• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    КОРМЧЫЯ — КОРМЧЫЯ
    165
    У 1733 правасл. шляхта і духавенства былі пазбаў-лены права займаць пасады ў сенаце, сейме, судах і інш. дзярж. установах. У 2-й палавіне 17—1-й трэці 18 ст. адбывалася амаль поўная клерыкаліза-цыя культуры і падпарадкаванне яе рэлігіі. Навук. веды абвяшчаліся грахоўнымі, панізіўся ўзровень адукацыі. У аснову навучання былі пакладзены тэ-алогія, схаластычная філасофія і лац. мова. 3 1696 бел. мова стала выцясняцца з афіц. справавод-ства. Уздзеянне К. не было такім адмоўным у мастацтве. Пануючым стылем тут стала барока. Масавая паланізацыя пануючага класа Беларусі праз акаталічванне ў 17 ст. ўскладніла працэс кан-салідацыі бел. народнасці, запаволіла фарміраван-не яе свядомасці. У 1730—40-я г. на змену К. прыйшла эпоха Лсветніцтва.
    Aim.: Подокшнн СА. Рсформацня н обіцсствснная мысль Белорусснн м Лнтвы (вторая половмна XVI — начало XVII в.). Мн., 1970; М a р а ш Я.Н. Очсркн мсгорнн экспансмн католмческой церквм в Белоруссмя XVIII в. Мн., 1974; 1980; Б л н н о в а Т.Б. Незумты в Белоруссян. Мн.,1990.
    СВ.Ма/н>зам.
    КбРМЧЫЯ КНІП (стараж.-славянскае крьмь-чнм — стырнавы, рулявы) — зборнікі царкоўных і свецкіх законаў, якія выкарыстоўваліся пры кі-раванні царквой і ў духоўных судах паўднёва- і ўсходнеславянскіх краін. Паходзяць ад аналагіч-ных візант. зборнікаў — номаканонаў, якія аб’яд-ноўвалі царк. правілы, пастановы ўсяленскіх і па-месных сабораў, імператарскія пастановы аднос-на царквы, вытрымкі з заканадаўчых зборнікаў.
    Так званая Кормчая 14 тытулаў без тлумачэнняў (Старажытна-славянская кормчая) — пераклад з грэч. мовы, зроблены ў Балгарыі ў пач. 10 ст. На Русь трапіла ў 11 ст. Найб. ранні яе спіс — наў-гародская Яфрэмаўская кормчая пач. 12 ст. Напа-чатку свайго існавання на Русі К.к. не мелі пашы-рэння як кодэксы дзеючага права з-за неадпавед-насці сацыяльна-эканамічнага жыцця Русі і Візан-тыі. Каб дапасаваць кодэкс права візант. царквы да ўмоў Русі, у 12—13 ст. зроблены скарачэнні К.к. за кошт другасных і лакальных прававых нормаў. Некаторыя палажэнні з К.к. ўключаны ў мясцовыя помнікі царк. права (апрацоўка «Стату-та Уладзіміра»).
    У канцы 12 ст. на Афоне (Грэцыя) складзена асобая рэдакцыя К.к., якая перакладзена ў Сербіі ў 1-й палавіне 13 ст. на стараж.-слав. мову і атры-мала назву Сербскай рэдакцыі. У ёй вылучаюць 5 частак: пачатковыя артыкулы (пра ўсяленскія і памесныя саборы, тлумачэнні маліт-ваў і сімвала веры); уводныя артыкулы, сістэма-тычны паказальнік і паказальнік зместу; кананіч-ная частка (правілы апостальскія, усяленскіх і па-месных сабораў 4—9 ст., правілы і пасланні айцоў
