• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    Віцебская Дабравешчан-ская царква.
    ВІЦЕБСКАЯ — ВІЦЕБСКІ
    69
    ВІЦЕБСКАЯ ДУХбўНАЯ СЕМІНАРЫЯ — ав рэдняя рэлігійная навучальная ўстанова на Бела-русі ў 19 — пач. 20 ст. Засн. уніяцкім архіепіска-пам ХЛісоўскім ў 2-й палавіне 1807 у архірэйскім маёнтку Струнь (каля г. Полацк) на падставе ўка-за імператара Аляксандра I (снеж. 1806). Прызна-чалася для навучання дзяцей белага уніяцкага ду-хавенства Беларусі і называлася «Беларуская Грэ-ка-уніяцкая духоўная семінарыя». Напачатку ўтрымлівалася за кошт маёнткаў і часткі грашо-вай сумы, адабранай ў базыльян. У фундуш семі-нарыі ўваходзілі маёнткі: Новы Двор, або Судзі-лавічы, Дзвоня, Гутава, Мягель, Чарсвяты Лепельс-кага пав. і Астраўляны Полацкага пав. У вер. 1808 мітрапаліт Лісоўскі зацвердзіў агульныя правілы навуч.-выхаваўчага працэсу семінарыі і вызначыў штат на 50 вакансій для «самобеднейшмх свяіцен-нмческмх п церковнмчьмх детей» епархіі. У ліст. 1808 семінарыя перамясцілася ў г. Полацк у бу-дынак Сафійскага сабора. У 1812 разрабавана фран-цузамі. У пач. 1813 заняткі аднавіліся ў в. Судзілаві-чы. У 1821 семінарыя пераведзена ў Полацк, зна-ходзілася ў залежнасці ад Гал. семінарыі пры Ві-ленскім ун-це. Пасля заканчэння пяцікласнага агульнаадукацыйнага курса семінарыі вучні для далейшай адукацыі наведвалі Полацкую езуіцкую акадэмію. У 1823/24 навуч. г. пераўтворана ва ўласна семінарыю (2 аддзяленні) і ніжэйшае пры ёй вучылішча (мела 3 класы). Семінарскі курс ук-лючаў да 28 прадметаў. У пач. 1828/29 навуч. г. стала 3-класнай (навучанне ў кожным класе працягвалася 2 гады). У 1839 яна ўраўнавана ў навуч. курсах з семі-нарыямі Пецярбургскай і Кіеўскай навуч. акруг. Пас-ля ліквідацыі уніяцкай царквы (1839) семінарыя ста-ла правасл., у 1840 перайменавана ў Полацкую ду-хоўную семінарыю. У пач. 1840-х г. яе маёнткі адаб-раны і семінарыя пераведзена на казённае ўтрыман-не. У 1856 пераведзена ў г. Віцебск, у снеж. 1871 пе-райменавана ў Віцебскую. У 1872 паводле статута 1867 яна сгала 6-класнай. У семінарыі выхоўваліся ар-хіепіскапы В.Лужынскі і А.3убко, гісторык К.Гморскі. Зачынена пасля 1917. С.М.Ваашч.
    ВІЦЕБСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАРХІЯ — царкоўна-адміністрацыйная адзінка, кананічная частка Беларускай праваслаўнай царквы. Утворана ў сакавіку 1942 паводле пастановы сабора Бел. епіс-капаў. На Віцебскую кафедру архіепіскапам прызначаны Афанасій (Мартас) з тытулам віцеб-скі і полацкі. У 2-й палавіне 1944 епархія скасава-на, яе тэр. ўвайшла ў кананічнае падпарадкаванне мінска-беларускага епіскапа, з 1989 знаходзілася ў падпарадкаванні Полацкай епархіі. Адноўлена як асобная епархія 10.5.1992 паводле Пастановы Сі-нода Бел. правасл. царквы (Бел. Экзархата). У яе кананічныя межы ўключаны тэр.: Аршанскага, Бе-шанковіцкага, Віцебскага, Гарадоцкага, Дубровенска-га, Лепельскага, Лёзненскага, Сенненскага, Талачын-скага, Чашніцкага, Шумілінскага раёнаў Віцебскай
    Троіцкая цар-ква Віцеб-скага Мар-кава манастыра. Малюнак 19 ст.
    вобл. У канцы 1999 складалася з 6 благачынных акруг: Аршанскай, Бешанковіцкай, Віцебскай, Гарадоцкай, Лепельскай, Сенненскай, у склад якіх уваходзілі 82 царк. прыходы. 3 1992 правячы архірэй — епіскап ві-цебскі і аршанскі Дзімітрый (Драздоў).
    Сучасная кананічная тэр. епархіі ад стараж. ча-соў да пач. 20 ст. знаходзілася пад царк. юрысдык-цыяй полацкіх, беларускіх (магілёўскіх), пазней зноў полацкіх епіскапаў. Пасля аднаўлення ў 1833 Полацкай праваслаўнай епархіі ў Віцебску знахо-дзілася кафедра і рэзідэнцыя полацкага і віцеб-скага правячага епіскапа.
