• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    «Данііл з ільвамі». Гра-вюра з тытуль-нага ліста кнігі “Прарок Данііл» Ф. Ска-рыны.
    вала ордэн у барацьбе з ерасямі, свецкімі ўладамі, пазней — з рэфармацыйным рухам. Д. ўзначаль-валі кафедры ў многіх еўрап. універсітэтах. 3 гэ-тага ордэна выйшлі вядомыя тэолагі і дзеячы ка-таліцкай царквы: Албберт Вялікі, Вікенцій Бавэс-кі, Саванарола, Фама Аквінскі. Ордэн падзяляўся на правінцыі на чале з правінцыяламі, кляштары ўзначальвалі прыёры. На чале ордэна стаяў гене-рал (генеральны магістр), рэзідэнцыя якога была ў Рыме. Вышэйшы калегіяльны орган Д. — капі-тул, які складаўся з генерала, правінцыялаў і дэле-гатаў (па аднаму з кожнай правінцыі). У наш час ордэн дзейнічае ў 50 краінах. У 1233 Д. заснавалі першы кляштар у Польшчы (Кракаў), адкуль яны сталі пранікаць на землі ВКЛ (Навагрудак, Віль-ня), дзе сустракалі тады значныя перашкоды. На Беларусі і ў Літве яны замацаваліся ў пач. 16 ст. Першай іх рэзідэнцыяй лічыцца кляштар пры касцёле Св. Духа ў Вільні. Спачатку дамініканскія кляштары ўваходзілі ў склад Польскай правінцыі. У 1647 была створана асобная Літоўская правін-цыя Анёла Ахоўніка, якая ў 1818 налічвала 38 кляштараў, размешчаных на сучаснай тэр. Белару-сі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі. Д. належалі біб-ліятэкі, гімназн і павятовыя школы, калегіум пры віленскім кляштары. Кляштары Літоўскай правін-цыі былі ў Астраўцы, Ашмянах, Васілішках, Ві-цебску, Гродне, Дзярэчыне, Друі, Забялах, Нава-грудку, Нясвіжы, Оршы, Полацку, Слоніме, Уша-чах, Халопенічах і інш. Кляштары Д. паўднёвай, усходняй і цэнтральнай Беларусі ўваходзілі ў склад Рус. правінцыі св. Яцэка (створана ў 1596, адноўлена ў 1612). Яны знаходзіліся ў Астроўне, Беліцы, Галоўчыне, Дудаковічах, Заслаўі, Зембіне, Клецку, Мінску, Маляцічах, Мсціславе, Пінску, Ракаве, Рэчыцы, Смалянах, Стоўбцах, Хатаевічах, Чашніках, Шклове і інш. У 1782 праведзена рэар-ганізацыя Рус. правінцыі, у 1813 яна злучана з Лі-тоўскай правінцыяй. Кляштар у Брэсце ўваходзіў у склад Польскай правінцыі. Акрамя кляштараў (канвентаў) на Беларусі было каля 10 рэзідэнцый Д. Існавала і жаночая галіна ордэна, першыя іх кляштары створаны ў пач.13 ст. На Беларусі вядо-мы адзін жаночы кляштар у Навагрудку. Самая вядомая манахіня гэтага ордэну — св. Кацярына Сіенская (Італія, 14 ст.). У 1830—60-я г. кляштары Д. на Беларусі зачынены, жылыя будынкі прыста-саваны пад казармы, шпіталі і да т.п., касцёлы сталі парафіяльнымі або перададзены правасл. царкве. Ю.В.Бажзнаў.
    ДАНІІЛ («суддзя бог», «бог мой суддзя») —у Бібліі праведнік, прарок-мудрэц, прароцтвы і прыгоды якога апісаны ў «Кнізе прарока Даніі-ла». Паводле падання, Д. быў дастаўлены ў Ваві-лон паводле загаду цара Навухаданосара і атры-
    ДАНІСЕВІЧ —ДВАНАДЗЕСЯТЫЯ
    91
    маў імя Валтасар. За асаблівую набожнасць Яхее падараваў Д. мудрасць і здольнасць растлумач-ваць сны і прывіды. Уражаны мудрасцю Д. Наву-хаданосар прызнаў Яхве «богам багоў» і паставіў Д. на чале ўсіх вавілонскіх мудрацоў. Паводле хрысц. тлумачэння, аўтарам «Кнігі прарока Данііла» лічыцца сам Д., і напісана яна ў 6—5 ст. да н.э. Сучасныя даследчыкі лічаць, што кніга напі-сана некалькімі аўтарамі ў 167—163 да н.э. Існу-юць кананічныя часткі гэтай кнігі і апакрыфіч-ныя, якія змешчаны ў грэч. перакладах Бібліі.
