Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
56
БРЭСЦКІ — БУДНЫ
рэдніх навуч. устаноў класічнага тыпу. 3 1634 тут выкладалі толькі настаўнікі, якія мелі званне пра-фесараў. У 1772/73 навуч. г. з 28 выкладчыкаў 17 былі святарамі, 3 — настаўнікамі пачатковых кла-саў, 8 —манахамі. У 1696—1760-я г. пры калегіуме дзейнічаў школьны тэатр. У б-цы (каля 2 тыс. та-моў) былі кнігі на лац., нямецкай, французскай і інш. мовах. У калегіуме вучыўся бел. мысліцель-атэіст К.Лышчынскі. Будынкі калегіума знаходзі-ліся на тэр. сучаснай Брэсцкай крэпасці, і разбу-раны ў час будаўніцтва крэпасці. Г.ББліюм.
БРЙСЦКІ КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНЦАЎ. Існаваў у 1605—1830. Заснаваны луцкім біскупам М.Шышкоўскім у Валынскім прадмесці г. Брэст пры ўпадзенні р. Мухавец у Буг. Побач з драўля-нымі будынкамі была і мураваная капліца св. Да-роты. Пасля пажару 1617 кляштар адбудаваны на сродкі ваяводы мсціслаўскага і старосты берас-цейскага Г.Хадкевіча. У 1623 Я.Галімскі пры фі-нансавай падтрымцы канцлера ВКЛ А.Сапегі па-будаваў мураваны касцёл Яна Хрысціцеля і св. Ганны — трохнефавую базіліку з закрытай га-лерэяй. Да касцёла прылягаў мураваны будынак кляштара, у 1647 у ім жыло 30 манахаў. У спецы-яльна прыбудаванай да касцёла капліцы знаходзі-лася копія абраза «Маці Божая» з рымскага храма Санта-Марыя Маджорэ, атрыманая П.Пацеем ад папы рымскага Клімента VIII разам з візант. аб-разом «Хрыстос». Кляштар значна пацярпеў у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У якас-ці кампенсацыі кляштар атрымаў з дзярж. скарбу 80 тыс. злотых, датацыі караля Яна Казіміра і П.Сапегі, які завяшчаў пахаваць яго ў адбудава-ным касцёле. У 18 ст. праведзена рэсгаўрацыя. 3 пач. 19 ст. пры кляштары дзейнічала школа. У час будаўніцтва Брэсцкай крэпасці ў 1830 памяшканні кляштара і касцёла заняты пад Брэсцкі кадэцкі кор-пус. Разбураны ў час Вял. Айч. вайны. А.А.Ярашміч.
БУДНЫ Сымон (каля 1530, в. Буды ў Мазо-віі, Польшча — 13.1.1593), беларускі гуманіст, ас-ветнік, рэлігійны рэфарматар, філосаф, сацыёлаг, гісторык. Скончыў ф-т вольных мастацтваў Кра-каўскага ун-та (паступіў у 1544), магчыма, і тэхна-лагічны ф-т Базельскага ун-та. 3 1558 выкладаў на бел. мове катэхізіс у пратэстанцкай школе ў Віль-ні. 3 1560 кальвінісцкі прапаведнік у г. Клецк. Адзін з ініцыятараў (з Л.Крышкоўскім і М.Кавя-чынскім) заснавання Нясвіжскай друкарні, дзе вы-даў на бел. мове «Катэхізіс» (1562), «Пра апраў-данне грэшнага чалавека перад богам» і інш. тво-ры. Незадаволены памяркоўнасцю кальвінізму, перайшоў на больш радыкальныя рэфармацый-ныя пазіцыі антытрынітарызму. У 1563 у лісце да швейцарскага тэолага Г.Булінгера выказаў сумнен-не ў праўдзівасці хрысц. догмату тройцы. У сярэ-дзіне 1560-х г. вёў пісьмовую палеміку з рус. пра-васл. багасловам Арцеміем, устанавіў сяброўскія
