Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
мова-пропавеЗзб К. бытуе і ў наш час, але сфера яго выкарыстання больш вузкая. ВЛ.Чамярбіцкі.
КАЗІМІР СВЯТЫ (5.10.1458, Кракаў — 4.3.1484) —другі сын караля Польшчы і вялікага князя ВКЛ Казіміра IV Ягелончыка і Альжбеты Ракушанкі. Ушаноўваецца каталіцкай царквой як патрон Вільні, апякун земляў ВКЛ, патрон Гро-дзенскай рымска-каталіцкай епархіі (з 1991). Быў вельмі рэлігійны. Атрымаў добрую гуманітарную адукацыю. Хатнімі яго выкладчыкамі былі гісто-рык Я.Длугаш, выкладчык тэалогіі ў Ягелонскім ун-це Я.Канта, італьянскі пісьменнік і гуманіст Ф.Калімах. У 1471 па просьбе праціўнікаў венгер-скага караля Мацея Корвіна на чале 12-тысячнага войска беспаспяхова спрабаваў заняць прастол Венгрыі. Калі ў 1475 старэйшы сын Казіміра IV Уладзіслаў заняў чэшскі трон, К.С. стал наследні-кам польскай кароны. 3 гэтага часу ён часта на-
Выява св.
Казіміра на абразе Тра-кельскай Маці Божай. 17 ст. 3 в. Тракелі Гродзенскай вобл.
138
КАЗУІСТЫКА — КАЛЕГІУМЫ
ведваў Вільню. У 1481—83 кіраваў справамі ў Польшчы. 3-за хваробы на сухоты даў зарок цнат-лівасці, таму адмовіўся ад шлюбу з дачкой герм. імператара Фрыдрыха Ш. У маі 1483 па выкліку бацькі прыехаў у Вільню. Дабрачыннасцю заслу-жыў павагу гараджан. На каляды 1483 наведаў Гродна, але яго здароўе моцна пагоршылася і 1.3.1484 ён у цяжкім стане перавезены ў Вільню, дзе памёр. Пахаваны ў каралеўскай капліцы Віленска-га кафедральнага сабора. У 1522 адбылася канані-зацыя К., але кананізацыйная була знікла па даро-зе. У 1602 папа рымскі Клімент УІІ загадаў адна-віць ушанаванне К. як святога ва ўсім каталіцкім свеце. Асаблівае значэнне культ К. атрымаў на землях ВКЛ, дзе ў яго гонар праводзіцца асобная служба 4 сакавіка. У Вільні ў гэты дзень адбыва-ецца святочны кірмаш (літоўскае «Казюкас»).
ЛЛ.Карнілам.
КАЗУІСТЫКА — разгляд асобных выпад-каў, здарэнняў у іх сувязі з агульнымі прынцыпа-мі. У іудаізме — тлумачэнне Тороі і Талмуда. Тал-мудычная К. (хілук ці пілпул) — разважанні на рэліг.-абрадавую тэму, пошукі аргументаў «за» і «супраць» аднаго і таго ж рэліг. палажэння. У ся-рэдневяковай схаластыцы і багаслоўі — прымя-ненне агульных дагматычных палажэнняў да асоб-ных выпадкаў. У тэалогіі (асабліва ў каталіцызме) вучэнне пра ступень граху.
КАЗЬМА, К о с м a (? — каля 1166) — епіскап полацкі. Упершыню ў пісьмовых крыні-цах згадваецца пад 1144. Верагодна, прыехаў у Полацк з Візантыі разам з полацкімі князямі-выг-наннікамі Рагвалодам (Васілём) і Іванам (?) у 1140. Пасля захопу Кіева кн. Ізяславам Мсціслава-вічам (1146) выступіў з епіскапам Мануілам Сма-ленскім і Ніфантам Наўгародскім супраць нека-нанічнага прызначэння мітрапалітам кіеўскім Клімента Смаляціча. У 1147 трапіў у няміласць і пакінуў кафедру, вярнуўся ў 1155 ці 1156 пры Юрыю Далгарукім. У 1156 разам з Мануілам сус-тракаў у Кіеве новага мітрапаліта Канстанціна. Пры К. быў зроблены Крмж Ефрасінні Полацкай (1161). Пераемнікам К. ў Полацку стгў Дыянісій.
С.В.Тарасау.
КАІН — паводле біблейскай міфалогіі, ста-рэйшы сын Адама і Евы, зямляроб. К. забіў з зай-здрасці брата Авеля, пастуха, за тое, што бог Яхве прыняў дары Авеля, а не яго. Пракляты Богам за братазабойсгва (асуджаны на вечнае блуканне) і адзначаны асобым знакам («Каінава пячатка»).
