• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ЛАўРЭНЦІЙ — ЛЁС
    177
    лодаў 3 вёскамі (Лаўрышаў, Лычыцы і Купіск). У 1824 у манастыры было 5 манахаў. У 1834 — 36 Л.м. скасаваны. Яго збудаванні не зберагліся. Ін-вентары манастыра канца 18 — пач. 19 ст. захоў-ваюцца ў рукапісным аддзеле 6-кі Вільнюскага універсітэта. CBMa/wam.
    ЛАўРЙНЦІЙ ТУРАЎСКІ (каля 1113 — пас-ля 1190) —беларускі святы, пустэльнік, тураўскі епіскап. Нарадзіўся ў г. Тураў ці ў яго ваколіцах. У 2-й палавіне 12 ст. звярнуўся да ігумена Кіеў-скай Лаўры, каб той блаславіў яго на пустэльніц-тва, але атрымаў адмову. Накіраваўся для пустэль-ніцтва ў манастыр св. Велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага. Пазней пустэльнічаў у Пячэрскай Лаўры. Вызначаўся дарам цудатворнага вылячэн-ня цялесных і душэўных хвароб. 3 пач. 1180-х г. стаў наступнікам Кірылы Тураўска/а і ўзначаліў Ту-раўскую кафедру. Дабраахвотна ці па прымусу адмовіўся ад свяціцельскага сану і зноў пустэльні-чаў у манастыры св. велікамучаніка Дзмітрыя Са-лунскага. Пахаваны ў Кіеўскіх пячорах. Адразу пасля смерці стаў ушаноўвацца. Уваходзіць у Caffbp Беларускіх Святб/х.
    ЛЕБЕНЗС5н Аўраам Бер (Abraham — Dop-Ben-Ha — Kohen; 1787, каля Вільні — 1878) — яўрэйскі паэт і тлумачальнік Бібліі. Адукацыю ат-рымаў у віленскіх яўрэйскіх вучылішчах. Скон-чыў курс яўрэйскага вучылішча ў Міхалішках на Віленшчыне, працягваў вывучэнне кабалістыкі і філасофіі рэлігій, а таксама еўрап. моў, гісторыі, геаграфіі, матэматыкі і славесных навук. 3 1808 яўрэйскі духоўны суддзя ў Ашмянах, адначасова вучыў яўрэйскіх дзяцей. Пакінуўшы Ашмяны, па-чаў выдаваць Біблію ў Мендэльсонаўскім нямец-кім перакладзе з уласнымі каментарыямі. У 1848—64 працаваў настаўнікам яўрэйскай і хал-дзейскай моў пры Віленскім рабінаўскім вучылі-шчы. 3 1864 займаўся выключна навук. і літ. дзей-насцю: пісаў вершы на стараж.-яўрэйскай мове. У першым зборніку (1842) пераважалі лірычныя і дыдактычныя вершы, у некаторых крытыкавалася тагачаснае яўрэйства. Гэтыя вершы на «свяшчэн-най мове» выклікалі абурэнне вучоных рабінаў, кнізе абвешчаны «херэм» (анафема), і яна была ўрачыста спалена. У 1849—53 у Вільні выйшлі яго экзегетычныя працы, у 1858 — новае тлума-чэнне да некаторых кніг Бібліі, у 1867 — драма «Праўда і Вера». 3 нагоды каранацыі імператара Аляксандра II напісаў малітву, за Ш'.'О атрымаў брыльянтавы пярсцёнак, а ў 1861 сярэбраны ме-даль на станіслаўскай стужцы. Л. распаўсюджваў сярод адзінаверцаў яўрэйскую культуру, узначаль-ваў гурток, які адкрыў у Вільні першую рэфарма-ваную сінагогу. Яго экзегетычныя працы садзей-
    нічалі пашырэнню сярод яўрэяў разважлівага разумення біблейскага тэксту. Пазней вершы Л. атрымалі агульнае прызнанне сярод яўрэяў, бо ажыўлялі стараж.-яўрэйскую мову. Памёр у Вільні.
    ЛЕПЯШЫНСКІ Васіль Іванавіч (1828, г.п. Хоцімск Магілёўскай вобл. — 1891) беларускі рэлігійны праваслаўны дзеяч, асветнік. Вучыўся ў Мсціслаўскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію ў 1857 са ступенню магістра. Пасля за-канчэння семінарыі выкладаў у Мсціслаўскім, з 1850 —у Гомельскім духоўных вучылішчах. Пра-цаваў настаўнікам Магілёўскага духоўнага вучылі-шча, потым Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1860 узведзены ў сан свяшчэнніка Магілёўскага кафедральнага сабора. 3 1864 член дырэкцыі на-родных вучылішчаў Магілёўскай губ., з 1878 рэві-заваў духоўныя вучылішчы гэтай губерніі. 3 1884 рэктар Пермскай духоўнай семінарыі. Быў вядо-мы як выдатны прапаведнік. Частка яго пропаве-дзяў надрукавана ў 1882 у Магілёве.
