• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ВАДЙХРЫШЧА, Хрышчэнне Гас-подне, Богаяўленне — адно з дванадзе-слтых свят праваслаўя; зімовае свята народнага календара, якім завяршаюцца Каляды. Адзначаец-ца 6(19) студзеня. Хрысц. рэлігія звязвае В. з хры-шчэннем Ісуса Хрыста Іаанам Хрысціцелем у ра-цэ Іардан і з’яўленнем усіх асоб Св. Тройцы. У царк. каляндар увайшло не раней як у 2-й палаві-не 2 ст. У гэты дзень у цэрквах адбываецца асвя-чэнне вады, у цудадзейную моц якой верылі яшчэ з дахрысц. часоў. Ha В. варажылі пра буду-чую гаспадарку.
    ВАЙШНАВЫ (санскрыт — адданыя), к р ы ш н а і т ы — паслядоўнікі рэлігійна-філа-софскага вучэння, перанятага з раздзела «Бхага-вадгіта» (Песня Бога) старажытнаіндыйскага эпасу «Махабхарата». Вучэнне выкладзена ад імя Крыш-ны (Усявышняга Бога), які нарадзіўся на зямлі ў вобразе мудрага цара-воіна, каб перадаць сваім вучням сістэму бхакці-ёгі (шлях любві да Бога). Паводле гэтага вучэння, людзі з’яўляюцца спрад-вечна духоўнымі істотамі, якія могуць вызваліцца ад пакут матэрыяльнага існавання і кола перара-джэнняў пры дапамозе магічнай практыкі. Яны
    маюць магчымасць атрымаць стан вечнага шчас-ця (Свядомасць Крышны) і трапіць на трансцэн-дэнтальную планету Крышны (Крышналоку). Гэта планета лічыцца вечнай у адрозненне ад матэры-яльнага свету, які будзе знішчаны праз 4 эпохі. В. лічаць, што настала апошняя эпоха — Калі-Юга (Жалезны век), эпоха зла і пакут, найб. неспры-яльная для чалавека. У 16 ст. прапаведнік Шры Чайтанья Махапрабху ўнёс у вучэнне метад сан-скіртаны (услаўлення Бога ў танцы і апяванне імем Бога) і распрацаваў прынцыпы арганізацыі абшчыны В., у якую ўваходзілі прадстаўнікі роз-ных каст, нацыянальнасцей, веравызнанняў, а так-сама жанчыны. 3 1965 Шры Шрымад А.Ч.Бхакты-веданта Свамі Прабхупада (1896—1977) распаў-сюджваў вучэнне В. ў ЗША, пазней пашырыў сваю дзейнасць на інш. краіны свету. У 1966 ён заснаваў Міжнар. т-ва свядомасці Крышны, у якое ўваходзяць храмы, школы, інстытуты, сельс-кагаспадарчыя абшчыны; дзейнічае выдавецтва. 3 1971 абшчыны В. з’явіліся на тэр. СССР, дзе да 1985 яны падвяргаліся праследаванням. На Бела-русі арганізацыя В. з’явілася ў 1989, у студз. 2001 тут зарэгістравана 7 абшчын В.
    Літл Ф а л м к о в Б.З. Трансформацня мндунзма в США // Взанмодействне культур Востока м Запада. М., 1987; П у -д о в В.С. Крншнанты-вайшнавы в СССР // На путм к аюбоде совес-тн. М., 1989; С атс в a ру п а Да с а Гасвамн. Очеркм всднческой культуры: что говормт о себе велмкая традмцня. (Б.м.), 1990; Г у р к о А.В. Двнженмс вайшнавов («Харс Крмш-на») н сго последователм в Беларусн. Мн.. 1999. А.ВТурко.
    ВАЛАДКбВІЧ Феліцыян Піліп (1697—1778) — дзеяч уніяцкай царквы ў Рэчы Паспалітай. 3 1730 епіскап холмскі і бэлзскі, з 1753 каад’ютар (па-мочнік-намеснік) мітрапаліта кіеўскага Ф.Грабніц-кага, з 1756 епіскап уладзімірскі (г. Уладзімір-Ва-лынскі). У 1762—78 мітрапаліт кіеўскі. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі спрабаваў абвінава-ціць В. ў злоўжываннях. Нягледзячы на заяву пап-скага прастолу пра невінаватасць В. (1770), напад-кі на яго з боку каралеўскай улады працягваліся да канца жыцня.
    62_______________ВАЛАЧОБНІКІ — ВАСІЛІЙ__________________
    Вастра-брамскі абраз Маці Божай.
    ВАЛАЧбБНІКІ — група мужчын (часам
    з
    жанчынамі), якія ў першы дзень Вялікадня з веча-ра і ўсю ноч абходзілі двары і спявалі пад вокна-мі валачобныя песні (асобна гаспадару, гаспадыні, іх дарослай дачцэ, нежанатаму сыну). Валачобны гурт складаўся з запявалы («пачынальніка»), пад-пявальнікаў, музьікі (звычайна скрыпача) і меха-ношы, які збіраў дары («валачобнае» — фарбава-ныя яйкі, велікодныя булкі, сыр, невялікія гро-шы). Валачобны абрад, пашыраны пераважна на Пн і У Беларусі, цяпер страціў аграрна-магічны сэнс і бытуе як вясёлая святочная забава.
