Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
КЛПІШЧА (ад стараславянскага капь — выя-ва ўкапанага ў зямлю божышча ці ідала; запазы-чана з цюркскіх моў) — адна з разнавіднасцей язычніцкіх свяцілішчаў — месца, дзе стаяў драў-ляны ці каменны ідал. Археалагічнымі даследаван-нямі ўстаноўлена, што характэрная асаблівасць К. — пляцоўка круглай формы з ідалам у цэнтры, ак-рэсленая па краях ровам, камянямі або ямамі. Вядома з часоў тшцінецкай і сосніцкай культур эпохі бронзы. Рас. даследчыкі І.П.Русанава і Б.А.Цімашчук вылучаюць уласна пляцоўкі-К., ма-лыя гарадзішчы-свяцілішчы, храмы; К. як састаў-ныя часткі вял. культавых цэнтраў. На Беларусі выяўлены К. першых 2 тыпаў: Ходасавіцкае і Вер-хаўлянскае свяцілішчы. Паколькі тэрмін «К.» ўтво-раны ад стараж. назвы ідала, а ў некат. бел. дыялек-тах ідал абазначаецца словам «сгод», то не выключа-на, што на бел. землях язычніцкія К. першапачатко-ва наз. стадоламі і абазначалі месца, дзе стаялі ідалы. 3 пашырэннем хрысціянства і ў сувязі з барацьбой духавенства супраць рэшткаў язычні'цтва семантыч-ны статус паняцця К. зніжаецца.
Літ.\ Р ы б а к о в Б.А. Язычество Древней Руся. М., 1987; Зайкоўскі Э. Камяні шмат аб чым нам гавораць // Mac-тацтва Беларусі. 1990. №1; Русанова Н.П., Т мм о іцу к БА. Языческме святнлніца дрсвннх славян. М., 1993. Э.М.Зайкоўскі
148
КАПЛІЦА — КАРАІМЫ
КАПЛІЦА (позналац. сареііа) у к а т a -ліцкай ц а р к в е — невялікае культавае збудаванне на раздарожжы са статуяй святога; спецыяльна абсталяванае для малітвы памяшкан-не ў замку, палацы, публічнай установе, на могіл-ках; мемарыяльная пахавальня на могілках; малы касцёл; прыбудова з алтаром у касцёле; асобны ал-тар у касцёле. Падзяляліся на публічныя і прыват-ныя. У адрозненне ад касцёла ў К. можна слу-жыць імшу толькі па гал. святах са спецыяльнага дазволу біскупа. Настаяцель К. наз. капеланам. К. ў праваслаўі (рус. часовня) — невялікая царква без алтара, звычайна на могілках. Часта К. будавалі ў гонар знамянальнай падзеі царк. і дзярж. жыцця. На Беларусі найб. вядомыя К. — помнікі архітэктуры: у в. Гайцюнішкі Воранаў-скага р-на Гродзенскай вобл. (1633, з элементамі рэнесансу і готыкі), Слоніме (св. Дамініка, 1745, у стылі барока), в. Моладава Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. (1905—08), К.-пахавальня кн. Пас-кевічаў у Гомелі (1889), К.-пахавальня кн. Свята-полк-Мірскіх у г.п. Мір Карэліцкага р-на (1904), К.-мемарыял у гонар перамогі над шведамі каля в. Лясная Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. (1908), мемарыяльная К. ў в. Мілавіды Баранавіц-кага р-на Брэсцкай вобл. (1933).
