• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ўзмацнення. Гал. іспанскі інквізітар Т. Тарквема-да асабіста адправіў на касцёр каля 9 тыс. чалавек. Быў уведзены звычай публічнага і ўрачыстага спальвання асуджаных. 3 Іспаніі I. была перанесе-на ў Партугалію, амер. правінцыі, Нідэрланды. У 1542 створаны вярхоўны інквізітарскі трыбунал у Рыме на ўзор ісп. I., які стаў адным з асн. сродкаў Контррэфармацыі. Ахвярамі I. ў 17 ст. сталі най-перш выдатныя вучоныя і мысліцелі (Дж. Бруна, Дж. Ваніні, Г.Галілей і інш.). У 1543 выдадзены «Індэкс забароненых кніг» і ўведзена жорсткая цэнзура.
    У слав. краінах I. не адыграла значнай ролі. У большасці еўрап. краін яна скасавана да 18 ст. і толькі ў некат. захавалася да сярэдзіны 19 ст. (у Партугаліі да 1820; у Іспанніі да 1835; у Італіі кан-чаткова скасавана ў 1859).
    Aim.: Шпренгер Я., Інстнторнс Г. Молот ведьм. М.. 1992; Грнгулевнч 14.Р. Мнквнзнцня. 2 нзд. М., 1976.
    Н.К.Ма.й>ўка.
    ІОНА I Г л е з н a (?—1494), — праваслаўны царк. дзеяч ВКЛ. Архіепіскап полацкі. У 1489 ? — 94 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (у 1492 зацверджа-ны канстанцінопальскім патрыярхам). Ад вял. князя ВКЛ Аляксандра ў 1492 атрымаў пацвяр-джэнне ўсіх правоў, дадзеных духавенству, кня-зям, баярам і шляхце любога веравызнання. Пры ім шэраг правасл. манастыроў атрымалі ад магна-таў сёлы і зямельныя ўгоддзі.
    ібНА II (?—1507) — праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ; архімандрыт Мінскага манастыра Ушэсця, мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (1503—07). Да прыняцця манаства быў, верагодна, белым святаром. Прызначаны мітрапалітам дзякуючы
    Да арт.
    Інквізіцыя.
    Катаванні, узаконеныя інквізіцыяй. Гравюра 1508.
    5. Зак. 287.
    130
    ІОНА — ІОСІФ
    хадайніцтву вял. княгіні ВКЛ Алены Іванаўны. У 1504 зацверджаны канстанцінопальскім патрыяр-хам Пахоміем. У адрозненне ад свайго папярэдні-ка Іосіфа I Балгарынавіча актыўна абараняў пра-васл. царкву. Дамогся ад вял. князя ВКЛ і караля польскага Аляксандра выдання шэрагу прывілеяў для правасл. духавенства ВКЛ і правасл. жыхароў Віцебска (1503). Садзейнічаў будаўніцтву Супрасль-скага манастыра і аднаўлення Гродзенскага Ка-ложскага манастыра, разбуранага ў час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1500—03. У час гэ-тай вайны трапіў у маскоўскі палон сын I. II Сенька Крывы, вызваліць якога мітрапаліту пры жыцці не ўдалося (адпушчаны ў 1509).
    ІО.В.Бажінаў.
    ІОНА III Пратасовіч-Астроўскі (?—1577) — праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ; епіскап пінскі і тураўскі, мітрапаліт кіеўскі, галіц-кі і ўсяе Русі (1568—77). Са шляхецкага роду. Да прыняцця сану быў, верагодна, каралеўскім два-ранінам. Правіў у складаных умовах пачатку пра-нікнення езуітаў у ВКЛ і схілення імі буйных бел. феадалаў у каталіцызм. Клапаціўся пра ўпарадка-ванне дзейнасці епархій. Ад вял. князя ВКЛ і ка-раля польскага Жыгімонта II Аўгуста, атрымаў граматы аб недатыкальнасці духоўных спраў і су-доў. Дамагаўся забароны даваць епіскапскія ка-федры і манастыры свецкім асобам, аднак, нягле-дзячы на абяцанні караля, гэтыя з’явы ў царк. жыцці ВКЛ працягваліся. Беспаспяхова прасіў Жыгімонта II дазволіць правасл. іерархам зася-даць у каралеўскай радзе побач з каталіцкімі біс-купамі. Калі састарэў, у 1576 прызначыў правіць
    мітраполіяй Ілбю Кучу, захаваўшы за сабой стар-шынства ў духоўных справах.
    Aim.: М а р т о с А. Беларусь в нстормческой, государствен-ной н цсрковной жмзнм. Мн., 2000. Ю.В.Бажэнаў.
