• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    Aim.: Грыгаровіч І.І. Беларуская іерархія. Мн.. 1992. С. 21. І.А.Пушкін.
    ІОУ (у свеце Іван Мацвеевіч) Б а р э ц к і (?, с. Бірычы Гарадоцкага р-на Львоўскай вобл., Украі-на — 12.3.1631) — праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, перакладчык, пісьменнік. Вык-ладаў у Львове лац. мову, у 1604—05 рэктар брац-кай школы (пазней акадэмія). 3 1620 Кіеўскі міт-рапаліт. Падтрымліваў кінгадрукара і асветніка С.Собаля. Выступаў супраць каталіцтва і Брэсцкай уніі 1596, пашыраў пісьменнасць у асяроддзі простага люду. Аўтар пасланняў, лістоў, прадмоў, перакладаў, палемічных твораў, у тым ліку «Дыя-лог пра праваслаўную веру» (Астрог, 1606), «Ана-фалагіён, або Выбраная мінея на ўвесь год» (пе-раклад з грэч. мовы, дапоўнены службамі рус. святых і іх кароткімі біяграфіямі; Кіеў, 1619), «Аполія Апалогіі М.Сматрбіцкага» (накіравана суп-раць поглядаў М. Сматрыцкага на унію; Кіеў, 1628) і інш. Творы I. былі вядомы бел. чытачам 17 ст. Яго дзейнасць адыграла пэўную ролю ў раз-віцці бел. культуры.
    Aim.: В о з н я к М. Пнсьменннцька діяльність Івана Бо рецького на Волнні і у Львові. Львів, 1954. А.Ф.Коршунаў.
    ісідбр, с і д a р Qzydor; ?, Фесалонікі, ця-пер г. Салонікі, Грэцыя — 1462)—- праваслаўны, пазней уніяцкі царкоўны дзеяч у Маскоўскай дзяржаве і ВКЛ. Архімандрыт манастыра св. Дзі-мітрыя ў Канстанцінопалі, пазней памочнік ілі-рыйскага архіепіскапа. Мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (1437—41) з рэзідэнцыяй у Маскве (гл. Кіеў-ская мітраполія). Пасвячоны канстанцінопальскім патрыярхам Іосіфам. 8.9.1437 з дазволу вял. кн. маскоўскага Васіля II Цёмнага ўзначаліў вялікае пасольства на Ферарскі сабор (Італія), дзе абмяр-
    «Пераход цераз Іардан». Гравюра з кнігі
    ■ Ісус Навін».
    Ф.Скарыны.
    коўвалася пытанне уніі паміж каталіцкай і пра-васл. цэрквамі. У 1438 праз Ноўгарад, Пскоў, Ры-гу, Любек, Лейпцыг, Ціроль прыбыў у Ферару. У сувязі з эпідэміяй халеры і фінансавымі прабле-мамі пасяджэнні сабора з 26.2.1439 працягваліся ў Фларэнцыі. Разам з нікейскім мітрапалітам Ві-сарыёнам падпісаў Фларэнтбійскую унію 1439. Ат-рымаў ад папы Яўгена IV званне кардынала і прызначаны апостальскім легатам да «паўночных краін». На зваротным шляху ў Будзе (Венгрыя) разаслаў пастырскія пасланні пра аб’яднанне цэр-кваў ва ўсе падначаленыя яму епархіі Маскоўскай (Рускай) дзяржавы, ВКЛ, Польшчы, Інфлянтаў. На Вавелі (Кракаў) у гонар I. быў наладжаны ўра-чысты прыём. 6 месяцаў (з жн. 1440) прабыў на землях ВКЛ, наведаў Вільню, Полацк, Тураў і інш. У час наведвання Кіева атрымаў ліст ад кіеў-скага кн. Аляксандра Уладзіміравіча Алелькавіча з прызнаннем недатыкальнасці мітрапаліцкіх ула-данняў і судовых прэрагатыў. Гэта было амаль афіц. прызнанне ўсіх паўнамоцтваў новага мітра-паліта. Прызначыў уладзімірскага і берасцейскага (брэсцкага) епіскапа Данііла, які ў 1452 адрокся ад I. У цэлым яго пастырская дзейнасць у ВКЛ не мела поспеху, бо вялікі князь ВКЛ і кароль польс-кі Казімір, як і большасць каталіцкіх іерархаў, падтрымлівалі не папу Яўгена IV, а абранага ба-зельскім саборам Фелікса V. Правасл. насельніц-тва ВКЛ унію таксама не прыняло. Вясной 1441 I. прыбыў у Маскву і правёў урачыстую літургію ва Успенскім саборы, пасля чаго была зачытана пастанова аб уніі. Вялікі кн. Васіль II абвясціў I. ератыком і «фальшывым пастырам», а правасл. епіскапы і баярская рада прызналі акты Фларэн-тыйскага сабора некананічнымі і неадпаведнымі правасл. веравызнанню. I. зняволены ў Чудавым манастыры (Масква), адкуль уцёк у Цвер, потым у Навагрудак, дзе сустрэўся з вялікім кн. Казімі-рам. Пазней жыў у Рыме і Канстанцінопалі, дзе ў 1453 пры ўзяцці горада туркамі трапіў у палон, але не быў апазнаны. Выкуплены, вярнуўся ў Рым. Рассылаў лісты да еўрап. манархаў з заклі-кам наладзіць крыжовы паход супраць Турцыі. У 1458 сам адрокся ад Кіеўскай мітраполіі на ка-рысць свайго сябра Грбігорыя Баліарбіна, але хутка атрымаў ад папы Пія II сан канстанцінопальскага патрыярха (уніяцкага). Быў адукаванай асобай, прамоўцам, пісьменнікам, перапісваўся з гуманіс-тамі, пакінуў апісанне аблогі і заваявання Кан-станцінопаля туркамі, а таксама некаторыя ка-ментарыі да Евангелля паводле Лукі.
