• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    140
    КАЛІНОЎСКІ — КАЛЬВІНІЗМ
    Ю.А.Каліноўскі
    ордэна (рашэнне скасавана рымскім папам Аляк-сандрам VII). У 1666 на Брэсцкім капітуле для за-хавання ўнутрыцарк. спакою зноў абраны прота-архімандрытам базыльян. Падтрымка ім у гэты перыяд ордэна і перадача яму архімандрый вык-лікала канфлікт з епіскапатам. Спробы К. адлу-чыць нязгодных архірэяў ад царквы і ўсталяваць неабмежаваную ўладу зноў былі спынены пап-ствам. Пахаваны ў Полацку. С.В.Казуля.
    КАЛІНбўСКІ Юзаф Андрэевіч (1.9.1835, Вільня — 15.11.1907) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, удзельнік паўстання 1863 у Польшчы, Літве і Бе-ларусі. Скончыў Мікалаеўскую ваенна-інжынер-ную акадэмію ў Пецярбургу (1863). 3 чэрвеня 1863 на чале ваеннай секцыі Выканаўчага аддзела Літвы, найбліжэйшы памочнік кіраўніка паўстан-ня К.Каліноўскага, хоць і не падзяляў яго рады-кальных поглядаў. У 1864 арыштаваны, да 1873 на катарзе і пасяленні ў Іркуцкай губерніі. Пасля вяртання з Сібіры быў выхавальнікам сына кн. У. Чартарыйскага — Аўгуста, пераехаў у парыжскую рэзідэнцыю Чартарыйскіх. У 1887 у г. Грац (Аў-стрыя) уступіў у каталіцкі ордэн кармелітаў бо-сых, прыняў манаскае імя Рафал. Пасля 1880 на-кіраваны ў кляштар у в. Чэрна каля Кракава. Тройчы выбіраўся там прыёрам, з 1899 генераль-ны вікарый кармелітаў босых у Галіцыі. Аўтар гіст. і рэліг.-філасофскіх твораў. 17.11.1991 канані-заваны.
    7«.: Споведзь (падрыхтаваў да друку В.Шалькевіч) // Хрые-ціянская думка. 1994. №'2. Г.В.КІгялсў. В.Ф.Шалвкаіч.
    КАЛІСТ (Аарафеевіч-Рытарайскі, ? — не раней 1664) — праваслаўны царкоўны дзеяч. Вера-годна, родам з Украіны. Быў ігуменам Маркавага манастыра ў Віцебску. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 намеснік Полацкай епархіі
    (прызначаны ў 1656 маскоўскім патрыярхам Ні-канам). 3 1657 епіскап полацкі і віцебскі (з часо-вым далучэннем да епархіі сумежных Магілёўска-га і Ашмянскага пав.). Актыўны праваднік царк. палітыкі царскага ўрада на Беларусі (рэвізія стаў-леных грамат правасл. святароў, забарона уніяц-кага набажэнства, рэстытуцыя маёнткаў, якія пе-райшлі да каталіцкай або уніяцкай царквы і інш.). Удзельнік Маскоўскага сабора 1660 па справе Нікана. Аўтар шэрагу літаратурна-публіцыстычных твораў.
    В.В.Антонаў.
    КАЛЬВАРЫЯ (ад лац. calva чэрап) — святое месца ў католікаў Беларусі, Літвы і Польшчы, ку-ды збіраліся натоўпы набожных, хворых, калек, старцаў на пакаянне. Пачалі засноўвацца як апор-ныя пункты каталіцызліу у 2-й палавіне 16—пач. 17 ст. на ўзгорках і ў лесе, часта на месцы былых язычніцкіх капішчаў. У цэнтры К. звычайна ставі-лі капліцу, будавалі касцёл або кляштар. Найста-рэйшая К. каля Вільні вядома з 1564. К. былі ў Барысаўскім, Вілейскім, Мінскім і інш. паветах. У Мінску пад такой назвай захаваліся могілкі.
