• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ГАВЁННЕ — падрыхтоўка да таінства прыча-шчэння. Працягваецца некалькі дзён; уключае пост, наведванне ўсіх храмавых богаслужэнняў, a таксама споведзб.
    ГАЗАВАТ (араб.) — адна з назваў «свяшчэн-най вайны» мусульман супраць іншаверцаў. Гл. Джбіхад.
    ГАЛГбфА (грэч. Golgotha) — пагорак у нава-коллі Іерусаліма, на якім адбываліся пакаранні і дзе, паводле хрысц. падання, быў распяты Ісус Хрыстос. Размяшчэнне Г. дакладна не ўстаноўле-на. У пераносным сэнсе — месца пакарання, сім-вал мук страшэнных і маральных пакут («узысці на Г.»).
    ГАЛУБІНСКІ (сапр. П я с к о ў) Яўген Еў-сцігнеевіч (12.3.1834, г. Кастрама, Расія — 20.1.1912) — гісторык рускай праваслаўнай цар-квы. Доктар багаслоўя (1880), прафесар (1881), акадэмік Пецярбургскай АН (1903; член-карэспан-дэнт 1882). Скончыў Кастрамскую духоўную семі-нарыю, Маскоўскую духоўную акадэмію (1858), дзе з 1861 выкладаў гісторыю рус. царквы. У гал. працы «Гісторыя рускай царквы» (т. 1—2, 1880— 1900; ахоплівае перыяд з 10 да сярэдзіны 16 ст.) змешчаны вялікі фактычны матэрыял, у т.л. па гісторыі правасл. царквы ў ВКА. Падзяляў псто-
    рыю рус. царквы на перыяд «пісьменнасці» (да-пятроўскі) і «асветы» (пасляпятроўскі), абверг ве-рагоднасць шэрагу легенд з гісторыі Стараж. Русі.
    ГАЛЬШАНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ — помнік архітэктуры 16—18 ст. Пабудаваны ў в. Гальшаны (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Будынак касцёла ўзведзе-ны ў пач. 16 ст., ёсць звесткі, што ў сярэдзіне 16 ст. ён служыў як кальвінскі збор. У 1618 на сродкі П.Сапегі касцёл перабудаваны ў стылі барока, уз-ведзены жылы корпус кляштара. У пач. 1770-х г. будынак касцёла часткова разабраны, яго фунда-мент і сцены выкарыстаны для пабудовы новага касцёла, які захаваўся да нашага часу. Будынак прамавугольны ў плане, яго гал. фасад і апсіда маюць рысы барока: фігурны франтон, раскра-поўка пілястрамі, валюты. Эмацыянальны акцэнт інтэр’ера касцёла — жывапіс на сцяне 3-яруснага гал. алтара (выкананы ў 1790-я г.). У адной з кап-ліц (3-ярусная кампазіцыя ў стылі рэнесансу) зна-ходзілася надмагілле Сапегі і яго жонак (цяпер за-хоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культу-ры Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькло-ру Нац. АН Беларусі). Да касцёла з паўднёва-за-ходняга боку прымыкае П-падобны ў плане 2-па-вярховы жылы корпус (часткова разбураны ў
    Касцёл святога Іаана Хрысці-целя Гальшан-скага кляшта-ра францы-сканцаў.
    72
    ГАМІЛЕТЫКА — ГЕНАТЭІЗМ
    1832). У 1810-я г. перад касцёлам пастаўлена мура-ваная брама-званіца ў стылі класіцызму.
    Літ.: К у к у н я О. Францнсканскнй монасгырь D Гольша-нах // Каштоўнасці мінуўшчыны-3: Помнікі культапага дойлід-ства на Беларусі: Матэрыялы канф. Мн., 2000. В.Р.Кухуня.
    ГАМІЛЕТЫКА (ад грэч. honuletike уменне гаварыць з людзьмі, мастацтва весці гутарку) — раздзел багайоўл, у якім разглядаюцца тэарэтыч-ныя і практычныя пытанні царк. пропаведзі. Адзін з кірункаў у Г. — т. зв. рытарычны. Поспе-хам пропаведзі, ступенню яе ўздзеяння на верую-чых лічаць красамоўства прапаведніка, асваенне ім практычных метадаў пераканання. Другі кіру-нак робіць упор на веданне прапаведнікам сваёй паствы.
