• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    1782, 1892), шмат разоў перабудаваны. 3 1804 пе-ратвораны ў правасл. сабор, які ў 1807 асвячоны ў імя св. Сафіі. Каля 1900 набыў рысы правасл. царквы (5 цыбулепадобных купалаў на высокіх барабанах, паўкруглыя какошнікі, з паўднёвага боку — прыбудова, з усходняга — апсіда). Шат-ровая вежа стала значна вышэйшая. У 1919 верну-ты каталіцкай царкве, выкарыстоўваўся як гарні-зонны касцёл. Перабудовы (пасля пажару) 1923 (архітэктар В.Гэннеберг) і 1935 (архітэктар А.Сас-ноўскі) надалі касцёлу рысы раманскага стылю. Пасля Вялікай Айчыннай вайны не дзейнічаў, у 1961 узарваны. А.У.МІлінктч. Е.ПашзніІа.
    «ГРбдНЕНСКНЕ ЕПАРХЙАЛЬНЫЕ ВЖ МОСП4» — часопіс, орган Гродзенскай духоў-най кансісторыі, які выдаваўся штотыднёва ў 1901—14 у Гродне на рус. мове. Рэдактары М.Дзі-коўскі, М.Шалуцінскі. Мелі афіц. і неафіц. (з пе-рапынкам у 1907—09) аддзелы. У афіц. аддзеле публікаваліся царскія маніфесты і рэскрыпты, пастановы ўрада, распараджэнні па епархіі. Неа-фіц. аддзел змяшчаў хроніку епархіяльнага жыц-ця, прамовы епіскапаў, багаслоўскія артыкулы, у т.л. «Велікодныя пісьмы» У.С.Салаўёва (1901), «Ву-чэнне аб царкве па сімвалічных кнігах права-слаўя, каталіцтва і пратэстанцтва» В.К.Тычыніна
    ГРУБЕР — ГРЫГАРОВІЧ
    83
    (1902—04) і інш. У часопісе надрукавана шмат гіст. дакументаў, успамінаў, навук. артыкулаў, асабліва па гісторыі хрысц. рэлігіі і царквы. Ся-род іх: «Кароткі гістарычны нарыс праваслаўя ў межах цяперашняй Гродзенскай губерні і жыццё святога прападобнага пакутніка Афанасія (Філіпо-віча)» І.У.Карчынскага (1903), «Гродзенскія права-слаўныя цэрквы ў XVI ст.» (1904) і «Лёс праваслаўя ў сувязі з гісторыяй лацінства і уніі ў Гродзенскай гу-берні ў XIX сг. (1794—1900)» (1901—02) Я.ФАрлоўска-га, і інш. 3 1992 выданне адноўлена. А.М.Філатам.
    ГРУБЕР (Gruber, Grueber) Габрыель (6.5.1740, Вена — 7.4.1805) — аўстрыйскі вучоны-энцыкла-педыст, мастак, архітэктар, дзеяч езуітаў. Скончыў Венскі універсітэт са ступенню доктара медыцы-ны. Выкладаў архітэкгуру і гідраўліку ў езуіцкім калегіуме ў Любляне, кіраваў будаўніцтвам суднаў у Трыесце (Італія), асушэннем балот у Славеніі, выкладаў прыродазнаўчыя і матэматычныя дыс-цыпліны ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Па яго праектах і ініцыятыве ў калегіуме быў пастаўлены будынак музея (аздоблены фрэскамі Г. і яго вуч-няў), створаны фізіка-матэматычны кабінет, хі-мічная лабараторыя, бібліятэка, карцінная гале-рэя, тэатральная зала і інш. У 1787 адкрыў дру-карню. Аўтар карцін на рэліг. тэмы, краявідаў Полацка і яго наваколляў, рабіў мініяцюры са слановай косці. 3 1800 1-ы рэктар Пецярбургскага езуіцкага калегіума, быў прыбліжаны да расійска-га імператара Паўла I. 3 1802 генерал ордэна езу-ітаў у Расійскай імперыі. Загінуў у час пажару. Пасля смерці Г. частка яго карцін з Полацка і Пе-
    Гродзенскі фарны касцёл.
    цярбурга перавезена езуітамі ў Джорджтаўн (ЗША), лёс астатніх невядомы.
    Літ.: П а р н о в Е. Парадоксы н курьсзы одного царство-вання // Атенстнчсскме чтення. М., 1986. Вып. 15.
    В.Ф.Шалбкевіч.
