Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Б./І.Мслбцэр.
ЖАБА (Zaba) Ігнацы (10.8.1713—1799) — рэ-лігійны і грамадскі дзеяч ВКЛ, тэолаг, педагог. Нарадзіўся ў сям’і мінскага ваяводы Яна Казімі-ра. Навучаўся ў езуіцкіх школах у Гродне, на фі-ласофскім ф-це Віленскай акадэміі (1731—34). 3 1735 займаўся багаслоўскімі навукамі, з 1740 вык-ладаў паэтыку, красамоўства і філасофію ў езуіц-кіх калегіумах, у 1748 быў прапаведнікам пры двары свайго старэйшага брата Яна Антонія. У 1752 абараніў доктарскую дысертацыю. У 1753—54 прафесар тэалогіі ў Вільні, пракуратар Літоўскай правінцыі. У 1756—60 член прадстаўніцтва Рэчы Паспалітай пры генеральнай курыі ў Рыме. Пасля вяртання з-за мяжы прызначаны рэктарам Вілен-скай акадэміі (1760—69). Узначальваў калегіумы ў Гродне (1763—66), Жодзішках (1766—69) і Браневе (1770—72), быў настаяцелем у Мітаве (Елгаве, Лат-вія). 3 1774 зноў рэктар Віленскай акадэміі, у 1779 пайшоў у адстаўку. Памёр і пахаваны ў Вільні.
ЖАБРАЦКІЯ бРДЭНЫ — манаскія ката-ліцкія ордэны, якія патрабуюць ад сваіх членаў, паводле статутаў, зароку беднасці ў духу першапа-чатковага хрысціянства, адмовы ад маёмасці, іс-навання на міласціну. Узнікалі ў Італіі, Іспаніі, Францыі ў 13 ст. ў знак пратэсту супраць раско-шы папскага двара і ладу жыцця царк. іерархаў. 3 ростам свайго аўтарытэту і ўплыву былі афіц. прызнаны папствам і выкарыстоўваліся ў бараць-бе з ерасямі. Зарок беднасці паступова стаў вы-конвацца менш строга. На Беларусі вядомы Ж.о. аўгусцінцаў, бсрнардзінцаў, даланіканцаў, кармслі-таў, францысканцаў.
жлхдўскі цыпрыян (Кіпрыян; каля 1635, б. Полацкае ваяв. — кастр. 1693) — дзеяч грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы Рэчы Паспалітай. Са шляхецкага роду герба «Бродзіч». Першапачат-кова рыма-католік, уступіў у ордэн базыльян. Ву-чыўся ў грэч. калегіуме ў Рыме (1658—64), д-р тэ-алогіі. Аўдытар пры мітрапаліце Т.Календзе (з 1667), архімандрыт Лешчынскага манастыра, ка-ад’ютар (намеснік) мітрапаліта (у 1671—74), адмі-ністратар Перамышльскай епархіі (1670), архіман-
дрыт Дзерманскага і Дубенскага манастыроў на Валыні. У 1674—93 архіепіскап полацкі, мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсея Русі. Для пашырэння уніі вы-карыстоўваў адм. сродкі і нават прымус. Удзельнік склікання ў Любліне з’езда уніятаў і правасл. (1680), які апісаў у кн. «Люблінскі калёквіум...» (Замосце, 1680, на польскай мове). Імкнуўся абмежаваць у царкве ўплыў базыльян, вывеў з іх падпарадкавання шэ-раг манастыроў, у 1683 на базыльянскім капітуле ў Мінску зняў з пасады протаархімандрыта (гене-рала) ордэна С.Мартышкевіча і прымусіў абраць на яго месца сябе. Аднак пры падтрымцы рым-скай курыі і караля пастановы Мінскага капітула былі скасаваны. Навагрудскі (1686) капітул 6а-зыльян забараніў мітрапалітам займаць пасаду га-лавы ордэна і ўмешвацца ў яго ўнутраныя спра-вы. У пач. 1690-х г. заснаваў Супраслбскую друкарню. Выдаў уніяцкі «Служэбнік» (Вільня, 1692; Суп-расль» 1695). Прыхільнік лац. запазычанняў ва уніяцкім набажэнстве. Ахвяраваў сродкі на ра-монт храмаў Вільні, Навагрудку, Полацку. Аўтар казанняў, прысвечаных Х.Кунцэвічу. С.В.Казуля.
ЖРЙЦТВА (ад
стараслав. жрьтм — прынес-
ці ў ахвяру), грамадская група, якая займалася вы-кананнем рэлігійных культаў у старажытных рэлі-гіях (ахвярапрынашэнні, малітвы і г.д.). Складала
Ц.Жахоўскі.
