Рэлігія і царква на Беларусі
		 	Энцыклапедычны даведнік
		  
		 
		 
		 
		 
		
		
        
		 
		 
		 		
		 
		 
		 	
		
  
		  
		 
		 
		 
        Памер: 248с.
        Мінск 2015
		 
		 
		
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
	
      
    
	   
		   
	   
		   
		 
	
леглымі раёнамі) і ў гэтым выпадку яны падпа-радкаваны правячаму епіскапу і праводзяць рука-палажэнні ў сан толькі з яго ведама. В. таксама прадстаўляюць Маскоўскі патрыярхат у міжнар. рэліг. арганізацыях, кіруюць дзейнасцю духоўных навуч. устаноў, узначальваюць падвор’і Рус. пра-васл. царквы за мяжой і г.д. На Беларусі апошні В. (навагрудскі) спыніў сваю дзейнасць у 1992 у сувязі з адраджэннем самастойнай Навагрудскай епархіі. У каталіцкай царкве В. — памочнік біс-купа, прыходскага святара (ксяндза, кюрэ); папскі намеснік у аддаленых (місіянерскіх) раёнах. У пратэстанцкай царкве В. — памочнік святара.
ВІЛЕНСКАЯ РЬІМСКА-КАТАЛІЦКАЯ ДУХОўНАЯ АКАДЭМІЯ — вышэйшая рэлі-гійная навучальная ўстанова ў 1833—42. Створа-на паводле ўказа рас. імператара Мікалая I ад 19.7.1833 у Вільні на аснове зачыненага ў 1832 Ві-ленскага універсітэта. Адкрыта 23.2.1834. Кіраван-не акадэміяй ажыццяўлялі рэктар, інспектар, 2 прарэктары і эканаміст. Тэрмін навучання спа-чатку 3, потым 4 гады. Мела 10 кафедраў: свя-шчэннага пісання; біблейскай археалогіі і герме-неўтыкі; дагматычнай, маральнай і пастырскай тэ-алогіі; логікі і маральнай філасофіі; царк. гісто-рыі і кананічнага права; гамілетыкі разам з вы-шэйшым курсам гісторыі польскай літаратуры; стараж.-грэч. і лац. літаратуры; рус. літаратуры; усеагульнай гісторыі; моў (стараж.-яўрэйскай, французскай, ням.). Працавалі 7 прафесараў (Я.Бароўскі, К.Ленартовіч, Я.Скідзель, А.Фіялкоў-скі і інш.), 3 ад’юнкты і 3 лектары. На ўсіх курсах займалася каля 400 студэнтаў. Тэалагічныя дыс-цыпліны выкладаліся на лац. мове, астатнія — на рускай. Акадэмія мела права прысвойваць навук. ступені магістра і доктара тэалогіі, а таксама док-тара кананічнага права. Рэктары: А.Асінскі (1834—39), Фіялкоўскі (1839—42). У 1842 пераве-дзена ў Пецярбург, дзе стала базай для стварэння Пецярбургскай рымска-каталіцкай духоўнай ака-дэміі (дзейнічала да 1918). В.Ф.Шал^кйіч.
Ві'ЛЕНСКАЯ РЬІМСКА'КАТАЛІЦКАЯ ЕПАРХІЯ, Віленская дыяцэзія, В і -лен скае біскупства — царкоўна-адмі-ністрацыйная адзінка рымска-каталіцкай царквы, найстарэйшая на тэр. Літвы і Беларусі. Цэнтр — г. Вільня. Утворана паводле прывілея вялікага кн. ВКЛ Яіайлы ад 17.2.1387, зацверджана папам рымскім у 1388. Напачатку падпарадкоўвалася пап-ству, у 1418—1795 — гнезненскаму арцыбіскупу. Ахоплівала амаль усе парафіі ў Літве і на Беларусі (акрамя парафій Брэсцкага ваяводства, якія ўва-ходзілі ў Луцкую епархію). Першы біскуп — Ан-дрэй. У 1772 са складу епархіі вылучылася Магілёў-ская епархія. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 Ёіленская епархія скасавана і замест яе ўтворана Інфлянцкая каталіцкая епархія з цэн-трам у Вільні. У 1798 Віленская епархія адноўле-