    царквы 3—11 ст.); грамадзянска-кананічная частка (візант. імператарскія, патрыяршыя і сінадальныя пастановы, правілы і пасланні епіскапаў, творы пра іканаборцаў і інш. ерасі, палемічныя творы супраць латынян і інш.); дадатковыя артыкулы (творы супраць нестарыянскай ерасі, творы Іаана Даммкіна, табліца ступеней роднасці і інш.). Па просьбе рус. мітрапаліта Кірылы спіс К.к. сер-бскай рэдакцыі без некаторых артыкулаў у 1262 перапісаны ў Балгарыі і высланы ў Кіеў. Гэтая К.к. змяшчала новыя заканадаўчыя палажэнні ў параўнанні са Стараж.славян. кормчай і таму ат-рымала вялікае пашырэнне. Вядома каля 30 яе спісаў 13—19 ст. рус., бел. і ўкр. паходжання. Найб. пашырэнне Сербская рэдакцыя К.к. мела ў 15—16 ст. на землях ВКЛ. Гэтаму садзейнічала паўднёваслав. паходжанне кіеўскіх мітрапалітаў Кіпрсяяна, Грыгорыя Цамблака, Грыюрыя Баліары-на. Т.зв. Румянцаўскі спіс апошняй трэці 15 ст. з’я-віўся на тэр. Турава-Пінскай епархіі і перапісаны ў адным зборніку са статутамі кн. Уладзіміра і Яраслава і Судзебнікам 1468. Гэта сведчыць, што Сербская К.к. разглядалася ў той час як дзеючы кодэкс права. Бел. спіс кормчай 2-й палавіны 16 ст. (т.зв. Барсаўскі 3-і) знаходзіўся ў 17 сг. ў Турыйску. У спісе Т-ва аматараў стараж. пісьменства 1-й чвэрці 17 ст., які бытаваў у ВКЛ, знаходзіцца вы-піска з жыція 3-х літоўскіх пакутнікаў: Антонія, Іаана і Яўстафія. Пінскі спіс 1634, зроблены ва уніяцкім Пінскім Лешчынскім манастыры для Жыровіцкай лаўры, мае ўстаўкі на бел. мове пра саборы. Жыровіцкаму манастыру належаў такса-ма спіс пач. 17 ст. 3 ВКЛ Сербская рэдакцыя тра-піла ў Маскоўскую Русь. Спіс Сербскай рэдакцыі патрыярх Іосіф паклаў у аснову надрукаванай у Маскве ў 1649—53 К.к. (т.зв. Іосіфаўская і Ніка-наўская К.к.). У 1787 выйшла т.зв. Кацярынаўская кормчая (ад імя імператрыцы), апошняе выданне К.к. датавана 1816.
    У 1260—70-я г. на Русі ўзнікла Р у с к а я рэдакцыя К.к. на аснове больш ранніх рэдак-цый з дапаўненнем тэкстаў мясцовага паходжан-ня: правіл кіеўскага мітрапаліта Іаана, наўгарод-скага епіскапа Ніфанта, царк. сабора 1273. Асн. тэкст Рускай К.к. складаўся з 70 раздзелаў. Вера-годна, гэтая рэдакцыя ўзнікла ў Кіеве пры мітра-паліце Кірылу. У канцы' 1270 — пач. 1280-х г. Рус. К.к. дапоўнена амаль 40 новымі артыкуламі: «Законам судным людзям», інш. юрыдычнымі помнікамі, правіламі царк. службы, манаскімі статутамі і правіламі (у т.л. «Сказаннем аб чарна-рызскім чыне» Кірылы Тураўскага), аскетычна-містычнымі творамі, тлумачэннямі біблейскіх рэ-алій і сімволікі, гіст. і біяграфічнымі творамі. К.к. Рус. рэдакцыі былі пашыраны па ўсёй Русі. У канцы 13 — пач. 14 ст. ўзнік яе Валынскі звод,
    166
    KQPCAK — КОУШ
    Р.Корсак
    які распаўсюдзіўся на ўкр. і бел. землях. На зем-лях Маскоўскай і Наўгародскай Русі ў 14—15 ст. ствараліся мясцовыя зводы Рус. К.к. Так званы Харкаўкі спіс у 15—16 ст. знаходзіўся ў Полацкім Іаана-Багаслоўскім манастыры, а ў 18 ст. — у Жыровіцкім. Румянцаўскі 3-і спіс у 18—19 ст. за-хоўваўся ў веткаўскіх старавераў. Спісы Сербскай рэдакцыі К.к. на землях Украіны і Беларусі (заха-валася больш за 10) колькасна пераважалі над спі-самі Рус. рэдакцыі (3 экзэмпляры), што тлума-чыцца яе больш раннім паспаўсюджваннем.
    Літ.: Ш а п о в Я.Н. Внзантмйское м южнославянское пра-вовос наследмс на Русн в XI—XIII стст. М., 1978; М н л о в Л.В. О древнсйшей мстормм кормчмх кнмг на Русн // Нсторня СССР. 1980. №5. В.СПалІняхоў.
