Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Літ.: М а рт о с А. Беларусь в нсторнческой, государствен-ной н церковной жйзнн. Мн., 2000. А.П.Грыцксвіч.
БРЫПТКІ I БРЫГІТАНЕ, сальвата-р ы я н е (ад лац. Salwator Уратавальнік) — чле-ны каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага Брыгітай (1302—73), дачкой шведскага князя Бір-гера. Першы кляштар ордэна створаны ў 1334 у Швецыі. Статут ордэна (не ўключаў патрабавання абавязковага ўстрымання і беднасці) у 1370 за-цвердзіў папа рымскі Урбан V. Пасля смерці Бры-гіты ордэн сальватарыян сталі называць часцей брыгіцкім. Ордэн ствараўся гал. чынам для жан-чын, аднак у яго маглі ўступаць і мужчыны, якія былі ў ім духоўнікамі. Існавалі змешаныя (для брыгітак і брыгітанаў) кляштары і ўласна жано-чыя. Вопратка брыгітак: цёмна-вішнёвая сутана і такога ж колеру доўгі плашч з драўлянымі гузіка-мі, белая хустка і чорная льняная накідка з каро-най з белага палатна і 5 кружкамі чырвонага сук-на (памяць пра раны Хрыста). Ордэн хутка па-шыраў свой уплыў. Большая частка яго кляшта-раў знаходзілася ў краінах Паўночнай Еўропы. На Беларусь Б. трапілі праз Польшчу, дзе іх кляштары з’явіліся ў 15 ст. ў Эльблонгу (змеша-ны) і Любліне (жаночы). Ордэн меў жаночыя кляштары ў Брэсце (1624—1830) і Гродне [1634
54
БРЭСЦШ — БРЭСЦКАЯ
(1632?) — пач. 20 ст.]. Статут і традыцыі ордэна спрыялі таму, што ў яго ўсгупалі, як правіла, дзяўчаты са шляхецкіх і магнацкіх сем’яў, што вызначала трывалае эканамічнае становішча гэтых кляштараў. Л.А.Кіцшлам.
БРЙСЦКАЯ БІБЛІЯ, Радзівілаўская 6 і 6 л і я — помнік польскамоўнага кнігадрука-вання на Беларусі. Выдадзена ў 1563 у Брэсце на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага, старосты берас-цейскага, аднаго з кіраўнікоў кальвіністаў у ВКЛ (гл. Калбвінізм). На той час Б.б. была адным з леп-шых выданняў у ВКЛ і Польшчы. Сярод яе пе-ракладчыкаў былі Гжэгаж Оршак, Пётр Статоры-ус, Ян Тэнаўдус, Ежы Шоман, Якуб Любельчык. У выданні, відаць, прымаў удзел і Ц.Базылік, які ў той час кіраваў адной з брэсцкіх друкарняў. Поўная назва Б.б. — «Біблія святая, гэта значыць Кніга Старога і Новага запаветаў з яўрэйскай, грэчаскай і лацінскай нанава на польскую мову са стараннасцю і дакладна перакладзеная». У ёй пазначана: «Друкавана ў Брэсце Літоўскім павод-ле загаду і коштам сіяцельнага пана Мікалая Ра-дзівіла, князя на Алыцы і на Нясвіжы, ваяводы ві-ленскага, у Вялікім княстве Літоўскім найвышэй-шага маршалка і канцлера». У выданні змешчаны поўны тэкст Старога і Новага запаветаў. Амаль на кожнай яе старонцы на палях змешчаны камента-рыі да тэксту. Упершыню ў гісторыі кнігадрука-вання на Беларусі змешчаны прадметны паказаль-нік. У прадмове, пратэстанцкай па накіравана.сці, перакладчыкі тлумачаць прынцыпы і асаблівасці перакладу, адзначаюць, што за ўзор бралі Біблію на французскай мове (выдадзена гугенотамі). Кні-га — вялікі фаліянт з малюнкамі і графічным афармленнем, апраўлена ў скураную вокладку. Асобныя гравюры паводле кампазіцыі, малюнка і некаторых дэталей узыходзяць да гравюр Ф.Ска-рыны. Біблія выдадзена фарматам «у ліст», у ёй 738 старонак. Тэкст надрукаваны гатычным шрыф-там у 2 калонкі па 58 радкоў у кожнай. Экзэмпля-
ры Б.б. зберагаюцца ў Дзярж. публічнай б-цы ў Маскве (былая Дзярж. б-ка імя Леніна), Цэнтр. б-цы АН Літвы і ў Ягелонскай б-цы ў Кракаве, ня-поўны экз. — у Цэнтр. навук. б-цы імя Я.Коласа Нац. АН Беларусі.
Лйя.: Н і к а л а с ў В. «Зроблена ў Брэсце 1563 года, месяца верасня чацвсртага дня...» // Беларусь. 1980. № 12.
А.П.Грыцксвіч.
\ БРЙСЦКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАР-ХІЯ — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзін-ка праваслаўнай царквы на Беларусі. Да канца 16 ст. тэр. Брэстчыны знаходзілася пад уладай уладзімі-ра-валынскіх епіскапаў, якія часам называліся «епіскапамі ўладзімірскімі і берасцейскімі». У 1596—1630-я г. ўсе яе прыходы перайшлі ў унію, у 1765 утворана Брэсцкая уніяцкая епархія (існа-вала да 1839). У 1840 яе тэр. уключана ў якасці епіскапства (вікарыяту) у Літоўскую праваслаўную епархію, з 1900 уваходзіла ў асобную Гродзенскую праваслаўную епархію. У Вялікую Айчынную вайну 1941—45 упершыню створана самастойная Б.п.е. (з 1944 у складзе Мінскай мітраполіі). У 1945 яна скасавана, а яе тэр. ўключана ў Пінскую праваслаў ную епархію. У 1952—89 кіравалася непасрэдна мінскімі архіепіскапамі і мітрапалітамі. Адноўле-на ў 1990, уключае тэр. Брэсцкага, Бярозаўскага, Драгічынскага, Жабінкаўскага, Камянецкага, Коб-рынскага, Маларыцкага і Пружанскага р-наў, па-дзяляецца на 8 аднайменных з раёнамі благачын-ных акруг (благачынняў). У канцы 1999 у Б.п.е. меліся 162 абшчыны, 163 дзеючыя храмы і 18 капліц; дзейнічаў Свята-Афанасьеўскі мужчынскі манастыр. 3 1997 выдаецца газ. «Духовный вес-тнпк». Тытул правячага архірэя епіскап брэсцкі і кобрынскі. Кіраўнікі Б.п.е.: епіскапы Іаан (Лаўры-ненка, 1942—-44), Паісій (А.П.Абразцоў, 1944 — 45), архіепіскап (з 1995) Канстанцін (К.А.Хоміч, 1990—2000), епіскап Сафроній (Юшчук, з 2001).
/l/’w.: Брэсцкая епархія // Беларускі праваслаўны каляндар. 2000. Мн.. 1999. С. 115—118. В.В.Антонау.
БРЭСЦКАЯ — БРЭСЦКІ
55
БРЙСЦКАЯ ЎНІЯ 1596 — акт пра аргані-зацыйнае аб’яднанне правасл. царквы з каталіц-кай на тэр. Рэчы Паспалітай. Абвешчаны 9.10.1596 на царкоўным саборы ў Брэсце (прахо-дзіў 6—10.10.1596). Зацверджана каралём Жыгі-монтам III Вазай. Паводле Б.у. правасл. царква прызнавала вяршэнства папы рымскага і каталіц-кі догмат аб зыходжанні Святога Духа не толькі ад Бога-айца, але і ад Бога-сына (з часам прынята і інш. каталіцкая дагматыка) і ператваралася ў грэка-каталіцкую (уніяцкую) царкву. Аднак уніяц-кая царква захоўвала ўласную арганізац. структу-ру і іерархію, многія правасл. абрады, царкоўна-слав. і бел. мовы (на Украіне — укр.) у богаслу-жэнні, рэліг. літаратуры, казаннях. Прыняцце Б.у. праводзілася на аснове Фларзнтыйскай уніі 1439 (пагадненне пра аб’яднанне каталіцкай і правасл. цэркваў, заключанае ў г. Фларэнцыя; фактычна засталося невыкананым), якую спрабаваў увесці ў ВКЛ у сярэдзіне 15 ст. мітрапаліт Грыюрбій Балга-рын. Гал. прычынай заключэння уніі было ім-кненне да кансалідацыі царк. і свецкіх феадалаў ВКЛ і Польшчы пасля Люблінскай уніі 1569, па-водле якой Вялікае княства Літоўскае і Польскае каралеўства аб’ядналіся ў федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую. Правасл. іерархі ВКЛ не жадалі падпарадкоўвацца маскоўскаму патрыярху, які прыняў гэты тытул у 1589 і меў намер пашырыць сваю царк. ўладу на ўсю тэр. былой Кіеўскай Русі. Адначасова яны разлічвалі атрымаць усе прывілеі каталіцкіх біскупаў, абаперціся на падтрымку ка-таліцкай царквы ў нарастаючым канфлікце з брацтвамі і ў барацьбе з рэфармацыйным рухам. Папства праз Б.у. імкнулася пашырыць свой уп-лыў на Усход. Гал. тэарэтыкам уніі быў езуіт П.Скар/а, які абгрунтаваў сваю задуму ў кнізе «Пра еднасць касцёла Божага» (1577). Непасрэд-нымі ініцыятарамі падпісання Б.у. сталі епіскапы уладзімірскі і берасцейскі І.Пацей і луцкі і ас-трожскі К.Цярлецкі, якія ў 1595—96 наведалі Рым і падрыхтавалі з папам Кліментам VIII тэкст уніі. Унію падтрымала большасць іерархаў, у тым ліку мітрапаліт кіеўскі М.Рагоза, які захаваў свой ты-тул. Аднак частка духавенства і свецкіх феадалаў на чале з кн. КЛстрожскім не прыняла Б.у. і пра-вяла ў Брэсце свой сабор адначасова з уніяцкім. Правасл. царква ў Рэчы Паспалітай фактычна за-хавала самастойнасць побач з грэка-каталіцкай, але ў канцы 16 — 1-й трэці 17 ст. знаходзілася па-за законам. Частка насельніцтва (асабліва мяшча-не) змагалася супраць уніі, але ў канцы 18 ст. уні-ятамі былі ўжо 75% жыхароў Беларусі. Б.у. скаса-вана ў Рас. імперыі Полацкім царкрўньім саборам 1839 (за выключэннем Люблінскай, Сувалкаўскай і Сядлецкай губ., дзе уніяцтва існавала да 1875), у 1946 унія скасавана і ў зах. абласцях Украіны (б.