112
ЖЫЖАЛЬ — ЖЫРОВІЦКАЕ
вузка карпаратыўную касту, валодала багаццем і вял. уладай, у т.л. палітычнай. Члены касты (жра-цы) павінны былі строга выконваць адпаведныя правілы паводзін і заставацца «валадарамі» сіл прыроды; пры першых жа прыкметах слабасці цара-жраца ўмярцвялі, яго месца займаў мала-дзейшы. Ж. было цесна звязана з інстытутам дзярж. улады і складала яго неад’емнае арганічнае звяно. Напр., брахманы, якія паходжаннем нале-жалі да найб. стараж. саслоўяў жрацоў, былі на працягу многіх стагоддзяў адной з самых высокіх каст у індыйскім грамадстве, валодалі зямлёй, вы-рашалі дзярж. пытанні. У Стараж. Грэцыі і Рыме Ж. не было замкнёным, вузка карпаратыўным саслоўем і не адыгрывала значнай ролі ў паліт. жыцці дзяржавы. У Грэцыі жрацоў і жрыц выбі-ралі на народных сходах. Толькі ў Дэльфах, пры храме Апалона, існавала калегія жрацоў. Своеа-саблівую арганізаваную супольнасць складалі і жрацы бога Асклепія, асн. абавязкам якіх было лячэнне хворых у асклепіях (свяцілішчах). Павод-ле Плутарха, пасада вярхоўнага жраца (пантыфі-ка) у Рыме была ўстаноўлена царом Нумам Пам-піліем. Вярхоўнага жраца выбіралі грамадзяне Рыма, ім мог стаць кожны свабодны грамадзя-нін. Вярхоўны жрэц узначальваў калегію панты-фікаў (гл. Пантнфікат), куды ўваходзілі вы-шэйшы жрэц (свяшчэнны цар), які ведаў ахвя-рапрынашэннямі, і 3 старэйшыя фламіны (жра-цы Юпітэра, Марса і Квірына), якіх выбіралі з прадстаўнікоў знатных патрыцыянскіх родаў. Ма-лодшыя фламіны, якімі маглі стаць і выхадцы з плебсу, у калегію пантыфікаў не ўваходзілі. Вяр-хоўны пантыфік узносіў малітвы, кіраваў урачыс-тымі ахвярапрынашэннямі. Яго памочніцамі бы-лі жрыцы багіні Весты (вясталкі). У Кітаі Ж. (да-осы) не адыгрывала вядучай ролі ў паліт. жыцці
дзяржавы. Гэтую роль выконваў культ канфуцы-янства. 3 паяўленнем монатэістычных релігій (хрысціянства, ісламу і інш.) Ж. як сац. інстытут знікла і на змену яму прыйшло духавенства. На Беларусі ў стараж. часы былі шырока распаўсюджа-ны абрады ахвярапрынашэння, якія ажыццяўляліся пад кіраўніцтвам валхвоў, і інш. кудзеснікаў, але Ж. як самастойнага інстьггута не існавала. Захавалася Ж. ў некаторых народаў Афрыкі, Паўднёвай Аме-рыкі, Акіяніі. ГМ^ла
ЖЫЖАЛЬ — персанаж беларускай дэмана-лоііі, Бог агню, апякун рамёстваў, найбольш — кавальскага. Уяўляўся магутным дэманам, які пад зямлёю ў вогненнай кузні куе зброю, каб скінуць Перуна. Ж. паважалі за мужнасць і непакорнасць, але і баяліся: лічылася, што калі Ж. доўга праца-ваў у кузні, перагравалася зямля і пачыналася за-суха, гарэлі тарфяныя балоты, лясы; калі Ж. выхо-дзіў з-пад зямлі, Пярун кідаў у яго стрэлы-маланкі і мог пачацда пажар. У размове з дзецьмі дарослыя часам называюць словамі «жыжаль», «жыжа» агонь.
ЖЫРдвІЦКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ — беларускі рукапісны помнік 15 ст. Назва ад в. Жыровічы (Слонімскі р-н), дзе яно захоўвалася ва Успенскім саборы да сярэдзіны 19 ст. Напісана ўставам на 404 аркушах. На 376—377-м аркушах па-беларус-ку зроблены надпіс — фундушавы запіс канцлера ВКЛ Льва Сапегі (адсюль другая назва рукапісу — «Евангелле Сапегі»). Евангелле багата аздоблена застаўкамі, мініяцюрамі з выявамі евангелістаў, шматлікімі ініцыяламі. Мініяцюры абведзены шырокімі залачонымі рамкамі, арнаментаванымі геаметрычнымі і расліннымі ўзорамі. У выканан-ні мініяцюр адчуваецца сувязь з візант. маст. тра-дыцыяй. Іх малюнак вызначаецца пластычнасцю, выразнай індывідуалізацыяй вобразаў, жанравасцю
Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр.
Гравюра. Канец 18—пач. 19 ст.
