• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    КІРЬІЛА I МЯФ(5ДЗІЙ — славянскія асвет-нікі, прапаведнікі хрысціянства, стваральнікі сла-вянскай азбукі. Браты; нарадзіліся ў г. Салунь (ця-пер Салонікі, Грэцыя). Большасць вучоных лічаць іх балгарамі.
    К і р ы л а (да прыняцця манаства ў 869 — Канстанцін; каля 827 — 14.2.869). Атрымаў адукацыю пры двары імператара Міхаіла ў Кан-станцінопалі, прыняў сан святара і стаў бібліятэ-карам патрыярха Фоція. Пазней прызначаны нас-таўнікам філасофіі, за што празваны Філосафам. У пач. 860-х г. з дыпламатычна-рэліг. місіяй наве-даў хазар у грэч. калоніі Херсанес (Крым).
    М я ф о д з і й (815—6.4.885). Быў на ваен-най службе і 10 гадоў кіраваў адной з падуладных Візантыі славяна-балгарскіх абласцей, потым ігумен манастыра Паліхрон на беразе Мармуровага мора.
    У 863 К. і М. запрошаны ў Маравію для про-паведзі хрысціянства на слав. мове. Прыбылі сю-ды са створанай імі слав. азбукай і ўласнымі пе-ракладамі рэліг. кніг на слав. мову, царк. службу вялі па-славянску. 3-за незадаволенасці нямецкіх місіянераў, якія ў сваёй службе выкарыстоўвалі латынь, былі вымушаны пакінуць Маравію. У 867 па запрашэнні папы Мікалая I прыбылі ў Рым, дзе абаранялі права славян на родную мову ў лі-тургіі. Пасля смерці ў Рыме Кірылы Мяфодзій пасвячоны ў сан епіскапа. У 882—884 жыў у Ві-зантыі і Маравіі, дзе працягваў прапаведніцкую і
    160
    КІРЫЛА — КІРЫЛІЦА
    асветніцкую дзейнасць. Імёны К. і М. сталі сімва-ламі культурнай еднасці і самастойнасці славян. Назва стараж. слав. азбукі кірыліца паходзіць ад імя Кірылы. Браты фактычна сталі стваральнікамі літ. стараслав. мовы, зразумелай тады ўсім слав. народам. На Беларусі пра дзейнасць К. і М. ведалі ўжо з 11 ст. праз творы Чарнарызца Храбра «О пмсьменах» і праз жыцці К. і М. Асветнікі кана-нізаваны правасл. царквой як роўнаапостальныя К. і М., настаўнікі славенскія. 11 мая (с. ст.) — Дзень св. К. і М., які ў Балгарыі, а з 1986 ў слав. рэспубліках б. СССР, у т.л. на Беларусі, адзнача-ецца як дзень слав. пісьменства і культуры. Уша-ноўваюцца як св. і каталіцкай царквой. У Балга-рыі існуе ордэн К. і М., якім на Беларусі ўзнага-роджаны П.Броўка, Н.Гілевіч, В.Нікіфаровіч.
    Aim.: Сказанмя о начале славянской пнсьменностм. М.. 1981; Бсрнштсйн С.Б. Консгантмн-фнлософ м Мефоднй. М., 1984; VI с т р н н В.А. 1100 лет славянской азбукм. 2 нзд. М.. 1988. Г.П. Тмрановіч.
    КІРЫЛА ТУРАЎСКІ (каля 1113, г.п. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — пасля 1190 — беларускі і ўсходне-славянскі царкоўны дзеяч, пісьменнік, багаслоў. Паходзіў з заможнай сям’і. Атрымаў класічную для таго часу адука-цыю. Прыблізна з 1123 у Нікольскім манастыры: манах, іераманах, у 1144—48 настаяцель. Потым стаў пустэльнікам. 3 1161 тураўскі епіскап. Зай-маўся ўладкаваннем епархіі, прапаведніцкай, царк., і экзегетычнай паліт. і літ. дзейнасцю. Маг-чыма, ужо ў пач. 13 ст. К.Т. ўшаноўваўся як святы (звесткі пра яго афіц. кананізацыю не выяўлены).
    Кірыла Тураўскі.