    ЛЕС — у міфалогіі, ірацыяналістычных філа-софскіх сістэмах, паўсядзённым усведамленні нез-разумелая, недаступная розуму, загадкавая прад-вызначанасць падзей і ўчынкаў. У старажытна-грэч. міфалогіі ўвасаблялася ў вобразах Мойраў (трох багінь Л.); стараж. рымляне называлі іх Пар-камі і верылі ў няўхільную прадвызначанасць, фа-тальнасць усяго, што адбываецца з чалавекам. У
    Лаўрэнцій Тураўскі.
    178
    ЛІДСКІ — лісоўскі
    хрысціянстве і інш. рэлігіях Л. выступае ў выгля-дзе боскага прадвызначэння. Некаторыя рэліг. кі-рункі (каталіцызм, праваслаўе) імкнуцца пасла-біць фатальнасць уяўленняў аб Л. пры дапамозе эклектычнага спалучэння ідэі боскага прадвызна-чэння і свабоды волі асобы. Вера ў Л. стала пера-думовай узнікнення астралогіі. У канцы 19 ст. па-няцце Л. мела пашырэнне ў філасофіі жыцця. У звычайным жыцці Л. азначае долю, жыццёвы шлях, збег абставін.
    ЛІДСКІ ПІЯРСКІ КАЛЁГІУМ. Існаваў у 1756—1834 у г. Ліда Гродзенскай вобл. Піяроі з’я-віліся ў Лідскім пав. ў 1-й трэці 18 ст. Іх калегіум напачатку быў утвораны ў 1735 у мястэчку Вора-нава (цяпер у Гродзенскай вобл.) на сродкі сма-ленскага кашталяна Я.Сцыпіёна дэль Кампа і яго сына Юзафа (50 тыс. злотых і фальварак Лапа-цызна з вёскай Вільканцы). У 1756 па прапанове лідскага старосты І.Сцыпіёна пераведзены ў Ліду. Мясцовая шляхта ахвяравала піярам фальварак Пастаўшчызна і юрыдыку ў Лідзе. 3 1783 калегіум уваходзіў у Гродзенскую навуч. акругу, з 1790 — у Піярскую навуч. акругу, падпарадкаваную Аду-кацыйнай камісіі. У 1783 тут вучыліся ў трох кла-сах 90 чалавек, у 1787—62, у 1790—50. У апош-няй чвэрці 18 ст. фінансавае становішча калегіу-ма пагоршылася, што выклікала скарачэнне коль-касці вучняў. Пры калегіуме былі 2 пансіёны для дзяцей збяднелай шляхты. Пасля ўключэння Лід-скага пав. ў Рас. імперыю (1795) падначалены ве-дамству літоўскага ген.-губернатара. 3 1803 у скла-дзе Віленскай навуч. акругі як 4-класнае павятовае вучылішча з 5 выкладчыкамі. У 1805—07 часова закрыты. У 1803 было 56 вучняў, у 1807—44, у
    1810—42, у 1817—46, у 1820—18, у 1828—55, у 1829—59. У 1817 калегіум наведаў з рэвізіяй па-пячыцель Віленскай навуч. акругі кн. А.Чартарый-скі, які застаўся задаволены станам навуч. справы і поспехамі вучняў. У выніку рэформы мясцовых навуч. устаноў 9.9.1834 Л.п.к. канфіскаваны ў пія-раў і рэарганізаваны ў 5-класнае дваранскае павя-товае вучылішча. А.Ф.Самусік.
    ЛІСбўСКІ Адам Язэпавіч (18.1.1884, в. Ка-ранды Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. — 9.10.1929) — беларускі рэлігійны дзеяч, рымска-каталіцкі святар. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю, Пецярбургскую духоўную каталіцкую акадэмію (1906). Удасканальваў веды ў Інсбруку (Аўстрыя, 1908—09) і Мюнхене (1909— 10). Займаў духоўныя пасады ў прыходах Беларусі і Расіі. Быў блізка знаёмы з ^.Эпімахам-Шыпілам і адміністратарам Магілёўскай архідыяцэзіі (архі-епархіі) біскупам СДанісевічалі. Спрыяў усталя-ванню бел. мовы ў касцёльным жыцці. Падрыхта-ваў да з’езда бел. ксяндзоў у Мінску (1917) рэфе-рат «Беларускі рух і яго адносіны да жыцця кас-цёльнага, а таксама да акцыі каталіцкай у Белару-сі» (зачытаў А.Станкевіч). У 1917—22 служыў у касцёлах Міншчыны. У 1922 за выступленне суп-раць канфіскацыі касцёльнай маёмасці прыгаво-раны да смяротнага пакарання (заменена на 5 га-доў зняволення). У 1925 вызвалены ў выніку са-вецка-польскага абмену вязнямі; канонік Пінска-га капітула, провашч. Пераклаў на бел. мову кнігі Новага Запавету: Адкрыццё Іаана (Апакаліпсіс), Дзеянні Апосталаў, Лісты св. Паўла да рымлян, да галатаў, Першы і Другі лісты да карынфян.
    І.І.Трацяк.
