• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    КОУШ Святаслаў Аляксандравіч (1917, в. Ілья Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 1997) — рэлі-гійны і грамадскі дзеяч беларускай эміграцыі, пісьменнік. Скончыў Віленскую бел. гімназію і Віленскі ун-т. Пасвячоны ў дыяканы, быў псалом-шчыкам у в. Засулле Стаўбцоўскага р-на. 3 1939 завуч сярэдняй школы ў Стаўбцоўскім р-не. У 1941—44 супрацоўнічаў з ням.-фаш. акупацый-нымі ўладамі, быў старшынёй павета ў Клецку. 3 1944 у Германіі, з 1949 у ЗША. У 1969 пасвячоны ў святары і да 1977 быў настаяцелем бел. прыхода св. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле (Нью-Йорк), у 1976—86 — прыхода св. Ефрасінні По-лацкай у г. Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі). 3 1970 чл. епархіяльнай рады Бел. правасл. царквы Паў-ночнай Амерыкі і Канады. У 1977 г. выбраны ад-міністратарам бел. правасл. прыходаў ЗША і Ка-нады, якія падлягаюць юрысдыкцыі канстанціно-пальскага патрыярха. У 1976—88 старшыня Злу-чанага беларуска-амерыканскага дапамогавага ка-мітэта. Пасля 1976 рэдактар час. «Царкоўны сьве-тач», выдаваў «Беларускі праваслаўны каляндар». Аўтар кнігі балад і прозы «Русалчына балада», аповесці «На дарогах вайны» і інш.
    Тв.: Шляхам аўтаксфаліі // Беларуская думка XX ст. Варша-ва. 1998. Л.УЯ.гыхоніч.
    КРАМЯНІЦКІ КЛЯШТАР КАНбніКАЎ ЛАТЭРАНСКІХ. Існаваў у 1617—1832 у в. Кра-мяніца Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. Засн. 20.6.1617 віцебскім кашталянам М. Вольс-кім і яго жонкай Б.Войнай. Першыя манахі прыйшлі з Кракава. На ўтрыманне кляштара ад-дадзены фальварак Вольгаўшчына з в. Марціновічы (50 валок зямлі), 15 маргоў сенажаці над р. Зэльва пры в. Падбалоцце і поле вакол кляштара пл. 1,5 валокі. У 1620 пабудаваны касцёл Цела Хрыстова, у 1657 асвячоны біскупам Даўгялам; адначасова будаваліся жылыя памяшканні кдяштара. Сын Вольскага Казімір, пакаёвы дваранін каралеўскі, працягваў будаўніцтва і даў кляштару в. Кватэры. Пры кляштары існаваў шпіталь, ружанцовае брацтва, б-ка, якая ў 1783 мела 1055 кніг. Пасля закрыцця кляштара яго будынкі перададзены ва-еннаму ведамству. Касцёл застаўся парафіяльным, у ім захаваліся разны алтар і амбон 1-й палавіны 17 ст., надмагіллі Вольскага і Войны. Жылы буды-нак разбураны ў 1940-я г. АЛЯрашзвіч.
    КРЎПЧЫЦКІ КАЯШТАР КАРМЕЛІТАў. Існаваў у 2-й палавіне 17 ст. — 1832 у в. Крупчы-цы (цяпер у складзе в. Чыжэўшчына Жабінкаў-скага р-на). У дакументах часам называўся Нелае-віцкім (узнік на землях маёнтка Нелаевічы). Кар-меліты асталяваліся каля в. Крупчыцы ў 2-й пала-віне 17 ст., у лісце ад 24.3.1676 яны называлі сябе «крупчыцкімі кармелітамі». Першае падараванне выдадзена ў 1676 брэсцкім зямянінам А.Асоўскім (з пацвярджэннем у 1682). У кастр. 1699 па хадай-ніцтве дзяржаўцы навакольных зямель Я.П.Неста-ровіча царк. кіраўніцтва зацвердзіла канчатковую дабудову кляштара; яго плошча 300 м; Будынак жылога памяшкання цагляны, 2-павярховы, на ка-менным падмурку, накрыты гонтай і саломай, у канцы 18 ст. —чарапіцай. Да 1701—02 дабудава-ны ўвесь комплекс, куды ўваходзіў і драўляны касцёл з гаспадарчымі пабудовамі. У 1729 касцёл
    Крамяніцкі кляштар ка-нонікаў латэ-ранскіх.
    Георгіеўскі касцёл.