    Aim.: Р а м м Б.Я. Папство н Русь в X—XV вв. М.; Л., 1959; В м н т е р Э. Папство н цармзм: Пер. с нем. М.. 1964; Тмхо-м м р о в М. Грекм мз Морем в срсдневсковой Росснн // Сред-нмс века: Сб. М.. 1964. Вып. 25; 3 н о с к о К. Нсторнческнй очсрк церковной унмм, сс промсхожденнс н характср. М.. 1993.
    Г. Я. Гал снчан ка.
    ІСЛАМ — ICVC
    133
    ІСЛАМ (араб., літар. пакорнасць, адданне ся-бе волі Бога), мусульманства — адна з трох сусветных рэлігій (разам з /ўдызмам і хрысці-янствам). Узнік у Аравіі ў пач. 7 сг. Заснавальнік — Мухамед. Веравызнанне выкладзена ў свяшчэннай кнізе Каран. Грунтуецца на 7 догматах веры: у адзінага Бога — Алаха; у анёлаў; ва ўсе кнігі Гас-поднія (Тора, Евангелле, Псалмы і Каран); ва ўсіх пасланнікаў Алаха, у т.л. Адама, Майсея (Муса) і Ісуса Хрыста (Іса бен Марыям), якія прызнаюцца папярэднікамі Мухамеда; у прадвызначэнне; у Ka-Heu свету і судны дзень; уваскрэсенне памерлых. Культ I. абапіраецца на 5 «слупоў веры»: спавя-данне веры — абвяшчэнне, што «няма Бога акра-мя Алаха, і Мухамед — пасланнік Божы» (шаха-да); штодзённая 5-разовая малітва (салят); падатак у суме '/40 ад гадавога прыбытку (для асоб, якія валодаюць пэўным мінімумам маёмасці) на ка-рысць бедных (закят); пост саўм (цюрк. — ураза) у месяц рамадан (цюрк. — рамазан); паломніц-тва у свяшчэнны горад Мекку (хадж). Вялікае зна-чэнне надаецца рэліг. святам; ід-аль-адха (цюрк.. — курбан-байрам), ід-аль-фітр (цюрк. — ураза-бай-рам) і інш.; існуюць шматлікія абрады і рытуалы. Акрамя Карана мусульмане прызнаюць Суну (свяшчэннае паданне, выкладзенае ў апавяданнях пра жыццё і дзеянні прарока Мухамеда). На Ка-ране і Суне грунтуецца шарыят — збор норм мусульманскага права. Сучасны I. падзяляецца на 2 асн. кірункі: іунізм (лічыцца артадаксальным кі-рункам) і шыізм (у ім Суна прызнаецца толькі часткова). Духавенства ў I. (мулы, імамы, муфтыі і інш.) выбіраецца вернікамі і не мае такой скла-данай іерархіі, як хрысціянскае, няма пасвячэння і ступеней свяшчэнства. Паслядоўнікі I. склада-юць большую частку насельніцтва многіх краін Азіі, Афрыкі, Балканскага паўвострава. У краінах СНД I. пашыраны ў народаў Паволжа, Каўказа, Сярэдняй Азіі. Паводле Ісламскай лігі, I. вызнае больш за 1 млрд. вернікаў. Дзейнічае Арганізацыя Ісламская канферэнцыя (з 1971 аб’ядноўвае 45 кра-ін), створаны Ісламскі банк развіцця.