КАПУЦЫНЫ (італьян. саррясіпі ад cappu-сіо капюшон) — каталіцкі манаскі ордэн. Засн. ў Італіі ў 1525 як адна з трох галін ордэна ўранцыс-канцаў. Заснавальнік Матэо Серафіні з Баскіо. ім-кнуўся надаць ордэну характар першапачатковага аскетызму часоў св. Францыска Асізскага (13 ст.), пашырыць уплыў на ніжэйшыя пласты грамад-ства. Манахі павінны былі апранацца ў бурую су-тану з капюшонам (адсюль назва). У 1529 статут ордэна зацверджаны папам Кліментам VII, аднак з-за пераходу генеральнага вікарыя К. Бсрнардзіна Акіна ў пратэстантызм ордэн быў ледзь не закры-ты ў 1543. У 1619 папа Павел V зацвердзіў ордэн як самастойны. У апошняй чвэрці 16 ст. К. рас-паўсюдзіліся ў Францыі, Іспаніі, Швейцарыі, у 17 ст. праніклі ў Бразілію, Цэнтральную Амерыку, Ін-дыю і інш. У 1761 у свеце было 34 029 членаў ор-дэна і 1730 іх кляштараў. У адрозненне ад адука-ваных езуітаў К. вялі місіянерскую дзейнасць ся-род простага люду, іх называлі пралетарыямі ся-род манахаў. У 1627 К. наведалі Польшчу, але не замацаваліся там. У Вільню першы К. Валерыян Магні прыехаў з каралём Уладзіславам IV і пра-быў тут з 9.2 да 13.9.1636. У 1680—90-я г. пры ка-ралю Яне III Сабескім у Польшчы пабудаваны першыя кляштары К. у Варшаве і Кракаве. Поль-скія К. падпарадкоўваліся тасканскай правінцыі ў Італіі. У 1754, калі ў Рэчы Паспалітай было ўжо 9 кляштараў і столькі ж рэзідэнцый (пераважна на
поўдні Польшчы і на Украіне), папа Бенядзікт XIV стварыў асобную польскую правінцыю. 3 1760 К. беспаспяхова імкнуліся замацавацца ў Вільні. У ВКЛ яны аселі ў 2 месцах: у Аюбяшове (1756, цяпер Валынская вобл. Украіны) і ў Юраві-чах (1781, цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл.). Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай з канца 18 сг. дзейнасць К. у Рас. імперыі стала затухаць, а ў 1888 іх кляштары забаронены. Жаночая галіна ордэна —капуцынкі —засн. ў 1538 Лаўрэнцыяй Лонга ў Неапалі. Іх кляштары былі ў Германіі, Швейцарыі, Перу. У 2-ю сусв. вайну ордэн моцна пацярпеў, але аднавіўся. У 1965 у свеце былі 93 адм.-тэр. адзінкі К., 15 700 манахаў. На 1.1.1993 у Польшчы было 785 братоў і 68 сясцёр — членаў ордэна К. Яны рэгулярна наведваюць Беларусь. 3 1940 у Рыме дзейнічае Гістарычны ін-т, які дасле-дуе гісторыю францысканцаў і, у прыватнасці, К.
ІО.В.Бажэнаў. М.А.Да(>рынін.
КАРАІМЫ — этнаканфесійная група, неш-матлікі цюркамоўны народ з уласнай рэлігіяй — адгалінаваннем іудаізму. Былі пашыраны ў Кры-ме, а з 14 ст. у ВКЛ. Паходжанне К. дакладна не высветлена. Першапачаткова К. (літаральна на іў-рыце — «якія чытаюць») у 8 ст. ў Багдадзе назы-валася яўрэйская секта, створаная Ананам бен Да-відам. Веравучэнне секты было засн. на прызнан-ні адзінай крыніцай веры Бібліі (Стары запавет) і адмаўленні рабінска-талмудысцкай традыцыі. У 9 ст. іх дактрыну распрацаваў Беньямін Нахавендзі, караімскае сектанцтва пашырылася ў Грузіі, Па-лесціне, Егіпце, Іспаніі і інш. У 12 ст. цэнтр ду-хоўнага жыцця К. перамясціўся ў Візантыю. У 12 ст. К. з’явіліся ў Крыме, у 13 ст. ў г. Салхат (сучасны Стары Крым) існавала іх шматлікая абшчына. На думку некаторых даследчыкаў, К. прыбылі сюды з Візантыі; караімскі гісторык 19 ст. Абрам Фірко-віч прапанаваў версію, што К. — нашчадкі ста-раж. ізраільцян, якія аселі ў Крыме яшчэ ў 6 ст. да н.