• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    Б(5СКАЯ ЛАСКА (ад грэч. charisma, лац. gratia) — паводле рэлігійных уяўленняў — асо-бая боская сіла, якая даецца чалавеку з мэтай пе-раадолення выпрабавальных грахоў, пасланых на яго, і дасягнення выратавання ў замагільным све-це. У хрысціянстве заходнія айцы царквы лічылі Б.л. адзінай умовай выратавання, а ўсходнія — дапускалі поруч з Б.л. і свабоду волі. Першы пункт погляду быў абгрунтаваны ў 5 ст. Аўрэліем Аўгусцінам. Яму супрацьстаяла вучэнне Пелагія, якое дапускала магчымасць выратавання без дапа-могі Б.л. Хрысціянства прыняло пункт погляду Аўгусціна, але з прызнаннем пэўнага ўдзелу ў працэсе выратавання і чалавечай волі. Католікі і правасл. лічаць носьбітам і перадатчыкам Б.л. ду-хавенства, абгрунтоўваючы тым самым вырашаль-ную ролю царк. іерархіі ў працэсе выратавання. Пратэстанты прызнаюць магчымасць непасрэдна-га атрымання Б.л. любым веруючым. Канцэпцыя Б.л. у пратэстантызме зыходзіць з асн. ідэі Аўгус-ціна аб карэннай заганнасці чалавека, які ў выні-ку грэхападзення страціў права на выратаванне і не ў стане вярнуць яго ўласнымі сіламі. Па гэтай прычыне выратаванне можа быць выключна лас-кай Бога, якая распаўсюджваецца толькі на асоб-ных богаабраных людзей.
    52_______________БРАСЛАЎСКІ — БРАЦТВЫ___________________
    брАслаўскі манастьір базыльян. Існаваў з 15 ст. (?) да 1827. Знаходзіўся за 4 км на ПнУ ад г. Браслаў, на адным з астравоў пад наз-вай Манастыр на возеры Неспіш, на зах. ускраіне в. Шавуры. Першапачаткова быў праваслаўны. Каля 1500 г. жонка вялікага князя ВКЛ Аляксан-дра Алена ахвяравала манастыру 15 сялян з зям-лёй, сенажацямі, млынам і возерам. У 16—17 ст. ахвяраванні манастыру зрабілі Масальскія, Тыш-кевічы і інш., пасля чаго манастыр валодаў больш як 1 тыс. дзесяцін зямлі, вёскамі Агоні, Дубкі, Княжына, Літоўшчына, Маскаўцы, Мутураўшчы-на, Солакаўшчына, Татараўшчына і інш. У дара-вальнай грамаце старосты Я.Тышкевіча ў 1631 названы манастыром Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы. 5.7.1633 Уладзіслаў IV пацвердзіў усе ўладанні манастыра і граматай ад 14.3.1635 у шэ-рагу інш. манастыроў перадаў яго уніяцкаму ор-дэну базмлбян. Манастырскі комплекс складаўся з драўляных царквы святой Прачыстай і некалькіх гасп. і жылых будынкаў. Востраў злучаўся з бера-гам мостам. На невялікім суседнім востраве пад назвай Святы быў пастаўлены крыж, які лічыўся цудадзейным. На манастырскіх могілках побач з в. Шавуры існавала царква св. Юрыя (у 1852 ра-забрана), манастыру належала царква св. Духа на Замкавай гары ў Браславе (у 1812 згарэла). У часы Паўночнай вайны 1700—21 і вайны 1812 манас-тыр разрабаваны. У 1827 закрыты, яго маёмасць перададзена ва уніяцкі фундуш. У 1832 усе манас-тырскія будынкі на востраве знішчаны пажарам. Паводле падання, не загінуў толькі абраз Багаро-дзіцы, які зберагаецда ў Браслаўскім касцёле. У 19 — пач. 20 ст. на месцы існавання манастыра трады-цыйна збіраліся паломнікі, наладжваліся фэсты. У 1864 востраў абследаваў археолаг і мастак Дз.Струкаў. Ен правёў раскопкі, зрабіў замалёўкі планаў падмуркаў манастырскіх будынкаў.
    К. СШыіІлчўскі.