    ГАРбШКА Леў Юр’евіч (айцец Леў, псеўд. Ант. Ж м е н я, Пр. К а в а л ь; 11.3.1911, в. Тра-шчычы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 8.8.1977) — беларускі святар, рэлігійны і грамад-скі дзеяч, даследчык гісторыі рэлігіі і царквы на Беларусі, бел. культуры, літаратар. Скончыў На-вагрудскую бел. гімназію (1931), вучыўся ва Укра-інскай духоўнай акадэміі ў Львове (1931—36). 3 1937 святар, з 1965 архімандрыт. У 1937—39 пра-водзіў бел. душпастырства ў Пінскай дыяцэзіі (Любашава, Грынічы, Гродна, Стоўбцы). Прасле-даваўся польскімі свецкімі і царк. ўладамі. У 1939—44 выкладчык бел. мовы і інш. прадметаў у баранавіцкіх гандлёвай і медыцынскай школах. 3 1944 у эміграцыі. Арганізоўваў бел. душпастыр-ства ў Германіі (1945), быў рэктарам Бел. каталіц-кай місіі ў Францыі (1946) і Вялікабрытаніі (1960), кіраўніком бел. школы імя св. Кірылы Ту-раўскага ў Лондане (1961) і бел. секцыі радыё Ва-тыкана (1970—77), рэдактарам і выдаўцом час. «Божым шляхам» (1947—57). Рэліг., культурна-ас-ветніцкую дзейнасць спалучаў з вывучэнгіем, па-пулярызацыяй багаслоўскай думкі, гісторыі хрысц. царквы і рэліг. адносін на Беларусі, бел. культуры. Аўтар шэрагу публікацый па гэтай тэ-матыцы, у т.л. біяграфічных нарысаў пра бел. свя-тых (Ефрасінню Полацкую, Кірылу Тураўскага), рэліг.-грамадскіх дзеячаў (У.Талочку, А.Станкевіча, А.Неманцэвіча). Асаблівую ўвагу звяртаў на ролю царквы, найперш грэка-каталіцкай (уніяцкай), у кансалідацыі, нац. самапазнанні і адраджэнні бел. народа. Праводзіў ідэю ўзаемазалежнасці і ўзаема-дзеяння рэлігіі, навукі і культуры дзеля гарманіч-нага развіцця чалавека і грамадства. У час. «Бо-жым шляхам» змяшчаў маст. замалёўкі і нарысы на рэліг.-маральныя і бытавыя тэмы з бел. жыц-ця. Выдаў «Зборнік беларускіх народных прыказ-каў і прымаўкаў» (Лондан, 1963), склаў грэка-ла-цінска-царкоўнаславянска-беларускі слоўнік (20 тыс. слоў). Аўтар прац «Божым шляхам: Малітоўнік для беларусаў» (Рым, 1946), «Беларусь у датах і лі-ках» (Парыж, 1947), «Святая Ефрасіння-Прадслава
    Полацкая, патронка Беларусі» (Парыж, 1950), «Своеасаблівасці беларускае мовы» (Парыж, 1951), «Навука і рэлігія» (Рым, 1977), «Пад знакам «рус-кае і польскае» веры» (1990) і інш. Кніжныя і ру-капісныя зборы Г. ляглі ў аснову Беларускай біб-ліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане.
    ААямец,.
    ГАСПбдЗЬ, гл. ў арт. Бо/.
    ГАЎРЫІЛ БЕЛАСТбЦКІ (1684, в. Звяркі каля Беластока, Польшча — 1690) — святы па-кутнік-дзіцятка беларускай праваслаўнай царквы. Паводле жыццяпісу, паходзіў з сялянскай сям’і, быў схільны да малітвы і самоты. Жорстка забі-ты. Праз 30 гадоў пасля пахавання яго цела зной-дзена нятленным. Мошчы захоўваліся ў Слуцку, потым у Гродне, з 1992 —у Мікалаеўскім саборы ў Беластоку. Дзень памяці 20 крас. старога стылю.
    Т.А.Мат/гунчык.
    ГЕДЭбН Святаполк-Ча ц в я р ц і н -с к і (?—17.4.1690) — праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расіі. Паходзіў са стараж.-рус. княжацкага роду Рурыкавічаў. Мітрапалітам Кіеўскай мітраполіі (уключала правасл. прыходы Украіны і Беларусі) Дылнісіем Балабанам пасвячо-ны ў епіскапа луцкага і астрожскага. Прабыў на гэтай пасадзе 25 гадоў, супрацьстаяў спробам ль-воўскага епіскапа Іосіфа Шумлянскага схіліць да уніі правасл. іерархію і духавенства Рэчы Паспалі-тай. Каб захаваць вернасць праваслаўю, быў пры-мушаны пераехаць на Левабярэжную Украіну (з 1667 у складзе Расіі), дзе жыў у Крупецкім манас-тыры. Мітрапаліт кіеўскі ў 1685—90 (абраны Кі-еўскім саборам 1685, у тым жа годзе пасвячоны ў сан маскоўскім патрыярхам Іаакімам). Пры ім са згоды канстанцінопальскага патрыярха Дыянісія IV адбылося далучэнне Кіеўскай мітраполп да Маскоўскага патрыярхату (1686). Асобым указам ад 7.2.1688 кіеўскаму мітрапаліту было забароне-на тытулавацца мітрапалітам усяе Русі.
    Aim.: Соловьёв С.М. Мстормя Россмй с древнейшнх времён. Кн. VII. М.. 1962; 3 н о с к о К. Мсгорйческмй очерк церковной унмм. М.. 1993; Карташев А.В. Очеркм по йсто-рнм русской церквм. Т. 2. М.. 1997. В.А.Цяплова.