Галіцыя, што знаходзілася ў складзе Аўстра-Венгрыі, потым Польшчы, з 1939 — у СССР). Пра гісгорыю уніяцтва глядзі ў артыкулах Уніяцкая ііарква, Уніяцтва.
Літ.\ Кояловнч М.О. Лнтовская церковная уння. Т. 1—2. СП6., 1859—61; М a р а ш Я.Н. Роль Ватнкана в подго-товке м утвержденмн Брестской уннн 1569 г. // Вопросы нсто-рнм релнгнн м атемзма: Сб. ст. М., 1963. Т. 11; Нмкольс-к н й Н.М. Нстормя русской церквм. Мн., 1990; Г а й д у к Н. Брестская уння 1596 года. Мн.. 1996; Падокшын С.А. Унія. Лзяржаўнасць. Культура (Філасофска-гістарычны аналіз). Мн.. 1998. АП.Грбіцксв/ч.
брйсцкі абрАз маці б6жай, адна з хрысціянскіх святынь на Беларусі. Знаходзіцца ў Брэсцкім парафіяльным касцёле Св. Крыжа. Па-водле царк. падання, раней захоўваўся ў касцёле дамініканцаў у Шараўцы на Падоліі, засн. ў 1607 ваяводам Якубам Прэтвічам, потым у Брэсцкім дамініканскім кляштары, засн. ў 1635 Зоф’яй Бу-хавецкай. У час казацкіх войнаў абраз быў узяты татарамі, адбіты Мікалаем Патоцкім і змешчаны ў капліцы. Пасля смерці Патоцкага (1676) яго жонка Святаслава (з Дунін-Раецкіх), пратэстантка, прыняла каталіцтва, калі выйшла замуж за лом-жынскага старосту Войцеха Пражмоўскага, аддала абраз у Брэсцкі кляштар дамініканцаў. Тады ж Дунін-Раецкая аздобіла абраз металічным абкла-дам з каронамі, на якім вычаканены выява фа-мільнага герба Дунін-Раецкіх і ініцыялы фунда-таркі. Пасля будаўніцтва Брэсцкай крэпасці і пе-раносу старога Брэста ў 1830-я г. на новае месца касцёл Св. Крыжа ўцалеў як адзіны парафіяльны. Абраз Маці Божай перажыў шматлікія іншаземныя нашэсці, 2 сусв. вайны, атэістычны вандалізм. Абраз намаляваны алеем на палатне, наклееным на дошку памерам 120 х 80 см; кампазіцыя мае заходнееўрап. паходжанне. Захаваўся металічны абклад. 30.6.1995 аб-раз урачысга каранаваны як цудатворны. АЛЯ/мшміч.
БРЙСЦКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЁГІУМ. Існаваў у 17—18 ст. у Брэсце. Па запрашэнні луцкага біс-купа П.Валуцкага з 1616 езуіты пачалі ў Брэсце місіянерскую дзейнасць, у 1629 тут засн. і калегі-ум. У 1620 брэсцкі ваявода А.Валовіч падараваў езуітам фальварак Адамкаў, які стаў іх рэзідэнцы-яй. Віленскі ваявода і магілёўскі староста Л.Сапе-га ахвяраваў ім фальварак Дзераўна з в. Мольткі і Мяневеж (Брэсцкі пав.), а ў 1650 — фальварак і в. Паніквы (Камянецкі р-н). У 1669 кароль Мі-хал Вішнявецкі перадаў езуітам в. Плоскі і землі ў Прылуках (Брэсцкі р-н). На працягу 17—18 ст. ордэн езуітаў набываў тут новыя землі з вёскамі (Слаўкі, Студзіловічы, Ляскавічы і інш., Брэсцкі пав.), аддаючы грошы пад залог маёнткаў, праз некаторы час ператварыўся ў буйнога ліхвяра і арганізатара па эксплуатацыі промыслаў. У 17 ст. ордэн меў кляштар, б-ку, аптэку (з 1694). Навуч. праграма калегіума была тыповай для езуіцкіх ся-