КАЛАДЫНСКІ Андрэй (Казьма) — беларус-кі дзеяч Рэ^армацаі 16 ст. Дыякан з Віцебска. Ве-рагодны аўтар апакрыфічнага «Пісьма полаўца
Івана Смеры». К. сцвярджаў быццам бы ён знай-шоў у 1567 у Перамышльскай зямлі пісьмо по-лаўца Івана Смеры, «урача, вучонага і годнага ча-лавека», які быў адпраўлены вял. князем кіеўскім Уладзімірам у 10 ст. ў Візантыю з заданнем апі-саць звычаі і стан «грэчаскай» (хрысц.) веры. У «пісьме» Смеры да князя рэзка крытыкуецца ві-зантыйскае хрысціянства за «ідаласлужэнне», рас-кошу, карыслівасць, трыманне «народа ў раб-стве». Адначасова з задавальненнем гаворыцца пра існаванне ў Александрыі сапраўдных хрысці-ян-праведнікаў, у малітоўных дамах якіх «няма ніякіх ідалаў», а толькі сталы і лавы». «Пісьмо» ў перакладзе на латынь было апублікавана ў 1675 у кнізе па царк гісторыі Хрыстафора Сандзіуса і ў 1679 у «Чатырох кнігах аб славянскай рэфарма-цыі» польскага пратэстанцкага гісторыка Андрэя Венгероўскага. Да 18 ст. храністы і гісторык веры-лі ў праўдзівасць «Пісьма». М.М.Карамзін першы дапусціў, што гэта фальсіфікацыя, а І.І.Малышэў-скі ў 19 ст. абгрунтаваў, што аўтар гэтага твора сам К. Будучы прадстаўніком антытрынітарызму, К. ў «Пісьме» фактычна проціпастаўляў пра-васлаўю і каталіцызму ідэалы радыкальнага пратэс-тантызму. На думку Малышэўскага, К. ідэнтычны сацыніяніну Казьме-Андрэю з паслання Арцемія С. Буднаму: «14 се товаряш, ваш Козма, егоже вы нарекаете Андрея, в Вмтебску ясно обьявмл ны-нешнмя ересм проповеданн, не треба глаголя Тро-мцу мменоватя... 14 ляст показал тот Козма, яко от вашея сонмяіца послан з Вяльна...». Верагодна, К. належаў да паслядоўнікаў рус. ератыка Ф.Касо-іа, які ў 1550-я г. пасяліўся каля Віцебска.
Л/w.: Дмнтрнев М. Белорусскмй сксптнк XVI в. // На-ука н релнгня. 1984. №4. Ю.В.Бажэнаў.
КАЛЕГІУМЫ — навучальныя ўстановы ў 16—19 ст. на Беларусі. Найб. пашыраны К. ордэ-на езуітаў (гл. Езуіцкія калсііумы\ Давалі класіч-ную гуманітарную адукацыю. У іх прымалі дзя-цей з розных саслоўяў (пераважна са шляхты) і неабавязкова каталіцкага веравызнання (схіленне ў каталіцызм прадугледжвалася ўсім ходам выха-вання). Навучанне было бясплатнае. Выпускнікі маглі заставацца свецкімі асобамі або належаць да інш. каталіцкіх арганізацый. На чале К. стаяў рэктар; навуч.-выхаваўчым працэсам загадваў яго памочнік — прэфект. Паводле навук. званняў выкладчыкі падзяляліся на прафесараў і магіс-траў. Найб. вядомым тыпам езуіцкіх К. былі ся-рэднія 5-класныя гімназіі з тэрмінам навучання 6—7 гадоў. Першыя 3 класы называліся ніжэй-шай школай або граматычнымі класамі, іх зада-чай было навучанне лац. граматыцы і падрыхтоў-ка да далейшага курса красамоўства. Першы клас езуіцкіх К. называўся «infima classic grammaticae»
КАЛЕГІУМЫ — КАЛЕНДА
139
(«ніжэйшая граматыка»). Часам яго праграма рас-цягвалася на 2 гады. Выкладаліся таксама асновы грэч. мовы. У вялікіх К. класу «infima» папярэдні-чаў падрыхтоўчы клас, у якім дзяцей вучылі чы-таць і пісаць. У 2-м класе завяршалася элементар-нае навучанне лац. граматыцы, выкладанне грэч. мовы даводзілася да ўзроўню сінтаксісу. У 3-м класе вучні ўдасканальвалі свае веды ў лац. мове, вывучалі поўны аб’ём граматыкі грэч. мовы. Пас-ля заканчэння ніжэйшай школы вучань паступаў у клас паэзіі. Пры вывучэнні літаратурных твораў звярталася ўвага на літ. дасканаласць, аратарскія вартасці, маст. асаблівасці і г.д. Завяршаўся курс 2-гадовым класам рыторыкі, які прадугледжваў аз-наямленне з тэорыяй аратарскага мастацтва, вып-рацоўку ўласнага стылю мовы, далейшае вывучэн-не твораў лац. і грэч. аўтараў, а таксама айцоў царквы. Увесь навуч.