Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
МАЛЯВАНЦЫ, рэлігійная секта. Узнікла ў 1880-я г. сярод сялянскай беднаты ў Кіеўскай губ. Пазней пашырылася ў Мінскай і Херсонскай губ. Назва ад імя заснавальніка — непісьменнага ста-ляра з г. Тарашча К.Маляванага, які абвясціў сябе сынам Божым. Веравучэнне і абраднасць уяўлялі сабой спалучэнне догматаў і культавай практыкі баптастаў, адвснтнстаў, старарус. сектаў духоў-ных хрысціян і хрыставераў (хлыстоў) з іх край-нім містыцызмам. М. падкрэслівалі прыярытэт св. Духа, які нібыта сыходзіць на вернікаў у час іх малітвы, што практычна выражалася ў экста-тычных маленнях. Прытрымліваліся аскетычнага ладу жыцця, адмаўляліся ад вайсковай службы. У сваіх пропаведзях Маляваны выступаў супраць сац. несправядлівасці, у т.л. і ўнутры баптысцкіх
МАНАСТВА — МАНАСТЫРСКІЯ
193
абшчын, крытыкаваў дзяржаўную правасл. цар-кву. У 1882 ён арыштаваны і адпраўлены ў дом вар’ятаў у Казань. Аднак гэта толькі паспрыяла росту аўтарытэту секты. На чале яе стаў паслядоў-нік Маляванага І.Лысенка, які паспрабаваў аргані-заваць рэліг. камуну і дачакацца «Тысячагадовага царства Божага». Для кіраўніцтва бягучымі спра-вамі секты выбіраўся «брацкі савет» з 5 чал. У пач. 20 ст. М. з’явіліся на Беларусі. Напр., у 1901 у в. Рачканы Слуцкага пав. (цяпер Ляхавіцкі р-н) утварылася іх абшчына са 160 чал., меўся малітоў-ны дом. Секта існавала да 1930-х г.
Літ.: Федоренко Ф. Секты. нх вера н дела. М., 1965.
Б.І.Калісйша.
МАНАСТВА (грэч. monachos адзінокі, пус-тэльнік) — лад жыцця рэлігійнай асобы або су-полкі аднаверцаў (група, абшчына, брацтва), зас-наваны на прынцыпах аскетызліу (адрачэнне ад маёмасці, шлюбу, свецкіх уцех), на свядомым падпарадкаванні суровай дысцыпліне, а таксама дуалістычным супрацьпастаўленні зямнога і ня-беснага, духоўнага і цялеснага, добрага і злога па-чаткаў. Ідэя М. бярэ пачатак у брахманізме, бу-дызме, егіпецкім кульце Серапіса і інш. у сярэдзі-не 1-га тыс. да н.э., але адметнае ўвасабленне назі-раецца ў хрысціянстве, дзе выпадкі манаскага слу-жэння пачаліся ў 2 ст. н.э. Шырокае распаўсю-джанне хрысц. М. пачалося з 4 ст. Прынцыпы ўстрымання і самаадрачэння пераняты ад секты есеяў; неаплатанізм узбагаціў М. ідэяй ачышчэн-ня духу праз адмову ад цялесных асалод. На пра-цягу стагоддзяў М., апрача рэліг., выконвала і свецкія функцыі: стварала летапісныя і літ. фон-ды, займалася навук. дзейнасцю, пашырала пісь-менства. М. мае адметнасці ў розных канфесіях. Правасл. М. з’яўляецца наследнікам традыцый і ідэалаў першапачатковага хрысціянства. Прыняц-це ў манахі суправаджаецца абрадам «пастрыжэн-ня»: пры гэтым неаўіт атрымлівае новае імя і спе-цыфічнае адзенне чорнага колеру (сімвал стрыма-насці і смутку). Існуе іерархія М.: расафор, мала-схімнік і велікасхімнік; з М. складаецца кіраўніцтва царквы — епіскапат. Каталіцкая царква пайшла па лініі стварэння ордэнаў манаскіх. Пратэстантызм не мае М. У будызме існуе інстытут М. ў выглядзе мноства буйных манасгыроў (віхара). У ісламе ў ме-жах містычнай плыні — суфізму, дзейнічаюць т.зв. тэке (манастыры, дзе жыве частка дэрвішаў).
Л/т.: X о л ь ц Л. Нстормя хрнстнанского монашества: Пер. с нем. СПб., 1993.. А.А.Ціпіавсц.
МАНАСТЬІРСКІЯ ШКЙЛЫ — навучаль-ныя ўстановы пры манастбірах. Вядомы з сярэдзі-ны 1-га тыс. да н.э. ў Індыі пры будыйскіх манас-тырах. Пасля пашырэння хрысціянства распаўсю-дзіліся на Блізкім Усходзе і ў Заходняй Еўропе пры мужчынскіх манастырах. Падзяляліся на 3 тыпы: для падрыхтоўкі белага духавенства, для бу-
Макарый Канеўскі.