    іЬсіф — паводле старажытнаяўрэйскіх гіста-рычных легендаў (Стары запавет) любімы сын Іа-кава ад Рахілі. Быў прададзены сваімі братамі ў рабства. Пасля доўгіх ліхіх прыгод I. па даручэнні фараона стаў фактычна кіраваць Егіптам. Калі ў Егіпет прыбылі ў выніку голаду яго браты, ён прапанаваў ім і ўсяму роду Іакава перасяліцда ў гэту краіну, дзе неўзабаве яны і пасяліліся (пра-вінцыя Гесем). Пры зыходзе яўрэяў з Егіпта яны ўзялі з сабой, паводле завяшчання I., яго астанкі і пахавалі іх у Ханаане. 3 некаторымі зменамі і інтэрпрэтацыямі апавяданне пра I. ўвайшло ў Ка-ран. Асобныя сюжэты сталі тэмай многіх літ. тво-раў сярэдневякоўя (персідска-таджыкскіх паэм) і новага часу (Т. Ман, Н.Хікмет і інш.), адлюстрава-ны ў выяўл. мастацтве (у мастакоў школы Рэм-бранта і інш.).
    ібСІФІБалгарынавіч (?—1501), пра-васлаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. Са шляхецкага ро-ду, блізкі сваяк Івана Сямёнавіча Сапегі, пісара вялікага князя ВКЛ Аляксандра. Настаяцель Слуц-кага Троіцкага манастыра, епіскап смаленскі, міт-рапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (30.5.1498—1501). У 1498 прызначаны мітрапалітам вялікім кн. ВКЛ Аляксандрам, у 1500 зацверджаны канстанціно-пальскім патрыярхам Іаакімам. Быў прыхільнікам далучэння правасл. царквы ВКЛ да Фларэнтыйскай уніі 1439 (паміж каталіцкай і правасл. цэрквамі). У перапісцы з рымскім папам Аляксандрам VI абгаворваў умовы гэтага акта, аднак у хуткім часе захварэў і памёр.
    Ліпі.: М j рто с А. Беларусь d моторнческой, государствен-ной н цсрковной жмзнм. Мн.. 2000.
    ЙСІФ II Солтан (?—1521 або 1522) — праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. Паходзіў з фе-адальнага роду Солтанаў. У пач. 16 ст. епіскап смаленскі. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1500—03 захаваў пры асадзе Смаленска вер-насць вялікаму князю ВКЛ і каралю польскаму Аляксандру. За гэта ў 1504 атрымаў ад Аляксан-дра 3 маёнткі ў Бельскім пав. (Тапілец, Бацюты і Пышчава), у 1507 ад караля Жыгімонта I Старога — с. Капусцінскае. Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (1507—1521 або 1522; у 1509 зацверджаны канстанцінопальскім патрыярхам Пахоміем). 25.12.1509 склікаў у Вільні (тут знаходзілася яго рэзідэнцыя) сабор духавенства Кіеўскай мітрапо-ліі, на якім было прынята 15 правіл, гал. чынам па паляпшэнні маральнага стану царквы. У пры-ватнасці, забаранялася прадаваць епіскапскія ка-
    ІОСІФ III — ІОСІФ
    131
    федры, ставіць свецкіх асоб на епіскапскія паса-ды. Аднак гэтыя пастановы парушаліся вялікакня-жацкай уладай. У 1511 I. II пры дапамозе гетмана Канстанціна Астрожскага атрымаў ад Жыгімонта I. грамату з пацвярджэннем ранейшых прывілеяў праваслаўным. У 1514 склікаў новы сабор, на якім было ўстаноўлена свята прападобнага Елісея Лаўрышаўскага (паводле легенды, заснавальніка Лаўрышскага манастыра ў 13 ст.). Пры I. II манас-тыры і прыходскія цэрквы ў Вільні, Віцебску, Гродне, Кіеве, Кобрыне, Мінску, Мсціславе, На-вагрудку, Пінску, Смаленску, Супраслі, Тураве і інш. атрымалі ад буйных свецкіх феадалаў шэраг маёнткаў і інш. ахвяраванняў. У 1521 I. II разам з К. Астрожскім дамогся ад Жыгімонта I. паста-новы аб паляпшэнні становішча правасл. насель-ніцтва Галіцыі (ў складзе Польскага каралеўства). Завяшчаў Астрожскаму апеку над усёй мітрапа-ліцкай маёмасцю да абрання новага мітрапаліта.
    Літ.: Мартос А. Беларусь в нстормчсской, государственной м
    церкопной жнзнн. Мн.. 2000.
    ІО.В.Бажэнаў.