    ВАМПІР, крывасмок, ваўкалак — паводле старадаўніх павер’яў беларусаў і іншых народаў — мярцвяк, які ноччу выходзіць з Mari-Abi, каб шкодзіць людзям (смактаць кроў, ду-шыць, ірваць на часткі і г.д.). Нар. фантазія ўяў-ляла В. з тоўстымі (раздутымі) губамі і тонкім, вострым, як змяінае джала, языком. У нар. вера-ваннях В. — увасабленне сграху прымхлівых лю-дзей перад памерлымі чараўнікамі. Стараж. славя-не нават прыносілі В. ахвяры.
    ВАРАЖБА — магічныя дзеянні, што нібыта расказваюць пра мінулае і прадракаюць будучае. Узнікла ў першабытным грамадстве разам з ран-німі формамі рэлігіі — верай у звышнатураль-ныя сілы, у лёс, добрых і злых духаў. Звязана з прыкметамі, пэўная частка якіх засн. на жыццё-вым і гаспадарчым вопыце, назіраннях за з’явамі прыроды, паводзінамі жывёл. 3 даўніх часоў вара-жылі па лініях на далоні, па зорках, на картах, ва-дзе, зернях і інш. Выкарыстоўвалі розныя прадме-ты (пярсцёнкі, люстэркі, замкі), прыслухоўваліся
    да кукавання зязюлі, галасоў вешчых птушак (са-вы, крумкача, пеўня). Большасць відаў В. вынікае з забабонных уяўленняў; ім уласцівы містычны характар; грунтуюцца яны на ўяўным знешнім падабенстве або процілегласці, сугуччы слоў і інш. У Стараж. Русі В. займаліся варажбіты, зна-хары, чарадзеі, вешчуны. На Беларусі найчасцей варажылі на Каляда, на куццю, калі В. павінна была вызначыць, чаго можна чакаць у надыходзя-чым годзе, якая збажына ўродзіць; варажылі і пра замужжа і інш. Гл. таксама Маіія.
    варвАра — у народным календары прысвя-так, дзень хрысціянскай пакутніцы Варвары (Бар-бары) (адзначаўся 4 снежня с. сг.), які лічыўся ў народзе жаночым святам. Ha В. забаранялася прасці кудзелю; у гэты дзень выпякалі вылепле-ныя з пшанічнага цеста галовы, рогі, капыты, ву-шы і імі кармілі хатнюю жывёлу, каб яна добра вялася. Пасля В. дзень паступова пачынаў расці («Варвара ночы ўварвала, а дня прытачыла»). Доб-рае надвор’е на В. прадракала добры ўраджай іль-ну на наступнае лета. У^.Васілыіч.
    ВАРАААМ (свецкае Ш ы ш а ц к і Рыгор; 1750, в. Красілаўка, Чарнігаўская вобл. Украіны — 1821 або 1823) — дзеяч праваслаўнай царквы. Скончыў Пераяслаўскую духоўную семінарыю і Кіеўскую духоўную акадэмію. 3 1774 выкладчык, пазней рэктар Пераяслаўскай духоўнай семінарыі. У 1776 прыняў манаства, у 1780—95 ігумен і ар-хімандрыт манастыроў у Расіі, на бел. і літоўскіх землях Рэчы Паспалітай. У 1789 высланы за адмо-ву даць прысягу каралю і дзяржаве. Пасля 2-га па-дзелу Рэчы Паспалітай 1793 вярнуўся на Беларусь, адзін з супрацоўнікаў мінскага архіепіскапа Вікта-ра (В.С.Садкоўскага), садзейнічаў вяртанню унія-таў у праваслаўе. 3 1795 вікарны епіскап жыто-мірскі (пад уладай мінскага архіепіскапа), з 1799 епіскап зноў утворанай Валынскай епархіі. 3 1805 епіскап, з 1808 архіепіскап магілёўскі і віцебскі. У час вайны 1812 застаўся ў акупіраваным францу-замі Магілёве, прысягнуў імператару Напалеону I, удзельнічаў ва ўрачыстых набажэнствах у дні на-раджэння Напалеона і імператрыцы Марыі Луі-зы. Загадаў служыць набажэнствы за Напалеона ў Мсціславе, Чавусах, Быхаве і Чэрыкаве. Пасля выгнання французаў па справе аб здрадзе В. і 5 членаў Магілёўскай кансісторыі ўтворана следчая камісія на чале з разанскім архіепіскапам Феафі-лактам (Ф.Г.Русанавым) і ўказам імператара Аляк-сандра I ад 13.5.1813 В. пазбаўлены сану і як просты манах сасланы ў Ноўгарад-Северскі Спа-са-Праабражэнскі манастыр. В.В.Анпюнаў.