    КЙРСАК Рафаіл (свецкае імя Мікалай; каля 1595—28.8.1640) —уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. 3 бел. кальвінісцкай шляхты. Выхоў-ваўся ў Нясвіжскім езуіцкім калсііуме, дзе прыняў каталіцтва. Пад уплывам мітрапаліта Х.Руцкага пе-райшоў ва уніяцтва і ўступіў у ордэн базылбян пад манаскім імем Рафаіл (1620—21). Вывучаў філасофію ў папскіх калегіумах Брунсберга (ця-пер Бранева, Польшча) і Прагі (1618—20), тэало-гію ў калегіуме св. Афанасія ў Рыме (1621—24). Архімандрыт манастыроў Віленскага св. Тройцы (1625—37), Ануфрыеўскага (Мсціслаўскае ваяв., 1631), Кобрынскага св. Спаса (1632—33), Жыдзі-чынскага (1637—40); протаархімандрыт (генерал) базыльянскага ордэна (1626—40); епіскап Галіц-кай (1626—32) і Турава-Пінскай (1632—37) епар-хій. Кароль Жыгімонт III 8.7.1626 прызначыў К. каад’ютарам (памочнікам-намеснікам) мітрапалі-та Руцкага. Пасля зацвярджэння каралевічам Ула-дзіславам «Пунктаў заспакаення Русі», якія легалі-завалі правасл. царкву, К. пасланы Руцкім у Рым, дзе дамогся адмовы папы Урбана VIII прызнаць
    гэтыя «Пункты...». Як мітрапаліт грэка-каталіцкай царквы Рэчы Паспалітай (1637—40) К. падтры-маў курс караля Уладзіслава IV на прымірэнне уніятаў і праваслаўных. У 1639 ён прасіў у папы Урбана VIII дазволу склікаць сумесны сабор абе-дзвюх цэркваў і стварыць адзіны «рускі» патры-ярхат Рэчы Паспалітай. Клапаціўся аб беатыфіка-цыі (абвяшчэнні святым) Х.Кунцэвіча. Памёр у Рыме, пахаваны ў царкве св. Сергія і Бакха.
    Л/т.: П л о х н й С.Н. Папство н Украмна. Кмев, 1989.
    С.В.Казуля.
    К(5САЎ Сільвестр (канец 16 ст., маёнтак Жа-робычы, Віцебскае ваяв. — 23.4.1657) — правас-лаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьмен-нік-палеміст. Скончыў Віленскую брацкую шко-лу, Люблінскі езуіцкі калегіум і Замасцянскую акадэмію. Выкладаў рыторыку ў Вільні і Львове. 3 1631 прафесар філасофіі ў Кіева-Пячэрскай школе. У 1631—32 разам з мітрапалітам ПМагі-лай праводзіў рэформу навуч. устаноў Кіева. Па-водле прапановы К. ў 1632 школа Кіеўскага пра-васл. брацтва і Кіева-Пячэрская школа аб’яднаны, у выніку утвораны Кіева-Магілянскі калегіум. 3 1633 К. — архімандрыт Кіева-Пячэрскай лаўры, з 1634 епіскап магілёўскі, аршанскі і мсціслаўскі; канфліктаваў з полацкім і віцебскім уніяцкім ар-хіепіскапам К.Сялявай. У 1646 заснаваў Маіілёўскі Свята-Міколбскі жаночы манастыр. У 1647—57 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (у межах Рэчы Пас-палітай), экзарх Канстанцінопальскага патрыяр-шага прастола. У 1647 блаславіў Б.Хмяльніцкага на барацьбу з палякамі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 выступаў супраць паднача-лення Кііўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыяр-хату і супраць далучэння ўкр. і бел. зямель да Ра-сіі. Аўтар шэрагу публіцыстычных і багаслоўскіх твораў: «Экзэгезіс» (1635, Вільня, Прапанаваў но-вую сістэму адукацыі, абараняў правасл. святароў ад абвінавачванняў у пратэстантызме); «Патэры-кон, або Зборнік жыццяў святых пячорскіх ай-цоў» (1635, перавыдадзены ў 1661 і 1678, у ім вы-казаў погляд на складанае пытанне аб часе хры-шчэння бел. і ўсіх усходнеслав. зямель, падаў хра-налогію ўсходнеслав. мітрапалітаў); прамовы ў празаічным і вершаваным варыянтах на смерць свайго папярэдніка Іосіфа Бабрыковіча Капета-Аняхожскага (1635); «Дыдаскалія, або Навука для святароў» (1637) і інш.
    /1/W.: Саверчанка І.В. Сільвестр Косаў // Бел. гіст. ча-
    соп. 1995. N