ЖЫРОВІЦКІ — ЖЫРОВІЦКІ
113
задумы і мажорным каларытам (кадміева-чырвоныя, сінія, зялёныя і вохрысга-залацісгыя фарбы). Зберага-ецца ў Цэнтральнай б-цы АН Літвы. ЕФ.Шматаў.
ЖЫРбвіЦКІ АБРАЗ мАці БбЖАЙ, ад-на з хрысціянскіх святынь на Беларусі, якая уша-ноўваецца правасл. і грэка-каталіцкай цэрквамі як цудатворная. Знаходзіцца ў Жбіровіцкім Свята-Успенскім мужчмнскім манастыры. Абраз — авал з яшмы, на адным баку якога рэльефная выява Маці Божай тыпу Замілавання з дзіцем на пра-вай руцэ. Паводле «Гісторыі...» Ф. Баравіка (Віль-ня, 1622; 1628), святыня з’явілася пастушкам у ле-се на грушы-дзічцы ў 2-й палавіне 15 ст., калі дзяржаўцам Жыровіч быў А.Солтан. У пач. 18 ст. І.Нардзі вызначыў дату падзеі — 1470, якая афіц. прынята і зараз. П.М.Жуковіч лічыў больш вера-годнымі даты 1493—95. Шырокая вядомасць аб-
Жыровіцкі абраз Маці Божай
раза як цудатворнага пачалася з пач. 17 ст. Абраз набыў славу шматлікімі цудоўнымі вылячэннямі, да яго звярталіся людзі з розных пластоў грамад-ства, у тым ліку магнаты Войны, Палубенскія, Ра-дзівілы, Сапегі. У 1644 кароль Рэчы Паспалітай Ула-дзіслаў IV з каралевай былі 2 дні ў Жыровічах на на-бажэнстве ў гонар абраза; пакланіцца абразу прыяз-джалі каралі Ян Казімір перад паходам на Б. Хмяль-ніцкага ў час антыфеадальнай вайны 1648—51 і Ян III Сабескі ў 1683 перад бітвай пад Венай, у 18 ст. — Аўгусг II і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. 9.9.1730 у прысутнасці 38 тыс. чал. адбылося ўра-чыстае каранаванне абраза. Прывезеныя з Рыма кароны ўсклаў уніяцкі мітрапаліт кіеўскі і галіцкі Афанасій Шаптыцкі. Тады ж быў зроблены дарагі абклад, кароны аздоблены каштоўнымі камянямі, якія падаравала Ганна Сангушка (па мужу Радзі-віл). У 1660 абраз вывозілі ў Быценскі манастыр базыльян, у 1915 —у Маскву, адкуль ён вярнуўся без большасці аздоб. 3 яго шматразова рабіліся жывапісныя копіі на дошках і палатне; выконва-ліся гравюры, найб. вядомыя Л.Тарасевіча (1682) па малюнку П.Бацэвіча. Пашкоджаны пажарам, вера-годна, у 1-й палавіне 16 сг. Свята абраза адзначаецца 7 мая сгарога сгылю (20 мая новага стылю). ЛЛ.Ярашзвіч.
ЖЫРбвІЦКІ св^ТА-успёнскі муж-ЧЫНСКІ МАНАСТЫР. Заснаваны ў 16 ст. у в. Жыровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. Сваім узнікненнем абавязаны Жвіровіцкаму абразу маці Божай. На месцы яго з’яўлення ўласнік Жы-ровіч падскарбі літоўскі А.Солтан пабудаваў пра-васл. царкву (драўляную), а каля 1560 адзін з яго нашчадкаў пачаў будаваць мураваную царкву. У 1587 упершыню ўпамінаецца мужчынскі манас-тыр. У 1609 ён перайшоў да уніяцкай царквы, і з 1613 належаў ордэну базалбян (фундатары Іван Мялешка і Даніла Солтан). 29.10.1613 Мялешка
114
ЖЫЦЕНЬ — ЖЫЦЦІ
даў першую даравальную грамату, а ў 1618 аддаў манастыру сваю частку Жыровіч, у 1616 канцлер ВКЛ Л. Сапега падараваў яму «шмат ворнай зям-лі», карчму ў Шылавічах і звон для царквы. У 1667 кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір аддаў манастыру вёскі Баравікі і Була. Першым ігуме-нам ва уніяцкі перыяд быў I. Кунцэвіч. Тут адбы-валіся кангрэгацыі базыльян (1629, 1658, 1659, 1661, 1675, 1679, 1694). 3 1636 набажэнства прахо-дзіла паводле лац. і грэчаскіх абрадаў. Пры манас-тыры існавала школа для свецкіх асоб. Да 1709 дзейнічалі ніжэйшая і філасофская школы, якія Ддукацыйная камісія ператварыла ў павятовае 3-класнае вучылішча (у пач. 19 ст. вывучалі польс-кую, лац., французскую і рус. мовы, трыганамет-рыю, алгебру, хімію, права і інш.).