    Вывучаў грэч. і візант. літаратуру. Стаўшы тураў-скім епіскапам, праславіўся як майстар аратарскай прозы, прапаведнік, галоўны клопат якога — ду-хоўнасць суайчыннікаў адпаведна этычным і эстэ-тычным ідэалам эпохі. Аўтар пропаведзей, маліт-ваў, павучанняў, прытчаў, канонаў (захавалася ка-ля 70 твораў), створаных на ўзор ант. і візант. ара-тарскай прозы. Сярод іх «Сказанне пра чын чар-нарызца», «Слова пра паходжанне манаскага жыцця», малітоўны сядмічны цыкл (32 малітвы-споведзі), урачыстыя і дыдактычныя пропаведзі (10 казанняў пра святы Вялікоднага цыкла, «Сло-ва на Богаяўленне», «Слова на Пяцідзесятніцу», «Слова пра тое, каб не забываць сваіх настаўні-каў» і інш.), павучанні (аб зыходзе душы, аб стра-ху Божым, аб мудрасці, аб карыснасці чытання кніг), прытчы аб чалавечай душы і целе (пра куль-гавага і сляпога), пасланні-прытчы да кіева-пячэр-скага ігумена Васіля (пра нямудрага цара і пра схіму), 3 Вял. каноны (На ўспенне княгіні Вольгі, Малітоўны, Пакаяльны) і інш. У асобных творах закранаў надзённыя маральна-этычныя праблемы, важныя пытанні грамадска-паліт. жыцця. Арыгі-нальны, выключнай вобразна-выяўленчай сілы та-лент К.Т. найб. выявіўся ў «словах» з нагоды роз-ных свят, дзе праз традыц. біблейскі змест выяў-ляюцца захапленне чалавека прыгажосцю прыро-ды, радасцю жыцця, імкненне да духоўнай даска-наласці і ідэалу. Дзякуючы багатай паэтычнай фразеалогіі, сінтаксічнаму паралелізму, агульнаму рытмічнаму ладу некаторыя творы нагадва-юць вершы ў прозе. Алегорыі, сімвалы, рытарыч-ныя звароты, разгорнутыя параўнанні надаюць ім глыбокі лірызм, эмацыянальнасць, узнёсласць. Вытанчаная царк.-славянская мова, спалучаная з жывым народна-паэтычным словам, сведчыць пра кніжную культуру, літаратурнае майстэрства і смеласць аўтара. На працягу многіх стагоддзяў творы К.Т. карысталіся вял. папулярнасцю на ўсх.-слав. землях. Іх перапісвалі да 19 ст., змяшча-лі ў розных зборніках-анталогіях. Першая грун-тоўная публікацыя яго твораў зроблена К.Калай-довічам у 1821. Найб. поўнае выданне яго твораў ажыццявіў А.Мельнікаў у сваёй кн. «Кірыл, епіс-кап Тураўскі» (1997). У 1984 К.Т. ўключаны ў Са-бор бел. святых, 28 красавіка (с. ст.) —Дзень яго памяці. У г.п. Тураў пастаўлены помнік К.Т.
    Літ:. Мельнмков А.А. Путь непечален: йст. свмдетельс-тва о святостп Белой Русн. Мн., 1992; Лабынцаў Ю. «Hanoi! росою благодатм...»: Малітоўная паэзія Кірылы Тураўскага. Мн.. 1992. АА.Мслбнікаў, В^.Чамярйцкі.
    КІРЫЛІЦА — адна з двух старажытнаславян-скіх азбук (другая глаголіца). Назва ад імя Кіры-лы (Кірыла і Мяфодзій — браты, славянскія ас-ветнікі, прапаведнікі праваслаўя). Створана на ас-нове грэч. унцыяла з дадаткам некалькіх літар. Лі-
    КІТАБЫ — КІШКА
    161
    тары, запазычаныя з грэч. алфавіта, мелі таксама лічбавае значэнне. К. ўжывалася славянамі, якія вызнавалі праваслаўе, а таксама (да 19 ст.) румы-намі. 3 цягам часу змяняліся склад і форма літар К. У Расіі ў 1708 К. была рэфармавана. На славя-на-кірылаўскай графічнай аснове (з увядзеннем. дадатковых літар і дыякрытычных знакаў) грунту-юцца рус., укр., бел., балгарскія, сербскія, маке-донскія алфавіты, а таксама (праз рускі) сучасныя алфавіты шэрагу народаў Расійскай Федэрацыі і СНД- У 14—18 ст. К. існавала ў бел. пісьменнас-ці. У 15—16 ст. паявіліся першыя кнігі, друкава-ныя К. Кірылаўская літарная нумарацыя па арку-шах упершыню ўведзена ў друкаваных кнігах Ф.Скарынам у яго выданнях Бібліі.
