай, Марэнай), рытуальнае ку-панне на ўзыходзе сонца, качанне па pace, пускан-не з гары падпаленага кола і інш. Вельмі пашыра-най на К. была варажба, асабліва на замужжа (на рачную плынь пускалі вянкі, загадваючы на. су-джанага, і інш.). Купальскую ноч лічылі ноччу цу-даў. Паводле народных павер’яў, рэкі ў гэту ноч све-цяцца асаблівым прывідным святлом, а звяры, птушкі і нават дрэвы атрымліваюць дар мовы, зац-вітае папараць-кветка і да т.п. Адначасова К. — час
Выява крыжа-энкалпіёна з Купяціцкага Увядзенскага манастыра.
разгулу змрочных сіл прыроды: ведзьмы і ведзь-мары нібыта імкнуцца адабраць у кароў малако, зрабіць заломы ў жыццё і інш. Таму ў гэту ноч ра-білі розныя засцярогі, прыбягалі да ахоўнай магіі (кідалі ў жыта галавешкі з агнём, абтыкалі сцены ха-ты і хлява святаянскімі зёлкамі, у некаторых мясцо-васцях праз вогнішча з мэтай ачышчэння і засцяро-гі праганялі статак). Традыцыйныя К. на Беларусі амаль у архаічным выглядзе захаваліся да сярэдзіны 20 ст. У наш час існуе як традыц. народнае свята.
Літ.\ М d а н о d В.В., Т о п о р о d В.Н. Мсследовання в областн славянскмх древностей. М.. 1974; Беларускія народныя абрады. Мн.. 1994.
КУПЕЛЬ — вялікая чаша на высокай пад-стаўцы, якая выкарыстоўваецца ў таінстве хрн-шчэння.
КУПЯЦІЦКІ УВЯДЗЕНСКІ МАНАСТЬІР. Існаваў у 1628—1817 у в. Купяцічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Засн. Апалоніяй Войнай (з Валові-чаў) як правасл. манастыр пры старадаўняй цар-кве Уводзін Багародзіцы ў храм. Гал. яго святы-няй быў абраз Маці Божай у выглядзе меднага крыжа-энкалпіёна, знойдзенага 15.11.1182 (дата вылічана мітрапалітам кіеўскім Яўгенам Балхаві-цінавым у 1-й палавіне 19 ст.) у Купяцічах, павод-ле царк. легенды, пры дзівосных абставінах. Гісто-рыя з’яўлення і цуды абраза апісаны ў кнізе іера-манаха Афанасія Кальнафакійскага «Тэраргіум» (Кіеў, 1638). У сярэдзіне 17 ст. абраз перанесены ў Сафійскі сабор у Кіеў. Першыя манахі прыйшлі ў Купяцічы ў 1629 з Віленска/а Свята-Духаўскага манастыра. У 1630-я г. ў манастыры жыў вядомы рэліг. дзеяч і пісьменнік Аўанасій Брэсцкі, які ў сваіх творах усхваляў купяціцкі абраз як гал. пра-васл. святыню Рэчы Паспалітай. У 1740-я г. манас-тыр стаў уніяцкім. Зямельныя валоданні манасты-ра былі невялікія: 4 валокі ў Купяцічах, 2 — у в. Волька, там жа сенажаць і бортнае дрэва. Пасля
174
КУРБАН — КЦІТАР
1743 далучаны да Пінскага Богаяўленскага манас-тыра. У 1817 зачынены. Будынкі былі драўляныя, не зберагліся. АЛЯрашзвіч.
КУРВАН-БАЙРАМ, і д а л ь-а д х а, і д а л ь-к а б і р, і д а л ь-к у р б а н — свята ахвя-рапрынашэння ў мусульман. Пачынаецца з 10 дня месяца зу-ль-хіджа (12-ы месяц мусульм. ме-сячнага календара), у дзень заканчэння паломніц-тва ў Мекку, і доўжыцца 3—4 дні. У гэты дзень паломнікі ў даліне Міна (каля Меккі) прыносяць ў ахвяру жывёл у памяць аб тым, як Ібрахім (Аў-раам) быў гатовы прынесці ў ахвяру Алаху (Богу) свайго сына Ісмаіла (Ізмаіла!). У рытуал К.-б. ува-ходзіць спец. малітва. У гэты дзень прынята пры-ходзіць на магілы продкаў, рабіць падарункі, на-ведваць сяброў, арганізоўваць урачыстую трапезу.
КУРЧ^ЎСКІ (Kurczewski) Ян (1854, в. Даню-шава Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. — 30.7.1917) —гісторык рымска-каталіцкай царквы, каталіцкі рэлігійны дзеяч. Магістр тэалогіі (1881). Скончыў Віленскую рымска-каталіцкую духоўную семінарыю, Пецярбургскую рымска-каталіцкую духоўную акадэмію (1881). Пасвячоны ў ксяндза (1881), выкладаў Закон Божы ў 2-й Віленскай гім-назіі. За процідзеянне ўжыванню богаслужэбных кніг на рус. мове звольнены з гімназіі. 3 1886 нас-таяцель у в. Кемелішкі (цяпер у Астравецкім р-не), з 1889 у касцёле св. Якуба ў Вільні, пазней зай-маў духоўныя пасады ў курыі (кіраўнічым ор-гане пры біскупе) Віленскага біскупства. 3 1911 займаўся навук. дзейнасцю. Член Віленскага т-ва сяброў навук. Супрацоўнічаў з варшаўскай «Пад-ручнай касцельнай энцыклапедыяй». Аўтар кніг пропаведзей, гіст. прац. У сваіх даследаваннях абапі-раўся на першакрыніцы, што надае ім значную каштоўнасць. 2 гал. працы прысвечаны гісгорыі Ві-ленскага біскупства і замкавага касцёла ў Вільні.