    ДАНІСЕВІЧ Стафан (1836, каля г. Чэрыкаў на Магілёўшчыне — 3.12.1913) — беларускі ката-ліцкі рэлігійны дзеяч, педагог і мецэнат. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1863). У 1863 пасвячоны ў святары. Выкладаў рэлігію ў на-вуч. установах Оршы і Магілёва, выступаў з ка-заннямі ў Магілёўскім архікафедральным касцёле. 3 1866 куратар рымска-каталіцкага касцёла ў Смаленску і выкладчык Закону Божага ў мясцо-вай губернскай гімназіі. 3 1873 пробашч Магілёў-скага архікафедральнага касцёла і дэкана Магілё-ва. Са снежня 1876 зноў куратар Смаленскага кас-цёла, адначасова з 1891 займаў пасаду кіраўніка Клімавіцка-Мсціслаўскага дэканата. У 1895 узве-дзены ў сан каноніка-сеньёра Магілёўскай архіка-федральнай капітулы, прызначаны засядацелем Магілёўскай духоўнай рымска-каталіцкай кансіс-торыі. 3 1901 прэлат-схаласт і афіцыял Магілёў-скай архікафедральнай капітулы. 3 1903 узначаль-ваў Магілёўскую архідыяцэзію, у 1908 пасвячоны ў біскупы. Першым пачаў карыстацца ў казаннях бел. мовай, уводзіў яе ў рэліг. жыццё беларусаў-ка-толікаў. Цэнзар і выдавец першых беларускамоў-ных падручнікаў па рэлігіі. Аказваў матэрыяль-ную дапамогу газ. «Беларус». Праследаваўся цар-скімі ўладамі. У 1911 пазбаўлены тытулаў капіту-лярнага прэлата і афіцыяла кансісторыі, а таксама грашовых узнагарод. Пасля году апалы памілава-ны. Пахаваны ў Смаленску.
    Літ.: Г а р 6 і н с к і Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. Мн.—Мюнхсн. 1999. С. 63—64.
    ДАРАЗАХАВАЛЬНІЦА — пасудзіна ў форме храма (капліцы) з дзверцамі і крыжам зверху. Унутры яе захоўваюцца святьія дары, прызначаныя для прычашчэння ў хатніх умовах цяжка хворых людзей, што паміраюць. Д. захоў-ваецца на прастоле ў алтары царквы.
    ДАРАНбСІЦА — невялічкі каўчэг, часцей у выглядзе капліцы з дзверцамі і крыжам зверху. У Д. пераносяць святыя дары, прызначаныя для прычашчэння ў хатніх умовах хворых і тых, хто памірае.
    Да арт. Два-надзесятыя святы.
    Маларыцкі майстар. Пра-абражэнне.
    1648. Беларус-кая ікана-пісная школа.
    ДАРБІСТЫ, евангедьскія х р ы с ц і я -не дарбісты, плімуцкія браты — рэлігійная пратэстанцкая секта. Узнікла ў г. Плі-мут (Англія) у 1820—30-я г. як апазіцыя афіц. ан-гліканскай царкве. Назва ад імя заснавальніка Дж.НДарбі. Паводле веравучэння Д. блізкія да баптбістаў і сваніелбскіх хрысціян, іх абраднасць больш спрошчаная. Вялі рэліг. прапаганду сярод хрысціян і іудзеяў. У пач. 20 ст. абшчыны Д. з’я-віліся на Беларусі (Мінск, Вільня). У 1920-я г. ў прыгарадзе Варшавы Радасць засн. дарбісцкі цэнтр і біблейская школа, якая рыхтавала прапа-веднікаў для Зах. Беларусі і Зах. Украіны (пера-важна з сялян). Пазней цэнтр і школу ўзначаліў М.Гітлін, хрышчаны яўрэй. У 1920—30-я г. ў Зах. Беларусі склаліся 3 цэнтры Д: у Брэсце, Кобрыне, Пінску. У Пінску Д. мелі б-ку і чытальню. У Брэс-це на малітоўныя сходы ў нядзельныя і святоч-ныя дні збіралася шмат членаў секты і асабліва запрошаных іудзеяў. Прапаведнікі выступалі на рус. і яўрэйскай мовах. Пасля Вялікай Айчыннай вайны секта заняпала. Пэўная яе актыўнасць адзначалася ў в. Хідры (Кобрынскі р-н). Цяпер ак-тыўнасці ў дзейнасці Д. не назіраецца. Б.І.Камейша.
    ДВАНАДЗЕСЯТЫЯ СВЯТЫ — 12 най-больш значных свят праваслаўя: Раство Хрыстова (Каляды), якое святкуецца 7 студзеня (25 снежня па с. ст.); Хрышчэнне Гасподняе (Вадохрышча) — 19(6) студзеня; Стрэчанне Гасподняе (Грамніцы) — 15(2) лютага; Дабравешчанне — 7 красавіка (25 са-кавіка), Уваход Гасподні ў Іерусалім (Вербніца) — за тыдзень да Вялікадня, Узнясенне Гасподняе (Ушэсце) —• на 40-ы дзень пасля Вялікадня, Дзень св. Тройцы (Сёмуха, Пяцідзесятніца) — на 50-ы
    92___________ДЖЫХАД — ДЗЕКУЦЬМАЛЕЙ_______________
    Да арт. Два-надзесятыя святы. Звеста-ванне. 18 ст. Беларуская іканапісная школа.