э. Сучаснай навукай апошняя версія адвярга-ецца. Больш верагоднай з’яўляецца думка пра зліццё К.-сектантаў з цюркамі-хазарамі, якія выз-навалі іудаізм і пасля разгрому Хазарскага кагана-та кіеўскім кн. Святаславам (10 ст.) былі выцесне-ны ў Крым. Тут К. аформіліся як народнасць з уласнай караімскай мовай, што належыць да кіп-чакскай групы цюркскіх моў. Паводле караімска-га падання, у 1392 вял. кн. ВКЛ Вітаўт разбіў крымскіх татар і захапіў шматлікі палон, у т.л. і К. Палонныя былі паселены ў Троках (сучасны Тракай), Луцку, Галічы і інш. У хуткім часе ВКЛ стала гал. культурным цэнтрам К. На караімскую мову была пераведзена літургія. Першы караімскі багаслоў у ВКЛ Іцхак бен Аўрахам Трокі (Трок-скі) вядомы як аўтар палемічных антыхрысц. трактатаў «Умацаванне веры», перакладзеных у
КАРАІМЫ — КАРАН
149
1681 на латынь. У сярэднявеччы К. ўспрымадіся ўладамі і мясц. насельніцтвам як яўрэі; у 1495 пры выгнанні яўрэяў з ВКЛ К. таксама падлягалі высяленню, у час войнаў і бунтаў, як і яўрэі, пад-вяргаліся пагромам. 3 уваходжаннем Крыма і ВКЛ у склад Рас. імперыі К. атрымалі шэраг іль-гот, якіх не мелі яўрэі: магчымасць набываць зя-мельную ўласнасць, палёгку ад падаткаў, з 1827— 28 — вызваленне ад воінскай павіннасці. Гэта ад-бывалася дзякуючы намаганням лідэраў караім-скіх абшчын, якія ў хадайніцтвах да ўрада пад-крэслівалі сваё прынцыповае адрозненне ад арта-даксальных іудаістаў. У 1835 К. дамагліся высялен-ня яўрэяў з Трокаў і змены афіц. назвы суполь-насці: замест «яўрэі-К.» яны сталі называцца «рус-кія К. сгаразапаветнага веравызнання», а пазней — проста К. У 1837 К. атрымалі права рэліг. самакі-равання: у Таўрычаскай губ. (Крым) выбіраўся га-лава духавенства — хахам (гахам) з рэзідэнцыяй у Еўпаторыі, яму падначальваліся газаны — кі-раўнікі кінас (караімскіх сінагог). Хахам і газаны еўпатарыйскай кінасы складалі Таўрычаскае кара-імскае духоўнае ўпраўленне, якому ў 1850 былі падначалены і К. заходніх губерняў. У 1863 К. поўнасцю ўраўнаваны ў правах з карэнным на-сельніцтвам Рас. імперыі. У 18—19 ст. вылучыўся шэраг караімскіх багасловаў і гісторыкаў. У 1920—30-я г. цэнтрам культурнага жыцця К. бы-ла Вільня, дзе выдаваліся часопісы і літ. творы. У 2-ю сусв. вайну тэарэтыкі германскага расізму не прызнавалі ў К. этнічнага сваяцтва з яўрэямі, та-му К. пазбеглі генацыду ў час акупацыі і толькі ў асобных гарадах (напр., Кіеў) падзялілі лёс яўрэяў.
Пасля вайны К. ў СССР значна асіміляваліся, ця-пер у краінах СНД і Балтыі толькі некалькі тысяч чалавек. Найб. іх абшчына (каля 300 чалавек) у Тракаі (Літва). ІО.В.Бажэнаў. Я.З.Басін.