    КІТАБЫ (араб. — кнігі), — кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. Ствараліся з 16 сг. татарамі, што пасяліліся на Беларусі і ў Літве ў 14—15 ст. і паступова забылі сваю родную мову. Змест К. — усходнія легенды, казкі, прыгодніц-кія аповесці, апісанні мусульманскіх рытуалаў, т.зв. Мерадж (паэма пра ўзнясенне Магамета на неба), маральна-этычныя павучанні для моладзі (пра шанаванне бацькоў, гасцей, бедных, сірот, суседзяў і інш.), варажба па літарах Карана, раз-гадка сноў. Акрамя К. вылучаюць пісаныя араб-скім пісьмом тэфсіры, тэджвіды, хамаілы. К. на-пісаны і чытаюцца справа налева, тэкст пачынец-ца там, дзе ў слав. кнігах заканчваецца. Колькасць старонак 70—1000. Радок суцэльны, няма падзелу на словы, знакаў прыпынку, вял. літары. Новы твор (раздзел) пачынаецца словам «баб» (раздзел, пачатак новага зместу) ці «хікайет» (аповесць, апа-вяданне). Іншы раз і гэтых слоў няма, тады на па-лях выпісваюцца першапач. словы (першы сказ) раздзела. Мова К. адрозніваецца ад мовы сгараж. бел. пісьмовых помнікаў, яна блізкая да бел. нар. мовы. У К. адлюстраваны побыт, звычаі, традыцыі татар-перасяленцаў, таму іх тэксты — каштоўны матэрыял для лінгвістаў, этнографаў, літаратуразнаў-цаў, гісторыкаў. Навук. вывучэнне К. пачалося ў 19 ст. Урыўкі з К. надрукаваў А.В.Мухлінскі ў працы «Даследаванне пра паходжанне і стан літоўскіх та-тар» (СП6, 1857). У пач. 20 ст. пра К. пісалі Я.Ф.Карскі, І.Ю.Крачкоўскі, І.І.Луцкевіч і інш. Найб. грунтоўна іх даследаваў А.К.Антановіч. У кнізе «Беларускія тэксты, пісаныя арабскім пісь-мом, і іх графіка-арфаграфічная сістэма» (Віль-нюс, 1963) ён разгледзеў 24 арыгінальныя тэксты, сярод іх 8 кітабаў. К. даследуюць мовазнаўцы В.І.Несцяровіч, Ч.Лапіч, В.М.Чэкман, Г.Алексан-ДрОВІЧ-МІШКІнеНе і ІНШ. В.І.Нссцяртіч.
    КІШКА Леў (Лука; 1668, г. Ковель Валынскай вобл., Украіна — 19.12.1728) — уніяцкі царкоў-ны дзеяч Рэчы Паспалітай, рэлігійны пісьменнік і
    Кірыяа Тураўскі.
    Мастак I. Пра-тасеня.
    перакладчык. Епіскап уладзімірскі і брэсцкі (1711—28), мітрапаліт кіеўскі і галіцкі уніяцкай царквы (1714—28). Паходзіў са шляхты роду гер-ба «Дуброва». 3 1684 член ордэна базылбян. Ву-чыўся ў школе пры Бвіценскім манастыры базылб-ян (1683—88), скончыў Калегіум прапаганды ве-ры (Рым, 1693) са ступенню доктара багаслоўя. Прафесар рыторыкі і філасофіі ў базыльянскай школе г. Уладзімір-Валынскі (1694—96). У 1696 прапаведнік і вікарый (намеснік ігумена), у 1697—99 ігумен Віленскага манастыра св. Трой-цы. Абараніў гэты цэнтр уніяцтва ад дамаганняў епіскапаў і падпарадкаваў яго базыльянскаму ор-дэну (1703). У 1699—1708 архімандрыт Полацка-га манастыра св. Барыса і Глеба, у 1703—13 про-таархімандрыт (галава) ордэна базыльян, у 1709— 28 архімандрыт Супрасльскага манастыра. Уклю-чыў у склад ордэна базыльян шэраг манастыроў, раней падпарадкаваных епіскапам, умацаваў аўта-рытэт і ўладу протаархімандрыта (палічыў несап-раўднымі выбары мітрапаліта Т.Вінніцкага ў 1708, якія адбыліся без яго ўдзелу, дамогся паўторнага галасавання). Рэгулярна наведваў манастыры, у т.л. архімандрыі, што не ўваходзілі ў ордэн. Адна-віў шэраг зруйнаваных кляштараў і цэркваў, у т.л. ў Беразвеччы, Супраслі, дзейнасць Супрашскай друкарні, заснаваў паперню. Падрыхтаваў і правёў Замойскі сабор 1720. Імкнуўся да адзінаўладдзя, ха-цеў цалкам падначаліць сабе базыльянскі ордэн. Спрабаваў утварыць з манастыроў на Украіне асобную правінцыю і падначаліць непасрэдна са-бе. Клапаціўся пра адукацыю белага духавенства. Выдаў на старабел. мове адной кнігай дапамож-нік для святароў з катэхізісам для вернікаў «Соб-ранме прмпадков краткое» (Супрасль, 1722), «Лек-
    6. Зак. 287.
    162____________КЛЕРЫКАЛІЗМ — КЛЯШТАР__________________
    сікон» (слоўнік царкоўнаслав.-польскі, Супрасль, 1722), «Букварь языка словенского» (Супрасль, 1727). Быў прыхільнікам частковага захавання ўсходняй абраднасці ва уніяцкай царкве, хоць не мог супрацьстаяць яе лацінізацыі. Імкнуўся пера-адолець абрадавую разнастайнасць і недахоп бо-гаслужэбнай літаратуры (з гэтай мэтаю выдадзены вялікім тыражом уніфікаваны для ўсіх парафій «Служэбнік» (Супрасль, 1727—32). СВ.Кмуля.