Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Архітэктурны ансамбль манастыра склаўся ў 17—18 ст. Уключае 3 храмы, званіцу, будынак се-мінарыі, жылы корпус, трапезную, бальніцу, ms-par гаспадарчых пабудоў. Гал. Успенскі сабор па-чалі будаваць у 1629, работы і рамонт працягвалі-ся да 1670—80. Яўленская царква (на месцы дру-гога з’яўлення абраза пасля пажару) узведзена ў 1672 (паводле інш. звестак у 1769). Крыжаўзвіжан-ская царква пабудавана ў 1769 і размалявана мас-таком Шашалевічам. У 1828 Успенскаму сабору нададзены рысы класіцызму, насупраць увахода праз вуліцу пабудавана царква-званіца. У пач. 19 ст. манастыру належалі фальваркі Боцькавічы, Яцукі, частка в. Квасевічы і палавіна в. Ахонава. Манастыр утрымліваў шпіталь на 10 чалавек. У 1810—28 тут размяшчаліся рэзідэнцыя Брэсцкай уніяцкай епархіі, у 1828—39 — Літоўскай уніяц-кай епархіі. У 1828 на аснове павятовага вучылі-шча засн. уніяцкая духоўная семінарыя. Пасля скасавання Брэсцкайуніі 1596 манастыр зноў стаў праваслаўным. У 1842 амаль усе яго зямельныя ўладанні адышлі ў казну (пакінуты 342 дзесяці-ны), манастыр залічаны да 2-га класа. Да 1845'тут часова знаходзілася епіскапская кафедра Літоў-скай праваслаўнай епархіі і Літсўская духоўная сс-мінарыя ператвораная ў праваслаўную. 3 1-й пала-
віны 19 ст. да 1915 існавала Жыровіцкае духоўнае вучылішча. У манастыры была вялікая бібліятэка з рэдкімі рукапісамі, сярод якіх Жыровіцкае еван-гелле, і архіў. У 1845 частка іх адпраўлена ў Вільню, у сярэдзіне 19 сг. калекцыю дакументаў, манускрып-таў і старадрукаў ПДабрахотаў вывез у Пецярбург, шмат кніг і інш. каштоўнасцей эвакуіраваны ў 1-ю сусветную вайну. У 1960—90 на тэр. манастыра жы-лі насельніцы закрытых жаночых манастыроў Гро-дзенскага Раства Багародзіцы і Полацкага Спаса-Еф-расіннеўскага. У 1989 тут адноўлена дзейнасць Мін-скай дух<ўнай амінарыі. У 1994 у манастыры знахо-дзіліся 30 насельнікаў. Узначальвае манастыр намес-нік у сане архімандрыта. ЛЛЯрашміч.
ЖЫЦЕНф, у беларускай народнай дэманало-ііі «гаспадар» поля (яго жаночая паралель — жыт-ная баба). Ж. уяўлялі ў выглядзе маленькага дзяд-ка («жытні дзед») з доўгай барадой. Лічылася, што ён забяспечваў ураджай жыта («даваў жыта»), збі-раў каласы на жытняй ніве нядбайнай гаспадыні і пераносіў іх на поле руплівай жняі. Яго шанавалі таксама як духа багацця і дабрабыту. 3 вобразам Ж. звязаны земляробчы абрад «завіванне барады».
«ЖЫЦЦІ СВЯТЫХ», помнік беларускай пе-ракладной агіяграфічнай літаратуры 17 ст. Перак-ладзены з польскай мовы. Першакрыніца — «Жыцці святых» П. Скаргі. Вядомы тры скароча-ныя бел. пераклады. Найб. поўны (141 жыціе) створаны ў 2-й палавіне 17 ст., відаць, у Магілёве; у ім захаваны многія літаратурныя асаблівасці арыгінала. Бел. перакладчыкі выбіралі творы пра найб. вядомых «святых», часам уносілі змены ў тэксты (адпускалі выпады супраць правасл. і пра-тэстантаў, пахвалы рымска-каталіцкаму касцёлу і інш.). Творы ў зборніку маюць сярэдневяковы рэліг.-аскетычны, дыдактычны характар, схематыч-ныя вобразы, але дзякуючы багаццю зместу, да-ходлівасці выкладу былі папулярныя сярод бел., польскіх і ўкр. чытачоў.
