• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    іармн. Яго прэтэнзіі на канічную ўладу над усёй тэр. б. Кіеўскай Русі і спро’бы пашырыць унію вы-клікалі рэзкі пратэсг з боку Масквы. Агульная К.м. канчаткова падзялілася на 2 самастойныя: К.м. ў ВКЛ і Галіцыі з цэнтрам у Навагрудку (часам у Вільні) і Маскоўскую (афіцыйна так называлася з 1459). Нягледзячы на прызнанне епіскапамі Грыго-рыя Балгарына, унію з католікамі ні яны, ні ўсё правасл. духавенства, ні вернікі не прынялі. У 1472 Грыгорый вярнуўся да праваслаўя і быў зацвер-джаны канстанцінопальскім патрыярхам як мітра-паліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі. У 1596 мітрапаліт Міхаіл Рагоза падтрымаў Брэсцкую унію 1596, была створана уніяцкая царква. Мітрапаліцкая кафедра перайшла да уніятаў, а уніяцкія мітрапаліты такса-ма называліся кіеўскімі і галіцкімі. У 1620 іеруса-лімскі патрыярх Феафан аднавіў правасл. К.м. з цэнтрам у Кіеве. У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 частка мітраполіі (Левабя-рэжная Украіна і Кіеў) адышла да Расіі. У 1660— 80-я г. К.м. расгіалася на 2 часткі: пад маскоўскай юрысдыкцыяй на Левабярэжнай Украіне і пад пат-рыяршай канстанцінопальскай у Рэчы Паспалітай. У 1685 пад націскам рас. свецкіх і духоўных улад пры садзейнічанні гетмана Левабярэжнай Украі-ны I. Самайловіча абраны мітрапаліт кіеўскі Гедэ-он. Уся К.м. была пераведзена пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхата і стала адной з яго царк.-адм. адзінак. У 1686 гэты перавод быў пры-знаны канстанцінопальскім патрыярхам. Мітрапа-літ страціў ранейшае значэнне ў грамадскім жыц-ці і быў абмежаваны ў сваёй дзейнасці духоўнымі справамі. Паводле мірнага дагавора 1686 паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай ён прызнаваўся гал. іе-рархам правасл. царквы ў Рэчы Паспалітай, аднак заканадаўства гэтай дзяржавы ўскладняла яго зно-сіны з духавенствам і насельніцтвам Правабярэж-най Украіны і Беларусі. У 1722 К.м. скасавана царскім урадам. Імператрыца Лізавета Пятроўна [1741—62] аднавіла яе, мітрапаліт стаў называцца кіеўскім і галіцкім. Пасля 1917 утворана Укр. аў-такефальная правасл. царква (УАПЦ) на чале з мітрапалітам кіеўскім і ўсяе Украіны, у 1925 — менш значная Укр. правасл. царква (УПЦ); пара-лельна з імі на Украіне дзейнічала Рус. правасл. царква. Прымусовае скасаванне ў 1930-я г. УАПЦ спыніла існаванне самастойнай К.м. У 1989 на Украіне разгарнуўся рух за аўтакефалію. У чэрве-ні 1990 усеўкраінскі сабор УАПЦ, якім кіравалі правасл. дзеячы з эміграцыі, абвясціў стварэнне кіеўскага патрыярхата, што не было прызнана Рускай і іншымі правасл. цэрквамі. У кастр. 1990 Архірэйскі сабор Рус. правасл. царквы (РПЦ) надаў Укр. правасл. царкве (УПЦ) правы неза-лежнасці і самастойнасці ў кіраванні пры за-хаванні юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярха-
    158
    КІМБАРАЎСКІЯ — КІПРЫЯН
    Да арт. Кімба-раўскія цыстэрцыян-скія кля-штары. Касцёл цыстэрцыянак.
    та. Пасля распаду СССР (канец 1991) на пазі-цыі аддзялення УПЦ ад РПЦ перайшоў мітрапа-літ кіеўскі і ўсяе Украіны Філарэт (Дэнісенка), пазбаўлены за гэта сана. У маі 1992 Харкаўскі ар-хірэйскі сабор выбраў новым мітрапалітам кіеў-скім і ўсяе Украіны мітрапаліта растоўскага і но-вачаркаскага Уладзіміра (Сабадана). У чэрвені 1992 так званы Усеукраінскі правасл. сабор (Кіеў) абвяс-ціў пра аб’яднанне прыхільнікаў Філарэта (працяг-валі называць сябе УПЦ) з УАПЦ у складзе новай УПЦ — Кіеўскага патрыярхата на чале з кіраўні-ком УАПЦ патрыярхам Мсціславам (жыў у ЗША) і яго намеснікам Філарэтам. Аднак Мсціс-лаў не прызнаў гэтага аб’яднання і засгаўся на чале УАПЦ. Пасля яго смерці (1993) прыхільнікі Філарэ-та выбралі сваім патрыярхам Васіля Раманюка. Та-кім чынам на Украіне адначасова існуюць УПЦ Маскоўскага патрыярхата на чале з мітрапалітам кі-еўскім і ўсяе Украіны (большасць правасл. прыхо даў), кананічна непрызнаныя УАПЦ (пераважна ў Галіцыі) і незалежная УПЦ—Кіеўскі патрыярхат (пераважна на поўдні Украіны і на Валыні), кож-ная з якіх узначальваецца сваім патрыярхам кі-еўскім і ўсяе Украіны.