    168
    КРЫЖ — КРЫЖ
    асвячоны пад назвай Нявіннага Зачацця. На пра-цягу 18 ст. мясцовая шляхта падаравала манахам фальварак Нелаевічы (1701), в. Чыжэўшчына і фальварак Багданы (1714), у 1737 Нестаровічы ча-сова перадалі ў заклад кармелітам маёнтак Ківа-верты-Хадасы. У 1728 у касцёле ўстаноўлены ар-ган. У 1738 М. Непакайчыцкая заснавала пры кляштары брацтва св. Юзафа, а кн. В.Шуйскі ад-пісаў у 1747 кармелітам 4 тыс. злотых, забяспеча-ных маёнткам Рыкавічы. У 2-й палавіне 18 ст. ў кляштары жылі 14 манахаў на чале з прыёрам. У час паўстання 1794 каля вёскі адбыўся бой паў-сганцаў з рас. войскамі. Указам імператара Паўла I (1797) кляштар перададзены з Луцка-Брэсцкай у Віленскую дыяцэзію. У 1800 віленскі біскуп Я.Н.Капакоўскі па хадайніцтве Нестаровічаў пе-ратварыў касцёл у прыходскі. У канцы 18 — пач. 19 ст. пры кляштары існавала духоўная школа (у 1817 вучыліся 7 сірот). У яе б-цы было 278 тамоў на лац. і польскай мовах, што давала магчымасць праводзіць заняткі па тэалогіі, гісторыі, філасофіі і інш. У 1830-я г. памяшканне б-кі аддадзена пад склад. Кляштар валодаў 12 валокамі зямлі (каля 256 га); яму належалі 17 сялянскіх сядзіб (26 сем’-яў). У 1832 кляштар зачынены. Касцёл у 1866— 67 ператвораны ў правасл. царкву. Рэшткі жылога памяшкання разабраны ў 1891. У 1894 на іх мес-цы пабудавана Уладзімірская царква.
    /1/».: Бснзярук А. Кармяліцкі кляштар у Крупчыцах // Бсл. мінуўшчына. 1996. №2. А.Р.Бснлярук.
    КРЫЖ — рэлігійны сімвал, які шануецца ў хрысціянстве. Ha К., паводле евангелляў, быў рас-пяты і замучаны Ісус Хрыстос, які асвяціў яго сва-ёй крывёю, што паслужыла падставай для ператва-рэння К. пакарання ў сімвал збавення і аб’ект шанавання. У хрысціянстве яго афіц. шанаванне
    Крыж Ефрасінні Полацкай
    Майстар
    Л.Богша. 1161.
    ўведзена ў 4 ст. разам з легендай пра здабыцце (узвіжанне) святога крыжа імператрыцай Аленай. У праваслаўі К. — неабходная прыналежнасць прастола ў царкве, якім увенчаны іканастас, ус-кладваецца на веруючых у час хрышчэння\ кладзец-ца ў аснову пры пабудове храма і ўзводзіцца над ім; пастаянна носіцца веруючымі (нацельны К.); пры здзяйсненні хрэснага знамення карыстаюцца сімвалічным К. (з 17 ст. хрысцяцца трыма паль-цамі). Увогуле К. служыць своеасаблівай пячаткай усіх свяшчэнных прадметаў. Яму прыпісваецца магічная выратавальная сіла. Найб. пашыраныя формы хрысц. К. — чатырохканцовы (яго разна-віднасці: грэчаскі К., дзе вертыкальны брус і пе-ракладзіна аднолькавыя, і лацінскі, дзе вертыкаль-ны брус даўжэйшы за гарызантальны), Т-падобны, андрэеўскі (2 брусы, складзеныя як дыяганалі), рускі правасл. (з 2 перакладзінамі, верхняя гары-зантальная даўжэйшая, ніжняя дыяганальная), ла-тарынгскі (з 2 гарызантальнымі перакладзінамі, верхняя карацейшая), васьміканцовы (у форме латарынгскага К., з кароткай перакладзінай унізе, дыяганальнай або гарызантальнай). Два апошнія К. даследчыкі называюць «патрыяршыя К.». Фор-ма К. мае практычнае значэнне для хрысц. канфе-сій: католікі і пратэстанты карыстаюцца амаль выключна чатырохканцовым К., правасл. — шас-ціканцовым і васьміканцовым розных варыян-таў, часам — чатырохканцовым, стараверы пры-знаюць толькі васьміканцовы К.