/І/w.: Кніга жыцій і хаджэнняў. Мн.. 1994. ВЛ.Чамя/шцкі.
Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр.
3 гравюры 19 ст.
3
ЗАБЁЛЬСКІ ДАМІНІКАНСКІ КАЛЕПУМ. Існаваў у 1716—1811 пры дамініканскім кляшта-ры ў фальварку Забелы каля в. Валынцы (Верхня-дзвінскі р-н Віцебскай вобл). Пры калегіуме пра-цаваў школьны тэатр. Росквіт тэатра прыпадае на 1787—91, калі на яго сцэне ставіліся трагедыі і камедыі (на польскай мове) — «Свабода ў няволі» К.Марашэўскага, «Сапар», «Фемістокл», «Камедыя» М.Цяцерскага, «Крэз» I «Пышнагольскі» І.Юрэві-ча. Спектаклі былі асветніцкія паводле ідэйнай за-думы і класіцысцкія паводле стылю. Асабліва гэта выявілася ў арацыях («судовых справах») — дыску-сіях па надзённых грамадска-паліт. праблемах. У 1789 сіламі вучняў пастаўлена камічная аперэта «Апалон-заканадаўца», або Рэфармаваны Парнас», музыку да якой напісаў Р.Вардоцкі, лібрэта М.Цяцерскі. У 1787 пастаўлена «Камедыя» К.Ма-рашэўскага, першая бел. камедыя, дзе асн. перса-нажы, селянін і карчмар, гавораць па-беларуску. Рукапісныя зборнікі тэкстаў камедый, трагедый і інш. на бел., польскай і лац. мовах зберагаюцца ў бібліятэцы АН Літвы. Сярод выкладчыкаў доктар філасофіі, аўтар падручніка па фізіцы Фелікс Ця-церскі, гісторык і мемуарыст Фаустын Цяцерскі, які да гэтага быў у Сібірскай ссылцы. У 1811 ка-легіум пераўтвораны ў гімназію, якая існавала да 1836. У гімназіі вучыўся бел. пісьменнік А.Вяры-га-Дарэўскі. А.ВМалідзіс.
ЗАВІТНЕВІЧ Уладзімір Зянонавіч (14.4.1853, в. Ліцвяны Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — сак. 1927), беларускі археолаг, гісторык. Д-р царк. гісторыі (1897), прафесар (1904). Скончыў Мін-скую духоўную семінарыю (1875), Пецярбур-гскую духоўную акадэмію (1879). У 1879—83 нас-таўнік Варшаўскага духоўнага вучылішча. 3 1884 дацэнт, з 1899 экстраардынарны прафесар Кіеў-скай духоўнай акадэміі, адначасова выкладчык гіс-торыі ў Кіеўскім ін-це шляхетных дзяўчат. У 1880—90-я г. ўваходзіў у групу бел. інтэлігенцыі (М.В.Доўнар-Запольскі, Я.А.Ляцкі, ДМ.Мейчык і інш.), што гуртавалася вакол газ. «Мянскмй лпс-ток», вывучала гісторыю і этнаграфію Беларусі; член гіст. т-ва Нестара-летапісца, Маскоўскага ар-хеалагічнага т-ва, царк.-архіўнага т-ва, камісіі па
зборы стараж. актаў і інш. Даследаваў каля 700 курганаў дрыгавічоў у 82 могільніках, пераважна ў Бабруйскім, Мазырскім, Рэчыцкім пав. Вызна-чыў межы рассялення дрыгавічоў, іх этнавызна-чальныя прадметы. На 9-м археалагічным з’ездзе ў Вільні (1895) выступіў з дакладам пра формы па-хавальнага абраду ў магільных курганах Мінскай губ. Шэраг прац прысвяціў пытанням царк. гіс-торыі, дзейнасці славянафілаў і інш. У даследаван-ні «Палінодыя Захарыя Капысценскага і яе месца ў гісторыі заходнярускай палемікі XVI і XVII стст.» (1883) зрабіў агляд палемічнай літаратуры пра Брэс-цкуюунію 1596. У 1918 чытаў лекцыі на курсах бела-русазнаўства, арганізаваных культурна-асветніцкай секцыяй Бел. вайсковай рады ў Кіеве; быў дэлегатам Памеснага сабора правасл. рас. царквы, кандыдатам на пасаду прафесара Бел. ун-та, які планаваў утва-рыць урад Бел. Народнай Рэспублікі. Выступаў за рэформы царк. жыцця, не пагаджаўся з вольным абыходжаннем з гіст. фактамі. Звесткі пра далей-шую дзейнасць у савецкі час адсутнічаюць.