    ВАСІЛІЙ ВЯЛІКІ (Basileios Megas), В a с і -лій Кесарыйскі (каля 330, г. Кесарыя, М.
    ВАСТРАБРАМСКІ — ВАТЫКАН
    63
    Азія — 1.1.379) — царкоўны дзеяч, тэолаг, філо-саф-платонік, адзін з айцоў царквы; епіскап г. Ке-сарыя (з 370). Выступаў супраць арыянства, пра-паведаваў аскетызм, падтрымліваў манаства. Пра-паведуючы хрысціянства, выкарыстоўваў трады-цыі ант. рыторыкі. Асн. працы: «Любамудрасць» (з Грыіорыем Баіасловам} і «Супраць Еўнамія». У іх і гутарцы «Шастаднеў» выклаў асновы хрысц. касмалогіі, даваў парады і настаўленні па царк. дзейнасці. Распрацаваў варыянт літургіі (прынята ў праваслаўі і цяпер), рэгламентаваў правілы ма-настырскага жыцця. Лічыў, што ў інтарэсах хрыс-ціянства магчыма «карыснае выкарыстанне» ант. культуры (пропаведзь «Да юнацтва»). Яго працы паўплывалі на развіццё слав. літаратур.
    ВАСГРАБРАМСКІ АБРАЗ МАЦІ БбЖАЙ — адна з галоўных хрысціянскіх святынь у Літве і на Беларусі. Захоўваецца ў Вільні ў Вострай браме (сучасная літоўская назва Аўшрас Варту). Ушаноў-ваецца каталіцкай і правасл. цэрквамі. Уяўляе са-бой паясную выяву Дзевы Марыі без дзіцяці, на фоне Месяца, намаляваную тэмперай на дубовай дошцы. Найб. вядома т.зв. карсунская версія па-ходжання абраза, якая ў 1839 надрукавана Т.Нар-бутам, пазней распрацавана царк. гісторыкамі. Паводле яе, абраз прывезены ў Вільню вял. кн. ВКЛ Альгердам у 1363 з Корсуні (Херсанес, ця’пер у межах г. Севастопаль, Украіна) пасля паспяхова-га паходу ў Крым. Вял. княгіня Ульяна, правасл. хрысціянка, аддала абраз у заснаваны ёю манас-тыр св. Тройцы. У канцы 15 ст., калі Вільню аб-неслі мурам, абраз паставілі над Медніцкай (Вос-трай) брамай. Калі манастыр св. Тройцы стаў уні-яцкім, капліца над брамай разам з абразом пе-райшла пад апеку кармелітаў, для якіх у 1621 пад-канцлер Стафан Пац і віленскія бургамістры Ду-бовічы засн. кляштар непадалёку ад Медніцкай брамы. Існуе таксама легенда, што прататыпам для абраза паслужыла Барбара Радзівіл, незвычай-
    ная прыгажосць і драматычны лёс якой зрабілі яе легендарнай асобай. Стыль жывапісу і тэхналагіч-ныя асаблівасці сведчаць, што абраз, што існуе цяпер, намаляваны ў 1-й трэці 17 ст. невядомым мастаком, які добра ведаў усх.-правасл. іканапіс і жывапіс Паўн. Еўропы. Адметнае шанаванне аб-раза пачалося ў канцы 17 — пач. 18 ст. У кнігах пра цудатворныя абразы 1650—87 вастрабрамскі абраз яшчэ не называецца. Першы запісаны цуд — уваскрэсенне памерлай дзяўчынкі — адносіцца да 1671. Шырокую славу абраз набыў у 1702 пасля паражэння шведаў, якія спрабавалі яго папсаваць. Найб. ўражанне на жыхароў горада зрабілі шмат-разовыя выратаванні абраза ў час пажараў Вільні 1706, 1748—49, 1754. У 1756 надрукавана песня пра абраз як абаронцу Вільні, тады ж уведзена ўрачыстае святкаванне Апекі Маці Божай. У ша-наванні Вастрабрамскай Маці Божай аб’ядналіся рыма-католікі і уніяты, імшы служыліся па лац. і грэч. абрадах. Вострая брама стала самым святым месцам у Вільні. У 19 ст. Вастрабрамская Маці Божая стала лічыцца патронкай зямель былога ВКЛ (Літвы і Беларусі), культ абраза набыў патры-ятычны сэнс, прапагандыстам яго стала інтэліген-цыя. У 1852 надрукавана першая анталогія вер-шаў, прысвечаных абразу. З’явіліся шматлікія ко-піі абраза, у т.л. В.Ваньковіча для касцёла ў Пары-жы, распаўсюдзіліся медальёны з яго выявай. 2.7.1927 на абраз урачыста накладзены залатыя ка-роны. Копіі абраза ёсць у многіх храмах Беларусі і Літвы. Свята абраза па правасл. календары 26 снежня па с. ст. ЛЛЯрашзвіч.