кантакты з друкарамі І.Фёдаравнім і УІМсціслаў-цам. У 1564 разам з Крышкоўскім пераклаў на польскую мову і выдаў у Нясвіжы «Гутаркі свято-га Юсціна, філосафа і пакутніка, з Трыфанам іудзеем». У 1572 выдаў Біблію, аднак яго камента-рыі і заўвагі да яе не былі змешчаны выдаўцамі. У 1574 у Лоску (каля Валожына Мінскай вобл.) выдаў Новы Запавет з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі, што было першай у сусв. літаратуры спробай радыкальнай рацыяналістычнай крытыкі евангельскіх кніг. У тым самым годзе ў лісце да англійскага гісторыка Дж.Фокса выступіў суп-раць царк. догмату пра боскую прыроду Хрыс-та. У 1576 выдаў твор «Пра найважнейшыя па-лажэнні хрысціянскай веры», у якім абагульніў свае рэліг.-філасофскія погляды. Як ідэолаг бел. радыкальна-рэфармацыйнага руху ўдзельнічаў у рабоце арыянскіх сінодаў. Палемізаваў па рэліг. і сацыяльных пытаннях з ідэолагам арыянскай «лявіцы» Пятром з Ганёндза, Якубам з Калінаў-кі, М.Чаховіцам. У творы «Пра свецкую уладу» (1583) апісаў гісторыю сваіх сацыяльных і рэліг.-філасофскіх рознагалоссяў з «левымі» пра адносі-ны да феадальнага грамадства і дзяржавы, за што ў 1584 выключаны з брацкай абшчыны, але ў кан-цы 1580-х г. ва ўмовах наступлення контррэфар-мацыі пайшоў на прымірэнне з «левымі». У 1589 у Полацку палемізаваў з езуіцкімі тэолагамі, аб-вяргаў догмат пра бессмяротнасць душы.
Самым надзейным аўтарытэтам у справах ве-ры і пазнання Б. лічыў Біблію. Крытэрый біблей-скай ісціны — індывідуальны розум і сацыяльна-прыродны вопыт чалавека. Рацыяналістычна-нату-ралістычна трактаваў паняцці замагільнага свету і пасмяротнай узнагароды, боскую тройцу, біблей-скія цуды і інш. Матэрыяльную субстанцыю лі-чыў першаснай адносна духоўнай. Высока цаніў культурна-філасофскую спадчыну ант. свету. Яго рацыяналістычнае вучэнне падрыхтавала глебу для развіцця на Беларусі атэіст. і матэрыялістыч-най думкі. Творы Б. садзейнічалі фарміраванню рус. вальнадумства. Ен быў ідэолагам прагрэсіўна настроенай бел. шляхты і гараджан. Апраўдваючы тагачасныя грамадскія і дзярж. асновы, менавіта прыгонніцтва, ён патрабаваў абмежавання феа-дальнага самавольства, указваў на неабходнасць пэўных змен і рэформ у жыцці грамадства і дзярж. структуры, крытыкаваў беззаконне, захоп-ніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды. Выступаў за роўнасць усіх саслоўяў перад законам і справядлівасць пра-васуддзя. Яго паліт. ідэалам была асветная манар-хія, абмежаваная саслоўным прадстаўніцтвам і за-конам. Асуджаў агрэсіўную палітыку феадалаў, лі-чыў, што для простага народа, развіцця рамяства і гандлю, пашырэння асветы патрэбен мір, што фе-адалы і багатыя гараджане павінны клапаціцца пра адукацыю простага народа і не шкадаваць сродкаў
БУДНЫ — БУДСЛАЎСКІ
57
на будаўніцтва школ. Сцвярджаў нац. годнасць славян, у т.л. беларусаў, адзначаў іх багатыя і раз-настайныя духоўныя традыцыі, неабходнасць раз-віцця бел. культуры на роднай мове. Яго ідэі пра развіццё бел. мовы, культуры былі адным з фак-тараў станаўлення іх нац. свядомасці. Б. быў тале-навітым літаратарам (пісаў на бел., польскай, лац. мовах), празаікам і паэтам, вучоным-філолагам, пе-ракладчыкам, усведамляў вялікую ролю свабоды ў творчасці, з’яўляўся папярэднікам рацыяналістычна-га кірунку ў эстэтыцы, выступаў за ўсебаковае супра-цоўніцтва ўсіх слав. народаў. Памёр ў Вішневе (цяпер Валожынскі р-н). У Нясвіжы яму пастаўлены помнік.