    КАЛЬВІНІЗМ — кірунак пратэстантбізму, які ўзнік у перыяд Рэфармацыі ў 16 ст. Асновы веравучэння і культу сфармуляваў французскі тэолаг Жан Кальвін (1509—64). Як рэліг. сістэма склаўся ў Жэневе (Швейцарыя), адкуль распаўсю-джваўся па Еўропе. Падзяляе гал. палажэнні пра-тэстантызму аб апраўданні вераю. Адметная рыса кальвінісцкай тэалогіі — вучэнне пра наканаван-не. Паводле яго, Бог загадзя абраў адных людзей на выратаванне, іншых на пагібель. Даведацца пра свой лёс да Страшнага Суда немагчыма, ад-нак гэта не азначае пасіўнасці: чалавек павінен па-верыць, што Хрыстос выратаваў менавіта яго і да-казаць гэта сваім жыццём і энергічнай дзейнас-цю. Для гэтага дастаткова выконваць штодзённую працу, поспех у якой — адзнака абранасці. У кальвінісцкай этыцы ўвасобіліся каштоўнасці но-вага часу: прагматызм, працавітасць, жыццёвая актыўнасць. К. займае самастойную пазіцыю ў ад-носінах да дзяржавы, аж да прызнання права су-праціўлення тырану, які пераступае запаведзі Бога. Царква ў К. мае дэмакр. лад: святары выбіраюцца вернікамі. Паслядоўна здзейснены прынцып тан-най царквы: у калбвінскім збора няма алтароў, аб-разоў, аргана, свечак. Набажэнства вядзецца на роднай мове, гал. ролю адыгрывае чытанне Бібліі, пропаведзь, спяванне псалмоў. 3 7 хрысц. таін-стваў захаваліся хрышчэнне 1 прычасце. К. існуе ў выглядзе самастойных рэліг. арг-цый, евангелічна-рэфармацкіх цэркваў, прэсвітэрыянства і кангрэ-гацыяналізму. Найб. распаўсюджаны ў ЗША, Вя-лікабрытаніі і яе былых калоніях і дамініёнах, Ні-дэрландах, Швейцарыі.
    КАЛЬВІНІСЦКІЯ — КАЛЯДЫ
    141
    У ВКЛ К. зацвердзіўся ў перыяд Рэфармацыі. Як і ў некаторых еўрап. краінах (напр., Францыі), яго гал. сацыяльную базу складалі магнаты, а так-сама шляхта і частка гараджан. Апраўданне Каль-вінам барацьбы супраць тыраніі адпавядала тра-дыц. каштоўнасцям вольнасці шляхты, давала падставу для супраціўлення цэнтр. уладзе, а вялікі ўплыў патронаў на кіраванне рэфармацкай цар-квою дазваляў ім кантраляваць рэліг. жыццё пад-даных. Дзейнічаў прынцып: «Чыя ўлада, таго і ве-ра». Пачатак К. на Беларусі паклаў віленскі ваяво-да Мікалай Радзівіл Чорны, які ў 1553 заснаваў у Брэсце першы кальвінскі збор з друкарняй. У 1550—70-я г. К. прынялі Кішкі, Валовічы, Дара-гастайскія, Хадкевічы, Саламярэцкія, Тышкевічы і інш. магнацкія роды. У 1563 кальвінісцкая шлях-та ўраўнавана ў правах з каталіцкай і праваслаў-най. Большасць збораў знаходзілася ва ўладаннях феадалаў і ўтрымлівалася за іх кошт. У буйных гандлёвых і рамесных цэнтрах (Вільня, Віцебск, Мінск, Полацк і інш.) значную ролю ў кіраванні суполак адыгрывалі гараджане. Пры зборах існа-валі шпіталі, школы, друкарні, дзе выдавалася л-ра на польскай і бел. мовах. Кальвіністамі былі бел. асветнікі СБудны, В.Цяпінскі і інш. У 1560-я г. склалася арганізац. структура евангелічна-рэфар-мацкай царквы. Кальвіністы ВКЛ утварылі асоб-ную Літоўскую правінцыю, якая падзялялася на 6 дыстрыктаў: Брэсцкі (Падляшскі), Віленскі, Жмудскі, Завілейскі, Навагрудскі, Рускі (пазней — Беларускі з цэнтрам у Мінску). Вышэйшым орга-нам з’яўляліся сіноды (правінцыяльныя, а ў дыс-трыктах партыкулярныя); у іх рабоце ўдзельнічалі духоўныя і свецкія асобы. Паміж сінодамі кіраў-ніцтва ажыццяўляў суперінтэндант. Цэнтр пра-вінцыі знаходзіўся ў Вільні. Дыстрыктамі кіравалі сіньёры. На чале асобных збораў стаяла духавен-ства (пастары, прапаведнікі або міністры) і выб-раныя са свецкіх асоб старэйшыны (сіньёры, прэ-вістэры). Важную ролю адыгрывалі патроны су-полак. У перыяд Контррэфарл<ацыі большасць кальвіністаў перайшла ў каталіцтва, а тыя, што засталіся кальвіністамі былі абмежаваны ў правах. Для абароны сваіх інтарэсаў кальвінісцкая шляхта ўтварыла канфедэрацыю з правасл. (1599). Пасля далучэння зямель Беларусі да Расійскай імперыі рэфармацкая царква страціла аўтаномію. Кальві-нісцкія зборы падпарадкоўваліся кансістору, які прызначаўся на сваю пасаду царскімі ўладамі. У пач. 20 ст. на Беларусі заставаліся адзінкавыя каль-вінісцкія суполкі, частка іх існавала да 2-й сусв. вайны. У вер. 1992 у Мінску зарэгістравана кальві-нісцкая абшчына — хрысц. рэліг. кангрэгацыя (Бел. евангелічны рэфармацкі збор).