ВІЛЕНСКІ — ВІЛЕНСКІ
67
на. У яе склад увайшлі парафіі Літоўскай і Курлян-дскай губ. У канцы 1840-х г. епархія засгалася толькі ў межах Віленскай і Гродзенскай губ. У канцы 1860-х г. — 1883 ў яе склад уваходзіла тэр. скасаванай Мінскай ка-таліцкай епархіі. У 1918 епархія падзелена польска-лі-тоўскай граніцай, большая частка з г. Вільня адышла ў 1921 да Польшчы. Булай папы Пія XI ад 28.10.1925 яна атрымала сгатус архіепархіі (арцыбіскупства) Польскай рымска-каталіцкай царквы; у яе ўваходзілі парафіі Ві-ленскага, палавіны Навагрудскага і часткі Беластоцкага ваяводстваў. Пасля 1939 тэр. Віленскай епархіі апынула-ся ў розных дзяржавах: асн. часгка на тэр. БССР, мен-шая з Вільняй у Літве, з 1944 заходняя часгка зноў у Польшчы. Пасля 2-й сусв. вайны епархія намінальна засгалася ў складзе Польскай каталіцкай царквы, з 1945 рэзідэнцыя біскупа знаходзілася ў г. Беласгок. У 1991 у сувязі з рэарганізацыяй каталіцкіх епархій у адпаведнас-ці з нац.-дзярж. граніцамі, В.р.-к.е. афіцыйна пераведзе-на ў юрькдыкцыю Літоўскай каталіцкай царквы, атры-мала статус мітраполіі. ВЛНатіч, А.М.ФІлатам.
ВІЛЕНСКІ АБРАЗ МАЦІ БбЖАЙ, Ві-ленская Адзігітрыя, адна з хрысціян-скіх святынь на Беларусі. Паводле царк. падання, намаляваны евангелістам Лукой. Далейшы яе шлях нібыта праходзіў праз Царград (Канстанці-нопаль), Галіцкую Русь у Маскву. Паводле інш. звестак абраз прывезла ў Маскву Соф’я Палеалог, калі выходзіла замуж за вял. князя маскоўскага Івана III Васілевіча. Яго дачка Алена прывезла аб-раз у Вільню, калі ў 1495 выходзіла замуж за вял. князя ВКЛ Аляксандра. Пасля смерці вял. княгіні Алены абраз быў пастаўлены ў Прачысценскім са-боры над яе грабніцай. Есць сведчанне, што Іван Грозны хацеў вярнуць абраз у Маскву і прапана-ваў Жыгімонту Аўгусту за абраз 50 знатных літоў-скіх палонных, але кароль і віленскае духавенства не згадзіліся. У 1701 з-за пагрозы шведскай акупацыі Вільні абраз вывозілі ў Жыровічы. У сярэдзіне 18 сг. аб-
раз Віленскай Божай Маці перанесены ў Троіцкі базыльянскі манастыр, дзе заставаўся і пасля пера-ходу манастыра ў праваслаўе; знаходзіўся ў мяс-цовым радзе іканастаса. Абраз намаляваны на 4 дошках, сярэднія 2 з кіпарысу, крайнія — бяроза-выя. Рэсгаўрыраваны ў 1864. Іканаграфічна набліжа-ецца да Ціхвінскай Божай Маці, якая, паводле царк. падання, прынесена анёламі на воблаках з Канстан-цінопаля ў 1383 на бераг р. Ціхвінкі ў Наўгародскай зямлі. У час 1-й сусв. вайны Віленскі абраз вывезены ў Расію, далейшы лёс невядомы. А.А.Ярашміч.