Літ.: АлексютовйЧ Н,А. Будный — йдеолог гуманмз-ма н реформацнй в Белоруссйй н Лмтве // Нз нсгорнн фнло-софской й обіцесгвенно-полйтнческой мыслй Белоруссйй. Мн.. 1962; Парэцкі Я.І. Сымон Будны. Мн., 1975; Подок* ш й н С.А. Реформацмя й обіцественная мысль Белорусснн м Лмтвы: (Вторая половнна XVI — начало XVII в.). Мн., 1970.
БЎДСЛАЎСКІ АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ, адзін з найбольш шанаваных каталіцкіх абразоў на Беларусі. Знаходзіцца ў касцёле Ушэсця Маф Божай у в. Будслаў Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Павод-
ле касцёльнай гісторыі, падараваны ў 1598 папам рым-скім Кліментам VIII мінскаму ваяводзе Яну Пацу з на-годы яго пераходу з кальвінізму ў каталіцтва. Пасля смерці Паца абраз перайшоў капелану І.Салакаю, які ў 1613 падараваў яго Будсліўскаму кляшта{у бернардзін-u/ў Шату для абраза ў 1-й палавіне 17 ст. падараваў ві-ленскі гвардыян бернардзінцаў Ф.Калецкі. Абраз пра-славіўся цудамі вылечвання, якія апісаны настаяцелем Э.Зеляевічам у кнізе «Задыяк на зямлі» (1650). У вай-ну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 абраз часова быў вывезены ў мясг. Саколка (Беласточчына). Бер-нардзінцы літоўскай правінцыі прапагандавалі культ абраза, з пач. 19 ст. друкавалі з яго гравюры. Пасля скасавання кляштара ў 1859 вядомасць абраза змен-шылася. 3 пач. 1990-х г. аднаўляецца яго культ, адбы-ваюцца паломніцтвы пілыгрымаў, прымеркаваныя да 2 ліпеня. 2.7.1996 папскі нунцый арцыбіскуп Д.Грушэўскі абвясціў папскае пасланне, у якім Маці Божая Будслаўская названа патронкай Мінска-Магі-лёўскай дыяцэзіі, г. зн. Беларусі. Абраз намалява-ны алеем на палатне памерам 72 х 65 см, ікана-графічна належыць да зах.-еўрап. тыпу Адзігітрыі. Рэстаўрыраваны ў 1991—92 В.Лукашэвічам.
А.А.Ярашэйч.
58
БУДСЛАЎСКІ — БУЧЫНСКІ
І.Булгак.