КАРАН (араб. ал-кур’ан — чытанне) — га-лоўная свяшчэнная кніга мусульман. Паводле му-сульм. дагматыкі, К. быў па частках атрыманы ў 610—632 прарокам Мухаліедам ад Бога (Алаха) праз архангела Джыбрыля (Гаўрыіла). Напісаны на арабскай мове рытмічнай прозай. У 650—655 па-водле загаду халіфа Асмана — паплечніка Муха-меда — спец. калегія на аснове тэксту К., запіса-нага сакратаром Мухамеда, і з улікам інш. запісаў і сведчанняў асоб, што ведалі К. напамяць, склала спіс К. (Асманава рэдакцыя, зберагліся 2 копіі: у Сярэдняй Азіі і ў Турцыі), які паступова выцесніў інш. запісы і быў прызнаны кананічным. Існуючы тэкст К. ўключае 114 сураў (раздзелаў), размешча-ных у парадку памяншэння колькасці аятаў (вер-шаў), якіх 6225. Паводле часу і месца паходжання суры падзяляюць на «мекканскія» (610—622, Мекка, 90 сураў) і «медынскія» (з 622 Медына, 24 суры). Храналагічная апавядальная і зместавая паслядоўнасць паміж сурамі, а часта і аятамі, ад-сутнічае. Многія рэлігійна-філасофскія апавядан-ні К. маюць агульныя (ці падобныя) з Бібліяй сю-жэты, напр., аб прароках Алаха ад Адама да Му-хамеда, уключаючы Нуха (Ноя), Ібрагіма (Аўраа-ма), Ісы бен Марыям (Ісуса) і інш. Іудаізм і хрыс-ціянства разглядаюцца К. як генетычна роднас-ныя ісламу нябесныя рэлігіі, якія папярэднічалі
150
КАРДЫНАЛ — КАРМЕЛІТЫ
яму. К. з’яўляецца літ. помнікам і адной з най-важнейшых крыніц мусульманскага права.
На Беларусі К. з’явіўся ў 14 ст. з пасяленнем тут татараў-мусульман. К. быў у кожнай мусуль-манскай сям’і, а асобныя, найб. патрэбныя суры і ўрыўкі з іх запісваліся ў хамаілы, якімі ў час па-дарожжа мусульманін карыстаўся 5 разоў у суткі. Сэнс К. перадаваўся ў падрадковых перакладах на чагатайскую (старататарскую мову); такая кніга з падрадкоўем наз. тэ^сір. Арфаэпічныя правілы чытання К., выкладзеныя ў настаўленні тэджвіЗ, таксама былі перакладзены на чагатайскую мову. Да 16 ст. татары ВКЛ карысталіся рэліг. л-рай на гэтай мове. Потым, калі большасць татар стала карыстацца бел. мовай, падрадкоўе да К., тэджвід і хамаілы былі перакладзены на бел. мову, але іх пісалі арабскім піамолі. Вялікія ўрыўкі з К. татары змяшчалі ў сваіх рукапісных кнігах — кітаЗах. Для азнаямлення са зместам К. навакольнага на-сельніцтва і тых татар, якія не разумелі арабскай графікі, у 18 ст. К. быў перакладзены на польс-кую мову (з французскай). 3 1870-х г. быў пашы-раны К., перакладзены на рус. мову з арабскай Г.С.Саблуковым, з паралельным арабскім і рус. тэкстам. У бел. татар-мусульман нават пасля таго, як з Казані пашырыліся друкаваныя рэліг. кнігі, перавага аддавалася рукапісным К. Перапісчыка-мі былі людзі, якія валодалі выразнай графікай (папраўкі і падчысткі не дапускаліся), мелі доб-рую рэпутацыю. Перш чым узяцца за перапіску К., мусульманін павінен быў прывесці сябе ў стан рытуальнай чысціні, памаліцца. I так кожны раз пасля перапынку ў рабоце. Атрамант (чарніла) ра-білі з фарбавальных раслін. К. захоўвалі на пачэс-ным месцы, бралі толькі чыстымі рукамі. Інша-верцам і атэістам К. не давалі ў рукі, бо тады ён лічыўся апаганеным. Да 1917 у рус. арміі і ў 1918—39 у польскім войску ваеннаслужачыя-му-сульмане прымалі на К. ваенную прысягу. У 1920—30-я г. ў БССР традыцыя распаўсюджван-ня і перапісвання К. была парушана. За захоўван-не К. веруючыя цярпелі ганенні. 3 канца 1980-х г. пачалі працаваць мусульманскія школы (навучэн-цы рознага ўзросту, заняткі ў выхадныя дні і па-зашкольны час), у якіх татарскія дзеці і дарослыя вывучаюць асновы ісламу, чытаюць К. У квар-тальніку Беларускага згуртавання татар-мусульман «Аль-Кітаб» — «Байрам» друкуецца пераклад К. на бел. мову. Для літургічных мэт карыстаюцца К. толькі на арабскай мове, тэкст якога застаецца НЯЗМСННЫМ 3 7 СТ. ІО.В.Бажчнаў, Я.А.Яку!нгўскі.