    ГРЫГАРбВІЧ Іван Іванавіч [12.9.1790 (павод-ле інш. звестак 6.9.1792), г. Слаўгарад Магілёўскай вобл. — 13.11.1852] — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, археограф, гісторык, краязнавец, пісьменнік. Нарадзіўся ў сям’і святара, па маці — сваяк бел. архіепіскапа Х.Каніскаіа. Скончыў Ма-гілёўскую духоўную семінарыю (1811), Пецярбург-скую духоўную акадэмію (1819; на сродкі дзярж. канцлера М.П.Румянцава). У 1811—15 выкладчык Магілёўскага духоўнага вучылішча. 3 1820 сабор-ны протаіерэй, рэктар Гомельскага духоўнага ву-чылішча, з 1829 саборны протаіерэй у Віцебску, з 1831 служыў у Пецярбургу пры цэрквах гвардыі Фінляндскага палка, Анічкава палаца. Навук. дзей-насць Г. пачалася ў час навучання ў Пецярбург-скай духоўнай акадэміі: рабіў пераклады лаціна-моўных лістоў, апісваў рукапісныя кнігі з Румян-цаўскай бібліятэкі. У Гомелі падрыхтаваў да вы-дання дысертацыю пра наўгародскіх пасаднікаў, збіраў матэрыялы ў архівах Мсціслава і Магілёва для напісання паліт. і царк. гісторыі Беларусі. Меў пастаянныя навук. кантакты з мітрапалітам Яўгеніем (Балхавіцінавым, Кіеў), І.Лабойкам (Віль-ня), членамі Румянцаўскага гуртка (Пецярбург, Масква). Збіраў і рыхтаваў да друку першы бел. археаграфічны зб. «Беларускі архіў старажытных грамат» (ч. 1, 1824, выдадзена на сродкі графа Ру-мянцава). Аўтар гіст. даследавання «Беларуская іе-рархія» (1824). Пасля пераезду ў Пецярбург пад-рыхтаваў і выдаў зб. дакументаў пра ўзаемаадно-сіны рас. самадзержцаў і рымскіх пап, у 1835 — збор твораў у 2-х т. Г.Каніскага са сваёй прадмо-вай. Гэту працу высока ацаніў А.С.Пушкін. 3
    84
    ГРЫГАРЫЯНСКІ — ГРЫГОРЫЙ
    1837 член Археаграфічнай камісіі, з 1838 гал. рэ-дактар яе выдання «Акты гістарычныя...» (1841—42), прымаў удзел у падрыхтоўцы да выдання «Актаў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі...» (1846—53). У апошнія гады жыцця па прапанове мі-нісгра народнай асвегы П.АШырынскага-Шахматава займаўся складаннем слоўніка бел. мовы. Аўтар казанняў, у якіх закранаў філасофскія праблемы быцця, часу, правасл.-багаслоўскую думку пра на-вакольны сусвет. Пахаваны на Волкавых могілках у С.-Пецярбургу.
    Тв.: Беларуская іерархія. Мн., 1992.
    Літ.: У л а ш н к Н.Н. Очеркм по археографмм н нсточнн-коведснню Белорусснм фсодального псрнода. М.. 1973. С. 16—40.
    М.В.Н/каласў.
    ГРЫГАРЫЯНСКІ КАЛЯНДАР, гл. ў арт. Каляндар ц а р к о ў н ы.
    ГРЫГбРЫЙ I ВЯЛІКІ (каля 540 — каля 604) — адзін з настаўнікаў царквы, з 590 — па-па. Нашчадак знакамітага роду; у 573 — прэфект Рыма; з 574 — манах, заснаваў некалькі манасты-роў у Паўд. Італіі і Рыме. У 579—585 — папскі пасол у Канстанцінопалі. Г. I В. праявіў сябе вы-датным адміністратарам; арганізаваў абарону Ры-ма і Паўд. Італіі ад лангабардаў, з якімі ў 592— 593 заключыў мір. Адстойваў тэзіс аб вяршэнстве папы ў спрэчках з візант. ўладамі і Канстанціно-пальскай царквой. Натхняльнік хрысціянізацыі Англіі. Славу пісьменніка Г. I В. прынеслі камен-тарыі на біблейскія кнігі «Пастырскае павучанне» і «Дыялогі пра жыццё і цуды італійскіх айцоў». Літаратурная дзейнасць Г. I В. сведчыць пра раз-рыў з ант. традыцыяй, сувязь з якой яшчэ захоў-валася ў прадстаўнікоў лац. патрыстыкі. Г. I В. паклаў пачатак царк. абгрунтаванню вучэння аб чысцілішчы. Пры ім у Рыме была створана шко-ла спеваў. Яму прыпісваюць рэформу літургіі, якая паклала пачатак т.зв. грыгарыянскім спевам.
    Каталіцкая традыцыя лічыць яго святым. Дзень памяці — 12 сакавіка.
    ГРЫГбРЫЙ БАГАСЛбў, Назіянзін (каля 330 — каля 390) — адзін з айцоў царквы, выдатны прадстаўнік патрвістмкі. Аўтар тэалагічных тво-раў, прысвечаных абгрунтаванню хрысц. догмата аб Тройцы і накіраваных супраць арыянства, a таксама пропаведзей, пабудаваных у адпаведнасці з правіламі ант. рыторыкі, і гімнаў, што ўвайшлі ў правасл. спевы.