-выхаваўчы працэс быў пра-сякнуты рэліг. накіраванасцю. Вывучаліся таксама гісторыя, геаграфія, фізіка, логіка і астраномія. Існавалі таксама К. з дадатковым 3-гадовым кур-сам філасофіі і 4-гадовым курсам тэалогіі, якія лі-чыліся вышэйшымі. Тэалогію вывучалі толькі чле-ны ордэна і кандыдаты ў духоўны сан. К. былі лепшымі на той час навуч. ўстановамі ў свеце, са-дзейнічалі ўсталяванню на Беларусі заходнееўрап. сістэмы адукацыі. Буйнейшыя езуіцкія К. на Бела-русі: у Брэсце, Віцебску, Гродне, Драгічыне-Над-бужскім, Жодзішках (Ашмянскі павет), Магілёве, Мінску, Мсціславе, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Полацку (у 1812—20 Полацкая езуіцкая акадэмія\ Слуцку, Смаленску, Юравічах (Мазырскі пав.). Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 К. былі закрыты ці перададзены Адукацыйнай камісіі. За-хаваліся толькі ва ўсходняй Беларусі, далучанай да Рас. імперыі ў 1772. У Рас. імперыі К. існавалі да выгнання езуітаў з краіны ў 1820. У канцы 17—1-й трэці 19 ст. на Беларусі былі пашыраны таксама К. ордэна піяраў. Іх праграма навучання і ўнутра-ная будова былі на ўзор езуіцкіх К. (пасля скаса-вання ордэна езуітаў піяры фактычна выконвалі іх функцыі). У 1740—50-я г. па ініцыятыве правінцыя-ла ордэна асвегніка і педагога С. Канарскага праве-дзена рэформа піярскіх К. (скарочаны курс тэало-гіі, уведзена польская мова, грамадскія і прыро-дазнаўчыя навукі). Найб. вядомыя К. піяраў былі ў Вільні, Віцебску, Воранаве, Геранёнах (Ашмян-скі пав.), Дуброўне (Магілёўская губ.), Лідзе, Луж-ках (Дзісенскі пав.), Любяшове (Мінская губ., ця-пер Валынская вобл. Украіны), Полацку, Шчучы-не. У 1822—31 працавала Полацкае ввішэйшае піяр-скае вучнлішча. Існавалі К. і некаторых інш. ордэ-наў, напр., Віленскі К. дамінікаўцаў, Забелбскі да-мініканскі калегіум.
Літ:. Ж л у т к о А. Езуіты на Беларусі: пошукі праўды // 3 гісторыяй на «Вы». Мн.. 1994. Вып. 2. Т.Б.Блінчм.
Г.Календа.
КААЕНДА Гаўрыіл (Г а б р ы э л ь; каля 1606, Вільня — 18.11.1674) —уніяцкі рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай. 3 бел. шляхецкага роду герба «Бэлты». У 1626 уступіў у ордэн базылбян. Вучыў-ся ў калегіумах Брунсберга (цяпер г. Бранева, Польшча; 1627—30), Вены і Рыма (1633—39). У 1633 пасвячоны ў сан святара. У 1642—55 пры мітрапаліце К.Сяляве, з 1653 каад’ютар (памочнік-намеснік) полацкага архіепіскапа. Архіепіскап по-лацкі (1655—74), адміністратар (асоба, якая часо-ва выконвае функцыі мітрапаліта) Кіўскаймітра-поліі (1655—65). Протаархімандрыт базыльянска-га ордэна (1666—74), архімандрыт супрасльскі, беразвецкі, лешчынскі. Мітрапаліт кіеўскі і галіц-кі (1665—74). Дзейнасць К. прыпала на час вай-ны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, калі на тэр., занятай рас. войскамі і казакамі, Брэсцкая унія 1596 скасоўвалася, а на заходніх землях рым-ска-каталіцкія біскупы імкнуліся падпарадкаваць уніятаў сваёй уладзе. Ва ўмовах няпэўнасці папа рымскі Аляксандр VII не зацвярджаў К. мітрапа-літам. Да 1660, ратуючыся ад рас. і шведскіх войск, К. вандраваў па гарадах ВКЛ. У 2-й палаві-не 1660-х г. пералом у настроях шляхты на ка-рысць уніі і асабістыя намаганні К. паспрыялі яго зацвярджэнню мітрапалітам і выданню ў 1667—68 каралём і сеймам пастаноў, якія аднаў-лялі правы грэка-каталіцкай іерархіі і гарантавалі перадачу ім незанятых правасл. епархій. Дамогся вяртання царк. маёмасці, страчанай у час вайны, заключыў пагадненне з рымска-каталіцкай цар-квою аб забароне лац. ксяндзам браць дзесяціну з уніятаў. Унутры царквы імкнуўся да адзінаўлад-дзя. У 1660-я г. ўвайшоў у сутыкненне з базыльяна-мі: вывеў з падпарадкавання ордэну шэраг манасты-роў, зрабіў іх архімандрыямі і перадаў епіскапам. У 1661 на Супрасльскім капітуле самачынна спраба-ваў абвясціць сябе протаархімандрытам — галавой