    Кіеўскія мітрапаліты правасл. царквы ў ВКЛ: Феафіл (1316—30), Раман (1354—62), Кіпрыян (1375— 89), Грыгорый Цамблак (1415—20), Герасім (1433— 37), Грыгорый Балгарын (1458—72 або 1473), М і -с а і л (1475—80), Сімяон (1481—88), Іона 1 Глезна (1489—94), Макарый Чорт (1495—97), Іосіф I Булгарынавіч (1498—1501), Іона II (1503—07), Іосіф II Солтан (1507—21 або 1522), Іосіф III (1522—34), Макарый II (1534—55), Сільвестр Бялькевіч (1556—67), Іона Пратасевіч (1568—77), Ілья Куча (1577—79), Анісіфар Дзевачка (1579— 89), Міхаіл Рагоза (1589—96) (гл. пра кожнага асобны артыкул).
    /1/м.: О г і с н к о І.І. Украінська царква. Т. 1—2. Кнів, 1993; Крнжанівськмй О.. Плохій С. Еторія цсрквм та релігійноі думкі в Украііні. Кмів, 1994. Кн. 3; М а ртос А. Беларусь в мсгормческой, государственной н церковной жмзнм.
    Мн., 2000; Православная энцнклопедня: Русская православная цсрковь. М., 2000. ІО.В.Бажэнаў, СВ.Ма/юзам.
    КІМБАРАЎСКІЯ ЦЫСТЭРЦЫЛНСКІЯ КЛЯШТАРЫ — мужчынскі і жаночы кляштары каталіцкага манаскага ордэна цмстэрцыянцаў у в. Кімбараўка (цяпер у межах г. Мазыр Гомельскай вобл.). Мужчынскі кляштар існаваў з пач. 18 ст. да 1864. У 1711 сродкі на яго даў на-вагрудскі кашталян Антоній Аскерка„ у 1740-я і 1780-я г. яго мецэнатамі былі Рафаіл Алаізій і Ка-зімір Мацей Аскеркі. У 1717 кароль Рэчы Паспа-літай Аўгуст II даў кляштару 30 валок зямлі, у 1742 Аўгуст III — яшчэ 20. У 1825 цыстэрцыян-цы мелі юрыдыку ў Кімбараўцы з 6 хатамі, вёскі Новікі і Юхнаўка, 24 валокі зямлі ворнай і пад лесам. 3 1730 вакол кляштара існавала парафія з капліцамі ў вёсках Кочышчы, Кузьмічы, Нароўля, Новікі, Санюкі, Юзафоўка. Пры кляштары пра-цавала школа (у 1819 было 10 вучняў), б-ка з 850 тамоў. У 1864 кляштар скасаваны, касцёл перааб-сталяваны ў правасл. царкву. Ж а н о ч ы к л я ш т а р існаваў у 1744—1888. Засн. паводле ініцыятывы прыёра мужчынскага кляштара Беня-дзікта Ражанскага. Казімір Сапега падараваў 30 тыс. злотых, свой уклад зрабіла і мазырская шляхта. Былі пастаўлены мураваныя будынкі. Існавала школа, у 1809 вучылася 28 дзяўчат. Пасля закрыц-ця кляштара ў 1887—88 манашкі выехалі ў Ім-брамовіцкі кляштар (каля Кельцаў, Польшча). За-хаваліся будынкі касцёла і часткова жылога кор-пуса.
    А.А.Ярашзбіч.