дучых манахаў, для навучання грамаце свецкіх юнакоў. У стараж.-рус. княствах манахі выкладалі ў М.ш. дзецям заможных гараджан асновы пісь-ма і чытання. У 11 ст. М.ш. адкрыты пры епіскап-скіх кафедрах у Ноўгарадзе, Полацку, Тураве і інш. У 12 ст. яны ўзніклі і пры некаторых жано-чых манастырах, у т.л. ў Полацку. У ВКЛ вялікі кн. Ягайла ў 1387 заснаваў М.ш. пры кляштары ў Вільні. Іх колькасць значна павялічылася ў 16 ст. Яны існавалі пры правасл. манастырах у Брэсце, Вільні і інш. У 1522 М.ш. адкрыты ў мястэчку Гайды Барысаўскага пав., у 1545 — у мястэчку Мядзведзічы Слуцкага пав. 3 17 ст. пачатковыя школы працавалі пры уніяцкіх манастырах у Бе-развеччы, Мазалаве, Мсціславе. Вядучае месца ся-род М.ш. Рэчы Паспалітай займалі школы і кале-ііумы ордэна езуітаў і піяраў, якія ў 1740 мелі ад-паведна 67 і 27 навуч. устаноў. Пасля скасавання ў 1773 ордэна езуітаў адбылося агульнае скарачэн-не М.ш., былыя пазіцыі захавалі толькі піяры. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі мясц. ўлады пачалі перабудову свецкай сістэмы адука-цыі, створанай Адукацыйнай камісіяй. У 1797 12 свецкіх вучылішчаў перададзены каталіцкім ма-наскім ордэнам і базыльянам. У 1824 з 47 павято-вых вучылішчаў Віленскай навуч. акругі 37 нале-жалі манахам. Пасля паўстання 1830—31 рас. ўрад пачаў ліквідацыю М.ш. у заходніх губернях. У 1832—35 яны закрыты ці пераўтвораны ў свец-кія гімназіі, павятовыя вучылішчы для дваран і мяшчан, семінарыі, ніжэйшыя духоўныя вучылі-ШЧЫ І царк.-прыходскія ШКОЛЫ. АФ.Самуак.
7. Зак. 287.
194
МАНАСТЫРЫ — МАРАНІТЫ
МАНАСТЫРЫ (ад грэч. monasterion адасоб-ленае жыццё) — асноўная форма арганізацыі рэ-лігійнага жыцця манахаў у хрысціянстве (акрамя пратэстантызму), індуізме, будызме, ісламе. М. іс-навалі ў сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. ў Егіпце (культ Серапіса), у 2—1 ст. да н.э. ў Індыі (індуісцкія і будыйскія). Першыя хрысціянскія М. як устано-вы з’явіліся ў 4 ст. На Беларусі правасл. М. з’яві-ліся ў 12 ст. (паводле інш. звестак у 10 ст.) у По-лацку: Барыса-Глебскі на беразе р. Бяльчанка і 2 на берагах Палаты, якія засн. Ефрасіння Полацкая. У 12 ст. з’явіліся 2 манастыры ў Тураве — Варва-рынскі і Барыса-Глебскі, пры якім знаходзілася епіскапская рэзідэнцыя. У канцы 13 — сярэдзіне 16 ст. на тэр. Беларусі засн. каля 40 новых пра-васл. М. 17 М. дзейнічала ў Полацкім пав., 7 — у Навагрудскім, па 5 — у Пінскім і Аршанскім, па 4 — у Віцебскім і Мінскім, па 3 — у Брэс-цкім, ГродзенсКІм, Мсціслаўскім, па 2 — у Аш-мянскім, Браслаўскім, Мазырскім, Слонімскім. Большасць з іх былі дробнымі, нярэдка да 10 ма-нахаў. У рымска-каталіцкай царкве манахі аб’яд-ноўваліся ў свае арг-цыі з уласнай структурай і кі-раўніцтвам — ордзнбі манаскія. Звесткі пра з’яў-ленне першых каталіцкіх М. (кляштараў) у Бела-русі і Літве адносяцца да канца 14 ст. У выніку Брзсцкайуніі 1596 была сгворана уніяцкая царква, да якой паступова пераходзілі правасл. М., будава-ліся новыя. У 1617 на ўзор рымска-каталіцкіх ма-наскіх ордэнаў створаны грэка-каталіцкі ордэн ба-змлбян, да якога перайшла пераважная большасць уніяцкіх М., якія выйшлі з-пад улады епіскапаў. Жаночыя М. падпарадкоўваліся епіскапам, а ба-зыльянскімі называліся таму, што прытрымлівалі-ся статута св. Васіля (Базыля) Вялікага. У канцы 17 — пач. 18 ст. на Гомельшчыне з’явіліся стара-верскія М. — скіты. У канцы 18 ст. іх было 9 (Веткаўскі, Тырлоўскі, Чонкаўскі