    ГЕНАТЭІЗМ [ад грэч. hen (henos) адно + theos бог] — форма рэлігійнага веравання, якая пры-знае існаванне многіх багоў на чале з адным вяр-хоўным богам, вакол якога засяроджаны рэліг. культ; пераходная форма ад політэізму да мона-тэізму. Тэрмін уведзены ў 1878 англійскім гісто-рыкам рэлігіі і санскрытолагам М.Мюлерам. Ен ім абазначаў характэрную форму стараж.-індый-скіх рэлігій, калі з мноства багоў (Індра, Агні, Су-р’я і інш.) той, да якога звяртаецца вернік з ма-літвай, сумяшчае для яго атрыбуты ўсіх інш. і ўяўляецца ў гэты момант найвышэйшым бажас-твом. Часам прыхільнікі розных веравызнанняў у якасці гал. разглядалі не толькі нябесных багоў,
    ГЕРАСІМ — ГЛЫБОЦКІ
    73
    але і зямных. Так, гімны Bed упамінаюць пра 6а-гіню зямлі Прытхіві, а служыцелі ведычнай рэлі-гіі звяртаюцца і да Бацькі-неба, і да Маці-зямлі. У стараж. Кітаі ў адным шэрагу такіх божастваў бы-лі Цянь (неба) і Ту (зямля), у стараж. грэкаў — адпаведна Уран і Гея. У славян дахрысц. часоў Г. таксама быў звязаны з пакланеннем божаствам, якія ўладарылі на небе і на зямлі. Ва ўяўленнях беларусаў вярхоўным бажаством быў Пярун — магутны цар нябесны (адпавядаў Індры — цару багоў у індусаў; Зеўсу — бацьку ўсіх багоў і лю-дзей; галава алімпійскай сям’і багоў у грэкаў). У паданнях беларусаў захавалася памяць пра гал., добрага Белабога, бацьку Перуна. Нярэдка верні-кі вылучалі як асн. апекуноў Вялеса, Жыжаля, Ярылу і інш. багоў з уласна бел. пантэона, часам звярталіся з малітвамі да Дажбога — сына Перу-на, унукамі якога лічыліся ўсе, хто загінуў на рат-ным полі. Пакланенню божаствам асаблівае зна-чэнне надавалі ў час спусташальных войнаў, пры аб’яднанні стараж. плямён у племянныя саюзы, калі на чале політэістычнага пантэона аказваўся бог племені-гегемона. С.ФДуііянсцкі.
    ГЕРАСІМ (?—26.7.1435) — дзеяч праваслаў-най царквы ў ВКЛ. 3 1417 епіскап смаленскі, у 1432—35 мітрапаліт літоўскі. Паводле некаторых летапісаў, меў тытул «мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Ру-сі». Аднак улада Г. абмяжоўвалася тэр. ВКЛ і не-каторых суседніх усходне-слав. зямель (напр., Пскова), бо ў 1433 галавой правасл. царквы Мас-коўскай дзяржавы з такім жа тытулам «мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі» быў абраны разанскі епіскап Іона. Пасвячоны ў мітрапаліты ў Канстанцінопалі патрыярхам Іосіфам паводле просьбы вялікага кн. ВКЛ Свідрыгайлы. Працягваў жыць у Сма-ленску. Рымскі папа Яўген IV спадзяваўся з дапа-
    могай Г. падпісаць унію з правасл. царквой ВКЛ. 3 пачаткам у 1432 вайны паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам Г. быў на баку Свід-рыгайлы, аднак у 1435 абвінавачаны апошнім у тайных зносінах з Жыгімонтам, арыштаваны і спалены на вогнішчы ў Віцебску. Расправа з Г. па-дарвала аўтарытэт Свідрыгайлы ў войску і садзей-нічала яго паражэнню. Ю.В.Бажэмў.
    ГІЖЫЦКІ (Gizycki) Ян Марэк Антоній [псеў-данімы В а л ы н я к (Wolyniak), Марэк Г а з -дав a (Marek Gozdawa), Конрад М а з а в е ц -к і (Konrad Mazowiecki); 7.5.1844, мястэчка Міхноў-ка Валынскай вобл., Украіна — 27.6.1925] — гісто-рык каталіцкай царквы ў ВКЛ. Скончыў Дэрпцкі (цяпер Тартускі) універсітэт (1870). Выкладаў у гімна-зіях, з 1895 у адстаўцы. Жыў у Кракаве, вывучаў гіс-торыю манаскіх ордэнаў (дамініканцаў, кармелітаў, езуітаў і інш.), карыстаўся архівамі кляштараў. Аўтар артыкулаў «3 мінулага базыльянскага ордэна на Літве і Русі» (1904), «Базыльянскія уніяцкія манастыры ў беларускай правінцыі» (1907) і інш.