    КІПРЫЯН (каля 1330 — 16.9.1406) — пра-васлаўны царкоўны дзеяч ВКЛ і Маскоўскага вялі-кага княства, пісьменнік і перакладчык. Верагод-на, быў балгарынам або сербам; некаторыя да-следчыкі лічаць яго ўраджэнцам ВКЛ У пач. 1370-х г. жыў у Візантыі, у т.л. на св. гары Афон. Каля 1373 канстанцінопальскі патрыярх паслаў яго ў ВКЛ і Цвер для прымірэння літоўскага і цвярскога кня-зёў з мітрапалітам Аляксеем. У 1374 ён выступіў ініцыятарам праслаўлення трох віленскіх пакутні-каў, забітых у 1347, і перанясення ў Канстанціно-паль іх мошчаў. Вялкі кн. Альгерд з прычыны ва-рожых адносін з Масквой папрасіў у 1375 кан-сТанцінопальскага патрыярха Філафея прызна-чыць для ВКЛ асобнага мітрапаліта. Падтрымліва-ючы Альгерда і не жадаючы канчатковага падзелу Кіўскай мітраполіі, Філафей прыняў кампраміс-нае рашэнне: 2.12.1375 пасвяціў К. ў мітрапаліта «кіеўскага, рускага і літоўскага» з тым, каб ён пас-ля смерці мітрапаліта Аляксея аб’яднаў абедзве часткі мітраполіі, стаўшы мітрапалітам «кіеўскім і ўсяе Русі». К. жыў у ВКЛ (Вільні, Навагрудку, Кі-еве), а летам 1378 пасля смерці Аляксея прыехаў
    КІПРЫЯНОВІЧ — КІРЫЛА
    159
    у Маскву, каб узначаліць нанова аб’яднаную міт-раполію. Аднак вялікі кн. маскоўскі Дзмітрый Іванавіч пасадзіў К. ў цямніцу, а потым выслаў з княства. У 1381 Дзмітрый Іванавіч ўсё ж запрасіў К. вярнуцца ў Маскву, але ў 1382 зноў выгнаў. У 1389 К. рашэннем канстанцінопальскага патрыяр-ха Антонія абвешчаны мітрапалітам «кіеўскім і ўсяе Русі». У 1390 ён прыбыў у Маскву і быў пры-няты новым вялікім кн. Васілём Дзмітрыевічам. У 1404 К. наведаў Вільню, быў прыняты вялікім кн. ВКЛ Вітаўтам. У 1405 прысутнічаў на сустрэ-чы Вітаўта з польскім каралём Ягайлам у Міла-любне. Па патрабаванні Вітаўта К. пазбавіў сана тураўскага епіскапа Антонія, абвінавачанага ў падбухторванні татарскага хана Шчадыбека да на-паду на гарады ВКЛ. К. вянчаў Васіля Дзмітрыеві-ча з дачкой Вітаўта Соф’яй. К. лічаць аўтарам шэ-рагу твораў, у т.л. «Летапісу аб пачатку зямлі Рус-кай», «Жыція св. мітрапаліта Пятра», «Зводнай кормчай», «Малітвы дазволіці цара і князя і ўся-кага хрысціяніна...», 8 грамат, 4 пасланняў Сергію Раданежскаму. Кананізаваны правасл. царквой.
    Літ.: Прохоров Г.М. Повесгь о Мнтяс: Русь н Внзан-тня в эпоху Кулнковской бятвы. Л., 1978; Казбярук У. По-шукі духоўнай і палітычнай гармоніі: Мітрапаліт Кіпрыян // Вяртання маўклівая споведзь. Мн.. 1994. У.М.К(й(ія[іук.
    КІПРЫЯНбВІЧ Рыгор Якаўлевіч (1851, в. Крайск Лагойскага р-на Мінскай вобл. — пасля 1915) — царкоўны гісторык, педагог. Магістр ба-гаслоўя (1873). Скончыў Літоўскую духоўную се-мінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію (1869). Выкладаў латынь, гісторыю, педагогіку ў Літоўскай духоўнай семінарыі, Віленскай гімназіі і Віленскім жаночым вучылішчы духоўнага ведам-ства. Друкаваўся пераважна ў «Лнтовсках епархй-албнбіх ведомостлх». Аўтар прац, прысвечаных гіс-торыі праваслаўя, каталіцызму і уніяцтва ў Бела-русі і Літве. Асноўныя з іх: «Гістарычны нарыс праваслаўя, каталіцтва і уніі ў Беларусі і Літве са старажытнейшага да сучаснага часу» (1895), «Жы-ціе Іосіфа Сямашкі, мітрапаліта літоўскага і ві-ленскага, і ўз’яднанне заходнерускіх уніятаў з пра-васлаўнай царквою ў 1839 г. (2 выд., 1897), «Да гісторыі жаночай адукацыі ў Заходняй Расіі» (1910), «Архіепіскап полацкі і віцебскі Іасафат Кунцэвіч, заходнерускі пакутнік за унію з Ры-мам» (1912).
    Л/м.: Ч a р а п і ц a В.М. Са скарбніцы кніжных паліц: (На-рысы пра аўтографы даслсдчыкаў гісторыі Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стсг.). Мн.. 1994. В.М.Чарапіца.
    КІРХА, к і р к а (ад ням. Kirche царква) наз-ва лютэранскага храма ў германа-моўным асярод-дзі. Распрацаваныя з 16 ст. архітэктурныя трады-цыі надалі К. асабліва строгія формы, якія ўзыхо-дзяць да готыкі і барока, а пратэсганцкае вучэнне —
    аскетычнае ўнутранае аздабленне. Сучасная К. (асабліва там, дзе лютэране складаюць меньшасць насельніцтва), часта выкарыстоўваюць не толькі як культавыя збудаванні, але і як рэліг. прапаган-дысцка-культурныя цэнтры. На Беларусі К. вядо-мы ў Гродна, Мінску, Полацку.