    Aim.-. Віцсбская спархія // Беларускі праваслаўны каляндар. Мн.. 1999. С. 119—123. ГМ.Шэйхін.
    В)ЦЕБСКІ мАрКАЎ (ТРбіЦКІ) МАНА-СТЫР. Існаваў у 1633—1918 у Віцебску, на пра-вым беразе Заходняй Дзвіны. Засн. аршанскім ці-вуном Л.С.Агінскім і браслаўскім земскім суд-дзёй С.МІрскім. У 1638 фундатары падаравалі ма-настыру зямлю на Маркаўшчыне (дзе ў 16 ст. ней-кі Марк пабудаваў царкву, адсюль назва) і фаль-варак Шыдлоўшчыну. У 18 ст. меў шэраг вёсак і юрыдыкі ў Віцебску. У 1751 зроблена няўдалая спроба зрабіць манастыр уніяцкім. Традыцыйна быў у падпарадкаванні Кіеўскай мітраполіі. У 1773 прылічаны да Пскоўскай епархіі, у 1795 — да Магілёўскай, у 1833 — да Полацкай. 3 1798 меў ранг архімандрыі, да яго быў прыпісаны Не-вельскі заштатны манастыр. У 1842 залічаны да манастыроў 1-га класа, мог мець 20 манахаў, ат-рымліваў ад дзяржавы 3185 руб. серабром, маён-ткі былі ўзяты ў казну (апрача 150 дзесяцін зям-лі). Меў майстэрні, пачатковую школу для слабад-скіх дзяцей. Пасля закрыцця манастыра будынкі (акрамя Пакроўскай, зараз вядома як Казанская царква) знесены. Казанская царква — помнік ар-хітэктуры барока з рысамі ранняга класіцызму. Пабудавана з цэглы да 1752 як Пакроўская царква. У 1847 да яе прыбудавана Мітрафанаўская царква. Першапачаткова храм быў крыжова-купальны. Да асн. кубападобнага аб’ёму з трыма паўкруглымі ап-сідамі далучаны развіты прытвор. Сцены прарэзаны
    70
    ВІЦЕБСКІ — ВЯРЫГІ
    Да арт.
    Вялікдзень.
    Уваскрэсенне — сашэсце ў пе-кла. Абраз з Троіцкай цар-квы в. Без-дзеж Дра-гічынскага ра-ёна Брэсцкай вобл. 2-я пал. 17—пач. 18 ст.
    высокімі арачнымі вокнамі і раскрапаваны піляс-трамі. Бакавыя фасады царквы і прытвора завер-шаны трохвугольнымі франтонамі з арачнымі праёмамі. На цэнтральнай апсідзе размешчана Ann-Han дэкаратыўнап рама-бленда. АЛЯрашвіч.
    ВІЦЕБрКІ ЦАРКбўНА-АРХЕАЛАГ/Ч-НЫ МУЗЕЙ. Існаваў у г. Віцебск у 1893—1919. Засн. па ініцыятыве бел. гісторыкаў і краязнаўцаў А.П.Сапунова і Е.Р.Раманава. Першыя экспанаты сабраны ў Віцебску. Папаўняўся матэрыяламі архе-алагічных раскопак на Віцебшчыне і выпадкова знойдзенымі рэчамі. У 1905 было 1247 экспанатаў, у т.л. манеты, медалі, царк. начынне, творы бел. мас-такоў 17—18 ст., узоры народнай разьбы па дрэве і косці і інш. Найб. каштоўнасць мелі рукапісныя кнігі і дакументы ўстаноў Полацкай епархіі, апіса-ныя Сапуновым у кнізе «Архіў Полацкай духоўнай кансісгорыі» (1898). У 1919 большасць матэрыялаў перададзена Віцебскаму губернскаму музею (цяпер Віцебскі абласны краязнаўчы музей).
    ВЫРАТАВАННЕ — паводле рэлігійных уяў-ленняў, дасягненне чалавечай душой стану вызва-лення ад грахоў і атрыманне вечнай ласкі божай пры выкананні ўмоў і патрабаванняў, якія Бог перадае чалавеку непасрэдна або ад свайго імя праз Пісанне сеяшчэннае ці інш. чынам. У хрысці-янстве з яго вучэннем аб першародным граху і ўсеагульнай грэшнасці роду чалавечага лічыцца, што шлях да В. душы ляжыць праз выкананне біблейскіх запаветаў, пакаянне, самаўдасканаленне асобы для яе прымірэння з Богам і паслушэнства. У адрозненне ад каталіцызму і праваслаўя, якія сцвярджаюць, што «па-за царквой няма выратаван-ня», пратэстантызм адмаўляе выратавальную фун-кцыю царквы і прапануе спецыфічную для яго дак-
    трыну асабістага В., паводле якой чалавек апраў-дваецца перад Богам вераю, г. зн. В. прыходзіць як узнагарода за асабістую веру ў збавіцельна-вырата-вальную ахвяру Хрыста. Гэтай дактрыны В., якая ат-рымала назву sola fide (лац. «толькі верай»), пры-трымліваюцца ўсе кірункі пратэстантызму.