    ЛІС(5ўСКІ Іраклій (свецкае імя 1 о с і ф; 1734, б. Полацкае ваяв. — 11.9.1809) —уніяцкі царкоўны дзеяч. 3 бел. шляхецкага роду герба «Вожык». Вучыўся ў школе пры кляштары даміні-канцаў ва Ушачах (Полацкае ваяв.), там уступіў у ордэн базылбян. Ігумен Полацкага манастыра пры Сафійскім саборы. 3 1778 архімандрыт Ануфрыеўскага манастыра (Мсціслаўскае ваяв.). 3 1780 член кансісторыі Полацкай уніяцкай епархіі. У 1784—1809 полацкі епіскап. 3 1795 пасля ска-савання уніяцкіх епархій (акрамя Полацкай) фак-тычны кіраўнік усіх грэка-католікаў Рас. імперыі. У 1806—09 мітрапаліт кіеўскі (не зацверджаны папам рымскім). У царк. жыцці ў процівагу ба-зыльянам абапіраўся на белае духавенства, вылу-чаў яго на кіруючыя пасады. У 1785 падпарадка-ваў сваёй уладзе базыльянскія манастыры Полац-кай епархіі, у 1798 забараніў агульныя капітулы (з’езды) ордэна. У 1805 спрыяў выданню загаду Пецярбургскай рымска-каталіцкай калегіі пра ска-
    ЛНТОВСКНЕ — ЛІТОўСКАЯ
    179
    саванне 54 базыльянскіх манастыроў. Садзейнічаў стварэнню Гал. семінарыі пры Віленскім ун-це (1803), адкрыў Віцебскую духоўную семінарыю (1806). Быў прыхільнікам ачышчэння абраднасці ад лац. запазычанняў. Склаў і паслаў у Рым на зацвярджэнне службоўнік з паралельнымі царк.-слав. і лац. тэкстамі. Дамогся ад імператара Аляк-сандра I стварэння ўнутры рымска-каталіцкай ка-легіі асобнага дэпартамента для уніятаў (1805), старшынёй якога стаў сам. Садзейнічаў выданню царскага дазволу для уніятаў, якія прынялі лац. абрад, вярнуцца да папярэдняга веравызнання. Ва ўнутрыцарк. барацьбе абапіраўся на падтрымку дзярж. улад. У 1795 забараніў уніяцкім святарам процідзейнічаць схіленню (часам гвалтоўнаму) сваіх вернікаў у праваслаўе. Курс Л. на збліжэнне грэка-каталіцкай царквы з уладамі і правасл. цар-квой працягвалі ў 1820—30-я г. уніяцкія царк. дзеячы А.Зубко, І.Красоўскі, В.Лужынскі, І.Сямаш-ка і інш. С.В.Казуля.
    «лнтЬвскме епархмАльные вёдо-МОСТН» — часопіс, орган Літоўскай праваслаў-най духоўнай кансісторыі, выдаваўся ў 1863— 1917 у Вільні на рус. мове штотыднёва (да 1873 раз у 2 тыдні). У 1870—1902 яго рэдактарам быў пратаіерэй Х.Катовіч (рэдактарамі звычай-на былі рэктары або інспектары Аітоўскайдухоў-най семінарш). Часопіс прызначаўся для Літоў-скай праваслаўнай епархіі. Меў афіц. і неафіц. ад-дзелы. У афіц. аддзеле друкаваліся пастановы і распараджэнні ўрада і мясц. улад па царк. спра-вах, рашэнні і справаздачы Сінода, аб’явы і распараджэнні ўрада і мясц. улад па царк. спра-вах, рашэнні і справаздачы Сінода, аб’явы і распараджэнні Літоўскай духоўнай кансісторыі. У неафіц. частцы друкаваліся матэрыялы па гіс-торыі правасл. царквы Беларусі, гісторыі асоб-ных храмаў і манастыроў, нарысы пра царк. дзеячаў, у тым ліку артыкулы пра Жыровіцкі манастыр і цудатворны абраз Маці Божай (1863), пра ролю правасл. духавенства Літоўскай епархіі ў паўсГанні 1863—64 (1863), «Смута ва уніяцкім асяроддзі ў Беларусі ў 1802—1803 гг.» М.Каяловіча (1874), «Духоўны суд у Заходняй Русі ў 16 ст.», «Лёсы рэлігійна-царкоўнага жыц-ця ў Заходняй Русі і Літве» 'Р.Кіпрыяновіча (1878) і інш. Публікаваліся рэцэнзіі на творы, што тычыліся канфесійнай гісторыі Беларусі: на працы М.Ізвекава «Гістарычны нарыс стану праваслаўнай царквы ў Літоўскай епархіі за час з 1839—1889 г.» (1899), І.Чыстовіча «Нарыс гіс-торыі заходнярускай царквы» (ч. 1—2, 1882— 84), Р.КІпрыяновіча «Гістарычны нарыс правас-лаўя, каталіцтвд і уніі ў Беларусі і Літве са ста-ражытнага да нашага часу» (1895) і інш. 3 1907