    ібСІФ III (?—1534) — праваслаўны царкоў-ны дзеяч ВКЛ. Паходзіў са шляхецкага роду. У 1516 архіепіскап полацкі, у 1522—34 мітрапаліт кіеўскі,' галіцкі і ўсяе Русі. Правіў ва ўмовах вос-трай барацьбы каталіцкіх і правасл. феадалаў за ўплыў на вялікага князя ВКЛ і караля польскага Жыгімонта I. Пры дапамозе гетмана КЛстрожска-іа дамогся ад Жыгімонта I. новых прывілеяў для правасл. цэркваў і манастыроў у Віцебску, Кіеве, Мінску, Пінску, Троках (цяпер Тракай) і інш.
    Літ.: М а р т о с А.: Бсларусь в мстормческой, государстоен-ной н церковной жнзнм. Мн., 2000.
    ІЙСІФ Б а брыковіч-Капет-Ане-х о ж с к і (?, Вільня — 1634 або 1635) — бела-рускі праваслаўны царкоўны дзеяч. На яго выха-ванне паўплываў настаяцель Віленскага Свята-Ду-хаўскага манаствіра Л. Карповіч. Пазней ва Угор-ніцкім скіце ў Галіцыі вывучаў статут і парадкі манаскага жыцця па чыне св. Васіля Вялікага. 3 1624 рэктар Віленскай брацкай школы і брацкі прапаведнік. 3 1625 намеснік Віленскага Свята-Духаўскага манастыра. У 1625 даваў парады пас-лам Запарожскага войска, якія накіроўваліся на сейм у Варшаву, неаднаразова прымаў удзел у варшаўскіх сеймах. Удзельнік Кіеўскага сабора правасл. іерархаў (1628), які асудзіў і пракляў пра-уніяцкую «Апалогію» М.Сматрмцкага. У 1632— 34 (35?) архірэй Магілўсхай праваслаўнай епархіі з тытулам «епіскап аршанскі, мсціслаўскі і магілёў-скі» (выбраны ў ліст. 1632, зацверджаны ў сак. 1633 прывілеем караля Рэчы Паспалітай Уладзіс-лава IV). У 1633 пасвячоны ў сан епіскапа. Кіра-ваў епархіяй з Вільні, часам наведваў Магілёў. Па-
    хаваны кіеўскім мітрапалітам Пятром Магілай у Віленскім Свята-Духаўскім манастмрм.
    Літ.: М а ртос А. Бсларусь в мстормческой, государствен-ной м церковной жнзнн. Мн.. 2000.	ІЛ.Пушхін.
    ібСІФ В a ў ч а н с к і, праваслаўны царкоў-ны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі 18 ст. Брат Іераніма Ваўчанскага. Рэктар Кіеўскай акадэ-міі, член Кіеўскай духоўнай кансісторыі. Архіман-дрыт Кіева-Мікалаеўскага Пустынскага манастыра. У 1732—42 епіскап магілёўскі. У ліпені 1732 выб-раны на з’ездзе духавенства ў Магілёве, 1734 пас-вячоны ў сан епіскапа (30.12.1735 зацверджаны прывілеем караля Рэчы Паспалітай Аўгуста III). Садзейнічаў атрыманню ад Аўгуста III пацвяр-джальных грамат на Магілёўскі Богаяўленскі ма-настыр са школай і друкарняй, на друкаванне ду-хоўных і свецкіх кніг, набыццё будынкаў і зямлі і інш. У 1740 заклаў у Магілёве мураваную Спас-кую царкву. У 1737 беспаспяхова прасіў Сінод рус. правасл. царквы падпарадкаваць яму залеж-ныя ад Кіева манастыры, у тым ліку Слуцкую ар-хімандрыю. 3 верасня 1742 архіепіскап маскоўскі і ўладзімірскі. Памёр у Маскве, пахаваны ў Чуда-вым манастыры.
    Літ.: М а р т о с А. Беларусь в нстормческой, государствен-
    ной н церковной жнзнн. Мн., 2000.
    ІЛ.Пушкін.
    І(5СІФ Канановіч-Гарбацкі (?— сак. 1653 ) — праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Прафесар і рэктар Кіева-Магілянскага калегіума, ігумен Міхайлаўскага Залатаверхага ма-настыра ў Кіеве. 3 1644 каад’ютар (памочнік-на-меснік) магілёўскага епіскапа Сільвестра Косава з тытулам «епіскап беларускі». У 1647—53 епіскап магілёўскі. Напачатку лічыўся епіскапам фармаль-на, бо пасля абрання Сільвестра (1647) мітрапалі-там кіеўскім магілёўская кафедра да 1650 належа-ла уніятам. 2.5.1650 (паводле інш. звестак 2.5.1651)
    132
    ЮЎ — ICIAQP
    атрымаў ад караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра прывілей на «епіскапства Беларускае». Паводле гэ-тага прывілея правасл. былі вернуты «Пячэрск з іншымі маентнасцямі і цэрквы». Пахаваны ў са-боры Маіілёўскага Спаскага манаспшра.