Aim.: К м с е л е в В. Нсследователь внямательный н трудо-любмвый... // «Мінская праўда». 1994. 13 сгудз., 3 лют.
У.ВЛяхоўскі.
ЗАКбН В(5ЖЫ, 1) агульная назва асноўных прынцыпаў і ідэй рэлігійнага веравучэння і адпа-ведных норм паводзін, веданне якіх абавязкова для яго паслядоўнікаў. 2) Вучэбны прадмет у агульнаадукацыйных навуч. установах. Упершы-ню паявіўся ў пратэстанцкіх дзяржавах (16 ст.) і пашырыўся ў краінах, дзе дзяржава афіц. пад-трымлівала рэлігію. Ва ўмовах адлучэння царквы ад дзяржавы выключаны з ліку прадметаў выкла-дання ў дзярж. школах або прызнаны факульта-тыўным для навучэнцаў. У Расіі першы падручнік З.Б. («Первое ученме отроком...», 1720) склаў Феа-фан Пракаповіч. У 19 ст. быў асн. маральна-света-поглядным прадметам для агульнаадукацыйных школ. Выкладалі З.Б. пераважна свяшчэннаслужы-целі (законанастаўнікі). Пасля Кастр. рэвалюцыі выкладанне З.Б. ва ўсіх дзярж. агульнаадукацый-ных установах краіны адменена. У пачатку 1990-х гадоў у Рэспубліцы Беларусь выкладанне З.Б. вя-дзецца ў нядзельных школах, а таксама ў агульна-
116
ЗАЛЕНСКІ — ЗАПАВЕДЗЬ
адукацыйных школах, з улікам пажадання наву-чэнцаў і бацькоў.
ЗАЛЕНСКІ (Ш л ю б і ч ) Леў (каля 1638, Ва-лынь — 21.7.1708) —дзеяч грэка-каталіцкай цар-квы Рэчы Паспалітай. Напачатку рыма-католік, ус-тупіў у ордэн ^азылбян. Вучыўся ў езуіцкіх калегі-умах Оламаўца (Чэхія) і Рыма. 3 1679 епіскап ула-дзімірскі і берасцейскі, архімандрыт Кобрынска-га манастыра. Удзельнічаў у Люблінскім з’ездзе уніятаў і правасл. (1680). Мітрапаліт (1694—1708), захаваў пасады епіскапа ўладзіміра-берасцейскага (рэзідэнцыя ва Уладзіміры-Валынскім), архіман-дрыта Кобрынскага, Дзерманскага і Дубенскага манастыроў. У 1697 перадаў Полацкае архіепіс-капства М.Белазору. У час кіравання 3. да уніяц-кай царквы далучаны Львоўская (1700) і Луцкая (1702) епархіі. Спрыяў росту ўплыву базыльян. За-непакоены праследаваннямі уніятаў рас. войскамі ў час Паўночнай вайны 1700—21 уцёк у Аўстрыю (1705). Пасля вяртання на радзіму (1708) у хуткім часе памёр. С.ВКа.іуля.