    КРЫЖ ЕФРАСІННІ ПЙЛАЦКАЙ — уні-кальны твор старабеларускага эмальернага масгац-тва, помнік пісьменства 12 ст.; рэлігійная і духоўная святыня беларусаў. Зроблены ў 1161 полацкім юве-лірам Лазарам Богшам паводде заказу Ефрасінні По-лацкай як каўчэг для захавання хрысц. рэліквій. Крыж 6-канцовы, вышыня 51,8 см, даўжыня верхня-га перакрыжавання 14 см, ніжняга — 21 см, таў-шчыня — 2,5 см. Аснова з кіпарысавага дрэва, звер-ху і знізу пакрыта 21 залатой пласцінкай з каштоў-нымі камянямі, арнаментамі і 20 сярэбранамі з па-залотай пласцінкамі; брыжы пярэдняга боку абведзе-ны шнурком жэмчугу. Пласціны пярэдняга боку ўтвараюць іканапісную кампазіцыю — вялікі, або расшыраны, дэісус. На верхніх канцах крыжа паяс-ныя выявы Хрысга, Маці Божай, Іаана Праддечы. У цэнтры ніжняга перакрыжавання — 4 евангелісты, на канцах — архангелы Гаўрыіл і Міхаіл. Унізе крыжа — патроны заказчыцы і яе бацькоў: св. Еф-расіння Александрыйская, Георгій і Софія. У вер-хнім перакрыжаванні прымацаваны невялікія 4-кан-цовы і ў ніжнім — 6-канцовы крыжыкі. На адваро-це выявы айцоў царквы Іаана Златавусга, Васілія Вя-лікага, Грыгорыя Назіянзіна (Б a г а с л о в а), апос-талаў Пятра і Паўла, св. Стафана, Дзмітрыя, Панце-ляймона. 3 імі чаргуюцца эмалевыя арнаменталь-ныя пласціны. Над кожным абразком часткова грэч., часткова слав. літарамі зроблены надпісы.
    КРЫШНАІТЫ — КУЗЬМЕНКА
    169
    У сярэдзіне крыжа ў 5 квадратных падпісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі: кавалачкі крыжа Гас-подняга з кроплямі яго крыві, кавалачак каменю ад дамавіны Маці Божай, часткі мошчаў св. Ста-фана і Панцеляймона, кроў св. Дзмітрыя. Унізе дробны надпіс з імем майстра: «Господм, помозм рабоу своемоу Лазорю, нареченномоу Богьшя, сьделавгшемоу крьсть сяя црьквм святаго Спаса м Офроснньн». На баках крыжа па спіралі ў 2 ра-ды зроблены вялікі завяшчальны надпіс: «У лета 6669 кладзе Ефрасіння святы крыж у сваім манас-тыры, у царкве святога Спаса. Дрэва святое бяс-цэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні і перлы на 100 грыўняў, а да... 40 грыўняў, і хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прааюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынясе з манастыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворную Тройцаю ды святымі ай-цамі... і хай напаткае яго доля Іуды, які прадаў Хрыста. Хто ж насмеліцца ўчыніць такое... вала-дар або князь, або епіскап ці ігумення, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Ефра-сіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё з усімі святымі...» Захоў-ваўся (з перапынкамі) у Полацку. У 1921 крыж рэквізаваны. У 1929—41 зберагаўся ў Магілёўскім краязнаўчым музеі, адкуль знік пры нявысветле-ных абставінах. У 1992 прынята рашэнне аб уз-наўленні крыжа, і створана навук.-кансультатыў-ная група, у склад якой уваходзілі бел. і рас. вучо-ныя. У 1997 брэсцкі мастак М.Кузьміч узнавіў крыж, які быў асвячоны і перададзены ў Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр у Полацку.
    Літ.\ А р л о ў У.А. Таямніцы полацкай гісторыі. Мн., 1994; Крест — красота церквн: (Нсторня создання м воссозданмя Креста прсподобной Ефросмнмм Полоцкой). Мн.. 1998.
    Т.В.Псшбіна.
    КРЫШНАІТЫ — гл. ў Вайшнавбі.
    КРЭАЦЫЯНІЗМ (ад лац. creatio стварэнне) — рэлігійнае вучэнне пра стварэнне свету Богам з ні-чога. Пашыраны ў іудаізме, хрысціянстве, ісламе. У біблейскай версіі гэта «творчы акт» Бога, які на працягу 6 дзён стварыў жывую і нежывую прыро-ду і чалавека. Mae разнавіднасці — ідэі аднаразо-вага ці шматразовага стварэння свету (атрымала своеасаблівае «пацвярджэнне» ў тэорыі катастроф Ж.Кюўе), а таксама пастаяннага стварэння свету. Прыхільнікі падобных ідэй былі і сярод вучоных, якія выступалі супраць канцэпцыі натуральнага развіцця і эвалюцыі матэрыі ад яе найпрасцей-шых форм да ўзнікнення чалавека і паступальна-га прагрэсіўнага развіцця грамадства. 3 процілег-лых К. пазіцый праблему развіцця жывой прыро-ды разглядае эвалюцыйнае вучэнне Ч.Дарвіна,