    /І/w.: Подокшнн С.А. Реформацня м обіцественная мысль Белорусснн н Лнтвы (вторая половмна XVI — начало
    Да арт. Каль-варыя. Мінскі Кальварыйскі касцёл. 1839—41.
    XVII в.). Мн.. 1970; Ч а н ы ш е в А.Н. Протестантмзм. М.. 1969; К о s m a n М. Reformacja і Kontrreformacja w Wiclkim. Ksifslwic Litewskim... Wroclaw etc., 1973. СВ.Казуля.
    КААЬВІНІСЦКІЯ шкдлы — навучаль-ныя ўстановы, якія ствараліся прыхільнікамі калбві-нііму. На Беларусі існавалі ў 16—19 сг. У 1570-х г. — пач. 17 ст. існавалі ў Вільні, Віцебску, Глыбокім, Заслаўі, Магілёве, Мінску, Навагрудку, Оршы, Свіслачы, Смаргоні, Шклове і інш. Мелі розны ўзровень: ад ніжэйшых (пачатковыя, 6 гадоў наву-чання) да 5-класных вучылішчаў (10 гадоў наву-чання), якія давалі адукацыю, дастатковую каб паступіць ва ун-т; лепшыя выхаванцы атрымлівалі стыпендыі ва ун-тах Англіі і Германіі. Асаблівая ўвага аддавалася рэліг. навучанню і выхаванню, фізічнаму выхаванню; акрамя багаслоўя вывучалі-ся старагрэч., лац., бел., польская мовы, рыторыка, гісторыя, матэматыка, логіка і інш. У К.ш. выка-рыстоўваліся элементы класна-ўрочнай сістэмы, гуманіст. падыходы ў арганізацыі навучання, у навучэнцаў фарміравалася крытычнае мысленне. Пасля паражэння Рэф'армацыі ў сярэдзіне 17 ст. колькасць пратэстанцкіх школ пачала скарачацца. К.ш. ў Слуцку (1617) толькі ў 1868 перайшлі ў разрад урадавых навуч. устаноў. В.СБолЬаг.
    КАЛЙДЬІ (ад лац. Calendae календы — наз-ва першага дня кожнага месяца ў рымлян), на-роднае зімовае свята дахрысціянскага паходжан-ня, звязана з першым павелічэннем самага карот-кага дня. У гадавым крузе народных аграрных аб-радаў і светкаванняў займала 1-е месца. 3 усталя-ваннем хрысціянсгва прымеркаваны да рэліг. свят Раства Хрыстова і Вадохрбішча. На Беларусі хрысц.
    142
    КАЛЯДЫ — КАЛЯНДАР
    Да арт. Каляды Латыгаўскі майстар. Нараджэнне Хрыстова. 1746. Беларуская • іканапісная школа.
    рытуад святкавання К. цесна пераплецены з на-роднай святочнай традыцыяй. К. працягваюцца з 24 снежня да 6 студзеня. Для К. характэрны тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраў-ляецца перад 1-м святочным днём; багатая (тоў-стая, шчодрая) з мяснымі стравамі — у вечар пе-
    рад Новым годам; посная (галодная, вадзяная) — перад Вадохрышчам. Наладжвалася калядаванне, варажба, шматлікія забавы, гульні; спявалі каляд-НЫЯ ПеСШ. А.у.Верашчаііна.
    КАЛЯНДАР царкоўны — сістэма адлі-ку пэўных прамежкаў часу, звязаных з эвалюцы-яй, традыцыямі хрысціянства, умовамі гаспадар-чага ўкладу народаў; пералік царкоўных юбілей-ных, памятных дат, святаў, пастоў і адпаведных ім набажэнстваў. К. мае сгараж. паходжанне. У 10 сг. з увядзеннем хрысціянства на Русі быў прыняты юліянскі каляндар, якім карысталіся ў Візантыі, a летазлічэнне сталі весці ад «стварэння свету», г.зн., паводле царк. падання, за 5508 гадоў да Раства Хрыстова, або новай эры. Год пачынаўся з 1 сака-віка, калі прыступалі да сельгасработ. У сярэдзіне 14 ст. Рус. правасл. царква ў адпаведнасці з выз-начэннем Нікейскага сабора пачатак года пера-несла на 1 верасня. У гэты дзень, паводле царк. падання, Ісус Хрыстос «з’явіў сябе свету, сышоў з горных вяршынь і пачаў пропаведзь». У 1700 у Расіі указам Пятра I ўведзена летазлічэнне ад Рас-тва Хрыстова і пачатак года перанеслі на 1 студзе-ня. Аднак царква захавала ранейшую дату пачатку года. Ад яе і пачынаецца ўсё гадавое кола царк.