злмдвы — устойлівыя рытмізаваныя пра-заічныя творы формульнага характару, якім пры-пісвалася сіла магічнага ўздзеяння ў патрэбным для чалавека кірунку; адзін з найб. стараж. жанраў фальклору. Нар. назвы: шэпты, загаворы, словы, малітвы і інш. У аснове іх класіфікацыі утылітар-ная накіраванасць. Паводле бытавога выкарыстан-ня — універсальны жанр. У адпаведнасці з прыз-начэннем і тэматыкай 3. падзяляюцца: на гаспа-дарчыя (пры паляванні, лоўлі рыбы, развядзенні пчол, сельскагаспадарчых работах, для захавання статку і інш.); ахоўныя ад злых духаў і шкодных істот, прыродных з’яў, ад звяроў і гадаў; лекавыя (ад хвароб і прафілактычныя); любоўныя (пры-сушкі, адсушкі, вясельныя, на лад у сям’і); сац. зместу (ад несправядлівага суда, салдацкія і інш.). Паводле кампазіцыі — маналагічныя і дыялагіч-ныя. Пастаянныя элементы структуры: малітоўны ўступ, зачын, эпічная частка, закрэпка. Уступныя і заключныя формулы часам слаба звязаны з сю-жэтам і пераходзяць з твора ў твор. Разнастайныя формулы асноўнай, эпічнай часткі: формулы пе-раліку, невыканальнай умовы, застрашвання, паг-розы, месца выгнання, забароны і інш. 3. уласці-вы антрапамарфізм, персаніфікацыя з’яў, хвароб, духаў, усяго, супраць чаго яны накіраваны. Мас-тацкія прыёмы ў 3. (параўнанні, паралелізмы, ме-тафары, эпітэты) падпарадкаваны практычнай прадвызначанасці і апіраюцца на веру ў магіч-ную сілу прамоўленага слова.
ПуЬл. Замовы. Мн.. 1992.
Aim.: Т ол с т о й Н.М. йз наблюденнй над полесскнмм заго-ворамн // Слапянскнй н балканскнй фольклор. М.. 1986; Б а р т a -ш э в і ч Г.А. Магічнае слова. Мн.. 1990. Г/І.Барташэвіч.
ЗАМбЙСКІ САБдР 1720 — сход іерархіі грэка-каталіцкай царквы Рэчы Паспалітай 26.7.— 17.9.1720 у Замосці (Польшча). Скліканы па іні-цыятыве мітрапаліта І\..Кішкі. Удзельнічалі ўсе епіскапы, 8 архімандрытаў, 129 прадстаўнікоў ся-рэдняга і ніжэйшага духавенства. Старшынстваваў папскі нунцый Рэчы Паспалітай Геранім Гры-мальдзі. Сабор увёў у абрадавую практыку чытан-не каталіцкага сімвала веры (замест ранейшага, агульнага з правасл.), узгадванне імя папы рым-скага ў час набажэнства. Спрыяў упарадкаванню нормаў царк. жыцця, уніфікацыі абраднасці на ўзор рымска-каталіцкай царквы, паляпшэнню ду-хоўнай адукацыі. Скасаваны дзень св. Грыгорыя Паламы як чыста правасл., прынята лац. свята Бо-жага Цела, узаконена свята блажэннага пакутніка І.Кунцэвіча, царк. начынне і адзенне святароў мелі набыць лац. рысы і г.д. Прыняў рашэнне над-рукаваць малы катэхізіс для вернікаў і вялікі для святароў на «паспалітай» мове (выдадзены ў ад-ной кнізе «Собраняе прнпадков краткое», Суп-расль, 1722, на старабел. мове), выдаць адзіны для ўсіх епархій трэбнік (на царк.-слав. мове), забара-ніў карыстацца інш. богаслужэбнай літаратурай. Замацаваў аўтаномію ордэна базылбян ва уніяц-кай царкве і прызнаў перавагу манахаў у заняцці епіскапскіх кафедраў. У 1724 рашэнні сабора зац-верджаны папам Бенядзіктам XIII, у 1725 абвешча-ны ў епархіях Рэчы Паспалітай. СВ.Ка.гуля.