і інш.). Але з-за праследаванняў царскіх улад яны праіснавалі ня-доўга. У 1840-я г. застаўся толькі Чонкаўскі М., потым закрыты. У 1764 у Рас. імперыі праведзена царк. рэформа, паводле якой кіраванне манас-тырскімі землямі перадавалася Калегіі эканоміі. М. былі падзелены на лаўры, кафедральныя, 1-га, 2-га і 3-га класаў, пазаштатныя, прыпісныя, скаса-ваныя. У 1795 на Беларусі першакласным быў толькі Пінскі Богаяўленскі брацкі мужчынскі М., 2-класнымі — Віленскі Свята-Духаўскі ліанаствір і Слуцкі Спаса-Ільінскі жаночы М., 3-класных не было. 28 М. былі аднесены да пазаштатных і 3 — да скасаваных. 3 1797 М. 1-га класа атрымлівалі з казны 1753 руб. штогод, 2-га класа — 1095 руб., пазаштатныя М. грошай не атрымлівалі (ім да-валася толькі штогадовая дапамога ў памеры 300 руб.). Зямельная норма манастырскіх уладанняў была вызначана ў 30 дзесяцін. У 2-й палавіне 19 —
пач. 20 ст. колькасць правасл. М. на Беларусі зменшылася з 60 да 37. У той жа час былі засна-ваны або адноўлены Мінскі Спаса-Праабражэнскі жаночы, Бялыніцкі Раства Багародзіцы мужчын-скі, Няклюдаўскі Барыса-Глебскі мужчынскі (Тала-чынскі р-н), Мінскі Свята-Духаўскі мужчынскі і інш. М. садзейнічалі аднаўленню брацтваў, ства-рэнню школ, вялі выдавецкую дзейнасць, адчыня-лі прытулкі і багадзельні. Па-іншаму склаўся лёс уніяцкіх і рымска-каталіцкіх М. Рашэннем Полац-каіа царкоўна/а сабора 1839 уніяцкая царква была ліквідавана, яе М. закрываліся або пераўтвараліся ў праваслаўныя. Каталіцкіх М. у Заходніх губер-нях у пач. 20 ст. засталося толькі 9. Пасля Кас-трычніцкай рэвалюцыі 1917 паводле Дэкрэта СНК РСФСР ад 23.1.1818 царква аддзелена ад дзяржавы, маёмасць М. аб’яўлена народным зда-быткам. М. пачалі хутка закрывацца. На тэр. Бе-ларусі ніколі не прыпыняў сваёй дзейнасці толькі Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчвінскі манаствір. 3 канца 1980-х г. пачалі аднаўляцца храмы, духоў-ныя навуч. ўстановы і М. На 1.1.1997 у Рэспублі-цы Беларусь дзейнічалі 5 мужчынскіх (81 манах) і 6 жаночых (135 манашак) правасл. і 4 рымска-ка-ТаЛІЦКІя М. В.В.Грьі/ор'см, А.М.ФІлапіава.
МАНІХЕЙСТВА — рэлігійнае вучэнне, якое ўзнікла ў 3 ст. на Блізкім Усходзе. Заснавальнік Мані (каля 216—277, ад яго імя і назва М.). Мела шмат прыхільнікаў на тэр. ад Кітая да Італіі. Ас-нова М. — сінтэз халдзейска-вавілонскіх, персід-скіх (парсізм, зараастрызм, маздаізм) ідэй з хрыс-ціянствам. Звычайна М. звязваюць з інастсяцбіз-мам^ ад якога яно ўзяло канцэпцыю дуалізму ду-шы і цела, святла і цемры, дабра і зла. Паводле вучэння М., у сусвеце суіснуюць царствы святла і цемры, духоўны і матэрыяльны пачаткі. У цар-стве святла, заснаваным на прынцыпе дабра, па-нуе Бог з анёламі, а ў царстве цемры, прасякну-тым злом, — д’ябал з дэманамі. Барацьба Бога з д’яблам заканчваецца глабальнай катастрофай у выглядзе пажару, які спапяляе ўсё цялеснае і вы-слабаняе дух. Зямны чалавек, паводле М., створаны д’яблам, але можа зменшыць уплыў зла, калі бу-дзе спрыяць светламу, боскаму пачатку. Ен паві-нен клапаціцца аб чысціні душы і цела, засвой-ваць вучэнне М., якое Бог дае людзям праз свай-го сына Ісуса. Але гал. пасланнікам свету з’яўляец-ца сам Мані. У 8—9 ст. М. праследавалася пры-хільнікамі ісламу, у далейшым спыніла існаванне як рэлігія і ў Еўропе, і ў Азіі. Хрысціянства лічы-ла М. ерассю, якая дала пачатак такім рухам, як паўлікіяне, (Іашмілы, катары і альбігойцы.