,БЎДСЛАЎСКІ КЛЯШТАР БЕРНАР-ДЗІНЦАУ Існаваў у 16 — 1-й пал. 19 ст. ў мяст. Будслаў (Мядзельскі р-н Мінскай вобл.). Упершыню згадваецца ў дакументах у 1504, калі вял. князь ВКЛ Аляксандр даў віленскім бернардзінцам 6 тыс. мар-гоў лесу ў Мінскім пав. Манахі жылі па 2—4 чал. ў будах, мелі капліцу. У 1591 пабудаваны драўляны касцёл Наведання Марыяй Елізаветы, у якім знахо-дзіўся цудатворны абраз Маці Божай, прывезены ў 1598 Я.Пацам з Рыма (дар папы Клімента VIII) і ў 1613 перададзены ў касцёд У 1643 пабудаваны новы касцёл, у 1750 — жылы корпус кляштара. 29.6.1767 закладзены новы касцёл. У яго аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю ўвайшоў як бакавая капліца касцёл св. Варвары (будаўніцтва завершана ў 1643). У 1783 касцёл асвячоны ў гонар Ушэсця Маці Божай. На працягу 2-й пал. 18 ст. прыбудаваны розныя кляштарныя па-мяшканні. 3 1756 пры кляштары працавала муз. шко-ла, у 1793—1842 — 2-класная школа і шпіталь. У 1731—97 у духоўнай школе кляштара вывучалі ма-ральную тэалогію і рыторыку. Манахаў было 4—17 чал. Пасля закрыцця кляштара (1852) некаторыя яго манахі бралі ўдзел у паўсганні 1863—64. Касцёл заха-ваўся як парафіяльны. Побач з ім захаваўся будынак ПЛябанІІ 19 сг. АЛЯрашэвіч.
,БЎЙНІЦКІ СВЯТАДЎХАЎСКІ МАНАС-ТЫР. Існаваў у 1633—1918 каля мястэчка Буйні-чы пад Магілёвам на правым беразе р. Дняпро. Засн. як мужчынскі манастыр Багданам Статкеві-чам і яго жонкай Аленай (Саламярэцкай). Павод-ле статутных правіл арыентаваўся на Віленскі ма-настыр Св. Духа. Належаў да групы правасл. ма-настыроў, пабудаваных з мэтай процідзеяння Брэсцкайуніі 1596. Наглядаў за манастыром куце-інскі ігумен Іаіль Труцэвіч. Існуе шэраг каралеў-скіх грамат у абарону манастыра ад замахаў сусе-дзяў на валоданне зямельнай уласнасцю. За агіта-цыйныя дзеянні сярод насельніцтва на вернасць ка-
ралю Яну II Казіміру ў час вайны Расіі з Рэччу Пас-палітай 1654—67 буйніцкія манахі атрымалі прыві-лей на млын. У 1708 у час Паўночнай вайны 1700— 21 манастыр разбураны шведамі, але хутка адбудава-ны. 3 1835 ператвораны ў жаночы, з 1896 пры ім працавала 2-класная жаночая школа, з 1891 — епархі-яльны свечачны завод У 1908 у манасгыры 18 двароў, 118 насельнікаў. Будынкі не захаваліся. А.А.Ярашніч.
БУЛГАК Ігнацій Іасафат (20.4.1758, Слонім-скі павет — 9.3.1838) — грэка-каталіцкі царкоў-ны дзеяч. Доктар тэалогіі і кананічнага права (1785). Вучыўся ў школе пры Жыровіцкім манас-тыры (1763—74) і ў Рыме (1782—-85). 3 1774 член ордэна базаліян. Выкладаў у манастырскіх шко-лах у Беразвеччы (цяпер у межах г. Глыбокае) і Жыровічах. У 1790—95 епіскап тураўскі, каад’ю-тар Пінскай епархіі. У час царавання Паўла I са-дзейнічаў вяртанню ў унію прыходаў, якія былі пераведзены ў праваслаўе. У 1798—1828 епіскап брэсцкі. У 1817—38 мітрапаліт грэка-каталіцкай царквы, з 1818 адначасова старшыня 2-га (уніяц-кага) дэпартамента Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу, з 1828 старшыня асобнай Грэка-каталіцкай калегіі, з 1833 архіепіскап полац-кі. У канцы жыцця яго акружалі епіскапы — прыхільнікі збліжэння, а потым і аб’яднання з правасл. царквой (І.Сялчашка, А.Зубко, В.Лужын-скі і інш.), што вяло да змяншэння яго ўплыву. Смерць Б. зняла апошнюю перашкоду для скаса-вання Брэсцкайуніі 1596. ВВАнтонаў. А.М.Філатам.