    ВЯЛЁС — язычніцкае бажасгво ўсходніх славян. Лакальныя назвы Валос, Волас. В. лічылі апекуном жы-вёлагадоўлі (у «Аповесці мінулых гадоў» яго называлі «скоцій бог»), багацця (яго імем кляліся купцы і кня-жацкія дружыннікі), масгацтва, у прыватнасці паэзіі (у «Слове аб палку Ігаравым» княжацкі паэт Баян назы-ваецца ўнукам В.). 3 увядзеннем хрысціянсгва ў Кіеў-скай Русі (канец 10 сг.) уяўленне пра В. пасгупова знік-ла, а яго гал. функцыя — апекуна жывёлагадоўлі — на-дадзена хрысіі, св. Уласу (Аўласу), у гонар якога спраўлялі конскае свята 11 лютага сг. стылю. М.Ф.Пшпыка.
    ВЯЛІКДЗЕНЬ, вяліканне — веснавое свята старажытных славян у гонар сонца, абуджэн-ня прыроды і надыходу «вялікіх дзён» палявых ра-бот. Адсюль і назва. Падобнае свята пачатку жніва было і ў стараж. семіцкіх плямён, называлася яно «Пасха» (стараж.-яўрэйскае passah прахоДзіць міма). 3 развіццём культу бога Яхве Пасху святкавалі ў го-нар зыходу яўрэяў з Егіпта. Потым яе сталі звязваць з чаканнем «нябеснага збавіцеля» — месіі. На Бела-русі на В. адбываліся магічныя абрады з мэтай за-беспячэння плоднасці жывёлы, урадлівасці зямлі, засцеражэння ад нягод. У велікодны абрадавы ком-плекс уваходзілі рытуальныя трапезы, гульні з велікод-нымі яйкамі (біццё і качанне яек з лубка), карагоды і памінанне памерлых родзічаў — веснавыя дзяды (гл. Радаўніца). У першы велікодны вечар на Беларусі былі пашыраны валачобныя абыходы, у час якіх групы ва-лачобніюў хадзілі па хатах і выконвалі валачобныя пес-ні з пажаданнем селяніну плёну на ніве, прыплоду ў сгатку, добрага здароўя, шчаслівай долі. Хрысціяне пе-раасэнсавалі В. у свята ўваскрэсення распятага Ісуса Хрысга, якое стала гал. хрысц. святам. Яму надаецца асаблівы сэнс як азнаменаванне перамогі над грахом і смерцю. Першапачаткова хрысц. В. і іудзейская Пасха супадалі па часе. У 325 на 1-м Усяленскім Нікейскім царк. саборы вырашана святкаваць В. у першую ня-дзелю пасля веснавога раўнадзенсгва і поўні, з умовай несупадзення даты з іудзейскай Пасхай. В. з’яўляецца рухомым святам. Разлічваецца правасл. царквой па юліянскім календары, каталіцкай — па грыгарыян-скім. У залежнасці ад месячнага календара прыпадае на час ад 4 крас. да 8 мая. Паводле закону «Аб святоч-ных днях у Рэспубліцы Беларусь» ад 19.12.1991 В. лі-чыцца святочным (нерабочым) днём. АУ.Всрашшіш.
    ВЯРЫГІ — прылады рэлігійнага самакатавання (кайданы, аковы, жалезныя або медныя ланцугі, коль-цы, пласціны і да т.п.), якія насілі на голым целе аске-ты, падзвіжнікі з мэтай пакаяння і ўтаймавання плоці. Паводле евангельскіх сказанняў, В. называлі ланцугі, у якія быў закаваны апостал Пётр.
    ГАБРЫЛ(5ВІЧ Станіслаў (? — каля 1579) — дзяржаўны і царкоўны дзеяч Вялікага княства Лі-тоўскага 16 ст. Архідыякан віленскі. Дакладных звестак пра час і месца нараджэння не захавалася. Добра ведаў тэалогію, кананічнае і, магчыма, свецкае права, таму што ў 16 ст. сярод віленскіх канонікаў былі вучоныя спецыялісты ў розных га-лінах навук. ведаў. Меў вялікую б-ку, якая пасля яго смерці дасталася Віленскай капітуле. Прымаў удзел у стварэнні Статута Вялікага княства Літоў-скага 1588, праца над якім была выклікана разу-меннем мэтазгоднасці і неабходнасці рэформ, што адпавядалі інтарэсам шляхты, для ўмацаван-ня саслоўнай дзяржаўнасці ВКЛ. ГВДзсрбіна.