,ВІАЕНСКІ СВЯТАДЎХАўСКІ МАНАС-ТЫР. Заснаваны ў Вільні пры Святадухаўскай праваслаўнай царкве, пабудаванай у 1597 на срод-кі дачок смаленскага ваяводы Рыгора Валовіча Фядоры і Ганны і перададзенай Віленскаму Троіц-каму праваслаўнаму брацтву. Пачатак дзейнасці манастыра дакладна не высветлены. У 1609 Троіц-кі манастыр перададзены базыльянам, а правасл. брацтва перайменавана ў Святадухаўскае. У гэты манастыр пераведзена і друкарня брацтва. Да 1686 манастыр падпарадкаваны канстанцінопальс-каму патрыярху, пазней — маскоўскаму. З’яўляў-ся архімандрыяй, яму былі падпарадкаваны 17 мужчынскіх і 2 жаночыя манастыры на Беларусі і ў Літве, у т.л. Петрапаўлаўскі ў Мінску, Еўінскі ў Трокскім ваяв., Цяперскі і Сноўскі ў Навагруд-скім ваяводстве. Настаяцелямі манастыра былі К.Карповіч (1-ы настаяцель). М.Сліатрмцкі, Іосіф Бабрыковіч і інш. Манастыр валодаў значнымі матэрыяльнымі сродкамі, у т.л. маёнткамі, дама-мі, млынамі, частка якіх складалася з ахвяраван-няў членаў Святадухаўскага правасл. брацтва. Прымаліся ахвяраванні і з Масквы. Ад часу засна-вання В.С.м. не прыпыняў сваёй дзейнасці. Ця-пер ён падпарадкаваны архіепіскапу Віленскаму і ЛІТОўскаму. ГА.Кухарчык.
ВІЛЕНСКІ — ВІЦЕБСКАЯ
Віленскія пакутнікі. Абраз.
Ві'ЛЕНСКІ ТРбіЦКІ МАНАСТЬІР. Існа-ваў у 14 — пач. 20 ст. ў Вільні. Узнік як правасл. пры царкве св. Тройцы. Пабудаваны жонкай вя-лікага князя ВКЛ Алыерда Ульянай на месцы гі-белі трох віленскіх пакутнікаў, першыя манахі ўпамінаюцца ў 1391. Адным з архімандрытаў быў Макарый (15 ст., пазней мітрапаліт кіеўскі). Напа-чатку манастыр існаваў на міласціну, потым ат-рымаў зямельныя ўладанні ад кн. Галоўчынскага і К.Астрожскага. Апошні пабудаваў мураваную Троіцкую царкву (каля 1514), у якой знаходзіўся абраз Маці Ёожай (гл. Вастрабрамскі абраз Маці Божай). У 16 ст. манастыр пад патранатам гара-джан, потым — мітрапаліта. Пры царкве з 1589 існавала брацтва, якое мела прывілей на друкар-ню. У 1609 манастыр стаў уніяцкім, сярод яго ар-хімандрытаў былі дзеячы уніяцкай царквы: Х.В.Руцкі, К.Крэўза, А.Дубовіч, Ф.Грабніцкі. Ва уні-яцкі перыяд манастыр атрымаў значныя зямель-ныя надзелы. У 1-й палавіне 17 ст. дзейнічаў ба-зыльянскі навіцыят. Пасля пажару 1706 пабудава-ны новы манастырскі корпус. Пасля Полацкага царкоўна/а caffopa 1839 манастыр зноў правасл., у 1845 аднесены да 3-га класа, у ім размешчана Літоў-ская духоўная семінарыя, амаль усе зямельныя ўла-данні забраны ў казну. Для іканастаса Троіцкай цар-квы І.Т.Хруцкі намаляваў абразы. У час 1-й сусв. вай-ны манастыр спыніў існаванне. /Ы.Ярааміч.