    БРАЦКІЯ ШКбЛБІ — навучальныя ўстано-вы, якія ствараліся брацтвамі ў канцы 16—18 ст. на Беларусі, Украіне і ў Літве. Адыгралі значную ролю ў развіцці асветы. У ліку першых Б.ш. ад-крыты ў Вільні (каля 1584), Магілёве (1590), Брэс-це (1591), Мінску (1612), Пінску, Слуцку, Львове, Кіеве, Луцку і інш. гарадах. Кожная Б.ш. мела свой статут, які вызначаў змест і арганізацыю на-вучання, рэгламентаваў паводзіны настаўнікаў і вучняў у школе і па-за школай. На чале школы стаяў рэктар, які кіраваў навуч. працэсам і адказ-ваў за работу школы перад брацтвам, што яго абрала. Дыдаскалы (настаўнікі) таксама выбіраліся брацтвам, якое ўстанаўлівала ім плату. Для пачат-ковага навучання настаўнікі Б.ш. карысталіся Псалтыром, Часасловам, азбукамі і букварамі. Ат-рымаўшы першапачатковую падрыхтоўку, вучні
    пераходзілі да засваення «сямі вызваленых (сва-бодных) навук»: «трывіума» (граматыка, рыторы-ка, дыялектыка) і «квадрывіума» (арыфметыка, ге-аметрыя, астраномія і музыка). Вывучаліся цар-коўнаслав., грэч., рус. (бел.), лац. і польская мовы. Асаблівая ўвага надавалася вывучэнню вершаскла-дання і дэкламацыі. На ўроках рыторыкі вучняў вучылі складаць і чытаць казанні, на ўроках дыя-лектыкі — весці спрэчку, складаць сілагізмы. Царкоўнаслав., грэч. і лац. мовы вывучаліся па граматыках. Вядомы падручнікі, складзеныя нас-таўнікамі школ A. і С. Зізаніямі, М.Сматрыцкім, Сімяонам Полацкім і інш. Выкарыстоўваўся пад-ручнік па дыялектыцы Іаана Дамаскіна. Пры вы-вучэнні «квадрывіума» у Б.ш. карысталіся падруч-нікамі, выдадзенымі ў Зах. Еўропе. У Б.ш. выка-рыстоўвалася групавая, або класна-ўрочная сістэ-ма навучання, у якой панаваў катэхізічны метад навучання, пабудаваны на пытаннях і адказах. У процівагу езуіцкім містэрыям наладжваліся тэат-ралізаваныя прадстаўленні. У кожнай школе быў хор, якім кіраваў рэгент. Б.ш. Беларусі, Літвы і Украіны мелі архівы і б-кі, абменьваліся настаўні-камі, палемічнай, свецкай і духоўнай літ.
    М. Б. Батвіннік.
    брАцтвы — рэлігійна-нацыянальныя арга-нізацыі беларускага і ўкраінскага гарадскога на-сельніцтва ў 16—18 ст. Існавалі правасл., уніяц-кія, каталіцкія Б. Ствараліся звычайна пры цэр-квах, манастырах, касцёлах або парафіях. У іх ува-ходзілі рамеснікі, купцы, духавенства. Б. займалі-ся рэліг.-дабрачыннай дзейнасцю, распаўсюджван-нем рэліг. літаратуры.
    На Беларусі першыя праваслаўныя Б. ўзніклі ў 2-й палавіне 16 ст., а ў канцы 16 — па-чатку 17 ст. існавалі ва ўсіх значных гарадах (у вя-лікіх гарадах па некалькі): Вільні (з 1584 Троіцкае, пазней Святадухаўскае), Магілёве (з 1589 Спаскае, пазней Праабражэнскае і інш.), Брэсце (з 1591 Мікольскае, пазней Каляднае), Слуцку (з 1606), Мінску (з 1612—14 Петрапаўлаўскае), Пінску (з 1633 Богаяўленскае, вядома таксама Фёдараўскае), Барысаве (Успенскае), Оршы, Полацку, Мсціславе і інш. Называліся Б. па цэрквах, пры якіх збіра-ліся братчыкі. Вяліся рэестры (спісы) братчыкаў. Вышэйшым органам кіравання Б. правасл. былі сходкі. Штодзённымі справамі кіравалі старасты, «шпітальныя» дазорцы. Правасл. Б. актыўна вы-ступалі супраць каталіцызму, царк. уніі і пратэс-тантызму, дамагаліся раўнапраўя для ўсіх хрысц. канфесій, вялі культурна-асветніцкую дзейнасць, адкрывалі брацкія школы і друкарні, адыгралі значную ролю ў пашырэнні і дэмакратызацыі адукацыі, літаратуры, музыкі, іканапісу, кнігадру-кавання, дойлідства, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, школьнага тэатра. Яны мелі значны
    БРАЦТВЫ — БРЫГІТКІ
    53
    ўплыў на магісграты некаторых гарадоў (Магілёў, Віцебск, Вільня і інш.). Найб. Б. (у Вільні, Магі-лёве, Слуцку) мелі статус стаўрапігіі (падпарадкоў-валіся непасрэдна канстанцінопальскаму патры-ярху). Братчыкамі правасл. Б. былі многія дзеячы бел. і ўкр. культуры, у т.л. КЗімній і С.Зізаній, М.Сматртцкі, С.Собаль і інш.