    Да арт. Два-надзесятыя святы. Звеста-ванне. 2-я пал. 18 ст. Бе-ларуская іка-напісная школа.
    дзень пасля Вялікадня, Праабражэнне Гасподняе (Спас) — 19(6) жніўня, Успенне Прасвятой Бага-родзіцы (Прачыстая) — 28(15) жніўня, Раство Прасвятой Багародзіцы — 21(8) верасня, Узві-жанне Крыжа Гасподняга — 27(14) верасня, Увя-дзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы (Уводзіны) — 4 снежня (21 лістапада). Разам з Вялікаднем лічац-ца гал. святамі правасл. царквы. Пераважная большасць хрысц. свят спалучае стараж. святы, звычаі і абрады нар. календара з хрысц. зместам. Звычайна хрысц. святы пачынаюцца з вечара, уся-ночнай, а раніцай у царкве адбываецца святочная ЛІТурГІЯ. А.у.Всрашча/іна.
    ДЖЫХАД (араб. літаральна — намаганне) — адно з асноўных паняццяў у ісламе і адзін з галоў-ных і рэлігійных абавязкаў мусульман-мужчын. У сярэдневякоўі азначала ўзброенае змаганне з ня-вернымі (немусульманамі) у імя пашырэння (за-хавання) мусульманскага ўплыву ў свеце («свя-шчэнная вайна», або газават ці фатх). Пазней Дж. стаў разглядацца як духоўнае ўдасканаленне іслам-скіх вернікаў праз іх пэўныя намаганні (пераадо-ленне чалавечых слабасцей і шкодных звычак, па-каранне злачынцаў і парушальнікаў маральных нормаў). У гісторыі мусульманскіх краін ідэя Дж. выкарыстоўвалася для ўзмацнення рэліг. пачуц-цяў вернікаў (часам у форме фанатызму) і згурта-вання насельніцтва ў час унутраных і знешніх войнаў, у т.л. нац.-вызваленчых паўстанняў. Часам лозунгам Дж. імкнуцца абгрунтаваць свае дзеянні тэрарысты-мусульмане. у.СКойшсў.
    ДЗЕКУЦЬ-МАЛЕЙ Лукаш (Лука Мікалаевіч; 1.10.1888, Слонімскі пав. Гродзенскай губ. —
    20.1.1955) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзе-яч. Скончыў Першыя бел. настаўніцкія курсы ў Вільні (1919). Наведваў (2 гады) рэліг. курсы ў Пе-цярбургу. 3 1910 член баптысцкай царквы. У 1918 у якасці кЗмісара крэйза Крынкі—Лунна (раён на акупіраванай Германіяй тэр. Беларусі і Літвы) арганізоўваў валасныя камітэты і міліцыю з мэ-тай абароны ад польскіх легіянераў. На Гродзен-скім беларускім сялянскім з’ездзе 1918 абраны ў Гродзенскую павятовую раду і Аргкамітэт па склі-канні Краёвага Бел. з’езда Гродзеншчыны. За выс-тупленні ад імя Літоўскай дзяржавы 13.2.1919 арыштаваны польскімі ўладамі; выпушчаны. Удзельнічаў у стварэнні «Грамады беларускай мо-ладзі ў Гародні», акцёр яе драматычнай секцыі. Летам 1919 узначаліў Гродзенскую цэнтральную бел. вучыцельскую раду. У пач. 1920 адзін з кіраў-нікоў бел. нац. камітэта і старшыня Бел. школь-най рады ў Гродне, уваходзіў у склад прэзідыума Цэнтральнай бел. школьнай рады. У ліпені—ве-расні 1920 камісар сацыяльнага забеспячэння Гро-дзенскага рэўкома, потым баптысцкі прапаведнік у Брэсце. У 1920—24 пераклаў 17 рэліг. брашур з польскай і рус. моў на беларускую. Разам з А.Луц-кевічам пераклаў і выдаў «Новы Запавет і Псаль-мы» (Гельсінгфорс, 1931). Перад 2-й сусв. вайной прапагандаваў ідэі баптысцкай абшчыны на тэр. Заходняй Беларусі, асабліва сярод навучэнцаў гім-назій Брэста, Вільні, Маладзечна, Навагрудка і інш., апекаваў бедных навучэнцаў. У Вялікую Ай-чынную вайну прэсвітэр бел. баптыстаў на акупі-раванай тэр. Беларусі. У 1942 у Мінску выдаў ма-літоўнік на бел. мове. Памёр у ЗША.