ВІЛЕНСКІЯ ПАКУТНІКІ, л і т о ў с к і я п а к у т н і к і — беларускія святыя Іаан, Антоній і Яўстафій (да хрышчэння Кумец, Няжыла, Круг-лец), якія загінулі ў 1347 пакутніцкай смерцю за пераход з язычніцтва ў хрысціянства. На месцы пакарання В.п., якія былі прыдворнымі вялікага кн. Альгерда, па жаданні яго жонкі пабудавана капліца, пазней — Свята-Троіцкая царква. У 1.374 В.п. кананізаваны. 3 16 ст. іх мошчы знаходзіліся
ў Віленскім Святадухаўскі.м манастбірбі. У ліп. 1993 часткі мошчаў В.п. закладзены ў абраз трох В.п. і перанесены ў Мінскі Свята-Петрапаўлаўскі сабор. Гісторыя В.п. коратка выкладзена ў «Ска-занні пра віленскіх пакутнікаў Іаана, Антонія, Яў-стафія». У 1993 у Мінску створана Беларускае пра-васлаўнае брацтва трох Вілшскіх пакутнікаў.
Aim.: Мсендорф I. Тры літоўскія мучанікі: Візантыя і Літва ў 14 ст. // Праваслаўе ў Беларусі і ў сьвеце. 1993. № 1.
ВІННІЦКІ Юрый (Георгій, свецкае імя Габ-рыэль; 1660—23.9.1713) —уніяцкі царкоўны дзе-яч Рэчы Паспалітай. 3 укр. шляхецкага роду герба «Сас». Служыў у войску, займаў адм. пасады, па-сол на Варшаўскі вальны сейм 1690 ад Рус. ваяв. (Зах. Украіна). У 1700 прыняў манаства. У 1700— 13 епіскап перамышльскі. 3 1708 адміністратар (вы-конваючы абавязкі кіраўніка) Кіўскай мітраполіі, Уладзіміра-Брэсцкай і Львоўскай епархій. Ад кіра-вання мітраполіяй адхілены каралём Станіславам Ляшчынскім, але пасля вяртання на трон караля Аў-густа II у 1710—13 быў мітрапалітам кіеўскім. Ак-тыўна пашыраў унію на заходне-ўкр. землях, нават шляхам закрыцця правасл. цэркваў; адначасова ім-кнуўся прадухіляць (беспаспяхова) пераход шляхты ў рымска-каталіцкі абрад.	СВ.Кауля.
ВІЦЕБСКАЯ ДАБРАВЕШЧАНСКАЯ ЦАР-КВА. Заснаванне храма адносяць да 11 ст. і пры-пісваюць кіеўскай княгіне Вользе. Пабудавана ў 1120—30-я г. грэч. дойлідамі. У 14 ст. пры вялі-кім князю ВКЛ Альгердзе перабудавана. У 1619 царква разам з асобна пастаўленай драўлянай зва-ніцай перайшла да уніятаў. У сярэдзіне 17 сг. пера-будавана — замест арачных закамар з’явіліся 2-гранныя шчыты, якія абумовілі 8-схільнае па-крыццё храма, падобнае наўгародскім цэрквам. У 1831 храм вернуты правасл. вернікам. Адраманта-ваны ў 1833 губернскім архітэктарам Беціні. Найб. стараж. малюнак царквы адносіцца да 1664. У 2-ю сусв. вайну пашкоджана нямецкімі фашыстамі (1944). Археалагічныя даследаванні праводзілі І.Хозераў (1946), Г.В.Штыхаў (1964), М.К.Каргер (1968) і П.А.Рапапорт (1975). У 1961 узарвана. У 1977 праведзена кансервацыя рэштак (архітэктар С.А.Друшчыц), з 1992 адноўлена (архі-тэктар Г.А.Лаўрэцкі).	А.М.КулаЯн.