    На землях Беларусі I. (сунізм) вызнае татар-скае насельніцтва. Тут ў канцы 14 ст. з’явіліся першыя мячэці. У 1591 у Рэчы Паспалітай пра-жывала каля 100 тыс. татар, якія мелі амаль 400 мячэцей. У 17 ст. мусульмане трапілі пад уплыў каталіцкай царквы, іх колькасць зменшылася да 30 тыс. Працэс адыходу ад I. і асіміляцьіі бел. та-тар працягваўся і ў наступным стагоддзі. Паводле перапісу 1897 у Гродзенскай, Мінскай і Віленскай губ. пражывала 13 877 мусульман. У 1939 у Зах. Беларусі было 17 мячэцяў і 2 малітоўныя дамы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі дзей-нічала адзіная мячэць у Іўі. У 1980-я г. пачалося ажыўленне рэліг. і грамадска-культурнай дзейнас-
    Да арт. Ісус Хрыстос. Распяцце. Канец 14 ст.
    ці сярод татар. На Беларусі сгвораны самастойны Муфтыят Рэспублікі Беларусь (1994), дзейнічаюць 24 абшчыны мусульман (2001). I. спрыяе захаванню нац. самасвядомасці бел. татар у іншаэтнічным і іншарэліг. асяроддзі.
    Літ.: Дум і н С.у. Канапацкі І.Б. Бсларускія та-тары: мінулае і сучаснасць. Мн., 1993; A а к о т к a А.І. Бераг вандраванняў, ці Адкуль у Беларусі мячэці. Мн.. 1994.
    Ю.АКрыніцкі.
    ІСўС НАВІН, паводле біблейскіх паданняў, слуга і паплечнік Майсея, гал. памагаты прарока ў справе вяртання народа іудзейскага ў зямлю за-паветную. Паходзіў з калена Яфрэмава і насіў імя Осіі, але перайменаваны Майсеем у Ісуса, як зба-віцеля, які выратуе народ ад бедстваў у час блу-канняў па пустыні на шляху ў зямлю запаветную.
    ІСУС ХРЫСТбС (грэч. lisus Cristos, яўр. Іешуа, «Машыах» месія, памазанік — заснавальнік хрслс-ціянства, другая асоба хрысціянскай Тройцы — Бог-Сын. Вера ў І.Х. адрознівае хрысціянства ад іудаізму, у недрах якога'.яно ўзнікла. Жыццё і ву-чэнне І.Х. выкладзены ў Новым запавеце Свя-шчэннага пісання (Бібліі). У большасці хрысц. канфесій (апрача монафізітаў) І.Х. лічаць Бога-ча-лавекам, г.зн. які зрышнатуральным чынам злучае ў сабе 2 пачаткі — боскае і чалавечае. 3 І.Х. звя-заны евангельскія апавяданні пра яго бязгрэшнае зачацце дзевай Марыяй, уцёкі сямейства ў Егіпет ад праследавання цара Ірада, хрышчэнне І.Х. Іаанам Хрысціцелем, прапаведніцкую дзейнасць І.Х. і яго 12 вучняў (апосталаў), цуды І.Х(уваскрэсенне мёртвых, хаджэнне па вадзе, вылячэнне хворых і інш.). здраду апостала Іуды, суд над І.Х., яго рас-
    134
    ІУМ — ІУДАІЗМ
    Да арт. Ісус Хрыстос. Хрыстос Усе-дзяржыцель. 16 ст. Беларуская іканапісная школа.
    Да арт. Ісус Хрыстос. Хрыстос Усе-дзяржыцель. 1640. Беларуская іканапісная школа.
    пяцце на крыжы, уваскрэсенне І.Х. і ўзнясенне на неба. Многія з дэталей біяграфіі І.Х. лічацца прадказанымі ў Старым запавеце, дзякуючы чаму ствараецца пераемная сувязь паміж Старым і Но-вым запаветамі. Праблема існавання або неісна-вання І.Х. як рэальнай гіст. асобы да гэтага часу застаецца для гістарыяграфіі нявырашанай, аб чым сведчыць распачатая ў пазамінулым стагод-дзі палеміка ў хрысталогіі паміж гіст. і міфалагіч-най школамі. Пратэстанты лічаць, што І.Х. сваёй ахвярай на крыжы гарантаваў усім, хто верыць у яго, боскае прабачэнне і вечнае выратаванне, чым зрабіў залішнімі прынятыя ў каталіцызме і пра-васлаўі таінствы, літургію, паломніцтвы, пакла-ненні святым, крыжу, абразам і г.д. Нягледзячы на значныя разыходжанні канфесіянальных мер-каванняў і рознагалоссі сярод тэолагаў, для пра-тэстантызму ў цэлым характэрны большы хрыста.-цэнтрызм, чым ў каталіцызме і праваслаўі. Вобраз І.Х. у пратэстантызме выступае з большым акцэн-
    Да арт.
    Іудаізм. Сіна-гога ў Гродне.
    там на яго чалавечую прыроду: І.Х. разумеецца не столькі як ўсётрымальнік і цудатворца, колькі як гранічна аўтарытэтны мараліст, дасканалы настаў-нік, жыцццё і смерць якога поўнасцю зліваюцца з яго ўсёвыратавальнай місіяй. І.Х. звязаны з кож-ным сапраўдным вернікам непасрэдна — Свя-тым Духам.