    Б. каталіцкія на Беларусі і ўЛітве ўпер-шыню з’явіліся ў Вільні (15 ст.) на ўзор Б. польс-кіх гарадоў. Першапачаткова яны былі звязаны з гал. касцёлам горада, аднак хутка сталі ўтварацца амаль пры кожнай парафіі і нават пры кожным касцёле. Найчасцей іх назвы былі звязаны з назва-мі касцёлаў, пры якіх яны дзейнічалі. Паводле агульных пастаноў каталіцкага касцёла, у адным горадзе, пры адным касцёле не магло быць больш за 1 Б. з аднолькавымі назвай і мэтамі. Падпарад-коўваліся біскупу той епархіі, на тэрыторыі якой знаходзілася. Кіраўніцтва каталіцкага Б. складалася з рэктара, дырэктара і прызначанага біскупам ма-дэратара (арбітра). Біскуп меў права кантраляваць дзейнасць Б., наглядаць за іх маёмасцю, перадаць пасаду рэктара Б. ксяндзу. Першынство сярод ка-таліцкіх Б. вызначалася даўнасцю акта кананічна-га зацвярджэння таго ці іншага брацтва. Прыём новых братчыкаў суправаджаўся пэўным рытуа-лам і запісам у брацкую кнігу. Каталіцкія Б. па-шыралі хрысц. мараль, рэліг. тэксты і дапамагалі вернікам іх вывучаць, спрыялі пашырэнню ў бел. гарадах польскай культуры. Яны арганізоўвалі агульныя маленні, рэліг. працэсіі па вуліцах і плошчах горада, святочныя абеды, пахаванні ня-божчыкаў, займаліся дабрачыннай дзейнасцю. Вы-даткі пакрь^валіся з брацкіх скарбонак, у якія братчыкі ўносілі складкі. У кожным Б. былі свае малітоўнікі. Братчыкі рэгулярна збіраліся на сесіі, дзе выбіралі свае кіраўніцтва, рэвізавалі фінанса-вае становішча Б., прымалі новых членаў. У гара-дах ВКЛ дзейнічалі таксама каталіцкія арцыбрац-твы (архібрацтвы) — аб’яднанні некалькіх ката-ліцкіх Б. Найб. вядомае з іх — арцыбрацтва св. Ганны, якое дзейнічала выключна ў межах Рэчы Паспалітай.
    Пасля Брэсцкайуніі 1596 уБ. уніяцкія пе-ратварыліся правасл. Б. ў тых гарадах Беларусі, Літвы і Украіны, дзе прыходы правасл. царквы пераходзілі да уніяцкай царквы. Новыя уніяцкія Б. ўзнікалі пры пабудаваных у 17—18 ст. уніяц-кіх цэрквах і манастырах. Назвы Б. утвараліся ад назваў цэркваў і манастыроў, да якіх яны былі прыпісаны. У 17—18 ст. большасць нац.-рэліг. ар-ганізацый на Беларусі адносілася да уніяцкіх Б., бо 75% насельніцтва належала да уніяцкай цар-квы. Найб. вядомымі Б. уніяцкімі былі Троіцкае (згадваецца з 1613) у Вільні, пры цэрквах Спаса і св. Пятра ў Друі (17—18 ст.). Ва уніяцкія Б. ўва-
    ходзілі пераважна гараджане — рамеснікі, ган-дляры, купцы, духавенства, зрэдку шляхціцы. Кантроль за дзейнасцю Б. ажыццяўляў той уніяц-кі епіскап, у епархіі якога яны знаходзіліся. Дамі-нуючая роля ў Б. належала купецка-цэхавым вяр-хам горада і уніяцкаму духавенству. Паколькі на чале гарадскіх магістратаў таксама стаялі прад-стаўнікі гэтых вярхоў, уніяцкія Б. на Беларусі бы-лі часткаю сістэмы гарадскога самакіравання. У Б. былі свае статуты і харугвы, іх дзейнасцю кіравалі выбраныя на агульных сходах «старэйшыя» (стар-шыны). На сходах таксама рабіліся запісы ў брац-кія кнігі, збіраліся ўклады ў брацкую скарбонку, прымаліся новыя братчыкі. Гал. мэтай уніяцкіх Б. была рэліг., дабрачынная і асветніцкая дзейнасць. Ладзіліся агульныя маленні, пахаванні нябожчы-каў, святочныя абеды. Са скарбонкі Б. выдаваліся пенсіі старым і нядужым «братам», іх удовам і сі-ротам. Б. ўтрымлівалі «калечыя куты» (прытулкі), багадзельні, шпіталі. У выключных выпадках яны аказвалі грашовую дапамогу людзям, што не на-лежалі да Б. Ахвяравалі таксама сродкі на ўтры-манне вязняў у астрогах. Б. уніяцкія дапамагалі прыпісаным да іх школам, распаўсюджвалі рэліг. літаратуру, прапагандавалі хрысц. веравучэнне інш. сродкамі. Літаратура, якой карысталіся чле-ны уніяцкіх Б., выдавалася на бел. і царкоўна-слав. мовах. Уніяцкія Б. зрабілі значны ўклад у развіццё бел. нац. культуры.