    ГРЫГбРЫЙ БАЛГАРЫН (’—1472 або 1473) — адзін з першых дзеячаў уніі праваслаў-най царквы з каталіцкай у ВКЛ. Родам з Балгарыі. Вучань і паплечнік мітрапаліта Ісідора. Пасля зак-лючэння Фларэнтбійскайуніі 1439 уцёк разам з Ісі-дорам з Масквы ў Рым. 3 1452 у Канстанцінопа-лі, ігумен манастыра св. Дзімітрыя. У 1458 пасвя-чоны канстанцінопальскім патрыярхам-уніятам Грыгорыем Мамам з дазволу папы Калікста Ш у мітрапаліты 9 заходніх епархій рус. правасл. цар-квы з тытулам архіепіскапа кіеўскага, літоўскага і Ніжняй (Малой) Русі (рэзідэнцыя у г. Навагру-дак). Прыняты і зацверджаны каралём польскім і вялікім кн. ВКЛ Казімірам IV. Такі тытул мітра-паліта сведчыў аб прэтэнзіях на кананічную ўладу над усёй тэр. былой Кіеўскай Русі, што выклікала пратэсты з маскоўскага боку (з 1459 мітраполія ў Маскве афіцыйна сгала называцца Маскоўскай, a не Кіеўскай, што сведчыла пра фактычны падзел 2 цэркваў). Прызнанне мітрапаліта-уніята епіска-памі заходніх епархій сведчыла пра імкненне да незалежнасці ад маскоўскага мітрапаліта. Нягле-дзячы на намаганні Г.Б., духавенства і вернікі не
    Святы
    Грыгорый I
    Вялікі. Медыя-рыт 18 ст.
    ГРЫГОРЫЙ — ГУКАННЕ
    85
    прынялі унію. У 1469 Г.Б. звярнуўся да Канстан-цінопальскай патрыярхіі з адмовай ад уніі і з просьбай зацвердзіць яго ў сане мітрапаліта. У 1472 патрыярх Дыянісій зацвердзіў Г.Б. як пра-васл. мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі (фактычная аўтакефалія Маскоўскай мітраполіі не была прызнана ў Канстанцінопалі). Такім чы-нам правасл. царква ВКЛ і Галіцыі (у Каралеўстве Польскім) атрымала поўнае кананічнае прызнан-не. У адказ Масква разарвала адносіны з Канстан-цінопальскай патрыярхіяй і Кіеўскай мітраполі-яй. Г.Б. лічыцца аўтарам шэрагу літаратурна-царк. твораў. Памёр у Навагрудку.
    Літ.: Л у р ь с Я.С. Две мстормм Русн XV вска. Раннне м позднмс летопнсн об образованмм Московского государсгва. СПб., 1994; М а р т о с А. Беларусь в нсторнческой, государ-ственной н церковной жмзнн. Мн., 2000. В.ВЛнтонаў.
    ГРЫГбРЫЙ НІСКІ (каля 335 — каля 394) — царкоўны пісьменнік і багаслоў. Удзельнічаў у распрацоўцы хрысц. сімвала веры, прадстаўнік грэч. патрбістыкі. Актыўны барацьбіт супраць арбіянства. Паводле Г.Н., ісціна толькі ў тым, што носіць адбітак Пісання свяшчэннага, а вера — той крытэрый, якім вызначаюцца веды, тым больш дасканалыя, чым бліжэй яны да боскіх іс-цін веры. Заклаў асновы хрыс. экзеіетвікі.
    грыгЬрый цАмблак, гл. Цамблак Г.
    ГРЭХ — маральнае зло, якое заключаецца ў парушэнні дзеяннем, словам ці думкай волі Бога. Паходзіць з уяўленняў аб «чыстым» і «нячыстым» («свяшчэнныя забароны», табу, характэрныя пер-шабытнаабшчыннаму ладу). У іудаізме, ісламе і хрысціянстве ўзнікненне Г. звязваецца з міфам пра першародны Г. (парушэнне першымі людзь-мі Адамам і Евай запаведзі Божай, вынікі якога наследуюць нашчадкі). Догмат пра Г. цесна звяза-ны з вучэннем аб втратаеанні, з’яўляецца прад-метам тэалагічных спрэчак у хрысціянстве з часу яго ўзнікнення. Паводде каталіцкага веравучэння, першародны Г. прывёў толькі да страты звышна-туральных дарэнняў, якімі Бог узнагародзіў чала-века падчас стварэння. Грэхападзенне аслабіла ча-лавечую прыроду, але не разбурыла яе канчаткова. Чалавек застаецца свабоднай сацыяльнай і разум-най істотай, якая складаецца з натуральнага і звышнатуральнага пачаткаў. Рэліг. рэфарматары адхілілі дуалізм прыроды і звышпрыроды ў чала-веку, і ідэя чалавека як «вобраза і падабенства» Бога была разбурана Г. Згодна з вучэннем Ж.Кальвіна, чалавек — бясконца грахоўная і паў-шая істота, якая не з’яўляецца свабоднай асобай і страціла здольнасць да дабра і богапазнавання. Супраць такога погляду выступаў Арміній, які лі-чыў, што чалавек свабодны і нясе маральную ад-